Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
грабежнік

грабежнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца грабяжом.

|| жаночы род: грабежніца.

|| прыметнік: грабежніцкі.

грабежніцтва

грабежніцтва назоўнік | ніякі род

Грабежніцкія дзеянні.

грабежніцы

грабежніцы прыметнік

  1. гл. грабежнік.

  2. Які грабяжом прыводзіць да разарэння.

    • Грабежніцкая вайна.
грабелькі

грабелькі назоўнік

  1. гл. граблі.

  2. Прыстасаванне ў форме грабель на кассі, каб зручней было касіць збожжа.

грабеньчаты

грабеньчаты прыметнік

Падобны на грэбень (у 1 знач.).

  • Грабеньчатае лісце.
грабец

грабец назоўнік | мужчынскі род

Той, хто працуе граблямі.

граблі

граблі назоўнік

Сельскагаспадарчая прылада для зграбання сена, саломы і пад.

|| памяншальная форма: грабелькі.

|| прыметнік: грабельны.

грабняк

грабняк назоўнік | мужчынскі род

Зараснік грабу.

грабніца

грабніца назоўнік | жаночы род

Збудаванне з мармуру, граніту, гірызначанае для захавання цела нябожчыка.

|| прыметнік: грабнічны.

грабок

грабок назоўнік | мужчынскі род

Узмах вёсламі пры веславанні.

грабілка

грабілка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Сельскагаспадарчая прылада для зграбання сена; конныя граблі.

грабільна

грабільна назоўнік | ніякі род

Ручка ў граблях.

грабіць

грабіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Забіраць сілай чужое дабро.

  2. Разараць паборамі, падаткамі.

|| закончанае трыванне: аграбіць.

|| назоўнік: аграбленне.

гравюра

гравюра назоўнік | жаночы род

  1. Малюнак, выразаны (або вытраўлены) гравёрам на гладкай паверхні якога-н. цвёрдага матэрыялу (металу, дрэва, шкла), а таксама адбітак такога малюнка на паперы.

    • Г. на медзі.
  2. Від выяўленчага мастацтва — раздзел графікі, які ахоплівае творы, выкананыя такім спосабам.

|| прыметнік: гравюрны.

  • Гравюрная тэхніка.
гравёр

гравёр назоўнік | мужчынскі род

Мастак, майстар, які займаецца гравіроўкай.

|| прыметнік: гравёрскі.

гравёрны

гравёрны прыметнік

Які адносіцца да работы, да мастацтва гравёра.

  • Гравёрная майстэрня.
  • Гравёрнае мастацтва.
гравій

гравій назоўнік | мужчынскі род

Абломачная горная парода ў выглядзе дробных каменьчыкаў, ужыв. ў будаўнічых работах.

|| прыметнік: гравійны.

гравіраваць

гравіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выразаць узоры, надпісы на якім-н. цвёрдым прадмеце, матэрыяле.

  • Г. партрэт.
  • Г. надпіс на гадзінніку.

|| закончанае трыванне: выгравіраваць і награвіраваць.

|| назоўнік: гравіраванне і гравіроўка.

|| прыметнік: гравіравальны і гравіровачны.

  • Гравіравальныя інструменты.
  • Гравіровачныя работы.
гравіроўка

гравіроўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. гравіраваць.

  2. Рысунак або надпіс, выразаны на чым-н.

гравіроўшчык

гравіроўшчык назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і гравёр.

|| жаночы род: гравіроўшчыца.

|| прыметнік: гравіроўшчыцкі.

гравітацыя

гравітацыя назоўнік | жаночы род

  1. Сусветнае прыцягненне; уласцівасць матэрыі, якая выяўляецца ва ўзаемным прыцягненні ўсіх цел.

  2. Метад узбагачэння карысных выкапняў, заснаваны на адрозненні шчыльнасці мінералаў і пустой пароды.

|| прыметнік: гравітацыйны.

  • Гравітацыйная энергія.
град

град назоўнік | мужчынскі род

  1. Атмасферныя ападкі ў выглядзе невялікіх ледзяных шарыкаў.

  2. пераноснае значэнне, чаго. Мноства чаго-н.

    • Г. папрокаў.
    • Градам льецца пот.

|| прыметнік: градавы.

  • Градавая хмара.
града

града назоўнік | жаночы род

  1. Вузкая паласа зямлі, ускапаная на агародзе ці ў кветніку.

    • Пасадзіць граду буракоў.
  2. Рад невялікіх гор, узгоркаў, а таксама мноства аднастайных прадметаў, размешчаных у адзін рад.

    • Горная г.

|| памяншальная форма: градка.

|| прыметнік: градкавы і градавы.

  • Градкавыя культуры.
градабой

градабой назоўнік | мужчынскі род

Выпадзенне граду, які знішчае пасевы, сады і пад.

граданачальнік

граданачальнік назоўнік | мужчынскі род

У Расіі 19 ст.: начальнік з правамі губернатара, які кіраваў горадам, што быў вылучаны з губернскага падпарадкавання ў асобную адміністрацыйную адзінку.

|| прыметнік: граданачальніцкі.

граданосны

граданосны прыметнік

Які нясе фад (пра хмару).

|| назоўнік: граданоснасць.

градацыя

градацыя назоўнік | жаночы род | кніжнае

Паслядоўнасць, паступовасць у размяшчэнні чаго-н. пры пераходзе ад аднаго да другога.

|| прыметнік: градацыйны.

градзіна

градзіна назоўнік | жаночы род | размоўнае

Крупінка граду.

|| памяншальная форма: градзінка.

