Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
дапушчальны

дапушчальны прыметнік

Які можна дапусціць; магчымы, дазволены.

  • Дапушчальнае адхіленне.
  • Дапушчальная надбаўка.

|| назоўнік: дапушчальнасць.

дапытацца

дапытацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Распытваючы, даведацца аб кім-, чым-н.

  • Д. ў чалавека, хто ён.
  • Д. праўды.

|| незакончанае трыванне: дапытвацца.

дапытаць

дапытаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць допыт.

  • Д. абвінавачанага.

|| незакончанае трыванне: дапытваць.

дапытваны

дапытваны назоўнік | мужчынскі род

Той, у якога робяць допыт.

  • Д. аказаўся невінаваты.
дапытлівы

дапытлівы прыметнік

  1. Які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць.

    • Гэта быў д. чалавек.
  2. Праніклівы, здольны многае заўважыць, прадбачыць.

    • Д. розум.
    • Абвесці дапытлівым позіркам пакой.

|| назоўнік: дапытлівасць.

дапятроўскі

дапятроўскі прыметнік

Які адносіцца к перыяду да царавання Пятра

  • Дапятроўская эпоха.
дапяць

дапяць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. да каго-чаго. Дайсці, дабрацца куды-н.

    • Ратуючыся, ён аж да Масквы дапяў.
  2. чаго. Дамагчыся, дасягнуць чаго-н.

    • Галавой наложыць, а свайго дапне.
  3. Зразумець што-н.

    • Слухаў, слухаў, але не адразу дапяў.

|| незакончанае трыванне: дапінаць.

дапячы

дапячы дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скончыць пячы; пекучы, давесці да поўнай гатоўнасці.

    • Д. хлеб.
  2. чаго. Спячы дадаткова.

    • Д. бліноў.
  3. пераноснае значэнне, каму і без дапаўнення.

    • Вывесці з раўнавагі, даняць.
    • Сваімі дакорамі і папрокамі ён усім дапёк.

|| незакончанае трыванне: дапякаць.

дапільнаваць

дапільнаваць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Высачыць, заспець за якім-н. заняткам.

    • Д. злодзея.
  2. Дагледзець; захаваць у парадку.

    • Д. сад.

|| незакончанае трыванне: дапільноўваць.

дапісаць

дапісаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скончыць пісаць што-н.; напісаць да якога-н. месца.

    • Д. пісьмо.
    • Д. пейзаж.
  2. Дадаць да напісанага; прыпісаць.

    • Д. некалькі радкоў.
    • У ведамасці ўсё можно д.

|| незакончанае трыванне: дапісваць.

|| назоўнік: дапіска і дапісванне.

дапіцца

дапіцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Празмерным ужываннем спіртнога нашкодзіць сабе, свайму здароўю.

  • Д. да белай гарачкі.

|| незакончанае трыванне: дапівацца.

дапіць

дапіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выпіць усё, да канца.

  • Д. малако.

|| незакончанае трыванне: дапіваць.

дап’яна

дап’яна прыслоўе

Да поўнага ап’янення.

  • Напаіць д.
дар

дар назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што даецца бясплатна; падарунак.

    • Дары прыроды.
    • Прынесці што-н. у д.
  2. Талент, здольнасць.

    • Д. пісьменніка.
  3. множны лік: Хлеб і віно, над якімі адбываецца хрысціянскае богаслужэнне.

    • Святыя дары.

Фразеалагізмы:

  • Божы дар — усё, што даецца ад прыроды.
  • Дары данайцаў — падарункі, якія нясуць небяспеку і гібель.
  • Дар за дар — паслуга за паслугу.
  • Дар слова — здольнасць прыгожа гаварыць.
дарабіць

дарабіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скончыць работу.

    • Д. панчоху.
  2. Прырабіць што-н. да чаго-н.

    • Д. ножку да стала.
    • Д. ключ.
  3. Давесці да патрэбнага ўзроўню.

    • Д. праект забудовы.

|| незакончанае трыванне: дарабляць.

|| назоўнік: даробка.

даравальны

даравальны прыметнік

Такі, які можна дараваць.

  • Д. ўчынак.

Даравальная граната — акт аб дацзеных каму-н. ільготах, прывілеях.

дараванне

дараванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. дараваць.

  2. Здольнасць, талент.

    • Юныя дараванні.
    • Паэтычнае д.
даравацца

даравацца дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Не залічыцца (не залічвацца) ў віну.

  • Гэта вам ніколі не даруецца.
дараваць

дараваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Зняць (знімаць) віну за што-н.

    • Усё можна д., толькі не хлусню.
  2. Прабачыць (прабачаць) каму-н.

