Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
дзіда

дзіда назоўнік | жаночы род | устарэлае

  1. Старадаўняя колючая зброя ў выглядзе доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам; піка.

  2. пераноснае значэнне: Пра што-н. высокае, вастраверхае.

    • Далёка за полем узвышалася ў неба чорная дзіда касцёла.
дзік

дзік назоўнік | мужчынскі род

Дзікі кабан; вепр.

  • Увосень дзікі ласуюцца жалудамі.

|| прыметнік: дзічыны.

дзікабраз

дзікабраз назоўнік | мужчынскі род

Жывёліна атрада грызуноў, спіна і бакі ў якой пакрыты доўгімі іголкамі.

|| прыметнік: дзікабразавы.

  • Дзікабразавае шчацінне.
дзікаваты

дзікаваты прыметнік

Трохі дзікі.

  • Характар у старого быў пануры, д.
  • Дзікавата (прыслоўе) паводзіць сябе.

|| назоўнік: дзікаватасць.

дзікарослы

дзікарослы прыметнік

Які расце ў дзікім стане (пра расліны).

  • Дзікарослыя лекавыя травы.
дзіклівы

дзіклівы прыметнік | размоўнае

  1. Які дзічыцца, саромеецца людзей, асабліва чужых.

    • Дзіклівае дзіця.
  2. Недаверлівы, палахлівы (пра жывёл).

    • Д. кот.

|| назоўнік: дзіклівасць.

дзікун

дзікун назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек з племені, якое знаходзіцца на ступені першабытнай культуры; нецывілізаваны чалавек.

  2. Нелюдзімы, дзікаваты чалавек, які пазбягае людзей (размоўнае).

|| жаночы род: дзікунка.

|| прыметнік: дзікунскі.

дзікі

дзікі прыметнік

  1. Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей), некультываваны (пра расліны), не прыручаны (пра жывёл).

    • Дзікія плямёны.
    • Дзікая яблыня.
    • Дзікая качка.
  2. Незаселены, неабжыты.

    • Д. кут.
  3. Неўтаймаваны, шалёны.

    • У душы яго кіпеў д. гнеў.
  4. Люты, зверскі.

    • Дзікая расправа.
    • Дзікае забойства.
  5. Нелюдзімы, які дзічыцца, пазбягае людзей.

  6. Не звязаны ні з якімі арганізацыямі, які дзейнічае самастойна (размоўнае).

    • Дзікая арцель.
    • Д. пляж.
    • Адпачываць дзікім способам (не па пуцёўцы).

Дзікае мяса (размоўнае) — пабочная нарасць на ранах, якія доўга не зажываюць.

|| назоўнік: дзікасць.

дзіра

дзіра назоўнік | жаночы род

  1. Вялікая дзірка ў вопратцы або адтуліна ў чым-н.

    • Залатаць дзіры на локцях.
    • Залажыць дзіры цэглай.
  2. пераноснае значэнне: Глухое, захалуснае месца (размоўнае).

    • Жыве ён у такой дзіры, што свет не бачыў.

Чорная дзіра (спецыяльны тэрмін) — касмічны аб’ект, які не дае выпрамяненняў і валодае магутным полем прыцягнення.

дзіравы

дзіравы прыметнік

Прадраны, з дзіркамі.

  • Дзіравая кішэня.
  • Дзіравая лодка.

Фразеалагізмы:

  • Дзіравая барада (размоўнае жартаўлівае) — пра таго, хто абліваецца стравай у час яды.
  • Дзіравая галава (жартаўлівае) — пра чалавека з дрэннай памяццю.
  • Дзіравыя рукі (размоўнае) — пра нязграбнага чалавека, у якога ўсё з рук валіцца.
дзірван

дзірван назоўнік | мужчынскі род

  1. Нявораная зямля, якая зарасла густой травой.

    • Клумбы абложаны дзірваном.
  2. Тое, што і дзёран.

    • Плугамі ўзнімалі некранутыя дзірваны.

|| прыметнік: дзірванны.

дзірванець

дзірванець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Зарастаць травой, пакрывацца дзёрнам, дзірваном.

  • Дзірванее пакінутая зямля.

|| закончанае трыванне: задзірванець.

