Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
дагуляць

дагуляць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скончыць гуляць; гуляючы, правесці астатак часу (канікул, адпачынку і пад.).

    • Д. дні адпачынку.
    • Д. вяселле.
  2. Скончыць гульню ў што-н.

    • Д. партыю ў шахматы.

|| незакончанае трыванне: дагульваць.

дагэтуль

дагэтуль прыслоўе | размоўнае

  1. Да гэтага месца.

    • Ад города д. 20 кіламетраў.
  2. Да гэтага часу.

    • Дзе ты блукаў д.?
дагістарычны

дагістарычны прыметнік

Які адносіцца да той старажытнай пары, калі яшчэ не існавала пісьменнасці.

  • Д. перыяд.
даданы

даданы прыметнік

У выразах:

  1. даданы сказ — частка складаназалежнага сказа, сінтаксічна падпарадкаваная галоўнаму сказу, звязаная з ім пры дапамозе злучніка або злучальнага слова;

  2. даданы член сказа — член сказа, які паясняе і дапаўняе які-н. з галоўных членаў сказа.

дадатак

дадатак назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што прыбаўляецца да чаго-н.

    • Д. да раздзела кнігі.
  2. Тое, што прыкладаецца да якога-н. падпіснога выдання.

    • Часопіс з бясплатным дадаткам.
дадатковы

дадатковы прыметнік

Які з’яўляецца дапаўненнем да чаго-н.; дабавачны.

  • Д. поезд.
  • Дадатковыя заняткі.
  • Д. набор слухачоў.
дадатны

дадатны прыметнік

  1. Які выражае адабрэнне; станоўчы.

    • Дадатная ацэнка.
  2. У матэматыцы: большы за нуль.

    • Д. лік.
  3. Які адносіцца да таго віду электрычнасці, матэрыяльныя часцінкі якой называюцца пратонамі, пазітронамі (спецыяльны тэрмін).

    • Д. электрычны зарад.
  4. Карысны, істотны.

    • Дадатная з ‘ява.
дадацца

дадацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Далучыцца, дабавіцца да чаго-н.

  • Да ўсіх бядот дадалося і гэтае няшчасце.
дадаць

дадаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. каго-што і чаго. Даць, палажыць, зрабіць, сказаць, прылічыць у дадатак да чаго-н.

    • Астатнія грошы дадам заўтра.
  2. што да чаго. Скласці лікі.

    • Да пяці д. чатыры.
  3. што да чаго. Сказаць або напісаць у дадатак да чаго-н.

    • Да сказанага нечага д.
  4. што да чаго. Прыкласці, далучыць.

    • Да заявы д. медыцынскае заключэнне.

|| незакончанае трыванне: дадаваць.

|| назоўнік: дадаванне і дадача.

дадзены

дадзены прыметнік

Гэты, менавіта гэты.

  • У д. момант.

Дадзеная велічыня — у матэматыцы: велічыня, якая загадзя вядомая і служыць для вызначэння іншых.

дадзець

дадзець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Прычыніць непрыемнасць, даняць, дапячы чым-н.

    • Д. да нутра.
  2. Надакучыць, абрыдаць.

    • Сварка гэта ўжо дадзела.

|| незакончанае трыванне: дадзяваць.

дадзяўбці

дадзяўбці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Здзяўбці да канца.

    • Куры дадзяўблі зерне.
  2. Скончыць дзяўбці, прадзяўбці.

    • Д. дзірку долатам.

|| незакончанае трыванне: дадзёўбваць.

дадолу

дадолу прыслоўе

Данізу, да зямлі.

  • Вецер дрэвы гне д.
дадому

дадому прыслоўе

  1. У сваю хату, кватэру; дамоў.

    • Пасля работы прыйшоў д.
  2. На радзіму, у родныя мясціны.

    • Прыехаць д. на пабыўку.
  3. Заданне вучню для выканання дома.

    • Даць заданне д.
дадраць

дадраць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Скончыць драць.

    • Д. паперы.
  2. Знасіць да дзірак (вопратку, абутак і пад.).

    • Д. боты.
  3. Надраць дадаткова.

    • Д. моху.
    • Д. бульбы.

|| незакончанае трыванне: дадзіраць.

дадрукаваць

дадрукаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Надрукаваць да канца або да якога-н. месца.

    • Д. кнігу.
    • Д. старонку да палавіны.
  2. Надрукаваць дадаткова.

    • Д. сто экзэмпляраў тэзісаў.

|| незакончанае трыванне: дадрукоўваць.

|| назоўнік: дадрукоўка і дадрукаванне.

дадубіць

дадубіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Скончыць дубіць, выдубіць да канца.

  • Д. скуру.

|| незакончанае трыванне: дадубліваць.

дадумацца

дадумацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Разважаючы, прыйсці да якога-н. заключэння, вываду.

  • Д. да цікавага рашэння.

|| незакончанае трыванне: дадумвацца.

дадурэцца

дадурэцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Дурэючы, давесці сябе да непрыемных вынікаў.

дадушы

дадушы выклічнік | размоўнае

Ужыв. як падмацаванне пры запэўніванні каго-н. у чым-н.; па знач. блізкае да слова «далібог».

  • Д. гэта праўда.
дадыбаць

дадыбаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Марудна, з цяжкасцю дайсці да якога-н. месца; давалачыся.

даесці

даесці дзеяслоў | закончанае трыванне

З’есці да канца, скончыць есці.

  • Д. верашчаку.

|| незакончанае трыванне: даядаць.

даехаць

даехаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Едучы, дабрацца да якога-н. месца; прыехаць.

