Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
глыбакаводны

глыбакаводны прыметнік

  1. Паўнаводны, глыбокі, па якім могуць хадзіць судны.

    • Глыбакаводная рака.
  2. Які жыве або знаходзіцца на глыбіні ў вадзе.

    • Глыбакаводная фауна.

|| назоўнік: глыбакаводнасць.

глыбакадумны

глыбакадумны прыметнік

  1. Поўны глыбокіх думак; удумлівы.

    • Г. паэтычнае:
  2. Сур’ёзны, засяроджаны.

    • Г. выгляд.

|| назоўнік: глыбакадумнасць.

глыбакаснежжа

глыбакаснежжа назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін

Зімовы час глыбокіх снягоў.

глыбець

глыбець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца больш глыбокім.

|| закончанае трыванне: паглыбець.

глыбока

глыбока прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які знаходзіцца глыбока, на вялікай глыбіні (у 1 знач.), які ўдаецца ў глыбіню, напр. глыбоказалягальны, глыбокапрамярзальны,глыбокарыхліцель, глыбокаўрэзаны;
  2. які знаходзіцца глыбока (у 2 знач.), напр. глыбокаразмешчаны (раён);
  3. глыбокі (у 4 знач.), напр. глыбокапаважаны, глыбокашаноўны.
глыбокапаважаны

глыбокапаважаны прыметнік

Вельмі шаноўны (ужыв. пры ветлівым афіцыйным звароце).

глыбокі

глыбокі прыметнік

  1. Які мае вялікую глыбіню (у 1 знач.).

    • Глыбокая яма.
    • Рыба плавала глыбока (прыслоўе).
  2. Які знаходзіцца ў глыбіні (у 2 знач.) чаго-н., аддалены.

    • Г. тыл.
  3. пераноснае значэнне: Недаступны, скрыты.

    • Глыбокая тайна.
  4. пераноснае значэнне: Які валодае глыбінёй (у 3 знач.), модны, поўны.

    • Глыбокія пачуцці.
    • Глыбокія думкі.
  5. Які дасягнуў высокай ступені праяўлення, мяжы ў сваім развіцці.

    • Глыбокая старасць.
    • Глыбокая ноч.
глыбіня

глыбіня назоўнік | жаночы род

  1. Адлегласць ад паверхні да дна або ад якога-н. месца ў напрамку да нізу.

    • Г. возера.
  2. чаго. Прастора ўнутр ад мяжы, ад краю чаго-н.

    • У глыбіні лесу.
  3. пераноснае значэнне, чаго. Сіла, ступень праяўлення чаго-н.; змястоўнасць.

    • Г. пачуцця.
    • Г. думак.

Фразеалагізмы:

  • Да глыбіні душы — вельмі моцна крануць, уразіць.
  • У глыбіні душы — пра пачуцці, перажыванні людзей, скрытыя ад іншых.
  • У глыбіні вякоў — у далёкім мінулым.

|| прыметнік: глыбінны.

  • Глыбінная бомба (супраць падводных лодак).
  • Глыбінная веска (якая знаходзіцца далёка ад цэнтра).
глыбінямер

глыбінямер назоўнік | мужчынскі род

Прыбор для вымярэння глыбіні адтулін пазоў, вышыні выступаў у дэталях машын.

глынуць

глынуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. глытаць.

  2. Перакусіць або выпіць (размоўнае).

    • Глыні трохі перад сдыходам.

Глынуць гора (слёз) (размоўнае) — перанесці многа цяжкасцей.

глытаць

глытаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пры дапамозе мышцаў горла праштурхоўваць што-н. праз стрававод.

  • Г. ежу.
  • Г. кнігі (пераноснае значэнне: прагна і без разбору чытаць).
  • Г. слёзы (пераноснае значэнне: старацца стрымаць слёзы).
  • Г. паветра (уцягваць у сябе).
  • Г. словы (пераноснае значэнне: гаварыць хутка і неразборліва).

|| аднакратны дзеяслоў: глытнуць.

|| назоўнік: глытанне.

|| прыметнік: глытальны.

глыток

глыток назоўнік | мужчынскі род

  1. Аднаразовы рух мускулаў глытальных мышцаў пры глытанні.

    • Выпіць за два глыткі.
  2. Колькасць вадкасці, якая глытаецца за адзін раз.

    • Г. вады.
глюга

глюга назоўнік | жаночы род | размоўнае

Дзюба ў драпежнай птушкі.

  • Груган звесіў глюгу.
глюгасты

глюгасты прыметнік

З вялікай глюгай або падобны на глюгу.

  • Г. арол.
  • Г. нос.

|| назоўнік: глюгастасць.

глюкоза

глюкоза назоўнік | жаночы род

Вінаградны цукар, які ўтрымліваецца ў пладах раслін і жывёльных арганізмах.

|| прыметнік: глюкозны.

