Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
гнейс

гнейс назоўнік | мужчынскі род

Горная крышталічная парода, якая складаецца з кварцу, палявога шпату і слюды.

|| прыметнік: гнейсавы.

гнесці

гнесці (гнясці) дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прыціскаць сваім цяжарам.

  2. пераноснае значэнне: Выклікаць непрыемнае пачуццё, мучыць.

    • Думкі гнятуць мяне.
гнеў

гнеў назоўнік | мужчынскі род

Пачуццё моцнага абурэння, злосці.

  • Прыйсці ў г.
  • Колькі гневу было за крытыку.
гнеўны

гнеўны прыметнік

  1. Ахоплены гаевам.

    • Г. адміністратар.
  2. Злосны.

    • Г. позірк.
гной

гной назоўнік | мужчынскі род

  1. Памёт, сумесь памёту і подсцілу, якая ўжыв. для ўгнаення глебы.

    • Конскі г.
    • Вывесці г. з хлява.
  2. Вадкасць жоўтага або шэрага колеру з непрыемным пахам як прадукт гніення, запалення тканак жывога арганізма.

|| прыметнік: гнаявы і гнойны.

гном

гном назоўнік | мужчынскі род

У заходнееўрапейскай міфалогіі: барадаты карлік, які ахоўвае падземныя скарбы.

|| памяншальная форма: гномік.

гнуткі

гнуткі прыметнік

Здольны лёгка гнуцца, гібкі.

  • Г. дубец.

|| назоўнік: гнуткасць.

гнуты

гнуты прыметнік

Зроблены шляхам выгшання.

  • Гнутая мэбля.
гнуцца

гнуцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прымаць дугападобную, выгнутую форму, схіляцца.

    • Дрэвы г. да зямлі.
    • Чалавек гнецца ад цяжкай ношы.
  2. Рабіцца няроўным, згінацца.

    • Ліст жалеза добра гнецца.
  3. пераноснае значэнне: Траціць стойкасць, паддавацца чыйму-н. уздзеянню.

    • Г. перад панам.
  4. Курчыцца (ад холаду; размоўнае).

|| закончанае трыванне: пагнуцца і сагнуцца.

гнуць

гнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Надаваць чаму-н. дугападобную, выгнутую форму.

    • Г. дугі.
    • Г. спіну перад кім-н. (пераноснае значэнне: многа і цяжка працаваць на каго-н.).
  2. Напнаць уніз, прыгінаць.

    • Вецер гне бярозу да зямлі.
  3. пераноснае значэнне, без дапаўнення. Весці гутарку, размову, накіроўваючы яе на дасягненне якой-н. мэты; схіляць (размоўнае).

    • Ведаю, куды ты гнеш.

Фразеалагізмы:

  • Гнуць сваю лінію (размоўнае) — настойліва дамагацца чаго-н.
  • Гнуць на свой капыл (размоўнае неадабральнае) — рабіць па-свойму.
  • Гнуць спіну (горб) (размоўнае) — 1) многа і цяжка працаваць на каго-н.; 2) пакланяцца, угоднічаць перад юм-н.
  • Гнуць у тры пагібелі (размоўнае) — моцна, жорстка прыгнятаць.

|| закончанае трыванне: пагнуць і сагнуць.

|| назоўнік: гнуццё.

гнюс

гнюс назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Двукрылыя насякомыя, машкара, якія смокчуць кроў чалавека і жывёлы.

гнявіць

гнявіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выклікаць гнеў.

  • Не гняві бога (размоўнае) — дарэмна не наракай.
  • Што бога гнявіць; няма чаго бога гнявіць (размоўнае) — няма падстаў крыўдзіцца на жыццё.

|| закончанае трыванне: угнявіць.

  • У. суседку.
гняды

гняды (гнеды) прыметнік

Чырвона-рыжы з чорным хвастом і грывай (пра масць коней).

гняздзіцца

гняздзіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Віць гнёзды, жыць (пра птушак).

    • Дастаўкі гняздзяцца пад страхой.
  2. Жыць гаёздамі, у вялікай колькасці (пра насякомых).