  • Да горада можна д. на машыне.

|| незакончанае трыванне: даязджаць.

дажартавацца

дажартавацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Многа жартуючы, наклікаць на сябе непрыемнасці.

  • Глядзі, хлопец, дажартуешся!
дажджаваць

дажджаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Штучна арашаць шляхам распырсквання вады з дапамогай спецыяльных установак.

|| назоўнік: дажджаванне.

|| прыметнік: дажджавальны.

дажджавік

дажджавік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Плашч з непрамакальнай тканіны.

дажджамер

дажджамер назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Прыбор для вымярэння колькасці атмасферных ападкаў.

|| прыметнік: дажджамерны.

дажджлівы

дажджлівы прыметнік

Багаты частымі дажджамі.

  • Дажджлівая восень.

|| назоўнік: дажджлівасць.

дажджом

дажджом прыслоўе

  1. Падобна на дождж, як дождж.

    • Іскры сыпаліся д.
  2. У дождж.

    • Не хочацца ісці д.
дажджынка

дажджынка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Кропля дажджу.

  • На шыбах з’явіліся першыя дажджынкі.
дажджыць

дажджыць дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | незакончанае трыванне

Ісці, імжыць (пра дробны дождж).

  • З самай раніцы дажджыць.
дажынкі

дажынкі назоўнік

Святкаванне заканчэння жніва.

  • Спраўляць д.

|| прыметнік: дажынкавы.

дажыцца

дажыцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Дажыць да якога-н. часу.

    • Дажыліся да новой вясны.
  2. Жывучы, дайсці да якога-н. незайздроснага стану.

    • Дажыўся да таго, што людзі смяюцца.
дажыццё

дажыццё назоўнік | ніякі род | афіцыйнае

Час, які застаецца жыць да смерці.

  • Страхаванне на д.
дажыць

дажыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. да чаго. Дасягнуць якога-н. узросту; пражыць да якога-н. тэрміну.

    • Не дажыў ён да светлых дзён перамогі.
  2. Прабыць дзе-н. астатак часу, тэрміну.

    • Д. тыдзень у санаторыі.
  3. Вьдаткаваць на пражыццё.

    • Д. астатнія грошы.

Дажыць веку (размоўнае) — пражыць свой век.

|| незакончанае трыванне: дажываць.

дазатар

дазатар назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Прыстасаванне для аўтаматычнага адмервання вадкіх або сыпкіх рэчываў, для раздзялення на дозы.

|| прыметнік: дазатарны.

дазвання

дазвання прыслоўе

Поўнасцю, зусім, начыста.

  • Ворагі зруйнавалі горад д.
  • Узяць усе д.
дазваніцца

дазваніцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Дачакацца адказу на тэлефонны званок.

  • Цяжка д. ў канцылярыю.

|| незакончанае трыванне: дазвоньвацца.

дазвацца

дазвацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Дамагчыся, каб хто-н. адгукнуўся.

  • Паўгадзіны зваў і не змог д.
дазвол

дазвол назоўнік | мужчынскі род

Згода на што-н.; права зрабіць што-н., а таксама дакумент на такое права.

  • Д. на камандзіроўку.

|| прыметнік: дазвольны.

дазволіць

дазволіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Даць дазвол, згадзіцца на што-н.

    • Д. ад’езд.
  2. Даць магчымасць.

    • Гатунковае насенне дазволіць павысіць ураджай.
  3. дазволь(це). Ужыв. як форма ветлівага звароту да прысутных.

    • Дазвольце запрасіць вас на выстаўку.

|| незакончанае трыванне: дазваляць.

дазнанне

дазнанне назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін

Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы для ўстанаўлення факта злачынства і павінных у ім асоб.

дазнацца

дазнацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Выведаць і сабраць звесткі пра каго-, што-н., даведацца пра каго-, што-н.

  • Д. пра злачынцаў.

|| незакончанае трыванне: дазнавацца.

дазор

дазор назоўнік | мужчынскі род

  1. Абход для агляду.

    • Крэйсер накіраваўся ў д.
  2. Невялікі атрад, які пасылаецца для аховы і разведкі.

    • Д. знаёміўся з мясцовасцю.

|| прыметнік: дазорны.

  • Дазорнае судна.
  • Змяніць дазорнага (назоўнік).
дазорац

дазорац назоўнік | мужчынскі род

Службовая асоба, якая выконвае абавязкі па нагляду за чым-н., ахове чаго-н.

  • Д. маяка.

|| прыметнік: дазорчы.

дазіметр

дазіметр назоўнік | мужчынскі род

Прыбор для вымярэння доз іанізуючых выпрамяненняў.

|| прыметнік: дазіметравы.

дазіметрыя

дазіметрыя назоўнік | жаночы род

Галіна прыкладной фізікі, у якой вывучаюцца фізічныя велічыні, што характарызуюць дзеянне іанізуючых выпрамяненняў, а таксама метады і прыборы для вымярэння гэтых велічынь.

|| прыметнік: дазіметрычны.

дазіраваць

дазіраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Зрабіць (рабіць) дазіроўку.

  • Д. лякарства.

|| назоўнік: дазіраванне і дазіроўка.

дайграцца

дайграцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Ігрой, легкадумнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемнасцей.

  • Дайграўся да таго, што пачалі балець рукі.
  • Глядзі, дайграешся, галубок!

|| незакончанае трыванне: дайгравацца.

дайграць

дайграць дзеяслоў | закончанае трыванне

Скончыць іграць.

  • Д. вальс.
  • Д. першы акт п’есы.

|| незакончанае трыванне: дайграваць.

|| назоўнік: дайграванне.