Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
дзяннік

дзяннік назоўнік | мужчынскі род

Агароджаная частка двара (між хлявом і хатай), дзе знаходзіцца жывёла ўдзень і ў добрае надвор’е.

дзянніца

дзянніца назоўнік | жаночы род | паэтычнае

  1. Ранішняя зара, заранка.

    • На ўсходзе занялася д.
  2. Ранішняя зорка.

дзяншчык

дзяншчык назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Салдат у царскай арміі, прыстаўлены да афіцэра для яго асабістых паслуг.

|| прыметнік: дзяншчыцкі.

дзярж

дзярж прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову дзяржаўны, напр. дзяржапарат, дзяржбанк, дзяржгандаль, дзяржкрэдыт, дзяржустанова.

дзяржава

дзяржава назоўнік | жаночы род

Асноўная палітычная арганізацыя грамадства на чале з урадам і яго органамі, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца кіраванне, абарона эканамічнай і сацыяльнай структуры, ахоўваецца існуючы лад шляхам падпарадкавання класава-антаганістычкых сіл; краіна з такой палітычнай арганізацыяй.

  • Граніцы дзяржавы.
  • Рабаўладальніцкая д.

|| прыметнік: дзяржаўны.

дзяржанне

дзяржанне назоўнік | ніякі род

Ручка якога-н. прадмета (лапаты, малатка, нажа і пад.).

  • Д. матыкі.
  • Д. нажа.
дзяржаўнасць

дзяржаўнасць назоўнік | жаночы род

Дзяржаўны лад, арганізацыя дзяржавы.

дзяржаўны

дзяржаўны прыметнік

  1. гл. дзяржава.

  2. Здольны мысліць і дзейнічаць шырока і мудра, у маштабах усёй дзяржавы.

    • Д. розум.
    • Д. дзеяч.
дзяржстрах

дзяржстрах назоўнік | мужчынскі род

Скарачэнне: дзяржаўнае страхаванне.

|| прыметнік: дзяржстрахаўскі.

дзяржыморда

дзяржыморда назоўнік | мужчынскі род

Тупы выканаўца грубай улады [ідзе ад гогалеўскага паліцэйскага з камедыі «Рэвізор»].

|| прыметнік: дзяржымордаўскі.

дзяркач

дзяркач2 назоўнік | мужчынскі род | абласное

Невялікая лугавая птушка з характэрньм скрыпучым крыкам; тое, што і драч.

дзярніна

дзярніна назоўнік | жаночы род

Тое, што і дзёран, а таксама кавалак дзёрну.

  • Плугамі ўзнімалі дзярніну.
  • Дзярнінай абкладваюць клумбы.
дзярністы

дзярністы прыметнік

Густа парослы карэннем травяністых раслін.

  • Дзярністая глеба.

|| прыметнік: дзярністасць.

дзяруга

дзяруга назоўнік | жаночы род | размоўнае

Грубая тканіна; вопратка з такой тканіны.

|| памяншальная форма: дзяружка.

|| прыметнік: дзяружны.

дзясна

дзясна назоўнік | жаночы род

Слізістая абалонка, якая пакрывае карані зубоў.

  • Дзясны крываточаць.

|| прыметнік: дзясенны.

дзятва

дзятва2 назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік

Маленькія дзеці.

  • Чуўся смех дзятвы.
дзятляня

дзятляня (дзятлянё) назоўнік | ніякі род

Птушаня дзятла.

дзяцел

дзяцел назоўнік | мужчынскі род

Лясная птушка з моцнай дзюбай, якой яна здабывае ежу з шчылін дрэў і расколін кары.

  • Хто б дзятла ведаў, каб не яго дзюба (з народнай творчасці).

|| прыметнік: дзятлаў.

дзяцеліна

дзяцеліна назоўнік | жаночы род

Дзікая канюшына.

  • Адкасіць дзяцеліны карове.
дзяцюк

дзяцюк назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Юнак, дарослы хлопец; яшчэ нежанаты малады чалавек.

  • Стаяў плячысты д. з гармонікам.
дзяцінец

дзяцінец2 назоўнік | жаночы род

Дзіцячая хвароба, якая праяўляецца ў перыядычных прыпадках; радзімец.

дзяцінець

дзяцінець дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Траціць нормальную разважлівасць, упадаць у дзяцінства (пра старых).

