Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
досціп

досціп назоўнік | мужчынскі род

  1. Востры жартаўлівае.

    • Досціпу яму не пазычаць.
  2. Здольнасць трапна, востра і з гумарам сказаць што-н., тонка парыраваць чыю-н. думку.

досыць

досыць прыслоўе

  1. У дастатковай меры.

    • У калгасе ўсяго д.
  2. (у спалучэнні з прыметнікам або прыслоўем). Паказвае на пэўную ступень чаго-н.

    • Задача д. складаная.
    • У пакоі д. утульна.
  3. безасабовая форма: у знач. вык.

    • Выражае загад, патрабаванне.
    • Д. пустых размоў.
дот

дот назоўнік | мужчынскі род

Скарачэнне: даўгачасны агнявы пункт — кулямётнае або артылерыйскае абароннае збудаванне.

дотык

дотык назоўнік | мужчынскі род

  1. Лёгкае дакрананне да чаго-н.

    • Адчуць д. цёплай далоні.
  2. Адно з пяці асноўных знешніх пачуццяў — успрыманне адчуванняў, якія ўзнікаюць пры дакрананні да чаго-н.

    • Непасрэдны д.

|| прыметнік: дотыкавы.

дохлы

дохлы прыметнік

  1. Мёртвы (пра жывёл, насякомых).

    • Д. пацук.
    • Дохлыя мухі.
  2. пераноснае значэнне: Нядужы, хілы, хваравіты (размоўнае зневажальнае).

    • Нейкі ён на выгляд д.
дохнуць

дохнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Паміраць, здыхаць (пра жывёлу, насякомых).

  • Ад мухамораў мухі дохнуць.
  • Ад бяскорміцы жывёла дохне.

|| закончанае трыванне: здохнуць і падохнуць.

дошка

дошка назоўнік | жаночы род

  1. Плоскі з двух бакоў кавалак дрэва невялікай таўшчыні, які атрымліваецца шляхам падоўжнай распілоўкі бервяна.

    • Сасновыя дошкі.
  2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам.

  3. Пласціна, пліта.

    • Мармуровая д.
    • Грыфельная д.
    • Шахматная д.
    • Д. аб’яў.
    • Ад дошкі да дошкі (прачытаць, вывучыць) (размоўнае) — ад пачатку да канца.
    • Ставіць на адну дошку каго з кім (размоўнае) — прыраўноўваць каго-н. да каго-н.

|| памяншальная форма: дошчачка.

|| прыметнік: дошкавы.

доўбня

доўбня назоўнік | жаночы род

  1. Прылада для ўбівання чаго-н., забою жывёлы і пад.

    • Замахнуцца доўбняй.
  2. пераноснае значэнне, пагардлівае Пра тупога, някемлівага чалавека.

доўг

доўг назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што пазычана (пераважна грошы).

    • Вярнуць д.
  2. Абавязак перад кім-н.

    • Яго д. сачыць за чысцінёй.
    • Не застацца ў даўгу ў кого — адплаціць тым самым.
    • Аддаць апошні доўг — развітацца з нябожчыкам; прысутнічаць пры яго пахаванні.

|| прыметнік: даўгавы.

доўга

доўга прыстаўка

Першая частка складаных слоў, у якіх націск падае не на першы склад другога слова; адпавядае па значэнню:

  1. слову доўгі (у 1 знач.), напр. доўгавалосы, доўгабароды;
  2. слову працяглы (у часе), напр. доўгатэрміновы, доўгачасовы.
доўгавалакністы

доўгавалакністы прыметнік

З доўгімі валокнамі.

  • Д. лён.
доўгажыхар

доўгажыхар назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які вызначаецца сваім даўгалеццем.

  • Гэтаму доўгажыхару 120 год.
  • Дрэвы-доўгажыхары (пераноснае значэнне).
  • Арол-д. (пераноснае значэнне).

|| жаночы род: доўгажыхарка.

|| прыметнік: доўгажыхарскі.

доўгайгральны

доўгайгральны прыметнік

Пра грампласцінку: з запісам вялікага аб’ёму.