    • Гэты промах мы можам яму д.
    • Вы мне даруйце за маю нетактоўнасць.
  3. зак. Узнагародзіць.

    • Д. грамату.
  4. што, каму. Вызваліць ад чаго-н.

    • Д. доўг.
    • Д. зняволенаму волю.
  5. даруй(це), пабочн. сл. Ужыв. пры звароце да каго-н. з просьбай прабачыць за што-н.

    • Даруйце, я затрымаўся.

Фразеалагізмы:

  • Дараваць жыццё — памілаваць асуджанага да пакарання смердю.
  • Апошняе даруй (высокае) — развітанне назаўсёды, навек (з нябожчыкам).

|| закончанае трыванне: падараваць.

|| назоўнік: дараванне.

дарагаваты

дарагаваты прыметнік

Даволі дарагі.

  • Дарагаватае футра.
  • Для мяне гэта дарагавата (прыслоўе).
дарагавізна

дарагавізна назоўнік | жаночы род

Становішча, калі цэны на тавары надта высокія.

  • Д. на прамтавары.
дарагі

дарагі прыметнік

  1. Які прадаецца або купляецца па высокай цане.

    • Дарагая мэбля.
    • Дорага (прыслоўе) каштуе.
  2. пераноснае значэнне: Які звязаны з вялікімі намаганнямі, ахвярамі.

    • Дарагая перамога.
  3. пераноснае значэнне, кар. ф. Такі, якім даражаць.

    • Нам дарага памяць герояў.
    • Дарага лыжка к абеду.
  4. поўн. ф. Ласкавы, мілы, любімы.

    • Д. друг.
    • Пішы часцей, дарагі (назоўнік: сяброўскі зварот).
дарадчы

дарадчы прыметнік

  1. Звязаны з правам абмеркавання якіх-н. спраў, але не з правам вырашэння іх.

    • Дэлегаты з правам дарадчага голасу.
  2. Прызначаны для абмеркавання.

    • Д. пакой (у судзе).
дарадчык

дарадчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто дае парады.

  • Цікавы і дасведчаны д.

|| жаночы род: дарадчыца.

даражыцца

даражыцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Запрошваць пры продажы высокую цану.

  • Будзеш д., ніколі не прадасі.

|| закончанае трыванне: падаражыцца.

даражыць

даражыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Берагчы, высока цаніць, не жадаць траціць дарэмна.

  • На рабоце ім даражаць.
  • Д. кожнай мінутай рабочага часу.
  • Д. думкай спецыяліста.
даражэнькі

даражэнькі назоўнік | мужчынскі род

Форма ветлівага звароту да каго-н.

  • Пачытай, д., яшчэ.
даражэць

даражэць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Павышацца ў цане.

  • Мэбля даражэе.

|| закончанае трыванне: падаражэць.

дарасці

дарасці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Вырасці да якой-н. мяжы, да якога-н. узроўню развіцця.

    • Дрэва дарасло да страхі.
  2. пераноснае значэнне: (звычайна з адмоўем «не»), Развіцца ў дастатковай ступені.

    • Да сапраўднага вучонага ён не дарос.

|| незакончанае трыванне: дарастаць.

дарашаваты

дарашаваты прыметнік | размоўнае

З украпінамі белых валасоў у поўсць асноўнай афарбоўкі (пра масць коней).

  • Д. конік.
дарвацца

дарвацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

З прагнасцю накінуцца на што-н.

  • Д. да яды.

|| незакончанае трыванне: дарывацца.

дарвінізм

дарвінізм назоўнік | мужчынскі род

Заснаваная на вучэнні Ч.Дарвіна матэрыялістычная тэорыя паходжання і развіцця відаў жывёл і раслін шляхам натуральнага адбору, вучэнне аб законах развіцця жавой прыроды.

|| прыметнік: дарвінісцкі.

дарвініст

дарвініст назоўнік | мужчынскі род

Паслядоўнік дарвінізму.

|| жаночы род: дарвіністка.

|| прыметнік: дарвінісцкі.

дарма

дарма2 прыслоўе

  1. Тое, што і бясплатна, дарэмна.

  2. Бескарысна, марна.

    • Ні адной гадзіны не страціў д.
    • Д. вы хвалюецеся, усё будзе добра.
  3. у знач. часціца: Хай, так і быць.

    • Не хопіць бульбы? — Д.! Дадасі яшчэ гароху.
дармавы

дармавы (дармовы) прыметнік

Бясплатны, атрыманы без грошай.

Дармавому каню ў зубы не глядзяць (з народнай творчасці) — у падарунках недахопаў не шукаюць.

