Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
дамоў

дамоў прыслоўе

Да сябе, у свой дом, у сваю сям’ю.

  • Хлопцы скончылі работу і пайшлі д.
дамоўленасць

дамоўленасць назоўнік | жаночы род

Пагадненне на падставе папярэдніх перагавораў.

  • Дзейнічаць на аснове дамоўленасці.
дамрыст

дамрыст назоўнік | мужчынскі род

Музыка, які іграе на домры.

|| жаночы род: дамрыстка.

дамскі

дамскі прыметнік

  1. гл. дама.

  2. Прызначаны для абслугоўвання жанчын.

    • Д. кравец.
    • Д. цырульнік.
дамчацца

дамчацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Вельмі хутка дабегчы, даехаць, даляцець да якога-н. месца.

  • Цягнік хутка дамчаўся да сталіцы.
дамчаць

дамчаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Вельмі хутка давезці да якога-н. месца.

    • Шафёр умомант дамчаў да вокзала.
  2. Тое, што і дамчацца (размоўнае).

    • Стаеннік вырваўся і хутка дамчаў да вадапою.
дамінаваць

дамінаваць дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне

  1. Мець перавагу, быць галоўным, асноўным.

    • У агульнай мелодыі дамінавалі гукі кларнета.
  2. над чым. Узвышацца над акаляючай мясцовасцю.

    • Тара дамінавала над горадам.

|| назоўнік: дамінаванне.

дамінанта

дамінанта прыметнік | кніжнае

  1. З’ява, якая пераважае ў якой-н. сферы.

  2. Дамінуючая ідэя; важнейшая састаўная частка чаго-н.

|| прыметнік: дамінантны.

даміно

даміно2 назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Маскарадны касцюм у выглядзе плашча з рукавамі і капюшонам, а таксама чалавек у такім касцюме.

  • Апрануты ў д.
  • Д. ў масцы.
даміношнік

даміношнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Аматар гуляць у даміно.

  • Заядлы д.

|| жаночы род: даміношніца.

дамініён

дамініён назоўнік | мужчынскі род

У час былой Брытанскай імперыі: самакіравальная дзяржава, якая ўваходзіць у склад гэтай імперыі і залежыць ад яе ў сваёй унутранай і знешняй палітыцы.

данасць

данасць назоўнік | жаночы род | кніжнае

Тое, што дадзена, што маецца ў наяўнасці, аб’ектыўная рэчаіснасць.

данасіць

данасіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скончыць насіць што-н., перанесці поўнасцю з аднаго месца на другое.

    • Д. салому ў пуню.
  2. Канчаткова знасіць (вопратку, абутак).

    • Д. боты да дзірак.
  3. каго. Нарадзіць у нармальны тэрмін.

    • Парадзіха данасіла дзіця.

|| незакончанае трыванне: даношваць.

данесці

данесці2 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць службовае данясенне аб чым-н.

    • Разведка данесла камандаванню пра набліжэнне праціўніка.
  2. Зрабіць данос; тайна паведаміць.

    • Пра яго здраднікі данеслі паліцаям.

|| незакончанае трыванне: даносіць.

данесціся

данесціся дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіцца чутным (пра гукі, пахі і пад.).

    • Да яго слыху данеслася стракатанне сарокі.
    • З навакольных лугоў доанёсся пах сена.
  2. Распаўсюдзіцца, стаць вядомым.

    • Данеслася радасная вестка.

|| незакончанае трыванне: даносіцца.

данос

данос назоўнік | мужчынскі род

Тайнае паведамленне ўладам аб чыіх-н. недазволеных, процізаконных дзеяннях.

  • Д. паліцыі на падпольшчыкаў.

|| прыметнік: даносны.

даносчык

даносчык назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які займаецца даносамі.

|| жаночы род: даносчыца.

|| прыметнік: даносчыцкі.

дантыст

дантыст назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Зубны ўрач.

|| жаночы род: дантыстка.

|| прыметнік: дантысцкі.

даныя

даныя прыметнік

  1. Звесткі, паказчыкі, неабходныя для якога-н. абгрунтавання, абагульнення.

    • Афіцыйныя д.
    • Дакладныя д.
  2. Здольнасці, якасці як падстава для чаго-н.

    • Ён мае ўсе д. для навуковай работы.

Выхадныя даныя — звесткі аб месцы і часе выхаду кнігі, яе тыражы і інш.

данюхацца

данюхацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Празмерна доўга і часта нюхаючы, дайсці да непрыемнасцей.