доўгатэрміновы

доўгатэрміновы прыметнік

Дадзены, разлічаны на доўгі тэрмін.

  • Доўгатэрміновая пазыка.

|| назоўнік: доўгатэрміновасць.

доўгацярпенне

доўгацярпенне назоўнік | ніякі род | кніжнае

Доўгае цярпенне.

  • Скончылася яго д.
доўгачаканы

доўгачаканы прыметнік

Такі, якога доўга чакалі і не маглі дачакацца.

  • Д. прыезд сына.
  • Доўгачаканая вестка.
доўгі

доўгі прыметнік

  1. Працяглы ў прасторы.

    • Д. шлях.
  2. Працяглы ў часе.

    • Д. дзень.
    • Доўга (прыслоўе) чакаць.
    • Доўгія рукі ў каго (размоўнае неадабральнае) — пра таго, хто мае схільнасць да кражы, захопу.
    • Доўгі рубель (размоўнае неадабральнае) — лёгкі вялікі заробак.
    • Доўгая песня (размоўнае) —тое, што не скора можа быць ажыццёўлена.
    • Адкладваць у доўгую скрынку (неадабральнае) — адкладваць якую-н. справу на доўгі час.
доўжыцца

доўжыцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Адбывацца на працягу якога-н. часу, цягнуцца нейкі час.

    • Некалькі хвілін доўжылася гэта сцэна.
  2. Здавацца даўжэйшым, больш працяглым.

    • Ноч доўжылася бясконца.

|| закончанае трыванне: здоўжыцца.

доўжыць

доўжыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Прадаўжаць, працягваць.

  • Можна д. пералік фактаў.
драбавік

драбавік прыметнік

А, -оў, м. Паляўнічая гладкаствольная стрэльба, якая страляе шротам.

драблёны

драблёны прыметнік

Разбіты, здроблены.

  • Драблёная цэгла.
драбна

драбна прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. дробны, якая ўжываецца, калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. драбнатвары, драбналессе.

драбнаваты

драбнаваты прыметнік | размоўнае

Крыху меншы за звычайны.

  • Драбнаватая бульба.
  • Драбнаватая рыба.
драбната

драбната назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік

Маленькія, дробныя істоты або прадметы.

  • Рыбу вылавілі, засталася д.
драбнатэмнасць

драбнатэмнасць назоўнік | жаночы род

Дробная тэматыка, якая не закранае істотных пытанняў, вялікіх праблем.

  • Д. навукова-даследчых планаў.
драбнець

драбнець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Станавіцца драбней, дробным па велічыні, памеру.

    • Лес паступова драбнеў.
    • Дождж драбнее.
  2. пераноснае значэнне: Траціць ранейшую значнасць.

    • Інтарэсы драбнеюць.

|| закончанае трыванне: здрабнець.

|| назоўнік: драбненне.

драбнюткі

драбнюткі прыметнік

Надзвычай маленькі, вельмі дробны.

  • Пачынаўся д. дожджык.
  • Драбнюткае насенне.
драбніца

драбніца назоўнік | жаночы род

  1. Дробязь, пусцяк, які не мае значэння.

    • Ці варта спрачацца з-за драбніц.
  2. Падрабязнасць, дробны факт, дэталь.

    • Карту ён ведаў да драбніц.
драбніцца

драбніцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Разломлівацца, разбівацца на дробныя часткі.

    • Косці драбняцца на муку.
  2. Раздзяляцца, расчляняцца.

    • Сілы драбняцца.
драбніць

драбніць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Разбіваць на дробныя часткі.

    • Д. груз.
    • Д. цэглу.
  2. Раздзяляць, чляніць.

    • Д. сілы.

|| закончанае трыванне: здрабніць.

драбок

драбок назоўнік | мужчынскі род

Крупінка якога-н. цвёрдага рэчыва.

  • Д. солі.
драбы

драбы назоўнік | размоўнае

  1. Рэбры, косці.

    • У кароў адны д.
  2. Унутраная апорная частка чаго-н.; каркас, касцяк.

