Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
дзюбацца

дзюбацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пра птушак: мець звычку дзюбаць каго-н.

    • Гусі дзюбаюцца.
  2. Біць дзюбай адзін аднаго.

    • Пеўні дзюбаюцца на сметніку.
дзюбаць

дзюбаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Дзяўбаць (пра птушак).

  2. Удараць чым-н. вострым або ўдарацца аб што-н., пакідаючы след.

    • Д. лапаю лёд.
    • Кулі дзюбаюць жалеза.

Дзюбаць носам (размоўнае) — драмаць, то апускаючы, то ўзнімаючы галаву.

|| аднакратны дзеяслоў: дзюбнуць і дзюбануць.

|| назоўнік: дзюбанне.

дзюбнуць

дзюбнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. дзюбаць.

  2. Выпіць спіртнога (размоўнае).

    • Добра дзюбнулі на вяселлі.
дзюдаіст

дзюдаіст назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца дзюдо.

|| жаночы род: дзюдаістка.

|| прыметнік: дзюдаісцкі.

дзюдо

дзюдо назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Японская барацьба вольнага стылю.

дзюны

дзюны назоўнік | жаночы род

Узбярэжныя пясчаныя наносы, якія перамяшчаюцца ветрам.

|| прыметнік: дзюнны.

дзюраль

дзюраль назоўнік | мужчынскі род

Тое ж, што і дзюралюміній.

|| прыметнік: дзюралевы.

дзюралюміній

дзюралюміній назоўнік | мужчынскі род

Лёгкі трывалы сплаў алюмінію з меддзю, магніем і іншымі элементамі.

|| прыметнік: дзюралюмініевы.

дзюрчаць

дзюрчаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Цурчаць, ствараць булькатлівыя гукі.

  • Ручаёк дзюрчаў па каменьчыках.
дзюшэс

дзюшэс назоўнік | мужчынскі род

Гатунак паўднёвых дэсертных груш з сакавітай салодкай мякаццю.

|| прыметнік: дзюшэсны.

дзябёлы

дзябёлы прыметнік | размоўнае

  1. Укормлены, сыты.

    • Д. мужчына.
  2. Тоўсты, грубы (пра тканіну).

    • Дзябёлае сукно.

|| назоўнік: дзябёласць.

дзявацца

дзявацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Знікаць.

    • Кудысьці кнігі з паліцы дзяваюцца?
  2. (прош. час). Знікнуць, прапасці невядома куды.

    • Куды дзяваўся мой партфель?
дзявоцкі

дзявоцкі прыметнік

Тое, што і дзявочы.

  • Д. гонар.
дзявоцтва

дзявоцтва назоўнік | ніякі род

Стан да шлюбу, а таксама стан жанчыны, якая не ўступіла ў шлюбныя адносіны.

  • У дзявоцтве Сяргеева.
дзявочнік

дзявочнік назоўнік | мужчынскі род

У народным вясельным абрадзе: вечарынка з таварышамі ў хаце нявесты напярэдадні вянчання, а таксама наогул вечарынка, на якую збіраюцца дзяўчаты, жанчыны.

дзяга

дзяга назоўнік | жаночы род

Рэмень, папруга паясная.

  • Цэны прымусілі падцягнуць дзягі.

|| памяншальная форма: дзяжка.

|| прыметнік: дзяжачны і дзяжкавы.

|| прыметнік: дзяжны і дзягавы.

дзягцяр

дзягцяр назоўнік | мужчынскі род

Той, хто гоніць або прадае дзёгаць.

  • Д. заўсёды пракураны дымам і дзёгцем.

|| жаночы род: дзягцярка.

|| прыметнік: дзягцярскі.

дзягцярка

дзягцярка назоўнік | жаночы род

  1. гл. дзягцяр.

  2. Пасудзіна для дзёгцю; мазніца.

дзягцярня

дзягцярня назоўнік | жаночы род

Прадпрыемства, якое вырабляе дзёгаць.

  • Пабудавалі новую дзягцярню.
дзягцярства

дзягцярства назоўнік | ніякі род

Выганка дзёгцю.