глядач

глядач назоўнік | мужчынскі род

Той, хто глядзіць на што-н., назірае за чым-н.

  • Тэатральны г.

|| жаночы род: глядачка.

|| прыметнік: глядзельны.

  • Глядзельная зала.
глядзельны

глядзельны прыметнік

  1. гл. глядач.

  2. Тое, што і аптычны (у 1 знач.).

    • Глядзельная труба.
глядзецца

глядзецца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. у што. Глядзець на сваё адлюстраванне ў чым-н.

    • Г. ў люстэрка.
  2. Пра фільм, пастаноўку: з інтарэсам успрымацца.

    • Спектакль глядзіцца з увагай.
  3. Пра рэч, прадмет: добра выглядаць, дэманстраваць свае лепшыя якасці.

    • Касцюм добра глядзіцца.

|| закончанае трыванне: паглядзецца.

глядзець

глядзець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. на каго-што і ў што. Накіроўваць позірк, каб убачыць каго-, што-н.

    • Г. на неба.
    • Г. на экран.
    • Вокны глядзяць у агарод (пераноснае значэнне: выходзяць на агарод).
  2. Прысутнічаючы дзе-н. і разглядаючы, знаёміцца з кім-, чым-н.

    • Г. спектакль.
    • Г. выстаўку карцін.
  3. Рабіць агляд, абследаванне.

    • Г. хворага.
  4. каго-што, кагочаго, за кім-чым і са злучнік «каб». Даглядаць, турбавацца (размоўнае).

    • Г. дзяцей.
    • Г. за парадкам.
    • Г., каб усё было, як трэба.
  5. Браць прыклад з каго-н., лічыцца з кім-н.

    • Г. на старэйшых.
    • Не глядзі на лежабокаў.
  6. Так ці інакш адносіцца да каго-, чаго-н., мець сваю ацэнку.

    • Г. на рэчы проста.
  7. Віднецца, паказвацца адкуль-н.

    • Беднасць глядзела з кожнага кутка хаты.
  8. глядзі(це)! у знач. выклічнік: Выражае:

    1. папярэджанне або пагрозу.
      • Глядзіце, не спазніцеся!;
    2. здзіўленне, спалох.
      • Глядзі, што нарабіў гэты разбойнік!;
    3. ужыв. як знак спасылхі ў тэксце.
      • Глядзі наступную старонку.
  9. гладэй, 2 ас. адзіночны лік: цяп. глядзіш у знач. пабочн.

    • Між тым, тым часам (размоўнае).
    • Глядзіш, і жніво надыдзе.
    • За якую гадзіну, глядзіш і грыбоў вядро.
  10. гляджу (глядзім) у знач. пабочн. Як выяўляецца (размоўнае).

    • Гляджу, аўтобус ужо на прыпынку.

Фразеалагізмы:

  • Воўкам глядзець (размоўнае) — таіць злосць на каго-н.
  • Глядзець з рук каго або чыіх (размоўнае неадабральнае) — не мець самастойнасці, быць у матэрыяльнай залежнасці ад каго-н.
  • Глядзець праўдзе ў вочы — чэсна і правільна ўсё ўспрымаць.
  • Глядзець праз пальцы (размоўнае неадабральнае) — несур’ёзна ставіцца да каго-, чаго-н., наўмысна не надаваць сур’ёзнай увагі каму-, чаму-н.
  • Глядзець смерці ў вочы — быць у вялікай небяспецы.
  • Як у ваду глядзеў (размоўнае) — быццам наперад ведаў.

|| закончанае трыванне: паглядзець.

|| аднакратны дзеяслоў: глянуць.

гляк

гляк назоўнік | мужчынскі род

Нізкая гліняная пасудзіна з выпуклымі бакамі і вузкім горлам.

|| памяншальная форма: глячок.

|| прыметнік: глячны.

глянец

глянец назоўнік | мужчынскі род

Бляск начышчанай або адпаліраванай паверхні.

  • Навесці г. (таксама перан,: канчаткова прывесці да ладу закончаную работу).
глянцавацца

глянцавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Паддавацца глянцаванню.

глянцаваць

глянцаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

Пакрываць глянцам.

  • Г паперу.
  • Г. абутак.

|| закончанае трыванне: наглянцаваць.

|| назоўнік: наглянцаванне і глянцоўка.

|| прыметнік: глянцавальны.

глянцавы

глянцавы прыметнік

З наведзеным глянцам, бліскучы.

  • Глянцавая паверхня.
глянцавіты

глянцавіты прыметнік

З глянцам, не матавы.

  • Глянцавітая папера.

|| назоўнік: глянцавітасць.

гляцыялогія

гляцыялогія назоўнік | жаночы род

Навука пра леднікі, пра формы лёду, пра снежнае покрыва.

|| прыметнік: гляцыялагічны.

гляцыёлаг

гляцыёлаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па гляцыялогіі.

