Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
грачаня

грачаня (грачанё) назоўнік | ніякі род

Птушаня грака.

грачанік

грачанік2 назоўнік | мужчынскі род

Блін з грэцкай мукі.

грачанішча

грачанішча назоўнік | ніякі род

Поле, з якога сабралі грэчку або на якім папярэдняй культурай была грэчка.

грашавіты

грашавіты прыметнік | размоўнае

Які мае многа грошай або прыносіць вялікі даход.

  • Г. чалавек.
  • Грашавітая служба.
грашы

грашы назоўнік | размоўнае

Невялікая сума; нізкая цана.

  • Г. атрымліваю.
  • Тэта цацка каштуе г.
грашыць

грашыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. У веруючых: рабіць грахі.

    • Хто спіць, той не грашыць (прыказка).
  2. супраць чаго або чьш. Парушаць якія-н. правілы, супярэчыць камун.

    • Г. супраць ісціны.

|| закончанае трыванне: паграшыць і саграшыць.

грог

грог назоўнік | мужчынскі род

Гарачы напітак з гарэлкі, рому або каньяку, змяшаны з вадой і цукрам.

|| прыметнік: грогавы.

грозны

грозны прыметнік

  1. Суровы, жорсткі.

    • Г. начальнік.
  2. Які тоіць у сабе пагрозу, небяспечны.

    • Грознае пісьмо.
    • Грозная зброя.
  3. Велічны і страшны (высокае).

    • Грозная сіла.
    • Г. час.

|| назоўнік: грознасць.

грозьба

грозьба назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Запалохванне, пагроза.

  • Ні просьбаю, ні грозьбаю (прымаўка).
гром

гром назоўнік | мужчынскі род

  1. Грукат, які суправаджае маланку ў час навальніцы.

    • Раскаты грому.
    • Як гром з яснага неба (пераноснае значэнне: раптоўна, нечакана).
  2. пераноснае значэнне, чаго або які.

    • Модны гул, грукат.
    • Г. апладысментаў.

|| прыметнік: грамавы.

  • Г. удар.
  • Г. голас (вельмі моцны).
громаадвод

громаадвод назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і маланкаадвод.

|| прыметнік: громзадводны.

громападобны

громападобны прыметнік

Вельмі гучны, падобны на гукі грому.

  • Г. удар.
гронка

гронка назоўнік | жаночы род

Скопішча пладоў, ягад або кветак на адной галінцы.

  • Г. рабіны.

|| прыметнік: гронкавы.

грос

грос назоўнік | мужчынскі род

Мера падліку: дванаццаць тузінаў (144 штукі) галантарэйных прадметаў.

  • Г. гузікаў.
гросмайстар

гросмайстар назоўнік | мужчынскі род

Вышэйшае спартыўнае званне шахматнага (шашачнага) майстра.

|| прыметнік: гросмайстарскі.

грот

грот2 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Ніжні прамы парус на грот-мачце.

Гротмачта — сярэдняя, самая высокая мачта на парусных і вёсельных суднах.

грохат

грохат назоўнік | мужчынскі род

  1. Вялікае рэшата для прасейвання зерня.

  2. Устройства для прасейвання сыпкіх матэрыялаў і сарціроўкі іх па велічыні (спецыяльны тэрмін).

    • Волковы г.
грош

грош назоўнік | мужчынскі род

  1. Даўнейшая медная двухкапеечная манета, пазней паўкапеечная.

    • Хай грошай ні гроша, абы слава хароша (прыказка).
    • Ні гроша няма (зусім няма грошай).
    • Гроша ломанага не варты (нікуды не прыгодны, нічога не варты).
    • Ні ў г. не ставіць каго-, што-н. (зусім не цаніць, не лічыцца з кім-, чым-н.).
  2. Сучасная разменная манета ў Польшчы, роўная 1100 злотага, і ў Аўстрыі, роўная 1100 шылінга.

Уваткнуць (уставіць) свае тры грошы (размоўнае неадабральнае) — сказаць неўпапад.

грошы

грошы назоўнік | мужчынскі род

  1. Металічныя або папяровыя знакі, якія служаць мерай вартасці пры куплі-продажы.

    • Дробныя г.
    • Размяніць г.
  2. Сродкі, капітал.

    • Вялікія г.

Фразеалагізмы:

  • Шалёныя грошы (размоўнае) — грошы, якія лёгка прыйшліся.
  • Кішэнныя грошы — грошы на дробныя расходы.
  • Грошы не пахнуць (неадабральнае) — не мае значэння, якім чынам грошы атрыманы.
  • Кідадь грошы на вецер (размоўнае) — неашчадна расходаваць.

|| памяншальная форма: грошыкі.

|| прыметнік: грашовы.

грубашэрсны

грубашэрсны прыметнік

З грубай, нізкага гатунку шэрсці.

  • Грубашэрсныя рукавіцы.
грубець

грубець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Станавіцца грубым, страчваць мяккасць.

    • Голас грубее.
    • Рукі грубеюць.
  2. Траціць далікатнасць, станавіцца менш культурным.

|| закончанае трыванне: агрубець, загрубець і пагрубець.

грубка

грубка назоўнік | жаночы род

Невялікая, звычайна кафельная, пакаёвая печ.

грубы

грубы2 прыметнік

  1. Вялікі, тоўсты.

    • Стол з грубых дошак.
  2. Цвёрды, каляны на вобмацак.

