Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
гіпатанія

гіпатанія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Паніжэнне крывянога ціску.

|| прыметнік: гіпатанічны.

  • Гіпатанічная хвароба.
гіпатонік

гіпатонік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Чалавек, які хварэе гіпатанічнай хваробай.

гіпатэнуза

гіпатэнуза назоўнік | жаночы род

У матэматыцы: старана прамавугольнага трохвугольніка, якая ляжыць насупраць прамога вугла.

гіпатэтычны

гіпатэтычны прыметнік | кніжнае

Заснаваны на гіпотэзе, магчымы.

  • Гіпатэтычная думка.

|| назоўнік: гіпатэтычнасць.

гіпер

гіпер прыстаўка

Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. перавышэння мяжы, нормы, напр. гіпервітаміноз, гіпергук, гіпергукавы, гіперінфляцыя, гіперінфляцыйны, гіперкомплексны, гіперпластычны.

гіпербала

гіпербала2 назоўнік | жаночы род

У матэматыцы: незамкнутая крывая з дзвюх галін, якая ўтвараецца пры перасячэнні канічнай паверхні плоскасцю.

|| прыметнік: гіпербалічны.

гіпертанія

гіпертанія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Хвароба, звязаная з павышэннем крывянога ціску.

|| прыметнік: гіпертанічны.

гіпертонік

гіпертонік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Чалавек, які хварэе гіпертанічнай хваробай.

гіпертрафіраваны

гіпертрафіраваны прыметнік

Які падвергся гіпертрафіі.

гіпертрафіравацца

гіпертрафіравацца дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Падвергнуцца (падвяргацца) гіпертрафіі.

гіпертрафіраваць

гіпертрафіраваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Падвергнуць (падвяргаць) гіпертрафіі.

гіпертрафія

гіпертрафія назоўнік | жаночы род | кніжнае

Хваравітае павелічэнне аб’ёму якога-н. органа цела.

  • Г. сэрца.

|| прыметнік: гіпертрафічны.

гіпнатызаваць

гіпнатызаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Прыводзіць у стан гіпнозу.

|| закончанае трыванне: загіпнатызаваць.

|| назоўнік: гіпнатызаванне і гіпнатызацыя.

гіпнатызёр

гіпнатызёр назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па гіпнозу, які валодае здольнасцю гіпнатызаваць.

|| прыметнік: гіпнатызёрскі.

гіпноз

гіпноз назоўнік | мужчынскі род

Асаблівы стан частковага, няпоўнага сну, які выклікаецца ўнушэннем і суправаджаецца падпарадкаваннем таму, хто ўнушае, а таксама сам спосаб такога ўнушэння.

  • Быць у стане гіпнозу.
  • Лячыць гіпнозам.

|| прыметнік: гіпнатычны.

гіпотэза

гіпотэза назоўнік | жаночы род | кніжнае

Навуковае меркаванне, якое прыводзіцца для тлумачэння тых ці іншых з’яў і патрабуе праверкі на вопыце, перш чым стаць навуковай тэорыяй.

гіпс

гіпс назоўнік | мужчынскі род

  1. Вапнавае мінеральнае рэчыва белага ці жоўтага колеру.

    • Пласт гіпсу.
  2. Скульптурны злепак з такога рэчыва.

  3. Хірургічная павязка з такога рэчыва.

    • Нага ў гіпсе.

|| прыметнік: гіпсавы.

гіпсаваць

гіпсаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

  1. Накладваць гіпсавую павязку.

    • Г. нагу.
  2. Насычаць ці ўгнойваць гіпсам.

    • Г. глебу.

|| закончанае трыванне: загіпсаваць.

|| назоўнік: гіпсаванне.

гіпюр

гіпюр назоўнік | мужчынскі род

Карункавая тканіна з выпуклым узорным малюнкам.

|| прыметнік: гіпюравы.

гіра

гіра назоўнік | жаночы род

  1. Металічны груз пэўнай вагі, які выкарыстоўваецца ў якасці меры пры важанні і ў якасці прылады для практыкаванняў у цяжкай атлетыцы.