  2. пераноснае значэнне: Дазнацца, разведаць пра што-н. якім-н. непрыстойным спосабам.

    • Паліцыя данюхалася аб прыходзе партызанскага разведчыка.

|| незакончанае трыванне: данюхвацца.

данясенне

данясенне назоўнік | ніякі род

Вуснае ці пісьмовае паведамленне якіх-н. звестак кіраўніцтву.

  • Паслаць д. ў штаб.
даняць

даняць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Змучыць, дапячы, вывесці з раўнавагі.

    • Як дойме ліха, прарэжуцца зубы (з народнай творчасці).
  2. безасабовая форма: Аказаць моцнае ўздзеянне.

    • Даняло да слёз.

|| незакончанае трыванне: даймаць.

данізу

данізу прыслоўе | размоўнае

Да самага нізу.

  • Зверху д.
даніна

даніна назоўнік | жаночы род

  1. Даўней: натуральны або грашовы падатак, які плаціла насельніцтва свайму князю, феадалу або пераможцу ў бітве.

    • Абкласці данінай.
    • Сам Царград плаціў даніну Полацку.
  2. кому. Ахвяраванне бедным, якія просяць міласціну.

    • Хадзіў, зняўшы шапку, і збіраў даніну.
  3. пераноснае значэнне, чаго. Аддзяка за што-н.

    • Д. павагі.
    • Д. ўдзячнасці людской.
  4. пераноснае значэнне, чаму. Вымушаная ўступка чаму-н.

    • Д. модзе.
    • Д. часу.
дападкі

дападкі прыметнік | размоўнае

Кемлівы і напорысты здатны дайсці да ўсяго.

  • Д. хлопец.
дапазна

дапазна прыслоўе | размоўнае

Да позняга часу.

  • Засядзеліся д.
дапаласкацца

дапаласкацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Канчаткова, поўнасцю выпаласкацца.

дапамагчы

дапамагчы дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аказаць дапамогу ў чым-н.

    • Д. ў рабоце.
    • Д. распрануцца.
  2. кому. Падтрымаць матэрыяльнымі сродкамі.

    • Д. грашамі.
    • Д. будаўнічымі матэрыяламі.
  3. Даць жаданы вынік.

    • Лякарства дапамагло.
  4. каму. З’явіцца сродкам для дасягнення мэты.

    • Компас дапамог зарыентавацца ў лесе.

Дапамагчы гору (размоўнае) — выратаваць з цяжкага становішча.

|| незакончанае трыванне: дапамагаць.

дапамога

дапамога назоўнік | жаночы род

  1. Садзейнічанне каму-н. у чым-н.

    • Д. бацькам у малацьбе.
  2. Матэрыяльная падтрымка.

    • Грошовая д.
    • Выходная д.
  3. Садзейнічанне ў палягчэнні пакут.

    • Медыцынская д.

Фразеалагізмы:

  • Карэта хуткай дапамогі — спецыяльная аўтамашына для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі.
  • Першая дапамога — дапамога хвораму ці пацярпеўшаму да прыбыцця доктара.
  • Хуткая дапамога —
    1. сістэма медыцынскай дапамогі пры небяспечных для жыцця і здароўя чалавека выпадках, якая аказваецца дома або на месцы здарэння;
    2. спецыяльна абсталяваная аўтамашына, якая прыбывае па зыкліку з адпаведным урачом-спецыялістам.
дапаможны

дапаможны прыметнік

  1. Прызначаны для дапамогі каму-, чаму-н.; падсобны.

    • Д. матэрыял.
  2. Неасноўны, дадатковы.

    • Д. цэх.
    • Дапаможная гаспадарка.

Дапаможны дзеяслоў — асабовая форма дзеяслова, што ўжываецца для выражэння складаных дзеяслоўных форм (буду чытаць) або састаўнога выказніка (ён быў настаўнікам).

дапаможнік

дапаможнік назоўнік | мужчынскі род

Кніга для навучання па якім-н. асобным прадмеце.

  • Д. па фізіцы.
  • Д. па гісторыі Беларусі.
дапасаванне

дапасаванне назоўнік | ніякі род

Від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова ставіцца ў тым жа родзе, ліку, склоне або асобе, напр.: новы дом, новая хата; я пішу, ты пішаш.

дапасаваны

дапасаваны прыметнік

Звязаны граматычнай сувяззю дапасавання.

  • Дапасаванае азначэнне.
дапасаваць

дапасаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Падагнаць, прыладзіць размоўнае).