дзірваністы

дзірваністы прыметнік

Густа парослы каранямі травяністых раслін.

  • Дзірваністая зямля.

|| назоўнік: дзірваністасць.

дзірка

дзірка назоўнік | жаночы род

  1. Невялікая дзіра.

    • Зацыраваць дзіркі ў шкарпэтках.
    • Пракруціць дзірку ў дошцы.
  2. Пра глухі, далёкі населены пункт (размоўнае).

  3. множны лік, пераноснае значэнне Тое, што патрабуе выдаткаў.

    • У гаспадарцы многа дзірак.

Фразеалагізмы:

  • Патрэбна як у мосце дзірка (размоўнае іранічны сэнс) — пра што-н. непатрэбнае.
  • Дзірка на дзірцы (размоўнае) — зусім падраны.
  • Дзірка ад абаранка (размоўнае) — нічога, пустое месца.

|| памяншальная форма: дзірачка.

дзіркакол

дзіркакол назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Канцылярская прылада для прабівання круглых дзірак у паперы.

дзіця

дзіця (дзіцё) назоўнік | ніякі род

  1. Зусім маленькі хлопчык або дзяўчынка.

    • Дзеці дашкольнага ўзросту.
    • Д. не заплача — матка не здагадаецца (з народнай творчасці).
    • Яшчэ зусім д.
  2. пераноснае значэнне, чаго. Пра чалавека, які набыў яркія рысы свайго асяроддзя і часу.

    • Д. свайго веку.
    • Д. вуліцы.
    • Д. прыроды (чалавек, не крануты гарадской культурай).

|| памяншальная форма: дзіцятка.

дзіцяня

дзіцяня (дзіцянё) назоўнік | ніякі род

Тое, што і дзіця (дзіцё).

дзіцячы

дзіцячы прыметнік

  1. гл. дзеці і дзяцінства.

  2. пераноснае значэнне: Неўласцівы даросламу, нясталы.

    • Вырас, а розум д.
    • Дзіцячыя разважанні.
дзічка

дзічка назоўнік | жаночы род

  1. Дзікае, непрышчэпленае пладовае дрэва.

  2. Плод дзікага дрэва.

    • Дзічкі смачныя тады, калі ўлежацца.

|| прыметнік: дзічкавы.

дзічына

дзічына назоўнік | жаночы род

  1. зборны назоўнік: Дзікія звяры і птушкі як прадмет палявання.

    • Лясная дз.
  2. Мяса дзікіх жывёл і птушак, якое ідзе ў ежу.

    • Насмажыць дзічыны.
дзічыха

дзічыха назоўнік | жаночы род | размоўнае

Самка дзікага кабана, дзіка.

дзічыцца

дзічыцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Саромецца, ухіляцца ад сустрэч і размоў, асабліва з чужымі ці мала знаёмымі людзьмі.

  • Д людзей.
дзічэць

дзічэць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Станавіцца дзікім, перараджацца.

    • Дрэвы дзічэюць.
    • Без нагляду лес дзічэў.
  2. пераноснае значэнне: Станавіцца нелюдзімым, дзіклівым.

    • Д. на адзіноце.

|| закончанае трыванне: адзічэць і здзічэць.

|| назоўнік: дзічэнне.

дзіўны

дзіўны прыметнік

  1. Які выклікае здзіўленне, нябачаны.

    • Малому прысніўся д. сон.
    • Дзіўна (прыслоўе) паводзіць сябе.
  2. Цудоўны, чароўны.

    • Чуецца дзіўная музыка.
    • Дзіўная купальская ноч.

Фразеалагізмы:

  • Дзіва дзіўнае — вялікае дзіва.
  • Дзіўная рэч — прыгожая (каштоўная).

|| назоўнік: дзіўнасць.

для

для прыназоўнік

  1. Указвае на прызначэнне або мэту чаго-н.

    • Падручнікі д. дзяцей.
    • Вядро д. вады.
    • Усё д. перамогі.
  2. У адносінах хаго-, чаго-н.

    • Д. яго гэта лёгкая справа.
    • Д. свайго часу гэта было дасягненнем.
  3. Параўнальна з тым, што павінна было быць, што чакалася б.

    • Ён занадта вопытны д. сваіх год.
    • Вельмі непрыдатнае адзенне д. хатняй работы.
днець

днець дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне

Займацца на дзень; світаць.

