Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
догма

догма назоўнік | жаночы род

Палажэнне, якое прымаецца за бясспрэчную ісціну, нязменную пры любых акалічнасцях.

  • Схаластычныя догмы.
догмат

догмат назоўнік | мужчынскі род

Асноўнае палажэнне ў рэлігійным вучэнні, якое прымаецца на веру і не падвяргаецца крытыцы.

  • Догматы хрысціянства.
дождж

дождж назоўнік | мужчынскі род

  1. Атмасферныя ападкі ў выглядзе кропелек вады.

    • Два дні ішоў д.
    • З вялікага грому малы д. (з народнай творчасці).
  2. пераноснае значэнне: Пра тое, што сыплецца ў мностве.

    • Д. асколкаў.
    • Д. канфеці.
    • Зорны дождж — з’яўленне на начным небе мноства падаючых метэарытаў.

|| памяншальная форма: дожджык.

|| прыметнік: дажджавы.

доза

доза назоўнік | жаночы род

  1. Дакладна адмераная колькасць чаго-н. (якога-н. рэчыва, лякарства, а таксама энергіі выпрамянення).

    • Прымаць лякарства невялікімі дозамі.
    • Д. радыёактыўнага апрамянення.
  2. пераноснае значэнне: Некаторая колькасць чаго-н. (іроніі, смеху і пад.).

    • Д. яўнай іроніі і знявагі.

|| прыметнік: дозавы.

дойлід

дойлід назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне будаўніцтва; архітэктар.

|| прыметнік: дойлідскі.

  • Дойлідская спецыяльнасць.
дойлідства

дойлідства назоўнік | ніякі род

Мастацтва і майстэрства будавання прыгожых будынкаў.

  • Старажытнае беларускае д.
  • Велічны замак у Міры — выдатны помнік беларускага дойлідства 16 стагоддзя.

|| прыметнік: дойлідскі.

дойна

дойна назоўнік | жаночы род

Народная лірычная песня румын і малдаван.

  • Над Днястром плыла малдаўская д.
дойны

дойны прыметнік

Які доіцца, дае малако.

  • Д. статак.
  • Дойная карова.

|| назоўнік: дойнасць.

док

док назоўнік | мужчынскі род

Партовае збудаванне для рамонту суднаў.

  • Плывучы д.

|| прыметнік: докавы.

доказ

доказ назоўнік | мужчынскі род

  1. Довад або факт, які служыць падставай для пэўнага сцвярджэння.

    • Неабвержны д.
  2. Сістэма лагічных вывадаў, на падставе якіх выводзіцца новае палажэнне.

    • Тэорыя мае некалькі доказаў.
    • Рэчавы доказ — прадмет, які мае дачыненне да злачынства і спрыяе раскрыццю яго.
доказны

доказны прыметнік

Пераканальны, які змяшчае відавочны доказ.

  • Д. прыклад.
  • Доказная аргументацыя.

|| назоўнік: доказнасць.

докер

докер назоўнік | мужчынскі род

Партовы рабочы.

  • Забастоўка англійскіх докераў.

|| прыметнік: докерскі.

доктар

доктар назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і ўрач, лекар (размоўнае).

  2. чаго. Вышэйшая вучоная ступень, а таксама асоба, якой прысуджана гэта ступень.

    • Д. фізіка-матэматычных навук.

|| прыметнік: доктарскі.

  • Доктарская дысертацыя.
дол

дол назоўнік | мужчынскі род

  1. Ніз, зямля.

    • Апусціцца на д.
  2. Яма, адкрытая магіла для пахавання (размоўнае).

    • Капаць д.

|| прыметнік: дольны.

долам

долам прыслоўе

Нізам.

  • Хадзіць д.
долар

долар назоўнік | мужчынскі род

Грашовая адзінка ў ЗША, Канадзе і іншых краінах.

|| прыметнік: доларавы.

долата

долата назоўнік | ніякі род

  1. Сталярны інструмент для выдзёўбвання дзірак, пазоў і пад.

  2. Інструмент, які ўжываецца пры бурэнні.

|| прыметнік: долатавы.

долевы

долевы прыметнік

Звязаны з падзелам чаго-н. на долі, часткі.

  • Долевыя адлічэнні.
  • На долевых пачатках.
долу

долу прыслоўе | размоўнае

Уніз, наніз, да зямлі.

  • Галлё лазняку хіліцца долу.
долька

долька назоўнік | жаночы род

Частка плода цытрусавых раслін у выглядзе сегмента.

  • Д. апельсіна.
дольны

дольны прыметнік

Які знаходзіцца ўнізе.

  • Дольная частка муроў.
дольнік

дольнік2 назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Удзельнік долі.

дольчаты

дольчаты прыметнік

Які складаецца з долек.

  • Д. плод.
доля

доля назоўнік | жаночы род

  1. Частка чаго-н.

    • Д. секунды.
    • Падзяліць хлеб на роўныя долі.
  2. Лёс.

    • Такая мая д.
    • Шчаслівая д.

Фразеалагізм:

  • Львіная доля — большая і лепшая частка чаго-н.

|| прыметнік: дольны.

дом

дом назоўнік | мужчынскі род

  1. Будынак для жылля або для размяшчэння ўстаноў, а таксама (зборны назоўнік) людзі, якія жывуць у ім.

    • Цагляны д.
    • Збегся ўвесь д.
  2. Кватэра, а таксама сям’я, людзі, што жывуць разам, іх гаспадарка.

    • Званілі з дому.
  3. Установа, што абслугоўвае якія-н. грамадскія патрэбы.