  • Займацца дзягцярствам.
дзягіль

дзягіль назоўнік | мужчынскі род

Высокая травяністая меданосная расліна сямейства парасонавых з зеленавата-белымі кветкамі; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

|| прыметнік: дзягільны.

дзядзька

дзядзька назоўнік | мужчынскі род

  1. Бацькаў або матчын брат.

    • У госці прыехаў д. Лявон.
  2. Дарослы мужчына наогул, да якога звяртаюцца дзеці.

    • Скажыце, д., як прайсці ў Бадзінава?
    • І квіта, дзядзька Мікіта (размоўнае) — і ўсё тут.

|| ласкальная форма: дзядзечка.

дзядзькаванне

дзядзькаванне назоўнік | ніякі род | гістарычнае

Звычай у беларускіх землях канца 16 — пач. 18 ст. — аддаваць дзяцей шляхты ў сялянскую сям’ю, каб выхаваць у іх станоўчыя фізічныя і духоўныя якасці простага народа: працавітасць, сілу, непатрабавальнасць да яды і адзення, любоў да зямлі і вернасць ёй.

дзядзькаў

дзядзькаў прыметнік

Які належыць дзядзьку.

  • Дзядзькава хата.
дзядзя

дзядзя назоўнік | мужчынскі род

Дарослы мужчына (у мове дзяцей).

  • Мама, у таго дзядзі смешны капялюш.
дзядзіна

дзядзіна назоўнік | жаночы род

Дзядзькава жонка; цётка.

  • Ухаце ўсе паважалі працавітую дзядзіну.
дзядзінец

дзядзінец назоўнік | мужчынскі род | гістарычнае

  1. Цэнтральная частка старажытнага горада, умацаваная валамі, а пазней мураванымі сценамі і драўлянымі вежамі.

  2. Прасторны двор, агароджаны пляц (звычайна перад маёнткам, царквой; размоўнае).

дзядоўнік

дзядоўнік назоўнік | мужчынскі род

Зараснік пустазелля ў выглядзе калючых учэпістых пупышак.

дзяды

дзяды2 назоўнік | мужчынскі род

Пустазелле з калючым лісцем і ўчэпістымі пупышкамі.

  • На штаны начаплялася дзядоў.
дзяжа

дзяжа назоўнік | жаночы род

Вялікая дзежка для заквашвання цеста на хлеб.

  • Хлебная д.
дзяжурка

дзяжурка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Памяшканне, пакой для дзяжурства.

дзяжурны

дзяжурны прыметнік

  1. Такі, які нясе дзяжурства.

    • Д. урач.
    • Д. магазін (які працуе пазней за іншыя магазіны).
  2. Асоба, якая нясе дзяжурства.

    • Д. па кухні.
  3. Загадзя падрыхтаваны, пастаянна ўжывальны.

    • Дзяжурная страва ў рэстаране.
    • Дзяжурныя цытаты.
дзяжурыць

дзяжурыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Выконваць па чарзе якія-н. абавязкі.

    • Д. па вокзале.
  2. Доўга і неадлучна прысутнічаць пры кім-, чым-н.

    • Д. ля пасцелі хворага.
  3. Вартаваць, пільнаваць.

    • Д. ля склада.

|| назоўнік: дзяжурства.

дзяк

дзяк назоўнік | мужчынскі род

У праваслаўнай царкве: ніжэйшы служыцель, які не мае ступені свяшчэнства; псаломшчык.

|| прыметнік: дзякоўскі.

дзякаваць

дзякаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выказваць падзяку каму-н. за што-н.

  • Дзякую вам за добрую працу!

Шчыра дзякую — пачціва-ветлівае выказванне падзякі.

|| закончанае трыванне: падзякаваць.

дзяковіч

дзяковіч назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Сын дзяка.

дзякоўна

дзякоўна назоўнік | жаночы род | размоўнае

Дачка дзяка.

дзякуй

дзякуй

  1. Ужыв. як выражэнне падзякі; дзякую.

    • Д. таварышам, што дапамаглі.
    • Д. за хлеб-соль.
  2. дзякуй, нескланяльнае, н. Падзяка, удзячнасць.

    • Вялікі (вялікае) д.
    • Партнзанам — народное д.!