градус

градус назоўнік | мужчынскі род

  1. Адзінка вымярэння вугла або дугі, роўная 1360 акружнасці.

    • Вугал у 60 градусаў (60).
    • Паварот на сто восемдзесят градусаў (а таксама пераноснае значэнне: рэзкая змена сваёй думкі, пазіцыі).
  2. Адзінка вымярэння тэмпературы, працэнтнага утрымання спірту ў вінных вырабах.

    • Мароз дваццаць градусаў.
    • Каньяк у 60 градусаў.
    • Пад градусам (размоўнае неадабральнае) — у стане лёгкага ап’янення.

|| прыметнік: градусны.

  • Градусная сетка (сетка градусаў даўгаты і шыраты на геаграфічных картах).
градуснік

градуснік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тэрмометр для вымярэння тэмпературы цела, а таксама вады, паветра.

  • Паставіць хвораму г.
граза

граза назоўнік | жаночы род

Той (тое), што выклікае, наводзіць страх.

  • Партызаны былі гразой нямецкіх захопнікаў.
гразе

гразе прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да гразі (у 1 знач.), напр. гразеадстойнік, гразеачышчальнік, гразеўлоўнік;
  2. які мае адносіны да гразей, напр. гразелячэбніца, гразелячэнне.
гразекаменны

гразекаменны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які складаецца з рэдкай гразі, змяшанай з камянямі.

  • Гразекаменныя патокі (селі).
гразелячэбніца

гразелячэбніца назоўнік | жаночы род

Лячэбная ўстанова, у якой лечаць гразямі.

гразелячэнне

гразелячэнне назоўнік | ніякі род

Лячэнне гразямі.

|| прыметнік: гразелячэбны.

гразнуць

гразнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Апускацца ў што-н. гразкае, топкае.

  • Ногі гразлі ў цягучай твані болота.

|| закончанае трыванне: загразнуць.

гразы

гразы прыметнік

  1. Пакрыты граззю.

    • Гразкая дарога.
  2. Багністы, топкі.

    • Гразкае дно ў водоёме.

|| назоўнік: гразкасць.

гразь

гразь назоўнік | жаночы род

  1. Размяклая ад вады глеба.

    • На агародзе г.
  2. Бруд, нечыстоты.

    • На падлозе г.
  3. пераноснае значэнне: Пра амаральнасць, нячэснасць, што-н. ганебнае, нізкае.

    • Абліць граззю кого (размоўнае неадабральнае) — незаслужана абняславіць, зняважыць каго-н.
    • Змяшаць з граззю кого (размоўнае неадабральнае) — груба аблаяць, зняважыць, зняславіць.
    • Не ўдарыць тварам у гразь (размоўнае адабральнае) — паказаць сябе як найлепш.

Як гразі чаго (размоўнае) — вельмі многа.

  • Грыбоў сёлета як гразі.

|| прыметнік: гразевы. Г. паток.

гразі

гразі назоўнік | ніякі род

Азёрны або ліманны іл як лекавы сродак, а таксама месца, дзе ім лечацца.

  • Лячыцца гразямі.
  • Паехаць на г.

|| прыметнік: гразевы.

  • Гразевая ванна.
гразіцца

гразіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і гразіць.

гразіць

гразіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. каму і без дапаўнення.

    • Рабіць пагражальны жэст.
    • Г. пальцам.
  2. каму чым. Абяцаць зрабіць каму-н. непрыемнасць.

    • Г. турмой.

|| закончанае трыванне: прыгразіць.

гразішча

гразішча назоўнік | жаночы род | размоўнае

Вялікая гразь.

  • Г. — не вылезці.
грак

грак назоўнік | мужчынскі род

Пералётная птушка сямейства крумкачыных з чорным блішчастым апярэннем.

|| прыметнік: грачыны.

  • Г. вывадак.
гракнуцца

гракнуцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Упасці з модным грукатам.

  • Г. аб подлогу.
грам

грам назоўнік | мужчынскі род

Адзінка вагі ў метрычнай сістэме мер, роўная адной тысячнай долі кілаграма.

|| прыметнік: грамовы.

грамабой

грамабой назоўнік | мужчынскі род

Той, хто пасылае гром на зямлю, грамавік, грамавержац (у антычнай міфалогіі эпітэт Зеўса-Юпітэра).

грамада

грамада назоўнік | жаночы род

  1. Група людзей, натоўп.

  2. Пазямельная абшчына ў Беларусі і на Украіне да Кастрычніцкай рэвалюцыі, а таксама сход членаў гэтай абшчыны.

  3. Уваходзіць у назву некаторых палітычных партый і арганізацый.

    • Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада.
грамадазнавец

грамадазнавец назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па грамадазнаўству.

|| прыметнік: грамадазнаўчы.

грамадазнаўства

грамадазнаўства назоўнік | ніякі род

  1. Сукупнасць навук аб ірамадстве.

  2. У былым СССР: прадмет школьнага выкладання, які змяшчае асновы грамадска-палітычных навук.

|| прыметнік: грамадазнаўчы.

грамадзянскі

грамадзянскі прыметнік

  1. Які мае адносіны да прававога становішча грамадзян (у 1 знач.) у дзяржаве.

    • Г. кодэкс.
    • Грамадзянскія законы.
  2. Уласцівы грамадзяніну як свядомаму члену грамадства (высокае).

    • Г. абавязак.
  3. Неваенны, цывільны.

    • Грамадзянскае адзенне.
  4. Нецаркоўны.

    • Г. шрыфт (уведзены Пятром І).

Грамадзянская вайна — узброеная класавая барацьба ўнутры дзяржавы.