    • Грубая шэрсць.
    • Грубае палатно.
грубіць

грубіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і грубіяніць.

|| закончанае трыванне: нагрубіць.

грубіян

грубіян назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які груба і дзёрзка адносіцца да іншых.

|| жаночы род: грубіянка.

|| прыметнік: грубіянскі.

грубіянства

грубіянства назоўнік | ніякі род

Паводзіны грубіяна; грубасць, дзёрзкасць.

грубіяніць

грубіяніць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Гаварыць грубасці, абыходзіцца дзёрзка, некультурна з кім-н.

|| закончанае трыванне: нагрубіяніць.

грувасткі

грувасткі прыметнік

Цяжкі і масіўны.

  • Грувасткая мэбля.

|| назоўнік: грувасткасць.

грувасціцца

грувасціцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Узвышацца бязладнай кучай, утвараць нагрувашчанне чаго-н.

  • Грувасціліся горы бітай цэглы.
  • На беразе возера грувасціліся скалы.

|| закончанае трыванне: нагрувасціцца.

грувасціць

грувасціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Бязладна навальваць адзін прадмет на другі.

  • Г. мэблю.
  • Г. падрабязнасці (пераноснае значэнне)

|| закончанае трыванне: згрувасціць і нагрувасціць.

груган

груган назоўнік | мужчынскі род

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; крумкач.

|| прыметнік: гругановы.

груганяня

груганяня (груганянё) назоўнік | ніякі род

Птушаня гругана.

груд

груд назоўнік | мужчынскі род

  1. Невялікі ўзгорак, горка.

    • На грудах рос верас.
  2. Сухая сенажаць, сухадол.

|| памяншальная форма: грудок.

груда

груда назоўнік | жаночы род

  1. Куча зваленых у беспарадку прадметаў, рэчаў.

    • Г. цэглы.
  2. Глыба, кусок чаго-н. цвёрдага, звычайна зямлі.

    • Калёсы тарахцелі па замёрзлай грудзе.

|| паняншальная форма: грудка.

грудабрушны

грудабрушны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які раздзяляе грудную і брушную поласці (пра перапону, дыяфрагму).

грудасты

грудасты прыметнік | размоўнае

З вялікімі, шырокімі грудзямі.

грудзі

грудзі назоўнік | жаночы род

  1. Пярэдняя частка тулава ад шыі да жывата, а таксама поласць гэтай часткі тулава.

    • Шырокія г.
    • Боль у грудзях.
    • Біць (сябе) у грудзі (пераноснае значэнне: 1) ад роспачы; 2) запэўніваючы ў чым-н.).
  2. Малочныя залозы ў жанчыны.

    • Карміць дзіця грудзьмі.
    • Адняць ад грудзей (перастаць карміць грудзьмі).
  3. Верхняя пярэдняя частка адзення.

    • Вышыць г. ў рубашцы.

Грудзьмі пралажыць (пракласці) сабе дарогу — пераадольваючы цяжкасці, дасягнуць чаго-н.

|| прыметнік: грудны. Грудное дзіця.

грудзіна

грудзіна назоўнік | жаночы род

  1. Грудная косць, з якой злучаны пярэднія канцы грудных рабрын і часткі плечавога пояса.

  2. Верхняя пярэдняя частка вопраткі, якая прыкрывае грудзі.

|| прыметнік: грудзінны.

грудзінка

грудзінка назоўнік | жаночы род

Сорт мяса з грудной часткі тушы.

  • Свіная г.

|| прыметнік: грудзіначны.

грудніца

грудніца назоўнік | жаночы род

Запаленне грудных залоз.

гружаны

гружаны прыметнік

З грузам (у 2 знач.), нагружаны.

  • Гружаныя вагоны.
груз

груз назоўнік | мужчынскі род

  1. Цяжар, цяжкі прадмет.

    • Скінуць г. з колёс.
  2. Тавары, прызначаныя для перавозкі.

    • Вагоны з грузам.
    • Падрыхтаваць г. для перавозкі.

|| прыметнік: грузавы.

  • Грузавыя перавозкі.
груза

груза (груза-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да грузу (у 1 знач.), напр. грузаапорны, грузапад’ёмнік;
  2. які мае адносіны да грузу (у 2 знач.), напр. грузаадпраўшчык, грузаатрымальнік, грузапаток, грузаперавозкі;
  3. грузавы (у 2 знач.), напр. груза-пасажырскі, грузатаксі.
грузаабарот

грузаабарот назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Работа транспарту па перавозцы грузаў у тона-кіламетрах.

  • Павялічыць г. на чыгуначных перевозках.

|| прыметнік: грузаабаротны.

грузаадпраўшчык

грузаадпраўшчык назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае

Той, хто адпраўляе грузы.

грузаатрымальнік

грузаатрымальнік назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае

Той, на чыё імя адпраўляецца груз.

грузавы

грузавы прыметнік

  1. гл. груз.

  2. Прызначаны для перавозкі грузаў.

    • Грузавыя аўтамашыны.
    • Грузавыя таксі.
грузавік

грузавік назоўнік | мужчынскі род

Грузавы аўтамабіль.

грузапад’ёмнасць

грузапад’ёмнасць назоўнік | жаночы род

Гранічная вага грузу, які можа быць падняты якім-н. механізмам, вагонам, суднам.

грузапад’ёмны

грузапад’ёмны прыметнік

Прызначаны для падымання грузаў.

  • Г. кран.