Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
грузапаток

грузапаток назоўнік | мужчынскі род

Масавы рух грузаў па шляхах зносін.

грузаўладальнік

грузаўладальнік назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае

Уладальнік грузу (у 2 знач.).

грузд

грузд назоўнік | мужчынскі род

Ядомы грыб з шырокай белай ці чорнай махнатай шапачкай і кароткай тоўстай ножкай.

|| прыметнік: груздовы.

грузнець

грузнець дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Рабіцца больш шырокім; грузным (у 1 знач.).

|| закончанае трыванне: пагрузнець.

грузнуць

грузнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і гразнуць.

|| закончанае трыванне: загрузнуць.

грузны

грузны прыметнік

  1. З вялікай вагой, масіўны, цяжкі.

    • Грузная фігура.
    • Грузна (прыслоўе) сесці на лаву.
  2. Цяжка нагружаны.

    • Г. цягнік.

|| назоўнік: грузнасць.

грузчык

грузчык назоўнік | мужчынскі род

Рабочы на пагрузцы або разгрузцы чаго-н.

|| жаночы род: грузчыца.

|| прыметнік: грузчыцкі.

грузы

грузы прыметнік

Такі, у якім можна ўвязнуць, гразкі, багністы.

  • Грузкая зямля.

|| назоўнік: грузкасць.

грузіла

грузіла назоўнік | ніякі род

Невялікі груз (у 1 знач.), які падвешваецца да вуды або сеткі для лепшага апускання ў ваду пры лоўлі рыбы.

грузіны

грузіны назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Грузіі.

|| жаночы род: грузінка.

|| прыметнік: грузінскі.

грузіцца

грузіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Складваць свой груз, адпраўляючыся ў дарогу (звычайна пра многіх).

  • Г. на параход.

|| закончанае трыванне: пагрузіцца.

грузіць

грузіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. што кім-чым.

    • Напаўняць грузам.
    • Г. баржу дрывамі.
  2. Складваць груз куды-н., змяшчаць у якасці грузу.

    • Г. скацінуў вагоны.

|| закончанае трыванне: нагрузіць, загрузіць і пагрузіць.

|| назоўнік: пагрузка.

грук

грук назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Тое, што і грукат.

  2. выклічнік: у знач. выказніка: Ужываецца ў значэнні дзеясловаў грукаць і грукнуць.

    • Калёсы г. ды г. па бруку.
    • Ні стуку ні груку (размоўнае) — ціха, без шуму.
грукат

грукат назоўнік | мужчынскі род

Моцны, раскацісты шум.

грукатаць

грукатаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Стукаць, грымець, грукаць.

|| закончанае трыванне: прагрукатаць.

|| назоўнік: грукатанне.

грукатлівы

грукатлівы прыметнік

Які стварае грукат, шумны.

  • Горны вадаспад г.
грукатня

грукатня назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што і грукат.

грукацець

грукацець дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і грукатаць.

|| закончанае трыванне: прагрукацець.

грукацца

грукацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Стукацца аб што-н.

    • Г. галавой аб сцяну.
  2. Моцна стукаць (у дзверы, акно і пад.).

    • Г. ў дзверы.
грукаць

грукаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Ствараць грукат.

    • Боты грукалі па дашчанай падлозе.
  2. Тое, што і грукацца (у 2 знач.).

    • Г. у дзверы.

|| аднакратны дзеяслоў: грукнуць.

|| назоўнік: груканне.

грукнуцца

грукнуцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Стукнуцца аб што-н.

    • Г. патыліцай аб сцяну.
  2. Зваліцца або паваліцца з грукатам, шумам.

    • Качарга грукнулася аб падлогу.
грум

грум назоўнік | мужчынскі род

Слуга, які конна суправаджае конніка або едзе на козлах, на задку экіпажа.

грунт

грунт назоўнік | мужчынскі род

  1. Глеба, зямля.

    • Гліністы г.
  2. Цвёрдае дно пад вадой.

    • Убіць палі ў г.
  3. Слой белай фарбы, якім пакрыта палатно ці дрэва, прызначаны для жывапісу (спецыяльны тэрмін).

    • Нанесці г. на палатно.
  4. Заштрыхаванае поле, фон у гравюрах і малюнках (спецыяльны тэрмін).

  5. пераноснае значэнне: Тое галоўнае, на чым асноўваецца, грунтуецца што-н.

|| прыметнік: грунтавы.

  • Грунтавыя воды (падглебавыя воды).
  • Грунтавыя дарогі (не брукаваныя).
  • Грунтавыя фарбы.
грунтавацца

грунтавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Асноўвацца, базіравацца.

  • Г. на правераных фактах.
грунтаваць

грунтаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пакрываць грунтам (у 3 знач.; спецыяльны тэрмін).

  • Г. палатно.

|| закончанае трыванне: загрунтаваць.

|| назоўнік: грунтаванне і грунтоўка.

|| прыметнік: грунтовачны і грунтавальны.

