Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
грамадзянства

грамадзянства назоўнік | ніякі род

Прыналежнасць да ліку грамадзян дзяржавы, прававое становішча грамадзяніна (у 1 знач.).

  • Беларускае г.
грамадзянін

грамадзянін назоўнік | мужчынскі род

  1. Асоба, якая належыць да пастаяннага насельніцтва дадзенай дзяржавы, карыстаецца абаронай, правамі і абавязкамі, устаноўленымі яе канстытуцыяй.

  2. Дарослы чалавек, а таксама форма афіцыйнага звароту да яго.

|| жаночы род: грамадзянка.

грамадскасць

грамадскасць назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

  1. Грамадства, перадавая, найболып актыўная яго частка.

    • Пісьменніцкая г.
    • Вынесці што-н. на суд грамадскасці.
  2. Граладскія арганізацыі.

    • Прафсаюзная г. фабрыкі.
грамадскі

грамадскі прыметнік

  1. Які мае адносіны да грамадства, які ўзнікае ў грамадстве, звязаны з дзейнасцю людзей у грамадстве.

    • Г. лад.
    • Грамадскае становішча.
    • Грамадскія навукі (навукі аб грамадстве, гуманітарныя).
    • Грамадскае жыццё.
    • Грамадская думка.
    • Громадскія адносіны.
  2. Звязаны з работай па добраахвотнаму абслугоўванню палітычных, культурных, прафесійных патрэб калектыву.

    • Грамадская арганізацыя.
    • Г. кантралёр.
    • Грамадская работа.
  3. Які належыць грамадству, не прыватны.

    • Грамадская ўласнасць.
грамадства

грамадства назоўнік | ніякі род

Сукупнасць людзей, аб’яднаных гістарычна абумоўленымі сацыяльнымі формамі сумеснага жыцця і дзейнасці.

  • Феадальнае г.
  • Капіталістычнае г.
грамата

грамата назоўнік | жаночы род

  1. Уменне чытаць і пісаць.

    • Вучыць грамаце.
  2. Афіцыйны дакумент.

    • Вярыцельная г.
    • Ахоўная г.

Кітайская грамата (размоўнае) — пра што-н. незразумелае.

граматыка

граматыка назоўнік | жаночы род

1, Лад мовы (словаўтварэнне, марфалогія і сінтаксіс), які разам з фанетыкай і лексікай утварае яе цэласную сістэму.

  1. Навука аб гэтым ладзе.

    • Тэорыя граматыкі.
  2. Кніга, якая апісвае гэты лад.

    • Акадэмічная г.
    • Вучэбная г.

|| прыметнік: граматычны.

  • Граматычная катэгорыя.
грамафон

грамафон назоўнік | мужчынскі род

Музычны апарат з рупарам для ўзнаўлення гукаў, запісаных на пласцінку.

|| прыметнік: грамафонны.

грамацей

грамацей назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Пісьменны чалавек.

грамзапіс

грамзапіс назоўнік | мужчынскі род

Запіс музыкі, прамовы і пад. на асобай плёнцы (першапачаткова на грамафоннай пласцінцы).

  • Студыя грамзапісу.
грампласцінка

грампласцінка назоўнік | жаночы род

Грамафонная пласцінка.

  • Завод грампласцінак.
граміла

граміла назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Высакарослы грузны чалавек.

  2. Бандыт, пагромшчык.

    • Фашысцкія грамілы.
граміць

граміць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Разбураць, знішчаць.

    • Г. ворага.
  2. Рэзка і адкрыта крытыкаваць, выступаць супраць.

    • Г. гультаёў і прагульшчыкаў.
гран

гран назоўнік | мужчынскі род

Адзінка аптэкарскай вагі, роўная О,062 грама.

  • Ні грана чаго (размоўнае) — зусім нічога.
гран-пры

гран-пры назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае

Самая высокая ўзнагарода на мастацкім конкурсе, фестывалі.

гранат

гранат2 назоўнік | мужчынскі род

Мінерал класа сілікатаў; празрысты каштоўны камень, пераважна цёмна-чырвонага колеру.

|| прыметнік: гранатавы.

  • Г. бранзалет (з гранатамі).
  • Г. колер.
граната

граната назоўнік | жаночы род

Разрыўны снарад.

  • Ручная г.
  • Супрацьтанкавая асколочная г.

|| прыметнік: гранатны.

гранатамёт

гранатамёт назоўнік | мужчынскі род

Агнястрэльная зброя для стральбы бранябойнымі гранатамі.

  • Ручны г.
  • Супрацьтанкавы г.

|| прыметнік: гранатамётны.

гранатамётчык

гранатамётчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Баец, узброены ручнымі гранатамі.

  2. Стралок з гранатамёта.

грандыёзны

грандыёзны прыметнік

Магутны, велічны.

  • Г. план.
  • Грандыёзная будоўля.

|| назоўнік: грандыёзнасць.

гранка

гранка назоўнік | жаночы род

Адбітак з часткі друкарскага набору, яшчэ не звярстанага ў старонкі, а таксама сама частка такога набору.

  • Чытаць гранкі.

|| прыметнік: граначны.

гранула

гранула назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Невялічкі цвёрды камячок якога-н. рэчыва ў выглядзе зерня.

  • Камбікорм у гранулах.
грануляваць

грануляваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Надаць (надаваць) чаму-н. форму зерня, дробных камячкоў.

|| назоўнік: грануляванне.

