Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
гвалтаваць

гвалтаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Чыніць гвалт (у 1 і 2 знач.).

    • Г. чыю-н. волю.
  2. Сілай прымушаць да палавой сувязі.

|| закончанае трыванне: згвалтаваць.

гвалтаўнік

гвалтаўнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто чыніць гвалт (у 1 і 2 знач.).

гвалтоўны

гвалтоўны прыметнік

  1. Які суправаджаецца гвалтам, прымусам.

    • Гвалтоўная смерць.
  2. Раптоўны.

    • Г. агонь.
  3. Бурны, парывісты.

    • Г. вецер.

|| назоўнік: гвалтоўнасць.

гвалтоўніцкі

гвалтоўніцкі прыметнік

Звязаны з дзейнасцю гвалтаўніка.

  • Гвалтоўніцкія метады.
гвалціць

гвалціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і гвалтаваць.

|| закончанае трыванне: згвалціць.

гвардзеец

гвардзеец назоўнік | мужчынскі род

Ваенны, які служыць у гвардыі.

|| прыметнік: гвардзейскі.

гвардыя

гвардыя назоўнік | жаночы род

  1. Адборныя лепшыя войскі.

  2. пераноснае значэнне: Выпрабаваная частка якога-н. калектыву.

    • Рабочая г.

Белая гвардыя — агульная назва контррэвалюцыйных войск у час грамадзянскай вайны.

Чырвоная гвардыя — баявыя атрады рабочьк, якія дзейнічалі ў 1917—1918 гг.

|| прыметнік: гвардзейскі.

гвозд

гвозд назоўнік | мужчынскі род

Металічны або драўляны завостраны шпень для забівання ў што-н., для змацавання чаго-н. з чым-н.

  • Прыбіць дошку гваздамі.

|| прыметнік: гваздавы.

геа

геа прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая абазначае: звязаны з зямлёй, з навукай аб Зямлі, напр. геасфера, геабатаніка, геафізіка, геахімія.

геаграфія

геаграфія назоўнік | жаночы род

Комплекс навук, якія вывучаюць паверхню зямлі з яе прыроднымі ўмовамі, размяшчэнне на ёй насельніцтва, эканамічных рэсурсаў.

  • Фізічная г.
  • Эканамічная г.

|| прыметнік: геаграфічны.

геадэзіст

геадэзіст назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне геадэзіі.

|| жаночы род: геадэзістка.

геадэзія

геадэзія назоўнік | жаночы род

Навука аб формах і памерах Зямлі, вымярэнні і паказе яе на планах і картах.

|| прыметнік: геадэзічны.

геалогія

геалогія назоўнік | жаночы род

Навука аб гісторыі і будове зямной кары, аб пошуках радовішчаў карысных выкапняў.

|| прыметнік: геалагічны.

геаметрыя

геаметрыя назоўнік | жаночы род

Раздзел матэматыкі, які вывучае прасторавьш адносіны і формы.

|| прыметнік: геаметрычны.

геапалітыка

геапалітыка назоўнік | жаночы род | кніжнае

Палітычная канцэпцыя, згодна з якой знешняя палітыка дзяржавы вызначаецца пераважна геаграфічнымі фактарамі, становішчам краіны, а таксама сама знешняя палітыка, што абапіраецца на такую канцэпцыю.

|| прыметнік: геапалітычны.

гегеманізм

гегеманізм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Палітыка, заснаваная на імкненні да панавання над усім светам, над іншымі краінамі і народамі.

|| прыметнік: гегеманісцкі.

  • Г. курс.
гегемон

гегемон назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Той, хто з’яўляецца галоўнай рухаючай і кіруючай сілай чаго-н.

гегемонія

гегемонія назоўнік | жаночы род | кніжнае

Перавага ў кіраўніцтве; кіруючая роля.

гейзер

гейзер назоўнік | мужчынскі род

Гарачая крыніца вулканічнага паходжання, якая перыядычна выкідвае ваду фантанам.

|| прыметнік: гейзерны.

гейша

гейша назоўнік | жаночы род

У Японіі: прафесіянальная спявачка і танцоўшчыца ў чайных дамах.

гекзаметр

гекзаметр назоўнік | мужчынскі род

У антычным метрычным вершаскладанні — 6-стопны дактыль з апошняй усечанай стапой.

|| прыметнік: гекзаметрычны.

гекта

гекта прыстаўка

Першая частка складаных слоў са значэннем адзінкі, роўнай ста тым адзінкам, якія названы ў другой частцы складанага слова, напр. гектават, гектапаскаль (адзінка ціску).

гектаграфаваць

гектаграфаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Друкаваць на гектографе.

|| назоўнік: гектаграфаванне.

гектар

гектар назоўнік | мужчынскі род

Метрычная мера зямельнай плошчы, роўная 10 000 м2.

|| прыметнік: гектарны.

гектограф

гектограф назоўнік | мужчынскі род

Прасцейшы капіравальны прыбор для атрымання адбіткаў з рукапіснага або машынапіснага тэксту.

|| прыметнік: гектаграфічны.

геліе

геліе прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да Сонца, сонечнага выпрамянення і ўжыв., калі ў другой частцы націск падае не на першы склад, напр. геліетэрапія.

гелій

гелій назоўнік | мужчынскі род

Хімічны элемент, інертны газ — самы лёгкі пасля вадароду.

|| прыметнік: геліевы.

гелія

гелія прыстаўка

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «геліе…», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. геліяграфія, геліяскоп.