грунтвага

грунтвага назоўнік | жаночы род

Прыбор для праверкі гарызантальнага становішча лініі на плоскасці, ужыв. ў будаўнічых, цяслярскіх работах.

|| прыметнік: грунтвагавы.

грунтоўка

грунтоўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. грунтаваць.

  2. Тое, што і грунт (у 3 знач.).

грунтоўны

грунтоўны прыметнік

Змястоўны, разважлівы.

  • Г. адказ.

|| назоўнік: грунтоўнасць.

група

група назоўнік | жаночы род

  1. Некалькі чалавек або прадметаў, жывёл, якія знаходзяцца блізка адзін ля аднаго.

    • Г. людзей.
    • Г. дамоў.
  2. Сукупнасць людзей з агульнымі інтарэсамі, з адной прафесіяй і пад., а таксама сукупнасць прадметаў, з’яў, рэчываў, аб’яднаных агульнымі адзнакамі.

    • Г. студэнтаў.
    • Г. раслін.

|| памяншальная форма: групка.

|| прыметнік: групавы.

групавацца

групавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Размяшчацца, збірацца групамі.

|| закончанае трыванне: згрупавацца.

групаваць

групаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Аб’ядноўваць у групы, класіфікаваць.

  • Г. даныя эксперыментаў.

|| закончанае трыванне: згрупаваць.

|| назоўнік: групаванне і групоўка.

групаўшчына

групаўшчына назоўнік | жаночы род | неадабральнае

Засілле, перавага групавых інтарэсаў над агульнымі.

  • Барацьба з групаўшчынай.
групоўка

групоўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. групаваць.

  2. Трупа (у 2 знач.), аб’яднанне.

    • Літаратурныя групоўкі.
груца

груца назоўнік | жаночы род | абласное

Ячменныя крупы, А таксама густая крупеня, каша з гэтых круп.

|| прыметнік: груцавы.

груша

груша (ігруша) назоўнік | жаночы род

  1. Фруктовае дрэва з пладамі ў выглядзе акруглага конуса, а таксама плод гэтага дрэва.

  2. Выраб, які нагадвае плод гэтага дрэва.

    • Гумавая г.

|| прыметнік: грушавы і ігрушавы.

грушападобны

грушападобны (ігрушападобны) прыметнік

Які мае форму грушы.

грыб

грыб назоўнік | мужчынскі род

Ніжэйшая расліна без кветак і насення, якая размнажаецца спорамі.

  • Белы г. (баравік).
  • Ядавіты г.
  • Чайны г. (слізістая плеўка, якая ўтвараецца з мікраарганізмаў).
  • Воўчыя грыбы (неядомыя грыбы).

|| памяншальная форма: грыбок.

|| прыметнік: грыбны.

  • Грыбная пара.
  • Г. дождж (які садзейнічае росту грыбоў).
грыбавар

грыбавар назоўнік | мужчынскі род

Той; хто працуе на грыбаварні.

|| прыметнік: грыбаварскі.

грыбаварачны

грыбаварачны (грыбаварны) прыметнік

Які адносіцца да перапрацоўкі, варкі грыбоў.

  • Г. пункт.
грыбаварня

грыбаварня назоўнік | жаночы род

Сезоннае прадпрыемства, якое займаецца засолкай і марынаваннем свежых грыбоў.

грыбападобны

грыбападобны прыметнік

Які мае форму грыба.

  • Грыбападобнае воблака.

|| назоўнік: грыбападобнасць.

грыбасей

грыбасей назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Цёплы дробны дождж, які спрыяе росту грыбоў.

грыбнік

грыбнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто любіць збіраць грыбы.

|| жаночы род: грыбніца.

грыбніца

грыбніца назоўнік | жаночы род

  1. Вегетатыўная частка грыба, якая складаецца з бясколерных тонкіх ніцей (спецыяльны тэрмін).

  2. Цяпліца для вырошчвання грыбоў.

грыбок

грыбок назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. грыб.

  2. Раслінны мікраарганізм, які выклікае захворванне скуры і іншых вонкавых участкаў цела.

  3. Збудаванне ў форме грыба для адпачынку, сховы ад сонца, дажджу і пад.

|| прыметнік: грыбковы.

  • Грыбкобыя захворванні.
грыва

грыва назоўнік | жаночы род

Доўгія валасы на шыі некаторых жывёл.

  • Конская г.
грывасты

грывасты прыметнік | размоўнае

З вялікай грывай.

грывісты

грывісты прыметнік

У назвах некаторых жывёл: які мае грыву, напр.

  • Г. баран.
грыжа

грыжа назоўнік | жаночы род

  1. Хвароба брушной поласці, звязаная з выпадзеннем пад скуру часткі якога-н. унутранага органа.

  2. Выпучаны такім чынам орган.

|| прыметнік: грыжавы.

грызлі

грызлі назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае

Паўночнаамерыканскі буры мядзведзь.