    • Замест хлява драбы стаяць.
драбяза

драбяза назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

  1. Розныя дробныя рэчы.

    • У скрынцы знаходзілася ўсялякая д.
  2. Што-н. неістотнае, не вартае ўвагі.

    • У параўнанні з гэтай падзеяй усё іншае ўяўлялася драбязой.
драбязговы

драбязговы прыметнік | размоўнае

  1. Які прыдае значэнне дробязям, глупству.

    • Д. характар.
    • Драбязговая натура.
  2. Нікчэмны, малазначны.

    • Д. факт.
    • Драбязговыя спрэчкі.

|| назоўнік: драбязговасць.

драбязіць

драбязіць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Ісці дробнымі частымі крокамі.

  • Ён драбязіў сваімі кароценькімі нагамі.
драбілка

драбілка назоўнік | жаночы род

Машына для драблення чаго-н.

|| прыметнік: драбільны.

драбінка

драбінка назоўнік | жаночы род

Дробная часцінка чаго-н.

  • Хлеба ні крупінкі, а солі ні драбінкі.
драбінкі

драбінкі назоўнік | размоўнае

У калясцы — бакавая абрашотка.

драбіны

драбіны2 назоўнік

  1. Каляска.

  2. Бакавая абрашотка (у калясцы; размоўнае).

драбіцца

драбіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Разбівацца на дробныя часткі.

    • Хвалі драбяцца аб скалы.
  2. пераноснае значэнне: Расчляняцца, раздзяляцца.

    • Драбяцца сілы.

|| закончанае трыванне: раздрабіцца.

драбіць

драбіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Разбіваць на дробныя часткі.

    • Д. камень.
  2. пераноснае значэнне: Раздзяляць, расчляняць.

    • Д. сілы.

|| закончанае трыванне: раздрабіць.

|| назоўнік: драбленне.

|| прыметнік: драбільны.

дравяністы

дравяністы прыметнік

  1. Які складаецца з драўніны, падобны да драўніны.

    • Дравяністыя расліны.
  2. пераноснае значэнне: Нясмачны, цвёрды, як дрэва.

    • Д. яблык.

|| назоўнік: дравяністасць.

драга

драга назоўнік | жаночы род

  1. Плывучая землечарпальная машына, забяспечаная абсталяваннем для прамыўкі вычарпнага грунту, а таксама для паглыблення дна рэк, азёр і пад.

  2. Прылада для здабывання жывёл і раслін, што жывуць на дне вадаёмаў.

|| прыметнік: дражны.

драгун

драгун назоўнік | мужчынскі род

У царскай і некаторых замежных арміях: вайсковец асобных часцей кавалерыі, здольных весці бой як у конным, так і ў спешаным страі.

  • Эскадрон драгунаў.

|| прыметнік: драгунскі.

драгіраваць

драгіраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Паглыбіць (паглыбляць) дно пры дапамозе драгі (у 1 знач.).

  2. Здабыць (здабываць) карысныя выкапні з дапамогай драгі (у 1 знач.).

  3. Здабыць (здабываць) з марскога дна жывёл і расліны пры дапамозе драгі (у 2 знач.).

дражджаваць

дражджаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

Апрацоўваць корм дражджамі з мэтай павышэння яго засваяльнасці.

|| назоўнік: дражджаванне.

дражніцца

дражніцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Злаваць, выводзіць чым-н. са спакойнага стану.

    • Хлопцы дражняцца з сабакамі.
  2. Абяцаць, абнадзейваць, але не выконваць.

    • Ён толькі дражніцца.
дражніць

дражніць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Злаваць, наўмысна раздражняючы чым-н.

    • Д. сабак.
  2. Узбуджаць, выклікаць якія-н. жаданні.

    • Д. апетыт.
    • Смачныя стравы дражнілі нос.
дражэ

дражэ назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

  1. Гатунак дробных круглых цукерак.

    • Шакаладнае д.
  2. Лекавы прэпарат у выглядзе такіх цукерак.

    • Вітаміннае д.
драздзяня

драздзяня (драздзянё) назоўнік | ніякі род

Птушаня дразда.