геліятроп

геліятроп назоўнік | мужчынскі род

  1. Садовая травяністая расліна з цёмна-ліловымі пахучымі кветкамі.

  2. Мінерал зялёнага колеру з чырвонымі крапінкамі, разнавіднасць халцэдону.

|| прыметнік: геліятропны.

геліятэхніка

геліятэхніка назоўнік | жаночы род

Галіна навукі і тэхнікі, тэоркя і практыка выкарыстання сонечнай энергіі для тэхнічных мэт.

|| прыметнік: геліятэхнічны.

геліё

геліё прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да Сонца, сонечнага выпрамянення і ўжыв., калі націск падае на «ё», напр. геліёграф.

гемаглабін

гемаглабін назоўнік | мужчынскі род

Бялковае рэчыва ў саставе крыві, якое надае ёй чырвоны колер і пераносіць кісларод ад органаў дыхання да тканак арганізма.

|| прыметнік: гемаглабінавы.

гемарой

гемарой назоўнік | мужчынскі род

Хвароба, звязаная з застоем крыві ў ніжняй частцы прамой кішкі і расшырэннем вен у выглядзе вузлоў, якія часта выклікаюць крывацёк.

|| прыметнік: гемараідальны і гемаройны.

  • Гемараідальныя шышкі.
  • Гемаройная кроў.
ген

ген2 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Матэрыяльны носьбіт спадчыннасці, адзінка спадчыннага матэрыялу, якая вызначае фарміраванне элементарнай структуры жывога арганізма.

|| прыметнік: генны і генетычны.

  • Генная інжынерыя (канструяванне новых спалучэнняў генаў).
  • Генетычны код.
гена

гена прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да генаў, напр. генаоптыка, генасістэматыка, генатып, генафонд.

генацыд

генацыд назоўнік | мужчынскі род

Палітыка знішчзння асобных груп насельніцтва або цэлых народаў па расавых, нацыянальных або рэлігійных матывах.

|| прыметнік: генацыдны.

генеалогія

генеалогія назоўнік | жаночы род

  1. Раздел гістарычнай навукі, які вывучае паходжанне і сувязі асобных родаў (у 2 знач.).

  2. Гісторыя роду1 (у 2 знач.), радаслоўе.

|| прыметнік: генеалагічны.

генезіс

генезіс назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Паходжанне, гісторыя ўзнікнення і развіцця чаго-н.

  • Г. славянскіх моў.

|| прыметнік: генетычны.

генерал

генерал назоўнік | мужчынскі род

Воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ўзброеных сіл, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

  • Г.-маёр (першае па старшынству званне).
  • Г.-лейтэнант (другое званне).
  • Г.-палкоўнік (трэцяе званне).
  • Г. арміі (самае высокае званне генералаў).

|| прыметнік: генеральскі.

  • Генеральскія пагоны.
генерал-губернатар

генерал-губернатар назоўнік | мужчынскі род

У царскай Расіі і некаторых іншых краінах: начальнік края з вышэйшай ваенна-адміністрацыйнай уладай.

|| прыметнік: генерал-губернатарскі.

генеральны

генеральны прыметнік

  1. Галоўны, асноўны, вядучы.

    • Генеральная лінія развіцця.
  2. Усеагульны, грунтоўны, карэнны.

    • Г. план перабудовы города.

Генеральная рэпетыцыя — апошняя рэпетыцыя перад спектаклем, канцэртам.

Генеральны штаб — цэнтральны орган кіравання ўзброенымі сіламі і распрацоўка пытанняў аператыўнага характеру.

генералісімус

генералісімус назоўнік | мужчынскі род

Самае высокае воінскае званне, якое прысвойваюць за асабліва выдатныя заслугі, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

  • Г. Сувораў.
генералітэт

генералітэт назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Генералы, вышэйшы камандны састаў арміі.

генераліха

генераліха назоўнік | жаночы род | размоўнае

Жонка генерала.

генератар

генератар назоўнік | мужчынскі род

Агульная назва ўстройстваў, машын, што вырабляюць якія-н. прадукты, выпрацоўваюць энергію або перапрацоўваюць адзін від энергіі ў другі.

  • Г. ідэй (пераноснае значэнне).

|| прыметнік: генератарны.

генетык

генетык назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне генетыкі.

генетыка

генетыка назоўнік | жаночы род

Навука, якая вывучае развіццё арганізмаў і законы спадчыннасці.

|| прыметнік: генетычны.

генштаб

генштаб назоўнік | мужчынскі род

Скарачэнне: генеральны штаб.

|| прыметнік: генштабаўскі.

геній

геній назоўнік | мужчынскі род

  1. Самая высокая ступень творчай здольнасці.

    • Музычны г. Чайкоўскага.
  2. Чалавек, надзелены такой здольнасцю.

    • Творчасць геніяў.
  3. У старажытнарымскай міфалогіі: дух — заступнік чалавека, пазней — увогуле ўвасабленне дабра, зла і пад.

    • Добры г. (той, хто памагае каму-н., аказвае на каго-н. дабратворны ўплыў).
    • Злы г. (той, хто аказвае на каго-н. дрэнны ўтшыў).
геніяльны

геніяльны прыметнік

  1. Надзелены геніем (у 1 знач.).

    • Г. пісьменнік.
  2. Уласцівы генію.

    • Геніяльная сімфонія Шастаковіча.

|| назоўнік: геніяльнасць.