Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
географ

географ назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне геаграфіі.

геолаг

геолаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне геалогіі.

геолагаразведка

геолагаразведка назоўнік | жаночы род

Геалагічныя пошукі карысных выкапняў.

|| прыметнік: геолагаразведачны.

геолагаразведчык

геолагаразведчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца геолагаразведкай.

|| жаночы род: геолагаразведчыца.

геометр

геометр назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне геаметрыі.

гепард

гепард назоўнік | мужчынскі род

Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых.

|| прыметнік: гепардавы.

гепатыт

гепатыт назоўнік | мужчынскі род

Хвароба печані запаленчага або дыстрафічнага характеру.

|| прыметнік: гепатытны.

геральдыка

геральдыка назоўнік | жаночы род

Гістарычная дысцыпліна, якая займаецца апісаннем гербаў і іх гісторыі.

|| прыметнік: геральдычны.

геранталогія

геранталогія назоўнік | жаночы род

Навука, якая займаецца вывучэннем працэсаў старэння жывых арганізмаў і пошукамі метадаў прадаўжэння іх жыцця.

|| прыметнік: геранталагічны.

герантолаг

герантолаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне геранталогіі.

герань

герань назоўнік | жаночы род

Травяністая расліна з пахучым лісцем, якая разводзіцца як дэкаратыўная ці як прамысловая для атрымання эфірнага алею.

|| прыметнік: гераніевы.

гераізм

гераізм назоўнік | мужчынскі род

Адвага, рашучасць і самаахвяраванне ў крытычных абставінах.

  • Г. абаронцаў Радзімы.
  • Працоўны г.
гераін

гераін назоўнік | мужчынскі род

Моцнадзейны наркотык, які вырабляецца з апійнага маку.

|| прыметнік: гераінавы.

гераічны

гераічны прыметнік

  1. Які адрозніваецца гераізмам.

    • Г. ўчынак.
  2. Які мае адносіны да герояў старажытнасці, расказвае пра іх подзвігі.

    • Г. эпас.

|| назоўнік: гераічнасць.

герб

герб назоўнік | мужчынскі род

Эмблема дзяржавы, горада, якая змяшчаецца на сцягах, манетах, пячатках, дзяржаўных і іншых афіцыйных дакументах.

  • Дзяржаўны г.

|| прыметнік: гербавы.

  • Гербавая пячатка.
  • Гербавая папера.
гербавы

гербавы прыметнік

  1. гл. герб.

  2. Які адносіцца да дзяржаўнага збору, што спаганяецца шляхам наклейвання марак або ўжывання гербавай паперы (з вадзяным знакам дзяржаўнага герба).

    • Г. збор.
гербарый

гербарый назоўнік | мужчынскі род

Калекцыя засушаных раслін.

|| прыметнік: гербарны.

гербіцыды

гербіцыды назоўнік | мужчынскі род

Хімічныя рэчывы для барацьбы з пустазеллем.

|| прыметнік: гербіцыдны.

геркулес

геркулес назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек вялікай фізічнай сілы [паводле лацінскай назвы Геракла — героя старажытнагрэчаскай міфалогіі].

  2. Аўсяныя крупы спецыяльнага прыгатавання.

|| прыметнік: геркулесаўскі і геркулесавы.

  • Геркулесаўскі целасклад.
  • Геркулесовая каша.
герма

герма прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. герметычны, напр. гермакабіна, гермакамера, гермапальчатка, гермашлем.

германа

германа (германа-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. германскі, напр. германамоўны, германа-аўстрыйскі.

германафоб

германафоб назоўнік | мужчынскі род

Праціўнік, ненавіснік усяго нямецкага.

|| прыметнік: германафобскі.

германафіл

германафіл назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Чалавек, які мае прыхільнасць да ўсяго нямецкага.

|| прыметнік: германафільскі.

германцы

германцы назоўнік | мужчынскі род

  1. Назва старажытных плямён індаеўрапейскай моўнай групы, што жылі ў цэнтральнай, заходняй і паўднёва-заходняй Еўропе.

  2. Тое, што : немцы (устарэлае).

|| жаночы род: германка.

|| прыметнік: германскі.

германізаваць

германізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Прывіць (-віваць) каму-, чаму-н. нямецкую культуру, анямечыць (-мечваць).

|| назоўнік: германізацыя.

германізм

германізм назоўнік | мужчынскі род

Слова або выраз у якой-н. мове, запазычаныя з германскіх моў.

германіст

германіст назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне германістыкі.

|| жаночы род: германістка.

германістыка

германістыка назоўнік | жаночы род

Сукупнасць навук аб германскай культуры, мовах, літаратуры і фальклоры.

гермафрадыт

гермафрадыт назоўнік | мужчынскі род

Арганізм, часцей жывёльны, які мае адзнакі абодвух полаў.

|| прыметнік: гермафрадыцкі.