    • Клапы гняздзяцца ў ложках.
  3. пераноснае значэнне: Моцна трымацца, намнажацца (пра думкі).

    • У душы гняздзіліся трывожныя думкі.
гняздо

гняздо назоўнік | ніякі род

  1. У птушак, насякомых і паўзуноў: месца для жылля на перыяд кладкі яек і вывядзення дзіцянят.

    • Ластаўчына г.
    • Асінае г. (таксама пераноснае значэнне: пра прытулак злачынных людзей).
    • У падвале блатнякі звілі сабе г.
  2. Паглыбленне, куды што-н. устаўляецца (спецыяльны тэрмін).

  3. Група маладых раслін, грыбоў і пад., якія расіуць разам.

    • Грузді і лісіцы раслі гнёздамі.
  4. Укрытае месца для чаго-н.

    • Кулямётнае г.
  5. Месца высеву двух або некалькіх зярнят, а таксама ўсходы гэтых зярнят (спецыяльны тэрмін).

  6. Група аднакарэнных вытворных слоў, размешчаных пры загалоўным слове ў слоўніку.

|| памяншальная форма: гняздзечка.

|| прыметнік: гнездавы.

  • Гнездавая пасадка лесу.
  • Гнездавое размяшчэнне слоў у слоўніку.
гняздоўе

гняздоўе назоўнік | ніякі род

Месца, дзе гняздзяцца птушкі.

гніда

гніда назоўнік | жаночы род

Яйцо вошы.

|| прыметнік: гнідны.

гніенне

гніенне назоўнік | ніякі род

Працэс распаду арганічных рэчываў пад уздзеяннем мікраарганізмаў.

гніласны

гніласны прыметнік

Які выклікае гніенне, выраблены гніеннем.

  • Гніласныя мікробы.
  • Г. пах.

|| назоўнік: гніласнасць.

гнілата

гнілата назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што і гніль.

гніллё

гніллё назоўнік | ніякі род | размоўнае | зборны назоўнік

Гнілыя прадметы, гніль.

гнілушка

гнілушка назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і гніляк (у 1 знач.).

  2. Гнілая, ляжалая груша.

гнілы

гнілы прыметнік

  1. Сапсаваны гніеннем, спарахнелы, затхлы.

    • Гнілая солома.
    • Гнілая вада.
  2. Сыры, дажджлівы.

    • Гнілая восень.
  3. пераноснае значэнне: Непрыгодны, нездаровы.

    • Г. настрой.

|| назоўнік: гніласць.

гніль

гніль назоўнік | жаночы род

  1. Што-небудзь гнілое, сапсаванае гніеннем.

    • У яблыку з’явілася г.
  2. Назва многіх грыбковых або бактэрыяльных хвароб у раслін.

    • Мокрая г. бульбы.
гніляк

гніляк назоўнік | мужчынскі род

  1. Кусок спарахнелага, гнілога дрэва.

  2. пераноснае значэнне: Хваравіты, слабы чалавек (размоўнае).

    • Той г. доўга не працягне.
гнісці

гнісці (гніць) дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Станавіцца гнілым пад уздзеяннем мікраарганізмаў.

    • Сена гніе.
  2. пераноснае значэнне: Цяжка жыць, гібець.

    • Г. у акопах

|| закончанае трыванне: згнісці і згніць.

гогаль

гогаль назоўнік | мужчынскі род

Вадаплаўная птушка падсямейства качыных.

Фразеалагізмы:

  • Хадзіць гогалем (размоўнае) — хадзіць важна, ганарыста.

|| прыметнік: гагаліны.

гогаль-могаль

гогаль-могаль назоўнік | мужчынскі род

Сыры яечны жаўток, расцёрты з цукрам.

гогат

гогат назоўнік | мужчынскі род

  1. Крык гусей.

  2. пераноснае значэнне: Моцны, нястрымны смех (размоўнае).

год

год назоўнік | мужчынскі род

  1. Прамежак часу ў 12 каляндарных месяцаў (з 1 студзеня), за які Зямля робіць адзін абарот вакол Сонца.

