Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
дарчы

дарчы прыметнік

Дарчая грамата (пет.) — тое, што і дароўная грамата (гл. дароўны).

дарыльшчык

дарыльшчык назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін | кніжнае

Той, хто дорыць што-н., робіць дарэнне.

  • Музейныя набыткі ад дарыльшчыкаў.

|| жаночы род: дарыльшчыца.

дарысаваць

дарысаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скончыць рысаваць што-н.

    • Д. партрэт.
  2. пераноснае значэнне: Закончыць стварэнне вобразаў каго-, чаго-н.

    • Д. вобраз дзеда Талаша.

|| незакончанае трыванне: дарысоўваць.

|| назоўнік: дарысоўка.

дарыць

дарыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. каму-чаму каго-што. Даваць у якасці падарунка, аддаваць бязвыплатна, дармова.

    • Д. кветкі.
  2. пераноснае значэнне, каго (што) чым. Узнагароджваць.

    • Д. сваёй увагай.

|| закончанае трыванне: падарыць.

дарэвалюцыйны

дарэвалюцыйны прыметнік

  1. Той, што быў да рэвалюцыі.

    • Д. перыяд.
  2. Тое, што і дакастрычніцкі.

дарэктар

дарэктар назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | устарэлае

У дарэвалюцыйнай беларускай вёсцы — хатні настаўнік.

|| прыметнік: дарэктарскі.

дарэмны

дарэмны прыметнік

  1. Які не прыносіць жаданых вынікаў.

    • Дарэмныя спробы.
    • Дарэмныя надзеі.
  2. Беспадстаўны, беспрычынны.

    • Дарэмная трывога.
  3. Атрыманы дарма, бясплатны.

    • Д. хлеб.

|| назоўнік: дарэмнасць.

дарэмшчына

дарэмшчына назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Тое, што дастаецца дарма, бясплатна.

    • Сквапны на дарэмшчыну.
  2. Беспадстаўнае, фальшывае абвінавачанне; нагавор.

    • Такую ўзвялі на яго дарэмшчыну.
дарэчны

дарэчны прыметнік

Зроблены дарэчы, адпаведны абставінам.

  • Дарэчнае пытанне.

|| назоўнік: дарэчнасць.

дарэчы

дарэчы прыслоўе

  1. У час, у падыходзячы момант.

    • Грошы прыйшлі д.
  2. пабочн. сл. У дадатак да сказанага, у сувязі са сказаным.

    • Д., яго здольнасцей мы яшчэ не ведаем.
дарэшты

дарэшты прыслоўе

Зусім, поўнасцю, падчыстую.

  • Аддаў усё д.
дасавецкі

дасавецкі прыметнік

Які адносіцца да часу, што папярэднічаў устанаўленню савецкай улады.

  • Д. перыяд развіцця літаратуры.
дасведчаны

дасведчаны прыметнік

  1. Шырока адукаваны, эрудзіраваны.

    • Д. інжынер.
  2. Вопытны ў чым-н., навучаны чым-н.

    • Д. ў палітыцы.

|| назоўнік: дасведчанасць.

дасеўкі

дасеўкі назоўнік

Заканчэнне сяўбы.

  • Спраўляць д.
даскакаць

даскакаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Скачучы, дасягнуць якога-н. месца.

  • На адной пазе даскакаў да дзвярэй.

|| незакончанае трыванне: даскакваць.

дасканалы

дасканалы прыметнік

  1. Непараўнальны па грунтоўнасці, майстэрству выканання.

    • Дасканалае даследаванне.
  2. Дэталёвы, падрабязны разгляд чаго-н.

    • Д. аналіз фактаў.
    • Дасканала (прыслоўе) разгледзець.

|| назоўнік: дасканаласць.

даскочыць

даскочыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скочыўшы, дасягнуць якога-н. месца.

  2. Дамагчыся свайго.

    • Ён усюды даскочыць (размоўнае).
даслаць

даслаць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Пакрываючы паверхню, скончыць рассцілку чаго-н.

  • Д. лён.

|| незакончанае трыванне: дасцілаць.

даследаванне

даследаванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. даследаваць.

  2. Навуковая праца.

    • Д. па гісторыі беларускага народа.
даследаваць

даследаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Падвергнуць (падвяргаць) навуковаму вывучэнню.

    • Д. законы прнроды.
    • Д. састаў рэчыва.
  2. зак. і незак., каго-што. Абследаваць, агледзець (-лядаць) для высвятлення, устанаўлення чаго-н.