гермафрадытызм

гермафрадытызм назоўнік | мужчынскі род

Наяўнасць адзнак абодвух полаў у адным арганізме (чалавека, жывёлы).

|| прыметнік: гермафрадытны.

гермашлем

гермашлем назоўнік | мужчынскі род

Герметычны шлем лётчыкаў і касманаўтаў.

герметызаваць

герметызаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Зрабіць (рабіць) герметызацыю чаго-н.

герметызацыя

герметызацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Забеспячэнне непранікальнасці сцен і злучэнняў чаго-н. (памяшканняў, апаратаў і пад.) для вадкасцей і газаў.

|| прыметнік: герметызацыйны.

герметычны

герметычны прыметнік

Непранікальны хія вадкасцей і газаў.

|| назоўнік: герметычнасць.

герой

герой назоўнік | мужчынскі род

  1. Храбры, самаэдданы чалавек, які зрабіў, робіць подзвігі.

    • Г. Вялікай Айчыннай вайны.
    • Г. працы.
  2. Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора.

    • Г. рамана.
  3. чаго. Асоба, што ўвасабляе ў сабе характэрныя рысы эпохі, асяроддзя.

    • Г. нашага часу.
  4. Чалавек, які чым-н. вылучыўся, які з’яўляецца прадметам захаплення.

    • Г. дня.

Герой Беларусі — вышэйшая ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.

Герой Савецкага Саюза — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР за выключную доблесць і гераізм.

Герой Сацыялістычнай Працы — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР за выдатныя дасягненні ў галіне народной гаспадаркі і культуры.

Горад-герой — ганаровае званне, прысвоенае гарадам, насельніцтва якіх праявіла асаблівы гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Крэпасць-герой — ганаровае званне, прысвоенае Брэсцкай крэпасці.

|| жаночы род: гераіня.

Маці-гераіня — ганаровае званне, прысвоенае жанчыне — маці, якая выхавала не менш як 10 дзяцей.

|| прыметнік: геройскі.

  • Г. ўчынак.
геройства

геройства назоўнік | ніякі род

Геройскія паводзіны.

  • Праявіць г.
героіка

героіка назоўнік | жаночы род

Гераічны змест, гераічны бок чыёй-н. дзейнасці.

  • Г. нашых дзён.
герц

герц назоўнік | мужчынскі род

Адзінка частаты перыядычнага працэсу.

герцаг

герцаг назоўнік | мужчынскі род

Тытул вышэйшага дваранства або ўладарных князёў у краінах Заходняй Еўропы, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| жаночы род: герцагіня.

|| прыметнік: герцагскі.

герцагства

герцагства назоўнік | ніякі род

Феадальная дзяржава на чале з герцагам.

гестапа

гестапа назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Тайная дзяржаўная паліцьш ў фашысцкай Германіі.

|| прыметнік: гестапаўскі.

гестапавец

гестапавец назоўнік | мужчынскі род

Супрацоўнік гестапа.

|| жаночы род: гестапаўка.

гестка

гестка назоўнік | жаночы род

Адразная частка блузкі, сукенкі, сарочкі, якая закрывав верх грудзей і спіны.

  • Сукенка на гестцы.
гета

гета назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

У некаторых краінах; асобныя кварталы горада, выдзеленыя для пражывання дыскрымінаваных расавых ці рэлігійных груп насельніцтва.

  • Негрыцянскія г. (у ЗША).
  • Яўрэйскія г. (у Еўропе пры фашызме).
  • Каталіцкія г. (у Паўночнай Ірландыі).
гетман

гетман назоўнік | мужчынскі род

  1. На Украіне ў 16—17 стст.: начальнік казацкага войска і вярхоўны правіцель.

  2. У Польшчы ў 16—18 стст.: камандуючы ўсімі ўзброенымі сіламі.

|| прыметнік: гетманскі.

гетры

гетры назоўнік | жаночы род

Від цёплай адзежы для ног, якая надзяваецца паверх абутку і закрывав ногі ад шчыкалатак да каленяў.

|| прыметнік: гетравы.

гетэрагенны

гетэрагенны прыметнік

Разнародны па сваім складзе або паходжанні частак; процілегласць гамагенны.

гешэфт

гешэфт назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | устарэлае

Спекуляцыйная, выгадная здзелка.

глабальны

глабальны прыметнік

Усеагульны, які ахоплівае ўвесь зямны шар, увесь свет.

  • Проблема чыстай вады набыла г. характар.
  • Глабальная ракета — ракета, якая можа даставіць баявы зарад у любое месца зямнога шара.

|| назоўнік: глабальнасць.

глава

глава назоўнік | жаночы род

Раздзел кнігі, артыкула.

  • Г. аповесці.