Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
гастраліраваць

гастраліраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Выступаць на гастролях.

  2. пераноснае значэнне: Быць гастралёрам (у 2 знач.; размоўнае, неадабральнае).

гастраном

гастраном назоўнік | мужчынскі род

  1. Знаток і любіцель смачнай ежы.

  2. Гастранамічны магазін.

    • Купіць у гастрономе.
гастраномія

гастраномія назоўнік | жаночы род

Харчовыя прадукты, пераважна закусачныя.

|| прыметнік: гастранамічны.

  • Г. магазін.
гастролі

гастролі назоўнік | жаночы род

Выступленні, спектаклі прыезджых акцёраў.

  • Г. тэатра лялек.

|| прыметнік: гастрольны.

гастрыт

гастрыт назоўнік | мужчынскі род

Запаленне слізістай абалонкі страўніка.

|| прыметнік: гастрычны і гастрытны.

гасудар

гасудар назоўнік | мужчынскі род | гістарычнае

У старажытнай Русі і царскай Расіі: галава дзяржавы, цар.

|| жаночы род: гасударыня.

|| прыметнік: гасударскі.

гасцяваць

гасцяваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і гасціць.

|| назоўнік: гасцяванне.

гасціна

гасціна назоўнік | жаночы род | паэтычнае | абласное | народнае

  1. зборны назоўнік: Госці.

    • Да нас сабралася вялікая г.
  2. Прыём гасцей, частаванне.

    • Для гасціны ў мяне ёсць і мёд і цукеркі.
гасціная

гасціная назоўнік | жаночы род

Пакой для прыёму гасцей, а таксама камплект мэблі для такога пакоя.

гасцінец

гасцінец2 назоўнік | мужчынскі род

Вялікая бітая дарога; тракт.

  • Даўгінаўскі г.

|| прыметнік: гасцінцавы.

гасцінны

гасцінны прыметнік

Які любіць прымаць і частаваць людзей.

  • Г. чааавек.

|| назоўнік: гасціннасць.

гасціны

гасціны прыметнік

Гасціны двор — у некаторых гарадах: спецыяльна пабудаваныя гандлёвыя рады, звычайна каменныя.

|| прыметнік: гасцінадворскі.

  • Гасцінадворскія купцы.
гасцініца

гасцініца назоўнік | жаночы род

Дом з мэбляванымі пакоямі для часовага пражывання прыезджых.

|| прыметнік: гасцінічны.

гасціць

гасціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Жыць у каго-н. на становішчы госця.

  • Г. у родных.
гасільнік

гасільнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Назва розных прыстасаванняў для гашэння агню, святла і пад.

  2. Прыстасаванне для аслаблення або ліквідацыі дзеяння чаго-н. (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: гасільны.

гасіць

гасіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Спыняць гарэнне, тушыць.

    • Г. свечку.
  2. пераноснае значэнне: Перашкаджаць развіццю чаго-н., заглушаць (жаданні, пачуцці).

    • Г. ініцыятыву.
  3. Змяншаць ці спыняць дзеянне чаго-н. (спецыяльны тэрмін).

    • Г. хістанні.
    • Г. скорасць.
  4. Рабіць непрыгодным для далейшага ўжывання (афіцыйнае).

    • Г. маркі.
  5. Моцна ўдараць па чым-н. (размоўнае).

    • Г. абухом па дзвярах.

Гасіць вапну — дабаўляць вады ў вапну, каб атрымаць з яе белы парашок (гашаную вапну).

|| закончанае трыванне: загасіць і пагасіць.

|| назоўнік: гашэнне.

гатавальня

гатавальня назоўнік | жаночы род

Каробка з наборам чарцёжных інструментаў.

гатавацца

гатавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Варыцца (пра ежу).

    • На пліце гатуецца крупнік.
    • У чайніку гатуецца вада (кіпіць).
  2. да чаго або з інфінітывам: Рыхтавацца да чаго-н., да якой-н. дзейнаеці.

    • Г. к вяселгю.

|| закончанае трыванне: згатавацца.

гатаваць

гатаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Варыць ежу.

    • Г. вячэру.
    • Г. малако (кіпяціць).
  2. Прыводзіць у прыгодны для карыстання стан.

    • Г. цёплае адзенне да зімы.
    • Г. насенне да посеву.

|| закончанае трыванне: згатаваць.

|| назоўнік: гатаванне.

гатовы

гатовы прыметнік

  1. да чаго і з інфінітывам: Які зрабіў усе неабходныя прыгатаванні.

    • Г. да ад’езду.
  2. на што або з інфінітывам: Які схільны зрабіпь што-н., з якім можа што-н. адбыцца.

    • Г. памагаць садзіць бульбу.
    • Бульба гатова зацвісці.
  3. Канчаткова зроблены, годны для ўжывання, выкарыстання.

    • Абед г.
    • Гатовыя дэталі.
    • На ўсім гатовым (назоўнік: на поўным забеспячэнні).
  4. толькі кар. ф., у знач. выказніка: Выражае канчатковы вынік якога-н. дзеяння або стану і ўжываецца ў значэннях: 1) памёр, сканаў; 2) зусім п’яны (размоўнае).

гатоўка

гатоўка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Наяўныя грошы.

  • Заплаціў пяць тысяч гатоўкаю.
гатоўнасць

гатоўнасць назоўнік | жаночы род

  1. Стан, пры якім усё зроблена, падрыхтавана да чаго-н.

    • Баявая г.
  2. Згода зрабіць што-н.

    • Выказаць г. выканаць заданне.
гатунак

гатунак назоўнік | мужчынскі род

Разрад, катэгорыя чаго-н. (першапачаткова тавару) па якасці, расцэнцы і пад.; сорт.