  • Ён ужо дзяцінее зусім.

|| закончанае трыванне: здзяцінець.

дзяцінства

дзяцінства назоўнік | ніякі род

  1. Дзіцячая пара; дзіцячыя гады.

    • Шчаслівае д.
    • Яго д. прайшло ў вёсцы.
  2. Па-дзіцячаму легкадумныя паводзіны, учынкі.

    • Яму не маглі дараваць гэтага д.

|| прыметнік: дзіцячы.

  • Д. ўзрост.
  • Дзіцячыя гады.
дзяціны

дзяціны прыметнік | размоўнае

  1. Дзіцячы, уласцівы дзедям.

    • Д. крык.
  2. Несур’ёзны, легкадумны.

    • Дзяціныя разважанні.
    • Дзяціныя выбрыкі.
дзяцініцца

дзяцініцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Паводзіць сябе па-дзіцячаму (аб дарослых).

  • Дваццаць гадоў мае, а усё дзяцініцца.
дзячок

дзячок назоўнік | мужчынскі род

Ніжэйшы царкоўны служыцель у праваслаўнай царкве; псаломшчык.

дзячыха

дзячыха прыметнік | размоўнае

Жонка дзячка.

дзяшоўка

дзяшоўка назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Невысокая цана на тавары.

    • Купіў па дзяшоўцы.
  2. пераноснае значэнне: Нешта безгустоўнае, пазбаўленае каштоўнасці (пагардлівае).

    • Яго карціны — д.

|| прыметнік: дзяшовы.

дзяўбальны

дзяўбальны прыметнік

Прызначаны для дзяўбання.

  • Д. станок.
  • Д. інструмент.
дзяўбці

дзяўбці дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Есці, хапаючы дзюбай зерне і пад. (пра птушак).

    • Галубы дзяўблі крупы.
  2. Біць дзюбай.

    • Куры дзяўблі адна адну.
  3. Паслядоўнымі частымі ўдарамі паглыбляць, рабіць адтуліну.

    • Д. мёрзлую зямлю ломам.
    • Д. долатам паз.
  4. пераноснае значэнне: Бесперапынна паўтараць адно і тое ж (размоўнае).

    • Кожны дзень дзяўбу, каб жаніўся.
    • Што каму наўме, той тое дзяўбе (з народнай творчасці).
  5. пераноснае значэнне: Папракаць, крытыкаваць (размоўнае).

    • Яго ўжо даўно дзяўбуць, а ён і вухам не вядзе.

Фразеалагізм:

  • Дзяўбці сваё (размоўнае) — паўтараць сваё, не зважаць на іншых.

|| закончанае трыванне: прадзяўбці і выдзеўбці.

|| назоўнік: дзяўбанне.

дзяўбціся

дзяўбціся дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Мець звычку біцца (пра птушак; размоўнае).

    • Гэты певень дзяўбецца.
  2. Дзяўбці адзін аднаго.

    • Два пеўні дзяўбуцца.
дзяўкаць

дзяўкаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Аб сабаках, лісах: адрывіста брахаць.

  • Дыска дзяўкае на падарожніка.

|| аднакратны дзеяслоў: дзяўкнуць.

|| назоўнік: дзяўканне.

дзяўчо

дзяўчо назоўнік | ніякі род | размоўнае

Дзіця або падлетак жаночага полу.

  • За партай сядзела жвавае д.
дзяўчына

дзяўчына назоўнік | жаночы род

  1. Асоба жаночага полу ва ўзросце, пераходным ац малалецтва да юнацтва.

    • Юнакі і дзяўчаты.
  2. Такая асоба, што дасягнула палавой спеласці, але яшчэ не ўступіла ў шлюб.

|| прыметнік: дзявочы.

дзяўчынка

дзяўчынка назоўнік | жаночы род

Дзіця жаночага полу.

дзёгаць

дзёгаць назоўнік | мужчынскі род

Цёмны смалісты вадкі прадукт, які атрымліваецца шляхам сухой перагонкі дрэва, торфу або каменнага вугалю.

  • Змазаць боты дзёгцем.

Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду — пра што-н. малое, здольнае атруціць, сапсаваць вялікае.

|| прыметнік: дзягцярны і дзёгцевы.

дзённы

дзённы прыметнік

  1. гл. дзень.