    • Чатыры пары года (зіма, вясна, лета, восень).
    • Новы г. (наступаючы год, а таксама дзень 1 студзеня).
    • Мінула 2 гады. Засушлівы г.
    • Два гады ад нараджэння.
    • Г. ад году (з кожным годам).
    • Круглы г. (увесь год).
    • Гадамі не сустракаемся (па некалькі гадоў запар).
  2. Прамежак часу, у які заканчваецца цыкл якіх-н. работ, заняткаў.

    • Навучальны г.
    • Фінансавы г.
  3. множны лік: Адрэзак часу ў некалькі гадоў.

    • Пасляваенныя гады.
    • Гады маладосці.
  4. множны лік: У спалучэнні з парадкавым лічэбнік — адрэзак часу ў межах дзесяцігодпзя.

    • Васьмідзесятыя гады дваццатага стагоддзя.
  5. множны лік: Узрост.

    • Ён ужо ў гадах (пажылы, стары).
    • Не тыя гады (пастарэў).
    • Не па гадах (не па ўзросту).
  6. Прамежак часу, на працягу якога адбываецца абарот якой-н. планеты вакол Сонца.

    • Г. Марса.

Фразеалагізмы:

  • Светлавы год — адзінка адлегласці, роўная шляху, які праходзіць прамень святла за трапічны год.
  • Трапічны год — прамежак часу паміж двума праходжаннямі Сонца цераз пункт веснавога раўнадзенства.
  • Высакосны год — кожны чацвёрты год, яй мае ў лютым не 28, а 29 дзён.
  • Гады ў рады (размоўнае) — вельмі рэдка (сустракацца, бачыцца).
  • З году ў год (размоўнае) — пастаянна, на працягу некалькіх гадоў.
  • Адных гадоў (размоўнае) — аднолькавага ўзросту.

|| памяншальная форма: годзік і гадок.

|| прыметнік: гадавы.

  • Гадавая справаздача.
  • Г. план (на год).
годзе

годзе безасабовая форма | выказнік

Хопіць, даволі.

  • Г. загараць.
годнасць

годнасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. годны

  2. Неабходныя маральныя якасці чалавека, а таксама ўсведамленне гэтых якасцей.

    • Г. працоўнага чалавека.
  3. Званне (размоўнае).

    • Надаць г. народного артыста Беларусі.
годны

годны назоўнік | жаночы род

Прыгодны для чаго-н., для якіх-н. мэт.

  • Г. для страявой службы.

|| назоўнік: годнасць.

  • Тэрмін годнасці лякарства.
гойсаць

гойсаць (гайсаць) дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Хутка і мітусліва рухацца, перамяшчацца; бегаць, раз’язджаць у пошуках каго-, чаго-н.

  • Г. па магазінах.

|| назоўнік: гойсанне і гайсанне.

гол

гол назоўнік | мужчынскі род

У футболе і падобных гульнях: ачко, якое каманда выйграе пры пападанні мяча ў вароты праціўніка.

  • Забіць г.

|| прыметнік: галявы.

  • Г. момант ля варот.
голагаловы

голагаловы прыметнік

  1. З голай, непакрытай галавой.

    • Г. хлопчык.
  2. З абстрыжанай ці лысай галавой.

голад

голад назоўнік | мужчынскі род

  1. Вострае адчуванне патрэбы ў ежы.

    • Памерці з голаду (ад доўгачасовага недаядання).
  2. Адсутнасць ці недахоп прадуктаў харчавання ў, выніку неўраджаю, засухі, вайны і пад.

    • Ваша нясе г. і разбурэнні.
  3. пераноснае значэнне: Увогуле недахоп чаго-н.

    • Кніжны г.
    • Г. на культурная мерапрыемствы.
    • Марыць голадам — даводзіць да знямогі.
голас

голас назоўнік | мужчынскі род

  1. Гучанне, якое ўтвараецца ваганнем галасавых звязак, што знаходзяцца ў горле.

    • Ля рэчкі чуліся вясёлыя галасы.
    • Высокі г.
    • Г. сумлення (пераноснае значэнне).
  2. Асобная самастойная партыя многагалосага твора вакальнай і інструментальнай музыкі.

    • Раманс для двух галасоў.
  3. Меркаванне, выказванне, думка.