Фразеалагізмы:

  • Дзякуй (дзякаваць) богу (размоўнае) — у сэнсе: добра, нядрэнна.
  • Дзякуй за ласку (размоўнае іранічны сэнс) — ужыв. як выражэнне нязгоды з чым-н.
  • За дзякуй (размоўнае) — бясплатна (рабіць што-н.).
дзякуючы

дзякуючы прыназоўнік

З прычыны, з-за, з дапамогай.

  • Паправіўся д. медыцыне.
  • Выратаваўся д. выпадку.
дзяленне

дзяленне назоўнік | ніякі род

  1. гл. дзяліць, -цца.

  2. Матэматычнае дзеянне, шляхам якога пазнаецца, у колькі разоў адна велічыня большая за другую.

    • Д. лікаў.
    • Д. дробаў.
  3. Спосаб размнажэння ў прасцейшых арганізмаў і клетак.

    • Д. клетак.
  4. Адлегласць паміж дзвюма рыскамі на вымяральнай шкале.

    • Ртуць на тэрмометры паднялася на тры дзяленні.
дзялок

дзялок назоўнік | мужчынскі род | неадабральнае

Чалавек, які лоўка вядзе свае справы, не грэбуючы ніякімі сродкамі для дасягнення мэты.

  • Біржавыя дзялкі.
  • Д. цёмных спраў.
дзяльба

дзяльба назоўнік | жаночы род

Падзел, размеркаванне.

  • Д. здабычы.
  • Д. маёмасці.
дзяляга

дзяляга назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | неадабральнае

Чалавек, заклапочаны толькі такімі справамі, якія прыносяць найбліжэйшую асабістую выгаду.

дзялянка

дзялянка назоўнік | жаночы род

  1. Участак зямлі, лесу, адведзены для апрацоўкі, пад высечку.

  2. Участак зямлі пад лесам; дача.

  3. Тое, што атрымана пры дзяльбе, частка, доля.

|| прыметнік: дзяляначны.

дзяляцтва

дзяляцтва назоўнік | ніякі род

Вузкі практыцызм, пры якім выпускаецца з-пад увагі грамадскі бок справы.

|| прыметнік: дзяляцкі.

дзялільны

дзялільны прыметнік

  1. Які адносіцца да дзялення (у 2 знач.).

  2. Прызначаны для нанясення дзяленняў на вымяральныя шкалы (спецыяльны тэрмін).

    • Д. цыркуль.
    • Дзялільная машына.
дзялімае

дзялімае назоўнік | ніякі род

Лік або велічыня, якая падвяргаецца дзяленню.

дзялімасць

дзялімасць назоўнік | жаночы род

Уласцівасць цэлага ліку дзяліцца на другі цэлы лік без астачы.

  • Адзнакі дзялімасці.
дзяліцца

дзяліцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Валодаць здольнасцю дзяліцца на другі лік без астачы.

    • Дзесяць дзеліцца на пяць.
  2. Падзяляцца на часці.

    • Вучні дзеляцца на групы.
  3. Раздзяляць маёмасць з кім-н.

    • Дзяліліся сыны з бацькамі.
  4. чым і з кім. Аддаваць каму-н. частку свайго чаго-н.

    • Д. апошнім кавалкам хлеба.
  5. пераноснае значэнне, кім з чым. Узаемна абменьвацца чым-н.

    • Д. думкамі.
    • Д. вопытам.

|| закончанае трыванне: падзяліцца і раздзяліцца.

|| назоўнік: дзяленне і раздзяленне.

дзяліць

дзяліць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Падзяляць на часткі, размяркоўваць.

    • Д. маёмасць.
    • Д. на порцыі.
    • Д. вучняў на групы.
  2. што на што. Рабіць арыфметычнае дзеянне.

    • Д. адзін лік на другі.
  3. што з кім. Аддаваць каму-н. частку чаго-н. свайго для сумеснага карыстання: дзяліць з кім-н.

    • Таварышы дзялілі ўсё папалам.
    • Д. хлеб і соль.
  4. пераноснае значэнне, што з кім. Перажываць што-н. разам з кім-н.

    • Д. з кім-н. радасць і гора.

|| закончанае трыванне: падзяліць і раздзяліць.

|| назоўнік: дзяленне.