Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
гяур

гяур назоўнік | мужчынскі род

У мусульман: чалавек іншай веры.

гібель

гібель назоўнік | жаночы род

  1. Знішчэнне, разбурэнне, смерць (пры катастрофе, стыхійным бедстве і пад.).

    • Г. касмічнага карабля.
  2. чаго. Незлічонае мноства, колькасць (размоўнае).

    • Летам г. работы ў сялян.
гібельны

гібельны прыметнік

Які вядзе да гібелі (у 1 знач.), пагражае гібеллю.

  • Г. крок.

|| назоўнік: гібельнасць.

гібець

гібець дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Пакутаваць, гараваць ад нястачы, бязмэтнага жыцця і пад.

  • Г. у галечы.

|| назоўнік: гібенне.

гібкі

гібкі прыметнік

  1. Які лёгка гнецца і разгінаецца; пругкі.

    • Г. дубец.
  2. пераноснае значэнне: Багаты адценнямі, выразны (пра голас, характар і пад.).

    • Г. голас.
  3. пераноснае значэнне: Здольны ўмела і хутка рэагаваць на пэўныя ўмовы, абставіны, прызвычайвацца да іх.

    • Гібкая палітыка.

|| назоўнік: гібкасць.

гіблы

гіблы прыметнік | размоўнае

  1. Пра мясцовасць: якая пагражае гібеллю.

    • Гіблае месца.
  2. Безнадзейны, які не абяцае нічога добрага.

    • Гіблая справа.
гібон

гібон назоўнік | мужчынскі род

Невялікая чалавекападобная малпа, якая жыве ў ПаўднёваУсходняй Азіі.

гібрыд

гібрыд назоўнік | мужчынскі род

Арганізм, атрыманы шляхам гібрыдызацыі.

|| прыметнік: гібрыдны.

гібрыдызацыя

гібрыдызацыя назоўнік | жаночы род

Скрыжаванне арганізмаў, разнародных у спадчынных адносінах.

гігант

гігант назоўнік | мужчынскі род

  1. Істота, расліна незвычайна вялікіх памераў, велікан.

    • Слон-г.
    • Гіганты навукі (пераноснае значэнне: пра выдатных вучоных, мысліцеляў).
  2. Вялікае па размаху і значэнню прадпрыемства.

    • Завод-г.
гігантаманія

гігантаманія назоўнік | жаночы род

Імкненне да практычна неапраўданага стварэння чаго-н. у вялікім маштабе.

гіганцкі

гіганцкі прыметнік

  1. Вельмі вялікі памерам.

    • Гіганцкая ліпа.
    • Ісці гіганцкімі крокамі (пераноснае значэнне: робячы вялікія поспехі).
  2. Выключны па сіле, важкасці.

    • Г. размах будоўлі.
    • Гіганцкія поспехі ў асваенні космосу.
гігра

гігра прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да вільгаці, да вільготнасці, напр. гігравата, гіграметрычны.

гіграскапічны

гіграскапічны прыметнік

Здольны пагльшаць вільгаць з навакольнага асяроддзя.

  • Гіграскапічная вата.

|| назоўнік: гіграскапічнасць.

гігіена

гігіена назоўнік | жаночы род

  1. Раздзел медыцыны, які вывучае ўмовы захавання здароўя, а таксама сістэма мер, накіраваная на падтрыманне чысціні, здароўя.

    • Г. працы.
    • Г. харчавання.
    • Асабістая г.
  2. пераноснае значэнне: Забеспячэнне ўмоў, якія захоўваюць нармальны экалагічны стан раслінных і жывёльных арганізмаў, навакольнага асяроддзя.

    • Г. лесу.
    • Г. водных басейнаў.

|| прыметнік: гігіенічны.

гігіеніст

гігіеніст назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне гігіены.

гігіенічны

гігіенічны прыметнік

  1. гл. гігіена.

  2. Які адпавядае нормам гігіены.

    • Гігіенічнае адзенне.

|| назоўнік: гігіенічнасць.

гід

гід назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек, які суправаджае турыстаў і знаёміць іх са славутымі мясцінамі горада, края.

  2. Даведнік для турыстаў (устарэлае).

|| прыметнік: гідаўскі.

гідра

гідра2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да вады, воднай энергіі, напр. гідраагрэгат, гідраавіяцыя, гідрабіялогія, гідрадынаміка.

гідравузел

гідравузел назоўнік

Комплекс гідратэхнічных збудаванняў, устройстваў.

  • Энергетычны г.

|| прыметнік: гідравузлавы.

гідраграфія

гідраграфія назоўнік | жаночы род

Раздзел гідралогіі, які займаецца апісаннем і вывучэннем вод зямной паверхні.

|| прыметнік: гідраграфічны.

гідракасцюм

гідракасцюм назоўнік | мужчынскі род

Спецыяльны касцюм для работы пад вадой.

  • Г. вадалаза.
гідралогія

гідралогія назоўнік | жаночы род

Навука, якая займаецца вывучэннем воднай прасторы Зямлі і руху вады ў прыродзе.

|| прыметнік: гідралагічны.

гідрапоніка

гідрапоніка назоўнік | жаночы род

Вырошчванне раслін без грунту на штучных пажыўных растворах.

|| прыметнік: гідрапонны.