    • Д. хворага.
    • Д. мясцовасць.
  3. зак., што. Скончыць следства.

    • Д. крымінальную справу.

|| назоўнік: даследаванне.

даследнік

даследнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто праводзіць дослед.

  • Гэта быў заўзяты і мудры д.

|| жаночы род: даследніца.

|| прыметнік: даследніцкі.

даследчы

даследчы прыметнік

Які адносіцца да навуковага даследавання.

  • Д. інстытут.
  • Даследчая праца.
даследчык

даследчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца навуковымі даследаваннямі.

|| жаночы род: даследчыца.

|| прыметнік: даследчыцкі.

даслоўны

даслоўны прыметнік

Зусім дакладны, слова ў слова перададзены.

  • Д. пераклад.
  • Даслоўна (прыслоўе) перадаць размову.

|| назоўнік: даслоўнасць.

даслужыцца

даслужыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Служачы, дасягнуць чаго-н.

    • Д. да чыну капітана.
  2. Атрымаць наганяй за свае паводзіны (размоўнае іранічны сэнс).

    • Ну што, даслужыўся?

|| незакончанае трыванне: даслужвацца.

даслухацца

даслухацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Даведацца пра што-н. ад людзей.

  • Даслухаўся я, што хутка робаты будуць выконваць цяжкую працу.
даслухаць

даслухаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выслухаць да канца; праслухаць да якога-н. месца.

  • Д. прамову.
  • Так і не даслухаў лектара.

|| незакончанае трыванне: даслухваць.

даспадобы

даспадобы прыслоўе

Падабаецца, падыходзіць да густу.

  • Яму ўсё тут д.
даспаць

даспаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Праспаць да якога-н. часу.

    • Д. да абеду.
  2. (часта з адмоўем «ж»). Праспаць да канца чаго-н. (размоўнае).

    • Колькі начэй не даспаў.

|| незакончанае трыванне: дасыпаць.

даспелы

даспелы прыметнік

Які добра выспеў.

  • Д. авёс чакаў сярпа.
даспехі

даспехі назоўнік | мужчынскі род

  1. Воінская амуніцыя старых часоў.

    • Рыцарскія д.
  2. пераноснае значэнне: Наогул які-н. рыштунак (размоўнае жартаўлівае).

    • Паляўнічыя д.
даспець

даспець дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць зусім спелым.

  • Антонаўкі даспелі.

|| незакончанае трыванне: даспяваць.

даспяліць

даспяліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Давесці да спелага стану.

  • Д. памідоры.

|| незакончанае трыванне: даспельваць.

|| назоўнік: даспельванне.

даставіць

даставіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Правесці або прывезці да месца прызначэння.

    • Д. пасылку ў тэрмін.
    • Д. тавар у магазін.
  2. Забяспечыць.

    • Д. усё неабходнае.

|| незакончанае трыванне: дастаўляць.

|| назоўнік: дастаўка і дастаўленне.

дастасавальны

дастасавальны прыметнік

Такі, які можна дастасаваць.

  • Лёгка д. способ.

|| назоўнік: дастасавальнасць.

дастасавацца

дастасавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Прымяніцца, прыйсці ў адпаведнасць з чым-н.

  • Д. да навакольнага асяроддзя.

|| незакончанае трыванне: дастасоўвацца.

|| назоўнік: дастасаванне.

дастасаваць

дастасаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Ажыццявіць на справе.

  • Д. тэорыю да практыкі.

|| незакончанае трыванне: дастасоўваць.

|| назоўнік: дастасаванне.

дастатак

дастатак назоўнік | мужчынскі род

  1. Заможнасць, поўная матэрыяльная забяспечанасць.

    • Жыць у дастатку.
  2. звычайна (дастаткі, -аў). Матэрыяльныя сродкі, набыткі.

    • Дастаткаў вам у хату!
дастатковы

дастатковы прыметнік

  1. Такі, якога хапае для чаго-н., які задавальняе пэўныя патрэбы.

    • Дастатковая колькасць сыравіны.
    • Дастаткова (прыслоўе) падрыхтаваны.
  2. дастаткова, у знач. выказніка, каго-чаго або з інфінітывам: Пра тое, што праяўляецца ў неабходнай меры, маецца ў патрэбнай колькасці.

    • Сродкаў дастаткова.
    • Дастаткова сказаць адно слова, каб ён паслухаў.
  3. У патрэбнай ступені абгрунтаваны.