  • На дварэ днела.
дно

дно назоўнік | ніякі род

  1. адзіночны лік: Грунт пад вадой вадаёма, ракі, мора.

    • Д. возера.
    • Пайсці на д.
  2. адзіночны лік: Ніжняя частка паглыблення катлавана, рова і пад.

    • Д. катлавана.
  3. Ніз пасудзіны, скрынкі, судна.

    • На самым дне бочкі.
  4. пераноснае значэнне: Глыбінная частка чаго-н.

    • На дне душы.
  5. Асяроддзе дэкласаваных, заняпалых людзей.

    • Д. грамадства.

    • Да дна — да канца, цалкам і поўнасцю.

    • На дне — нямнога, крыху (засталося, пакінута).

    • Перавярнуць уверх дном —

      1. змяніць што-н. карэнным чынам;
      2. ператварыць у хаатычны стан.
    • Ісці на дно — занепадаць; маральна апускацца.

|| памяншальная форма: днечка і донца.

|| прыметнік: донны.

дноачышчальны

дноачышчальны прыметнік

Які служыць для ачысткі дна (у 1 знач.).

  • Дноачышчальныя работы.
днопаглыбны

днопаглыбны прыметнік

Прызначаны для паглыблення дна (у 1 знач.).

  • Днопаглыбныя работы.
днявальны

днявальны назоўнік | мужчынскі род

Радавы салдат сутачнага нарада, які дапамагае дзяжурнаму для падтрымання парадку ў падраздзяленні і нагляду за маёмасцю.

  • Выкананне абавязкаў днявальнага.
дняваліць

дняваліць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Выконваць абавязкі днявальнага.

дняваць

дняваць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Праводзіш дзень дзе-н. у сувязі з чым-н.

  • Разведка днявала ў вёсцы.

Фразеалагізм:

  • Дняваць і начаваць (дзе-н., у каго-н.; размоўнае) — праводзіць увесь час там, дзе прыемна.
днём

днём прыслоўе

У дзённы час, удзень.

  • Д. ішла падрыхтоўка да спектакля.
  • Днём з агнём не знайсці (размоўнае) — пра што-н. далёка закінутае, схаванае.
днёўка

днёўка назоўнік | жаночы род

Аднадзённы прыпынак для адпачынку ў час працяглага пераходу.

  • Спыніцца на днёўку.
днішча

днішча назоўнік | ніякі род

Дно бочкі або пласкадоннага судна.

  • Д. чоўна.
до

до2 прыслоўе | размоўнае

Досыць, дастаткова; хопіць.

  • Распісацца ўмее, і до.
доблесны

доблесны назоўнік | высокае

Які вызначаецца доблесцю, славай.

  • Доблесная праца.
  • Доблесна (прыслоўе) змагаўся за радзіму.
доблесць

доблесць назоўнік | жаночы род | высокае

  1. Мужнасць, адвага, храбрасць.

    • Воінская д.
  2. Высокая самаадданасць у працы, у дзейнасці.

    • Працоўная д.
добра

добра прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая ўжыв. са знач. добры і пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад, напр. добраахвотны, добразычлівы.

добраахвотны

добраахвотны прыметнік

  1. Які робіцца па ўласным жаданні, не прымусова.

    • Добраахвотная праца.
    • Д. ўзнос.
  2. Заснаваны на прынцыпе добраахвотнасці.

    • Добраахвотнае спартыўнае таварыства.

|| назоўнік: добраахвотнасць.

добраахвотнік

добраахвотнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек, які добраахвотна уступіў у дзеючую армію.

    • Найсці добраахвотнікам на фронт.
  2. Той, хто па сваёй ініцыятыве ўзяў на сябе якую-н. работу.

    • Ехаць на уборку знайшліся добраахвотнікі.

|| прыметнік: добраахвотніцкі.

добразычлівец

добразычлівец назоўнік | мужчынскі род

Той, хто прыхільна, спагадліва адносіцца да каго-н.

  • Гэта быў шчыры д.

|| жаночы род: добразычліўка.

добразычлівы

добразычлівы назоўнік | жаночы род | кніжнае

  1. Які жадае людзям дабра, прыхільна адносіцца да іншых.