  2. Які вырабляецца на працягу аднаго дня, які атрымліваецца за адзін дзень.

    • Дзённая выпрацоўка.
    • Дзённая зарплата.
  3. Пра навучальную ўстанову, якая вядзе вочнае навучанне з заняткамі ўдзень.

    • Дзённае аддзяленне інстытута.
дзённік

дзённік назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. дзень.

  2. Запісы аб штодзённых справах, бягучых падзеях, у якіх удзельнічаў ці быў іх сведкам сам аўтар.

    • Д. экспедыцыі.
  3. Кніга або сшытак з такімі запісамі, а таксама вучнёўскі сшытак для запісу зададзеных урокаў і адзнак аб паспяховасці і паводзінах вучняў.

|| прыметнік: дзённікавы.

дзёран

дзёран назоўнік | мужчынскі род

Густа зарослы травой, пераплецены карэннем раслін верхні слой глебы, а таксама выразаныя пласты з гэтага слоя, якімі ўмацоўваюць адхоны, абкладаюць клумбы і інш.

  • Дбайнай садоўніцкай рукой абкладзены зялёным дзёрнам клумбы.

|| прыметнік: дзярновы.

дзёрзкі

дзёрзкі прыметнік

Непачцівы, грубы, нахабна-задзірлівы.

  • Д. адказ.
  • Дзёрзка (прыслоўе) паводзіць сябе.

|| назоўнік: дзёрзкасць.

дзёрты

дзёрты прыметнік

Здроблены на тарцы (пра бульбу).

  • Аладкі з дзёртай бульбы.
дзёру

дзёру размоўнае | выказнік

Тое, што і драла, наўцёкі.

  • Яму што, схапіў ды д.

Даць (задаць) даёру (размоўнае) — пабегчы наўцёкі.

дзіва

дзіва назоўнік | ніякі род | размоўнае

Тое, што выклікае здзіўленне, цуд.

  • Што за д.?
  • Вось гэта дык д.!

Фразеалагізмы:

  • Дзіва дзіўнае (размоўнае) — вялікае дзіва.
  • Дзіву давацца (размоўнае) — моцна здзіўляцца.
  • На дзіва (размоўнае) — надта добра (удацца, выйсці, атрымацца).
дзівак

дзівак назоўнік | мужчынскі род

Чалавек з незвычайнымі схільнасцямі, звычкамі, поглядамі; арыгінал.

  • Вунь чаго натварыў гэты д.

|| жаночы род: дзівачка.

дзівакаваты

дзівакаваты прыметнік | размоўнае

Дзівацкі, з дзівацтвамі (пра чалавека).

  • Д. дзед.

|| назоўнік: дзівакаватасць.

дзівасіл

дзівасіл назоўнік | мужчынскі род

Травяністая шматгадовая расліна сямейства складанакветных з вялікім прадаўгаватым лісцем і жоўтымі кветкамі; корань дзівасілу выкарыстоўваецца ў медыцыне.

|| прыметнік: дзівасілавы.

дзівацкі

дзівацкі прыметнік

Уласцівы дзіваку.

  • Д. ўчынак.

|| назоўнік: дзівацтва.

дзівосны

дзівосны прыметнік

  1. Незвычайны, казачна-дзіўны.

    • На вокнах дзівосныя ўзоры пакінуў мароз.
  2. Цудоўны, непараўнальны па хараству.

    • Дрэвы стаялі ў сваім дзівосным жоўта-барвовым убранні.
    • Дзівосна (прыслоўе) гучала жалейка.
  3. Вельмі добры, выдатнай якасці.

    • Ад дзівоснай стрэльбы вачэй не адарваць.

|| назоўнік: дзівоснасць.

дзівіцца

дзівіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прыходзіць у здзіўленне.

    • Лесаруб дзівіўся з сына, як той карчуе пні.
    • Вераб’і і тыя дзівяцца з цябе.
  2. Захапляцца. Ён дзівіўся чысцінёй вуліц і парадкам.

  3. Зайздросна здзіўляцца.

    • Дзіўлюся вашай настойлівасці і ўмельству.
  4. Любавацца, углядаючыся.

    • Кожную ночку на зорку дзіўлюся.
дзівіць

дзівіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выклікаць здзіўленне, рабіць моцнае ўражанне.

  • Хірурга дзівіла цярплівасць раненаго.
  • Яна прыгажосцю дзівіла.