    • Дастатковыя падставы.

|| назоўнік: дастатковасць.

дастацца

дастацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выпасці на чыю-н. долю.

    • Хата дасталася яму пасля бацькі.
  2. Атрымаць якое-н. спагнанне, трапіць у непрыемнасць.

    • Ну і дасталося ж яму сёння (размоўнае).
    • Дастацца на арэхі (размоўнае) — атрымаць наганяй.

|| незакончанае трыванне: даставацца.

дастаць

дастаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Узяць што-н. такое, што знаходзіцца на адлегласці, унутры чаго-н. або выцаліць што-н. адкуль-н.

    • Д. талерку з паліцы.
    • Д. кнігу з партфеля.
    • Д. асколак з раны.
  2. да каго-чаго, што або чаго. Дацягнуўшыся, дакрануцца да чаго-н. аддаленага або высокага ці глыбокага.

    • Д. рукой да бэлькі.
    • Д. дно ў рацэ.
  3. Раздабыць што-н. (размоўнае).

    • Д. білет у тэатр.
  4. што і чаго. Нажыць што-н. непрыемнае (часцей пра здароўе; размоўнае).

    • Д. запаленне лёгкіх.
  5. чаго. Быць пакараным або пабітым (размоўнае).

    • Д. год турмы.

Фразеалагізмы:

  • Дастаць з-пад зямлі (размоўнае) — любым спосабам адшукаць.
  • Зімой лёду не дастанеш у каго (размоўнае) — пра вельмі скупога чалавека.
  • Крукам носа не дастанеш каму (размоўнае) — не падступішся да яго.
  • Дастаць па шапцы (размоўнае) — атрымаць спагнанне, пакаранне.

|| незакончанае трыванне: даставаць.

дастача

дастача назоўнік | жаночы род

Поўная матэрыяльная забяспечанасць.

  • Жыць у дастачы.
дастаўшчык

дастаўшчык назоўнік | мужчынскі род

Работнік, які. дастаўляе што-н.

  • Д. тэлеграм.

|| жаночы род: дастаўшчыца.

дастойны

дастойны прыметнік

  1. Які заслугоўвае што-н., варты чаго-н.

    • Д. пахвалы.
    • Д. ганьбавання.
  2. Справядлівы, заслужаны.

    • Дастойная ўзнагарода.
    • Дастойная сустрэча.
  3. Паважаны, шаноўны.

    • Д. чалавек.

|| назоўнік: дастойнасць.

дастукацца

дастукацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стукаючы, дабіцца адказу.

    • Ледзь дастукаўся ў хату.
  2. Наклікаць на сяба непрыемнасці (размоўнае).

    • Дастукаўся, што аштрафавалі.
  3. чаго. Старанна дамагаючыся, дабіцца свайго (размоўнае).

    • Д. кватэры.
даступны

даступны прыметнік

  1. Такі, да якога можна прайсці або праехаць.

    • Дагер размясціўся ў даступным месцы.
  2. Такі, які падыходзіць для ўсіх або многіх.

    • Даступныя цэны.
  3. Адкрыты для зроку.

    • Д. для назірання.
  4. Лёгкі для разумення.

    • Даступная форма выкладання думак.
  5. Уважлівы да іншых, не ганарысты.

    • Гэта быў д. чалавек.

|| назоўнік: даступнасць.

даступіцца

даступіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. да каго-чаго. Падысці, прыблізіцца (размоўнае).

    • Да бадлівай коровы не даступішся.
  2. (звычайна з адмоўем «не»), пераноснае значэнне, да каго. Звярнуцца да каго-н. з просьбай, заявай.

    • Начальнік ганарысты, да яго не даступішся.

|| незакончанае трыванне: даступацца.

дасуха

дасуха (досуха) прыслоўе

Да поўнай сухасці.

  • Выцерці пасуду д.
дасціпны

дасціпны прыметнік

  1. Які вызначаецца вострым розумам, незвычайным уменнем ярка (смешна або з’едліва) выказаць думку.

    • Д. чалавек.
    • Д. фельетон.
  2. Удалы, арыгінальны па свайму зместу, вырашэнню.

    • Д. праект.
    • Дасціпнае рашэнне.

|| назоўнік: дасціпнасць.

дасыпаць

дасыпаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Дабавіць да поўнага.

    • Д. мяшок даверху.
  2. чаго. Дабавіць крыху чаго-н.

    • Д. солі ў страву.

|| незакончанае трыванне: дасыпаць.

|| назоўнік: дасыпка і дасыпанне.