  • Мука першага гатунку.

|| прыметнік: гатунковы.

  • Гатунковае насенне.
гатунковасць

гатунковасць назоўнік | жаночы род

Прыналежнасць да таго ці іншага гатунку.

гатэнтоты

гатэнтоты назоўнік | мужчынскі род

Народнасць, якая жыве ў Паўднёва-заходняй і Паўночнай Афрыцы.

|| жаночы род: гатэнтотка.

|| прыметнік: гатэнтоцкі.

гафрыраваць

гафрыраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Зрабіць (рабіць) рады паралельных складак на чым-н. (метале, тканіне, паперы і пад.).

  • Г. каўнер.

|| назоўнік: гафрыраванне і гафрыроўка.

|| прыметнік: гафрыравальны і гафрыровачны.

гафрыроўка

гафрыроўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. гафрыраваць.

  2. Рад паралельных хвалепадобных складак на чым-н.

гафрэ

гафрэ назоўнік

  1. нескланяльнае, н. Складкі, цвёрда запрасаваныя і закладзеныя з выгінам.

  2. нязменнае: Пра выраб: з такімі складкамі.

    • Спадніца г.
гафт

гафт назоўнік | мужчынскі род

Від ажурнай вышыўкі.

гафтаваць

гафтаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіць узор на чым-н. спецыяльным відам ажурнай вышыўкі.

|| закончанае трыванне: выгафтаваць.

|| назоўнік: гафтаванне.

гафтачка

гафтачка назоўнік | жаночы род

Пятля ў вопратцы для апліка.

гахаць

гахаць (гахкаць) дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

З сілай удараць, суправаджаючы ўдар выкрыкам слова «гах!»

|| аднакратны дзеяслоў: гахнуць.

гахнуцца

гахнуцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Моцна ўдарыцца, стукнуцца аб што -н.

  • Г. галавой аб дзверы.
гаць

гаць назоўнік | жаночы род

  1. Насціл з бярвення, галля, ламачча для праезду цераз балота ці гразкае месца.

  2. Запруда для павышэння ўзроўню вады ў рацэ.

|| прыметнік: гацевы.

гаціць

гаціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіць гаць, пакрываць гаццю.

  • Г. болота.

|| закончанае трыванне: загаціць.

гашаны

гашаны прыметнік

Падвергнуты гашэнню.

  • Гашаныя маркі.
  • Гашаная вапна (атрыманая шляхам падлівання вады ў вапну).
гашыш

гашыш назоўнік | мужчынскі род

Наркатычны сродак з індыйскіх канапель.

  • Курыць г.

|| прыметнік: гашышны.

гашэтка

гашэтка назоўнік | жаночы род

Прыстасаванне для спуску курка.

  • Націснуць на гашэтку.

|| прыметнік: гашэтачны.

гаючы

гаючы прыметнік

Карысны для здароўя, здольны вылечваць хваробы.

  • Гаючая вада.

|| назоўнік: гаючасць.

гаіць

гаіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Залечваць, даваць магчымасць зажываць (аб ране).

  • Г. руку.
  • Травы гояць раны (маюць лекавыя ўласцівасці).
  • Час гоіць душэўныя раны (пераноснае значэнне; супакойвае, сцішае крыўды і пад.).
гаўбіца

гаўбіца назоўнік | жаночы род

Артылерыйская гармата для навеснай стральбы па закрытых цэлях.

  • Лёгкая г.

|| прыметнік: гаўбічны.

гаўкала

гаўкала назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

  1. Пра сабаку, які дакучае брэхам.

  2. Пра сварлівага чалавека (пагардлівае).

гаўкаць

гаўкаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Брахаць (пра сабаку).

  2. пераноснае значэнне: Паклёпнічаць, нагаворваць (пра зламысных людзей; размоўнае).

|| аднакратны дзеяслоў: гаўкнуць.

|| назоўнік: гаўканне.

гаўптвахта

гаўптвахта назоўнік | жаночы род

  1. Памяшканне для трымання пад арыштам ваеннаслужачых.

    • Пасадзіць на гаўптвахту.
  2. Каравульнае памяшканне з пляцоўкай для вывядзення каравула (устарэлае).

|| прыметнік: гаўптвахтавы.

гваздануць

гваздануць дзеяслоў | размоўнае | аднакратны дзеяслоў | закончанае трыванне

Моцна ўдарыць чым-н.

  • Г. кулаком.
гваздзік

гваздзік назоўнік | мужчынскі род

Травяністая дзікарастучая і садовая расліна з яркімі кветкамі і вострым пахам.

гваздзіка

гваздзіка назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Высушаныя пупышкі гваздзіковага дрэва, якія выкарыстоўваюцца як прыправа.

гваздзіковы

гваздзіковы2 прыметнік

Які здабываецца з гваздзікі.

  • Г. алей.
  • Гваздзіковае дрэва.
гвалт

гвалт назоўнік | мужчынскі род

  1. Прымяненне фізічнай сілы да каго-н.

    • Партызаны помсцілі немцам за г. і здзекі.
    • Гвалтом (прыслоўе) пасадзіць у машыну.
  2. Прымусовае ўздзеянне на каго-, што-н.

    • Чыніць г.
  3. Крык, лямант.

    • Кожны вечар у хаце стаяў г.
  4. у знач. выклічнік: Кліч аб ратунку ў выпадку небяспекі (размоўнае).

    • Г., ратуйце!

Хоць гвалт крычы (размоўнае) — пра цяжкае бязвыхаднае становішча.

гвалтаванне

гвалтаванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. гвалтаваць.

  2. Тое, што і гвалт (у 1 і 2 знач.).