    • Д. новае тэхнічнае прыстасаванне.
  2. да чаго. Паставіць залежнае слова ў тым самым родзе, ліку, склоне або асобе, у якім стаіць галоўнае слова.

    • Д. прыметнік да назоўніка.

|| незакончанае трыванне: дапасоўваць.

дапасці

дапасці дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. да чаго. З прагнасцю дарвацца, накінуцца што-н. жаданае.

    • Д. да вады.
  2. Настойліва імкнучыся, дабрацца куды-н., да якога-н. места.

    • Яго нішто не ўтрымае, ён усюды дападзе.

|| незакончанае трыванне: дападаць.

дапатопны

дапатопны прыметнік | размоўнае

  1. Вельмі даўні, які нібыта існаваў да міфічнага біблейскага патопу.

    • Дапатопная жывёліна.
  2. Старамодны, устарэлы (жартаўлівае іранічны сэнс:).

    • Д. фасон.
    • У цябе, браце, нейкая дапатопная мэбля.

|| назоўнік: дапатопнасць.

дапаўна

дапаўна прыслоўе | размоўнае

Да самых берагоў .

  • Наліць бочку д.
дапаўненне

дапаўненне назоўнік | ніякі род

  1. гл. дапоўніць.

  2. чым што-н. дапоўнена, дадатак.

    • Д. да пастановы.
  3. У граматыцы: даданы член : са значэннем аб’екта, звычайна выражаны ўскосным склонам імя.

    • Прамое д. (у форме він. скл. без прыназоўніка).
    • Ускоснае д. (у формах іншых ускосн. скл.).
дапаўняльны

дапаўняльны прыметнік

Які выконвае ролю дапаўнення (у 3 знач.).

  • Д. даданы сказ.
даплата

даплата назоўнік | жаночы род

  1. гл. даплаціць.

  2. Дадатковая плата.

    • Атрымаць даплату за звышурочную работу.
    • Д. за багаж.
даплатны

даплатны прыметнік

Які мае адносіны да даплаты.

  • Даплатная каса.

Даплатное пісьмо — пісьмо, за перасылку якога даплочвае атрымальнік.

даплаціць

даплаціць дзеяслоў | закончанае трыванне

Дадаць пэўную частку грошай да раней унесенай сумы; выплаціць усё да канца.

  • Д. сто рублёў.

|| незакончанае трыванне: даплачваць.

|| назоўнік: даплата.

даплесціся

даплесціся дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Марудна, з цяжкасцю дайсці да якога-н. месца.

  • Ледзь даплёўся да хаты.

|| незакончанае трыванне: даплятацца.

даплысці

даплысці (даплыць) дзеяслоў | закончанае трыванне

Плывучы, дасягнуць якога-н. месца.

  • Д. да берага.

|| незакончанае трыванне: даплываць.

дапоўніць

дапоўніць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць больш поўным, дабавіць звыш таго, што маецца.

    • Д. кош грыбамі.
  2. Дадаць новыя даныя да таго, што было сказана іншым.

    • Д. дакладчнка.

|| незакончанае трыванне: дапаўняць.

|| назоўнік: дапаўненне.

дапрадкі

дапрадкі назоўнік

Заканчэнне прадзіва.

  • Сёння ў іх д.
дапрацаваць

дапрацаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Завяршыць працу над чым-н.; дадатковай апрацоўкай давесці да патрэбнай якасці.

    • Д. дысертацыю.
    • Д. праект.
  2. Прапрацаваць да якога-н. часу, тэрміну.

    • Д. да лістапада.

|| незакончанае трыванне: дапрацоўваць.

|| назоўнік: дапрацоўка.

дапрызыўны

дапрызыўны прыметнік

Які папярэднічае прызыву на ваенную службу.

  • Дапрызыўная падрыхтоўка.
дапрызыўнік

дапрызыўнік назоўнік | мужчынскі род

Чалавек дапрызыўнага ўзросту, які праходзіць пачатковае ваеннае навучанне без адрыву ад вучобы або вытворчай працы.

дапусціць

дапусціць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. каго (што) да каго-чаго. Дазволіць каму-н. удзельнічаць у чым-н. або мець доступ куды-н.

    • Д. да экзаменаў.
    • Д. да работы.
  2. Зрабіць што-н. міжвольна.

    • Д. памылку.
  3. Прыладзіць, прыгнаць што-н. да чаго-н.

    • Д. дзверы да вушака.
    • Д. аконную раму.

|| незакончанае трыванне: дапускаць.

|| назоўнік: дапушчэнне.