    • Д. адпачынку.
    • Д. мадэлей.
    • Д. кнігі.
  4. Дынастыя, род (устарэлае).

    • Д. Рамановых.
  5. іншае:

    • Дзіцячы дом — дом, дзе жывуць і выхоўваюцца дзеці-сіроты.
    • Заезны дом — памяшканне для начлегу з дваром для коней.
    • Жоўты дом — бальніца для душэўна хворых.

|| памяншальная форма: домік і дамок.

дома

дома прыслоўе

У сваёй хаце, кватэры, там, дзе пражываеш.

  • Пасля работы ён заўсёды д.
  • Не ўсе дома ў кого (размоўнае) — пра дзівака, дурнаватага чалавека.
  • Адчуваць сябе як дома — вольна.
домабудаванне

домабудаванне назоўнік | ніякі род

Пабудова дамоў, жылых памяшканняў.

  • Буйнапанэльнае д.

|| прыметнік: домабудаўнічы.

домабудаўніцтва

домабудаўніцтва назоўнік | ніякі род

Тое, што і домабудаванне.

|| прыметнік: домабудаўнічы.

домаўладальнік

домаўладальнік назоўнік | мужчынскі род

Уласнік дома.

|| жаночы род: домаўладальніца.

|| прыметнік: домаўладальніцкі.

домаўласнік

домаўласнік назоўнік | мужчынскі род

Той, каму належыць дом.

|| жаночы род: домаўласніца.

|| прыметнік: домаўласніцкі.

доменшчык

доменшчык назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст, які будуе, абслугоўвае доменныя печы, а таксама рабочы, што працуе ля домны.

|| прыметнік: доменшчыцкі.

домна

домна назоўнік | жаночы род

Печ для выплаўкі чыгуну з жалезнай руды.

|| прыметнік: доменны.

  • Д. цэх.
домра

домра назоўнік | жаночы род

Струнны шчыпковы музычны інструмент з авальным корпусам.

|| прыметнік: домравы.

домысел

домысел назоўнік | мужчынскі род

Здагадка, заснаваная на нічым не пацверджаных меркаваннях.

  • Пустыя домыслы.
донар

донар назоўнік | мужчынскі род

Той, у каго бяруць кроў для пералівання або які-н. орган для перасадкі раненым, хворым.

|| прыметнік: донарскі.

  • Донарская кроў.
донг

донг назоўнік | мужчынскі род

Грашовая адзінка, якая функцыяніруе ў Рэспубліцы В’етнам.

донжуан

донжуан назоўнік | мужчынскі род

Шукальнік любоўных прыгод, спакуснік жанчын [па імю літаратурнага героя].

|| прыметнік: донжуанскі.

  • Донжуанскія паводзіны.
донжуанства

донжуанства назоўнік | ніякі род

Паводзіны, уласцівыя донжуану.

донка

донка назоўнік | жаночы род

Вуда для лоўлі рыбы са дна вадаёма.

  • Ставіць донкі.

|| прыметнік: доначны.

донкіхот

донкіхот назоўнік | мужчынскі род

Фантазёр, які самааддана змагаецца за адцягненыя ідэалы дабра [ад імя героя рамана іспанскага пісьменніка Сервантеса].

  • Ці мала яшчэ сустракаецца донкіхотаў.

|| прыметнік: донкіхоцкі.

донкіхотнічаць

донкіхотнічаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Весці сябе як донкіхот.

|| назоўнік: донкіхоцтва.

допуск

допуск назоўнік | мужчынскі род

  1. Права на ўваход куды-н.

    • Мець д. у лабараторыю.
    • Д. да хворага.
  2. Гранічна дапушчальнае адхіленне ад патрэбнага размеру пры вырабе чаго-н. (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: допускны і дапускны.

допыт

допыт назоўнік | мужчынскі род

  1. Апытанне следчым абвінавачанага, сведкі пры высвятленні абставін справы, злачынства.

    • Д. вёў следчы.
  2. Падрабязнае настойлівае распытванне (размоўнае).

    • Мне ўчынілі сапраўдны д.

|| прыметнік: допытны.

допінг

допінг назоўнік | мужчынскі род

Сродак, які штучна падбадзёрвае арганізм на кароткі час.

|| прыметнік: допінгавы.

допіс

допіс назоўнік | мужчынскі род

Карэспандэнцыя, нататка ў газету, часопіс і пад.

  • Селькораўскі д.
дораны

дораны прыметнік

Атрыманы ў якасці падарунка; падораны.

  • Доранаму каню ў зубы не глядзяць (прыказка).
досвета

досвета прыслоўе

Да таго часу, пакуль развіднее.

  • Устаў яшчэ д.
досвітак

досвітак назоўнік | мужчынскі род

Пара, калі яшчэ толькі пачынае світаць.

  • На досвітку ўсталі рыбакі.

|| прыметнік: досвіткавы і досвітны.

  • Досвіткавая цішыня.
дослед

дослед назоўнік | мужчынскі род

Навуковы эксперымент, прысвечаны вывучэнню пэўных з’яў, атрыманню неабходных даных для высвятлення заканамернасцей.

|| прыметнік: доследны.

  • Д. участок.
доступ

доступ назоўнік | мужчынскі род

  1. Праход, магчымасць пранікнення куды-н.

    • Няма доступу да крэпасці.
    • Д. свежага паветра ў памяшканне.
  2. Дазвол на наведванне з якой-н. мэтай.

    • Д. наведвальнікаў у бальніцу.
    • Д. у архіў.