    • Падаць г. (рашуча выказаць сваю думку).
    • Прыслухоўвацца да голасу мае.
  4. пераноснае значэнне Права заяўляць сваё меркаванне пры вырашэнні дзяржаўных пытанняў.

    • Не хапіла аднаго голаса на выбарах.
    • Галасы выбаршчыкаў.
    • Падлік галасоў.
    • Рашаючы г.
  5. Клавіш музычнага інструмента (размоўнае).

    • У акардэоне сапсаваліся галасы.

Фразеалагізмы:

  • На ўвесь голас — гучна, на поўную сілу.
  • У адаін голас — дружна, адзінадушна.

|| памяншальная форма: галасок.

|| прыметнік: галасавы.

  • Галасавыя звязкі (парныя эластычныя звязкі на бакавых сценках гартані).
голасны

голасны прыметнік

Гучны, звонкі.

  • Голаснае чытанне.
голуб

голуб назоўнік | мужчынскі род

Птушка пераважна з шэравата-блакітным ці белым апярэннем і вялікім зобам.

  • Дзікі г.
  • Г. міру (відарыс белага голуба як сімвал міру; высокае).

|| памяншальная форма: галубок.

|| прыметнік: галубіны.

  • Галубіныя гнёзды.
  • Галубіная пошта.
  • Галубіная душа (пераноснае значэнне).
голубагадовец

голубагадовец назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які займаецца голубагадоўляй.

голубагадоўля

голубагадоўля назоўнік | жаночы род

Развядзенне і дрэсіроўка галубоў.

|| прыметнік: голубагадоўчы.

голы

голы прыметнік

  1. Не апрануты, без расліннага або валасянога покрыва.

    • Голая спіна.
    • Г. чэрап (лысы).
    • Голыя дрэвы (без лісця).
    • Голыя сцены (пераноснае значэнне: не ўпрыгожаныя).
    • Спаць на голым ложку (без сенніка).
    • Браць голымі рукамі (пераноснае значэнне: без цяжхасцей).
  2. пераноснае значэнне: Узяты сам па сабе, без тлумачэнняў, без дадаткаў.

    • Голыя лічбы.
    • Голыя факты.
  3. Без прымесей, чысты.

    • Г. пясок.
  4. пераноснае значэнне: Бедны.

    • Гол як сакол.
    • Г. як бізун.
    • Голы як бубен (размоўнае) — пра голае, без расліннасці месца.
гольф

гольф назоўнік | мужчынскі род

Гульня ў мяч, які клюшкамі заганяюць у ямкі, пераадольваючы рад штучных перашкод.

гольфы

гольфы назоўнік | мужчынскі род

  1. Кароткія штаны з манжетамі, якія зашпільваюцца пад каленам.

  2. Панчохі з гумкай, якая ахоплівае нагу ніжэй калена.

гоман

гоман назоўнік | мужчынскі род

  1. Гучная невыразная гаворка некалькіх чалавек.

    • На вуліцы стаяў г.
  2. пераноснае значэнне: Шум, гул, гудзенне.

    • Птушыны г.
гонар

гонар назоўнік | мужчынскі род

  1. Грамадска-маральная годнасць, тое, што выклікае ўсеагульную павагу.

    • Справа гонару.
  2. Высакамернасць, фанабэрыстасць.

    • Чалавек з гонарам.
гонг

гонг назоўнік | мужчынскі род

Ударны музычны інструмент у выглядзе металічнага дыска, ужыв. таксама для падачы сігналаў.

  • Ударыць у г.
гонка

гонка назоўнік | жаночы род

  1. гл. гнаць.

  2. звычайна Спаборніцтвы ў скорасці язды, бегу, плавання і пад.

    • Аўтамабільныя гонкі.

Гонка ўзбраення — узмоцненая падрыхтоўка да вайны.

|| прыметнік: гоначны. Г. аўтамабіль.

гонкі

гонкі прыметнік

  1. Хуткі, імклівы ў руху.

    • Гонкая плынь ракі.
    • Г. човен (лёгкі на хаду).
  2. Высокі і роўны (пра дрэвы).

    • Гонкія сосны.

|| назоўнік: гонкасць.