гідрапульт

гідрапульт назоўнік | мужчынскі род

Апарат (бак з ручной помпай) для палівання, апырсквання і афарбоўкі.

гідрасамалёт

гідрасамалёт назоўнік | мужчынскі род

Самалёт, прыстасаваны для пасадкі на валу і ўзлёту з вады.

|| прыметнік: гідрасамалётны.

гідрастанцыя

гідрастанцыя назоўнік | жаночы род

Тое, што і гідраэлектрастанцыя.

гідратэхніка

гідратэхніка назоўнік | жаночы род

Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца выкарыстаннем водных рэсурсаў у народнай гаспадарцы і рэгуляваннем іх дзеянняў.

|| прыметнік: гідратэхнічны.

гідраэлектрастанцыя

гідраэлектрастанцыя назоўнік | жаночы род

Элекграстанцыя, якая выкарыстоўвае энергію падаючай вады для выпрацоўкі электраэнергіі.

гідраўліка

гідраўліка назоўнік | жаночы род

Навука аб законах і руху вадкасцей і аб спосабах практычнага прымянення гэтых законаў.

|| прыметнік: гідраўлічны.

  • Г. прэс.
гідроліз

гідроліз назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Рэакцыя абменнага раскладання злучэнняў з вадой.

|| прыметнік: гідролізны.

гіена

гіена назоўнік | жаночы род

Драпежнае млекакормячае паўднёвых краін, якое харчуецца мярцвячынай.

  • Сямейства гіен.

|| прыметнік: гіенавы.

гіз

гіз назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. гл. гізаваць.

  2. Вялікая муха, самка якой жывіцца кроўю жывёлы і чалавека; сляпень.

    • Г. напаў на скаціну.
гізаваць

гізаваць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Імкліва бегаць, ратуючыся ад укусаў гіза (у 2 знач.).

  • Каровы гізуюць.

|| назоўнік: гіз.

гікаць

гікаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Утвараць прарэзлівыя, адрывістыя гукі, ускрыкваць.

|| аднакратны дзеяслоў: гікнуць.

|| назоўнік: гіканне і гік.

гільдыя

гільдыя назоўнік | жаночы род

  1. У сярэдневяковай Еўропе: аб’яднанне купцоў або рамеснікаў, якія абаранялі інтарэсы сваіх членаў.

  2. У дарэвалюцыйнай Расіі: адзін з разрадаў, на якія падзялялася купецтва ў залежнасці ад маёмаснага стану.

    • Купец другой гільдыі.
  3. Увогуле саюз, аб’яднанне.

    • Г. літаратараў.

|| прыметнік: гільдзейскі.

гільза

гільза назоўнік | жаночы род

  1. Металічная трубка для кулі, снарада з дном, у адтуліну якога ўстаўляецца капсуль.

  2. Папяровая трубачка, якую набіваюць тытунём пры вырабе папярос.

|| прыметнік: гільзавы.

гільяціна

гільяціна назоўнік | жаночы род

Прылада для пакарання смерцю шляхам адсякання галавы асуджанага.

|| прыметнік: гільяцінны.

гільяцінаваць

гільяцінаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Пакараць (караць) на гільяціне.

гімн

гімн назоўнік | мужчынскі род

  1. Урачыстая песня, прынятая як сімвал дзяржаўнага або сацыяльнага адзінства.

    • Дзяржаўны г. Беларусі.
  2. Увогуле — хвалебная песня або музычны твор у гонар каго-, чаго-н.

    • Г. працы.
    • Г. міру і свабодзе.
гімназіст

гімназіст назоўнік | мужчынскі род

Вучань гімназіі.

|| жаночы род: гімназістка.

|| прыметнік: гімназісцкі.

гімназія

гімназія назоўнік | жаночы род

Агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова.

  • Жаночая г.

|| прыметнік: гімназічны.

гімнаст

гімнаст назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца гімнастыкай.

|| жаночы род: гімнастка.

гімнастыка

гімнастыка назоўнік | жаночы род

Сістэма практыкаванняў для фізічнага развіцця арганізма.

|| прыметнік: гімнастычны.

гімнасцёрка

гімнасцёрка назоўнік | жаночы род

Верхняя сарочка са стаячым каўняром, прынятая як ваеннае форменнае адзенне.

гінекалогія

гінекалогія назоўнік | жаночы род

Навука, якая вывучае анатамафізіялагічныя асаблівасці жаночага арганізма, жаночыя хваробы і іх лячэнне.

|| прыметнік: гінекалагічны.

гінеколаг

гінеколаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па гінекалогіі.

гінуць

гінуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Падвяргацца знішчэнню, гібелі.

    • Г. ад кулі.
    • Расліны гінуць ад марозу.
  2. пераноснае значэнне: Рушыцца, не адбывацца (пра планы, намеры і пад.).

    • Гіне мая надзея на паездку.

|| закончанае трыванне: загінуць.

гіпа

гіпа прыстаўка

Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. недасягнення мяжы, нормы, напр. гіпавітаміноз, гіпасакрэцыя, гіпатэрапія, гіпагенны.

гіпапатам

гіпапатам назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і бегемот.