грануляцыя

грануляцыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Раздрабненне, наданне рэчыву зярністай формы.

  2. Паступовае зарастанне раны новымі тканкамі, а таксама гэта тканка.

  3. Бачная зярністасць паверхневага слоя Сонца.

|| прыметнік: грануляцыйны.

грань

грань назоўнік | жаночы род

  1. Плоская частка паверхні геаметрычнага цела.

    • Грані куба.
  2. пераноснае значэнне: Тое, што адрознівае, аддзяляе адно ад другога.

    • Сціранне граней паміж фізічнай і разумовай працай.
гранёны

гранёны прыметнік

  1. Які мае некалькі граней.

    • Г. стакан.
  2. Які падвяргаўся граненню.

    • Г. хрусталь.
гранільшчык

гранільшчык назоўнік | мужчынскі род

Майстар, спецыяліст па гранільных работах.

|| жаночы род: гранільшчыца.

граніт

граніт назоўнік | мужчынскі род

Цвёрдая зярністая горная парода з кварцу, палявога шпату і слюды.

|| прыметнік: гранітны.

гранітоль

гранітоль назоўнік | мужчынскі род

Цыратовая тканіна, ужыв. як заменнік скуры.

|| прыметнік: гранітолевы.

граніца

граніца назоўнік | жаночы род

Лінія раздзелу паміж дзяржаўнымі тэрыторыямі.

  • Дзяржаўноя г.
  • За граніцай — у замежных дзяржавах.
  • За граніцу — у замежныя дзяржавы.
  • З-за граніцы — з замежных дзяржаў.

|| прыметнік: гранічны.

граніць

граніць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Шліфуючы, рабіць грані (на шкле, метале, камені).

  • Г. алмазы.

|| закончанае трыванне: награніць.

|| назоўнік: граненне.

|| прыметнік: гранільны.

  • Гранільнае майстэрства.
гранічны

гранічны прыметнік

Максімальны, найвышэйшы, крайні.

  • Гранічная хуткасць.
  • Гранічная сціпласць.

|| назоўнік: гранічнасць.

грасіраваць

грасіраваць дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне

Вымаўляць гук «р» картава, на французскі манер.

|| назоўнік: грасіраванне.

гратэск

гратэск назоўнік | мужчынскі род

У мастацтве: паказ чаго-н. у празмерна фантастычным, пачварна-камічным выглядзе.

|| прыметнік: гратэскавы.

  • Гратэскавая роля.
граф

граф назоўнік | мужчынскі род

Дваранскі тытул, вышэйшы за баронскі, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

|| жаночы род: графіня.

|| прыметнік: графскі.

графа

графа назоўнік | жаночы род

  1. Палоска або слупок на лісце паперы, абазначаны дзвюма вертыкальнымі лініямі.

  2. Раздзел тэксту, рубрыка.

    • Г. ў анкеце.
графалогія

графалогія назоўнік | жаночы род

Вучэнне аб почырку як адлюстраванні ўласцівасцей характару і псіхічнага стану чалавека.

|| прыметнік: графалагічны.

  • Г. аналіз.
графаман

графаман назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, хваравіты на графаманію.

|| жаночы род: графаманка.

|| прыметнік: графаманскі.

графаманія

графаманія назоўнік | жаночы род

Нездаровая цяга да пісання, пісьменніцтва ў асоб, што не маюць пісьменніцкіх здольнасцей.

графлёны

графлёны прыметнік

З графамі.

  • Графлёная папера.
графолаг

графолаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па графалогіі.

графства

графства назоўнік | ніякі род

  1. Графскі тытул.

  2. Алміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Англіі, ЗША і інш. краінах.

  3. Пры феадалізме: зямля, якая знаходзілася ва ўладанні графа.

графік

графік2 назоўнік | мужчынскі род

Мастак, спецыяліст у галіне графікі.

графіка

графіка назоўнік | жаночы род

  1. Мастацтва перадачы прадметаў контурнымі лініямі і штрыхамі, без фарбаў, а таксама творы гэтага мастацтва.

  2. Абрысы пісьмовых або друкаваных знакаў, літар.

    • Беларуская г.

|| прыметнік: графічны.

графін

графін назоўнік | мужчынскі род

Шкляная шырокая ўнізе пасудзіна з вузкім доўгім горлам для вады, сокаў і пад.

|| памяншальная форма: графінчык.

|| прыметнік: графінны.

графіт

графіт назоўнік | мужчынскі род

  1. Мінерал цёмнага колеру, ужыв. для вырабу карандашоў, змазачных матэрыялаў і пад.

  2. Стрыжань у сярэдзіне алоўка.

|| прыметнік: графітны.

графіць

графіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Разлінейваць на графы (у 1 знач.).

|| закончанае трыванне: разграфіць.

|| назоўнік: графленне.

грахаводнік

грахаводнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | устарэлае

Чалавек, схільны да амаральных паводзін.

|| жаночы род: грахаводніца.

грацыя

грацыя назоўнік | жаночы род

  1. Стройнасць, прыгажосць у рухах цела, позе.

  2. Від карсета — жаночы эластычны шырокі пояс, які ахоплівае торс і падтрымлівае грудзі.

грацыёзны

грацыёзны прыметнік

Прыгожы ў руху, позах, стройны.

  • Г. танец.
  • Грацыёзная дзяўчына.

|| назоўнік: грацыёзнасць.