  2. Вісячы груз для рэгуліроўкі або прывядзення ў рух механізма.

    • Гадзіннік з гірамі.

|| прыметнік: гіравы.

гіравік

гіравік назоўнік | мужчынскі род

Цяжкаатлет, які займаецца гімнастычнымі практыкаваннямі з гірамі.

гіраскоп

гіраскоп назоўнік | мужчынскі род

Прыбор у выглядзе вярчальнага цела на вертыкальнай восі, які служыць для падтрымлівання ў стане раўнавагі якіх-н. прадметаў.

  • Ваўчок зроблены па прынцыпу гіраскопа.

|| прыметнік: гіраскапічны.

гірлянда

гірлянда назоўнік | жаночы род

Кветкі і зеляніна, сплеценыя ў выглядзе шырокай істужкі, а таксама арнамент такой формы.

  • Г. з дзеразы.

|| прыметнік: гірляндны.

гісталогія

гісталогія назоўнік | жаночы род

Навука аб будове і развіцці тканак чалавека і жывёлы.

|| прыметнік: гісталагічны.

гістарызм

гістарызм назоўнік | мужчынскі род

Разгляд прадметаў і з’яў у іх гістарычным развіцці.

гістарычны

гістарычны прыметнік

  1. гл. гісторыя.

  2. Які рэальна існаваў, не выдуманы.

    • Г. факт.
  3. Які адносіцца да часу, ад якога захаваліся рэчавыя помнікі (напр. рукапісы); процілегласць дагістарычны.

    • Гістарычная эпоха.
  4. Выключна важны, які ўвайшоў у гісторыю.

    • Гістарычныя рашэнні.

|| назоўнік: гістарычнасць.

  • Г. мастацкага mеора.
гістарыяграфія

гістарыяграфія назоўнік | жаночы род

  1. Навука аб развіцці гістарычных ведаў і аб метадах гістарычнага даследавання.

  2. Сукупнасць гістарычных даследаванняў, прысвечаных якому-н. перыяду ці праблеме.

    • Г. Вялікага княства Літоўскага.

|| прыметнік: гістарыяграфічны.

гістолаг

гістолаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне гісталогіі.

гісторык

гісторык назоўнік | мужчынскі род

  1. Вучоны, даследчык у галіне гісторыі.

  2. Выкладчык гісторыі як вучэбнага прадмета.

гісторыя

гісторыя назоўнік | жаночы род

  1. Рэчаіснасць у яе развіцці і руху.

    • Законы гісторыі.
  2. Навука аб развіцці чалавечага грамадства.

    • Г. старажытнага свету.
    • Г. сярэдніх вякоў.
  3. Ход развіцця, руху чаго-н.

    • Г. раслін.
    • Г. знешняга гандлю.
    • Г. хваробы.
  4. Сукупнасць фактаў і падзей, што адносяцца да мінулага жыцця; мінулае, якое захавалася ў паняцці людзей.

    • Народныя вясельныя абрады ўжо сталі гісторыяй.
  5. Расказ, апавяданне пра што-н.

    • Дзеці любяць слухаць займальныя гісторыі.
  6. Здарэнне, выпадак, пераважна непрыемныя.

    • Трапіць у сумную гісторыю.
    • Вось дык г.!

|| прыметнік: гістарычны.

гітара

гітара назоўнік | жаночы род

Струнны шчыпковы музычны інструмент з корпусамрэзанатарам у выглядзе васьмёркі і доўгім грыфам.

|| прыметнік: гітарны.

гітарыст

гітарыст назоўнік | мужчынскі род

Музыкант, які іграе на гітары.

|| жаночы род: гітарыстка.

|| прыметнік: гітарысцкі.

гіцаль

гіцаль назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто знімае скуры з забітых жывёл; скуралуп (у 1 знач.; устарэлае, абласное).

  2. Свавольнік, гарэза (размоўнае).

    • Ах, ты г.!
  3. Вешалка ў верхняй вопратцы.