    • Д. чалавек.
  2. Які выражае сваёй сутнасцю прыхільнасць, спагаду.

    • Добразычлівыя словы.

|| назоўнік: добразычлівасць.

добрапрыстойны

добрапрыстойны прыметнік

Які адпавядае правічам, патрабаванням прыстойнасці.

|| назоўнік: добрапрыстойнасць.

добрасумленны

добрасумленны прыметнік

Які чэсна, стараннна выконвае свае абавязкі і даручэнні, дбайна, шчыра адносіцца да ўсяго грамадскага.

  • Д. працаўнік.

|| назоўнік: добрасумленнасць.

добрасуседства

добрасуседства назоўнік | ніякі род

Сяброўскія адносіны суседзяў.

  • Адносіны добрасуседства.

|| прыметнік: добрасуседскі.

добраўпарадкаваць

добраўпарадкаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прывесці ў поўны парадак што-н.

  • Д. вуліцы і плошчы горада.

|| незакончанае трыванне: добраўпарадкоўваць.

|| назоўнік: добраўпарадкаванне.

добры

добры прыметнік

  1. Чулы да людзей, спагадлівы, сардэчны.

    • Д. па натуры чалавек.
    • Добрая душа.
  2. Цалкам станоўчы па сваіх якасцях, такі, як патрэбна.

    • Д. работнік.
    • Д. характар.
    • Добрая кніга.
    • Д. густ.
    • Д. настрой.
    • Добрыя ўмовы.
  3. Які змяшчае пахвалу.

    • Д. водзыў.
    • Добрая парада.
  4. Які карыстаецца славай, варты славы.

    • Добрае імя.
    • Пакінуць аб сабе добрую памяць.
  5. Умелы, старанны ў рабоце, здольны.

    • Д. гаспадар.
    • Д. майстар.
  6. Даволі вялікі па колькасці, памеру (размоўнае).

    • Д. кавалак.
    • Д. зарабатак.
    • Прыйшлося ісці добрых тры кіламетры.
  7. Дабратворны, спрыяльны.

    • Д. ўплыў.
    • Д. клімат.
  8. Удачны, паспяховы.

    • Д. вынік.
    • Добрыя паказчыкі.
  9. Прыдатны для яды, ядомы.

    • Д. грыб.
  10. Блізкі па-сяброўску.

    • Д. знаёмы.
  11. Які прадказвае ўдачу, прыносіць радасць.

    • Добрая прымета.
    • Добрая навіна.
  12. Правы бок матэрыі.

  13. добра, нескланяльнае, н. Адзнака (у 4 знач.), якая абазначае параўнальна высокую ацэнку ведаў (вышэйшая за «здавальняюча» і ніжэйшая за «выдатна»).

    • Адказаць па біялогіі на «добра».
  14. добра, часціца Выражае згоду, так, няхай будзе так, згодзен.

    • — Прыходзь сёння на сход. — Добра, прыйду.
  15. добра, пабочн. сл. Дапусцім, што так.

    • Добра, я магу згадзіцца з табой, што далей?
  16. добра, часціца Ужыв. як пагроза ў знач. пачакай жа (размоўнае).

    • Добра ж.! Я табе гэта прыпомню!
  17. іншае:

    • Добрай раніцы! — прывітальны зварот пры сустрэчы.
    • Добры дзень! — прывітальны зварот пры сустрэчы днём.
    • Добры вечар! — прывітальны зварот пры сустрэчы з кім-н. або пры ўваходзе ў дом вечарам.
    • Добрай ночы! — пажаданне спакойна спаць.
    • Добры інтэрас! (размоўнае іранічны сэнс) — выказванне нязгоды, неадабрэння, абурэння з якой-н. прычыны.
    • У добры час — пажаданне ўдачы.
    • Усяго добрага — развітальнае пажаданне.
дог

дог назоўнік | мужчынскі род

Парода буйных сабак з кароткай поўсцю, тупой мордай і моцнымі сківіцамі, а таксама сабака гэтай парода.

догляд

догляд назоўнік | мужчынскі род

Нагляд за кім-, чым-н., клопат аб кім-, чым-н.

  • Д. хворага.
  • Д. жывёлы.
  • Д. пасеваў.