гліна

гліна назоўнік | жаночы род

Асадкавая горная парода, якая пры злучэнні з вадой утварае цестападобную масу, ужыв. для ганчарных вырабаў, будаўнічых і скульптурных работ.

|| прыметнік: гліняны.

гліназём

гліназём назоўнік | мужчынскі род

Вокіс алюмінію, які прымяняецца ў тэхніцы для атрымання алюмінію.

|| прыметнік: гліназёмны.

гліназёмісты

гліназёмісты прыметнік

Які змяшчае ў сабе гліназём; з гліназёмам.

глінтвейн

глінтвейн назоўнік | мужчынскі род

Гарачы напітак з чырвонага віна з цукрам і вострымі прыправамі.

гліністы

гліністы прыметнік

  1. Які ўтрымлівае ў сабе гліну.

    • Гліністыя глебы.
  2. Колерам падобны на гліну.

|| назоўнік: гліністасць.

гліптыка

гліптыка назоўнік | жаночы род

Майстэрства разьбы на каштоўных камянях.

|| прыметнік: гліптычны.

глісер

глісер назоўнік | мужчынскі род

Пласкадоннае быстраходнае маторнае судна, якое лёгка слізгаціць па воднай паверхні.

|| прыметнік: глісерны.

гліснік

гліснік назоўнік | мужчынскі род

Расліна сямейства складанакветкавых, высушанае насенне якой скарыстоўваецца як глістагонны сродак; цытвора.

|| прыметнік: гліснікавы.

гліст

гліст назоўнік | мужчынскі род

  1. Чарвяк, які паразітуе ў арганізме чалавека або жывёлы.

  2. Пра худога чалавека (грубае размоўнае:).

|| прыметнік: глісны.

глістагонны

глістагонны прыметнік

Прызначаны для выцалення глістоў (пра лякарства).

  • Глістагонныя сродкі.
гліцынія

гліцынія назоўнік | жаночы род

Паўднёвая павойная дэкаратыўная расліна сямейства бабовых з гронкамі пахучых кветак.

|| прыметнік: гліцыніевы.

гліцэрына

гліцэрына назоўнік | жаночы род

Бясколерная масляністая вадкасць, якую атрымліваюць з тлушчаў, ужыв. для медыцынскіх і тэхнічных мэт.

|| прыметнік: гліцэрынавы.

гм

гм выклічнік | размоўнае

Выражае недавер’е, сумненне, іронію.

гмах

гмах назоўнік | мужчынскі род

Вялікі і высокі будынак.

гнайнік

гнайнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Гнойны нарыў, крыніца выдзялення гною.

    • Разрэзаць г.
  2. пераноснае значэнне: Ачаг якой-н. шкоднай грамадскай з’явы.

|| прыметнік: гнайніковы.

гнасеалогія

гнасеалогія назоўнік | жаночы род

У філасофіі: тэорыя пазнання.

|| прыметнік: гнасеалагічны.

гнацца

гнацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Бегчы следам, каб дагнаць або злавіць.

    • Г. за праціўнікам.
  2. Імкнуцца да чаго-н., дамагацца каго-, чаго-н.

    • Г. за модай.
    • Г. за доўгім рублём.
гнаць

гнаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прымушаць рухацца ў якім-н. напрамку.

    • Г. авечак.
    • Г. звера (праследаваць).
    • Г. лес па рацэ (сплаўляць).
    • Паны гналі людзей на работу (пад прымусам).
  2. Прымушаць хутка рухацца, ехаць на вялікай скорасці.

    • Фурман гнаў каня.
    • Г. машыну.
  3. безасабовая форма, што. Вельмі хутка расці.

    • Бульбу гоніць у каліўе.
  4. Здабываць пры дапамозе перагонкі.

    • Г. алей.
  5. Рабіць, пастаўляць хутка, у вялікай колькасці.

    • Г. план.
    • Г. продукцню.
  6. гані(це), Даваць (размоўнае).

    • Гані грошы.
  7. безасабовая форма: Пра панос (размоўнае).

    • Жывот гоніць.

|| назоўнік: гон і гонка.

  • Гон звера.

|| прыметнік: гонны.

  • Гонныя галубы.
гнаявік

гнаявік назоўнік | мужчынскі род

Жук, які жыве ў гнаі.

гнаіцца

гнаіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выдзяляць гной.

  • Рана гноіцца.

|| назоўнік: гнаенне.

гнаіць

гнаіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прыводзіць у стан гніення.

    • Г. дабро.
  2. пераноснае значэнне: Доўгі час трымаць каго-н. у невыносна цяжкіх умовах для жыцця.

    • Г. у турме.

|| закончанае трыванне: згнаіць.

|| назоўнік: гнаенне.

гневацца

гневацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Быць у стане гневу, абурацца.

  • Г. на мужа.
гнездавацца

гнездавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і гняздзіцца (у 1 знач.).

|| назоўнік: гнездаванне.