    • Г. трэба прышыць.
гічка

гічка назоўнік | жаночы род

Вузкая і доўгая спартыўная шлюпка з нізкімі бартамі.

гіяцынт

гіяцынт назоўнік | мужчынскі род

  1. Травяністая расліна сямейства лілейных з прадаўгаватымі вузкімі лістамі і пахучымі кветкамі, сабранымі ў суквецце.

  2. Мінерал чырвонага ці залаціста-аранжавага колеру.

|| прыметнік: гіяцынтавы.

да

да2 прыстаўка

  1. Утварае дзеясл. са знач. завяршэння дзеяння, давядзення яго да канца, да якой-н. мяжы або дасягнення мэты, напр. даварыць, даесці, дапісаць, дажыць, даплысці.

  2. Утварае дзеясл. са знач. прыбаўлення да ранейшага, напр. даатрымаць, дакупіць, даўкамплектаваць.

  3. Удзельнічае ва ўтварэнні дзеясл. на -цца, -ся са знач. дамагчыся чаго-н., напр. дабудзіцца, дазваніцца, даклікацца.

  4. Утварае дзеясл. на -цца са знач. давесці дзеянне да адмоўнага выніку, напр. дабегацца, дагуляцца, даскокацца.

  5. Утварае прым. са знач. ранейшы, які адбыўся да таго, што абазначана ўтваральнай асновай, напр. даваенны, дакастрычніцкі, датэрміновы.

  6. Утварае прыслоўе са знач. меры дзеяння, напр. дабяла, дагала, дачыста, дапаўна, дап’яна.

  7. Утварае прыслоўе з часавым знач., напр. дапазна, дацямна.

даабедзенны

даабедзенны прыметнік

Які адбываецца да абеду.

  • Даабедзенная прагулка.
даарацца

даарацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Аручы, дасягнуць якога-н. месца.

    • Д. да лесу.
  2. Працуючы на ворыве, вельмі стаміцца.

    • Даараўся да таго, што ног не чуе.

|| незакончанае трыванне: даворвацца.

даастатку

даастатку прыслоўе | размоўнае

Да канца, поўнасцю.

  • Выліць усё д.
даатамны

даатамны прыметнік

Які існаваў да выкарыстання атамнай энергіі.

  • Д. перыяд.
дабавачны

дабавачны прыметнік

  1. гл. дабаўка.

  2. Дадатковы, новы, у параўнанні з тым, што ёсць.

    • Дабавачныя цяжкасці.
дабавіць

дабавіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Даць, наліць, насыпаць і пад. дадаткова, звыш таго, што маецца, што прызначана, або папоўніць тое, чаго не стае.

    • Д. тры рублі.
    • Д. солі ў халаднік.
  2. Сказаць або напісаць у дадатак (да сказанага, напісанага).

    • Д. некалькі слоў да пісьма.
    • Усё зразумела, д. нечага.

|| назоўнік: дабаўленне.

дабаўка

дабаўка назоўнік | жаночы род

Тое, што дабаўлена, прыбаўка.

  • Верашчаку елі і прасілі дабаўкі.

|| прыметнік: дабавачны.

дабаўленне

дабаўленне назоўнік | ніякі род

  1. гл. дабавіць.

  2. Тое, што дабаўлена.

    • Д. да артыкула.
дабегчы

дабегчы дзеяслоў | закончанае трыванне

Бягом дасягнуць якога-н. месца.

  • Д. да хаты.

|| незакончанае трыванне: дабягаць.

даберман

даберман (даберман-пінчэр) назоўнік | мужчынскі род

Парода службовых сабак-сышчыкаў, звычайна цёмнай масці.

дабра

дабра прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «добра…», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. дабрадзейны, дабрадушны, дабратворны.

дабрабыт

дабрабыт назоўнік | мужчынскі род

Дастатак, зазяспечанасць.

  • Клапаціцца пра д. народа.
дабраволец

дабраволец назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і добраахвотнік.

дабравольны

дабравольны прыметнік

Тое, што і добраахвотны.