дармаед

дармаед назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто не працуе, а жыве на чужы кошт; лайдак, гультай.

|| жаночы род: дармаедка.

|| прыметнік: дармаедскі.

дармаеднічаць

дармаеднічаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Не працуючы, жыць на чужыя сродкі.

|| назоўнік: дармаедства.

дармаўшчына

дармаўшчына назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што даецца дарэмна, бясплатна.

  • На дармаўшчыну кожны падкі.
дармо

дармо прыслоўе

Тое, што і дарма (у 1 і 3 знач.).

дарога

дарога назоўнік | жаночы род

  1. Паласа зямлі, прызначаная для язды і хадзьбы, якая злучае асобныя пункты мясцовасці.

    • Прасёлачная д.
    • Грунтавая д.
    • Асфальтавая д.
  2. Адлегласць, якую трэба праехаць або прайсці.

    • Прайсці палавіну дарогі.
    • Даць дорогу каму-н. (даць праехаць, прайсці; таксама пераноснае значэнне; даць магчымасць расці, развівацца каму-н.).
  3. Падарожжа; знаходжанне ў дарозе.

    • Усю дарогу праспаў.
  4. пераноснае значэнне: Напрамак дзейнасці.

    • Ісці сваёй дарогай.

Фразеалагізмы:

  • Апошняя дарога — пра смерць, пахаванне каго-н.
  • Бітая дарога — уезджаная дарога.
  • Гладкай дарогі — пажаданне перад ад’ездам каго-н.
  • Збіцца з дарогі — пачаць весці няправільны спосаб жыцця.
  • Ісці прамой дарогай — жыць сумленным жыццём.
  • Шчаслівай дарогі! — добрае пажаданне ў дарогу.

|| памяншальная форма: дарожка, дарожачка і дарожанька.

|| прыметнік: дарожны.

  • Дарожнае будаўніцтва.
  • Дарожнае знаёмства.
  • Дарожныя нататкі.
дарогай

дарогай прыслоўе

У час язды.

  • Пагутарым дарогай.
дародавы

дародавы прыметнік

Перыяд, які працягваецца да пачатку родаў.

дарожка

дарожка назоўнік | жаночы род

  1. гл. дарога.

  2. Прызначаная для хадзьбы вузкая дарога ў садах, парках і пад.

    • Пасыпаць дарожкі пяском.
  3. Тое, што і сцежка.

    • Лясная д.
  4. У спартыўных збудаваннях, на аэрадромах: спецыяльна ўстроеная дыстанцыя (для бегу, плавання, узлёту).

    • Бегавая д.
    • Водная д.
    • Узлётная д.
  5. Вузкі доўгі дыван, а таксама вузкі доўгі абрус.

    • Паслаць дывановую дорожку.
    • Карункавая д.
  6. Рыбалоўная прылада ў выглядзе доўгага шнура з кручком на канцы.

    • Злавіў шчупака на дарожку.
дарожнік

дарожнік назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па будаўніцтву, рамонту і эксплуатацыі дарог і гарадскіх вуліц.

|| жаночы род: дарожніца.

дарослы

дарослы прыметнік

  1. Які выйшаў з дзіцячага ўзросту, узмужнеў, набыў сталасць.

    • Д. юнак.
  2. назоўнік Які дасягауў поўнай сталасці па гадах, паводзінах, дзеяннях.

    • Дарослыя вялі гутарку на прызбе.

|| назоўнік: даросласць.

дароўны

дароўны прыметнік | спецыяльны тэрмін

  1. Падораны кім-н., атрыманы ў падарак.

    • Д. сервіз.
  2. Які пацвярджае падарунак.

    • Д. надпіс.

Дароўная грамата (гістарычнае) — дакумент, што выдаваўся гасударам або ўрадам, паводле якога вызначаліся правы, ільготы манастырам, саслоўям або прыватным асобам.

дарунак

дарунак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і дар (у 1 знач.).

даручыць

даручыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ускласці на каго-, што-н. выкананне чаго-н.

    • Д. яму праверыць работу.
  2. Даверыць каго-, што-н. чыім-н. клопатам, апецы.

    • Нагляд за дзецьмі даручылі вопытнай няні.

|| незакончанае трыванне: даручаць.

даручэнец

даручэнец назоўнік | мужчынскі род

Службовая асоба, што знаходзіцца пры кіраўніку і выконвае службовыя даручэнні.

даручэнне

даручэнне назоўнік | ніякі род

  1. Справа, даручаная каму-н. для выканання.

    • Грамадскае д.
  2. Дакумент, які дае права каму-н. дзейнічаць ад імя асобы, што выдала яго; даверанасць.

    • Атрымаць зарплату па даручэнню.