Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
выясніць

выясніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое; што і высветліць.

|| незакончанае трыванне: выясняць.

выяўленчы

выяўленчы прыметнік | кніжнае

Які дае магчымасць наглядна паказаць, адлюстраваць што-н.

  • Выяўленчыя сродкі.
  • Выяўленчае мастацтва — назва мастацтва, у творах якога вобраз увасоблены на плоскасці ці ў прасторы (жывапіс, графіка, скульптура, а таксама архітэктура).

|| назоўнік: выяўленчасць.

выяўны

выяўны прыметнік | размоўнае

  1. Відавочны для ўсіх, бясспрэчны.

    • На твары быў в. смутак.
  2. Выразны. В. малюнак.

|| назоўнік: выяўнасць.

выігрываць

выігрываць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Іграць на чым-н. звычайна ціха, прыглушана якую-н. мелодыю.

  • В. мелодыю вальса.
вэдзгаць

вэдзгаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Брудзіць, пэцкаць.

|| закончанае трыванне: завэдзгаць.

|| назоўнік: вэдзганне.

вэксаль

вэксаль назоўнік | мужчынскі род

Грашовы дакумент — пісьмовае абавязацельства заплаціць каму-н. пэўную суму грошай ва ўстаноўлены тэрмін.

  • Прад’явіць в.

|| прыметнік: вэксальны.

вэлюм

вэлюм назоўнік | мужчынскі род

Кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша (з’яўляецца часткай жаночага шлюбнага ўбору).

|| прыметнік: вэлюмны.

вэндзіць

вэндзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Правяльваць у дыме, рыхтуючы ежу.

  • В. кумпяк.

|| назоўнік: вэнджанне.

|| прыметнік: вяндлярны.

вэрхал

вэрхал назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Вялікі беспарадак, неразбярыха; крык, шум.

  • У хаце стаяў в.
вядзьмак

вядзьмак назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і вядзьмар.

вядзьмар

вядзьмар назоўнік | мужчынскі род

Той; хто займаецца вядзьмарствам.

|| жаночы род: вядзьмарка.

вядзьмарства

вядзьмарства назоўнік | ніякі род

Заклінанні, якімі, на думку забабонных людзей, можна ўздзейнічаць на сілы прыроды, на людзей, вылечваць іх або наклікаць хваробы.

|| прыметнік: вядзьмарскі.

вядзьмарыць

вядзьмарыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Займацца вядзьмарствам.

вядома

вядома часціца

  1. пабочн. Зразумела, канечне, несумненна.

    • Нам хацелася, в., пачуць ад яго нешта незвычайнае.
  2. часціца: Бясспрэчна, так.

    • Ты напішаш мне? — В. напішу.
вядомы

вядомы2 прыметнік | спецыяльны тэрмін

Такі, які ідзе пад чыёй-н. камандай.

  • В. самолёт.
вядро

вядро назоўнік | ніякі род

  1. Пасудзіна з ручкай у выглядзе дужкі для вадкасцей, сыпкіх рэчываў і пад.

  2. Мера вадкасцей, роўная 12,3 літра.

|| памяншальная форма: вядзерца.

|| прыметнік: вядзёрны.

  • В. бачок (ёмкасцю ў вядро).
вядучы

вядучы прыметнік

  1. Які прыводзіцца ў рух рухавіком (спецыяльны тэрмін).

    • Вядучыя колы аўтамабіля.
  2. Які ідзе наперадзе, галоўны.

    • В. самалёт.
  3. Які ўзначальвае, галоўны, кіруючы.

    • В. інстытут.
    • В. спецыяліст.
вяжучы

вяжучы прыметнік

Які мае ўласцівасць змацоўваць цвёрдыя рэчывы.

  • Вяжучыя матэрыялы.
вяз

вяз назоўнік | мужчынскі род

  1. Вялікае лісцевае дрэва сямейства вязавых з моцнай драўнінай.

  2. Драўляная перакладзіна ў санях.

|| прыметнік: вязавы.

вязальны

вязальны прыметнік

Прызначаны для вязання.

  • Вязальная машына.
  • Вязальныя пруткі.
вязальшчык

вязальшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто вяжа або звязвае што-н.

  • Вязальшчыкі снапоў.
  • Вязальшчыкі сетак.

|| жаночы род: вязальшчыца.

вязанка

вязанка2 назоўнік | жаночы род

Тое, што і вязка (у 2 знач.).

|| прыметнік: вязаначны.

вязанне

вязанне назоўнік | ніякі род

  1. гл. вязаць.

  2. Тое, што звязана або вяжацца (пругкамі, кручком і пад.).

    • Адкласці ўбок в.
вязаны

вязаны прыметнік

Зроблены вязаннем.

  • Вязаныя рукавіцы.
вязацца

вязацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. (1 і 2 ас. не ўжыв), з чым. Знаходзіцца ў адпаведнасці з чым-н., узгадняцца.

    • Версія не вяжацца з фактамі.
  2. да кого. Прыставаць, чапляцца.

    • Не вяжыся да чалавека.
    • Не вяжацца гаворка (размоўнае) — не атрымліваецца.
вязаць

вязаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Закручваючы жгутом, вяроўкай, сцягваць.

    • В. снапы.
  2. Сцягваць каму-н. вяроўкай, рэменем рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца.

    • В. разбойніка.
  3. Плесці кручком, пруткамі або на машыне з якога-н. матэрыялу.

    • В. карункі.
    • В. панчохі.
  4. Змацоўваць чым-н. (спецыяльны тэрмін).

    • В. цагліны цэментам.
    • В. бярвенне.
  5. звычайна безасабовая форма Выклікаць вяжучае адчуванне.

    • Вяжа ў роце ад кіслага.
    • Танін вяжа.

|| закончанае трыванне: звязаць.

|| назоўнік: вязка і вязанне.

вязень

вязень назоўнік | мужчынскі род

Той, хто знаходзіцца пад стражай, зняволены.

  • Вязні фашысцкіх засценкаў.
вязка

вязка назоўнік | жаночы род

  1. гл. вязаць.

  2. Звязак аднародных прадметаў, звязаны ахапак чаго-н.

    • В. абаранкаў.
    • В. дроў.
вязкі

вязкі прыметнік

  1. Цягучы, клейкі.

    • Вязкае рэчыва.
  2. Ліпкі, які засмоктвае, гразкі.

    • Вязкае балота.

|| назоўнік: вязкасць.

вязнуць

вязнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Засядаць у чым-н. вязкім, грузнуць.

  • Ногі вязнуць у дрыгве.
  • В. у снезе.

|| закончанае трыванне: завязнуць і увязнуць.

вязь

вязь назоўнік | жаночы род

Старажытнае дэкаратыўнае пісьмо, у якім літары звязаны ў непарыўны арнамент, а таксама злучэнне, спляценне сумежных літар у адзін складаны знак.

  • Напісаць славянской вяззю.
вякаць

вякаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Падаваць час ад часу слабы голас.

    • У сенцах вякаў кот.
  2. Гаварыць пустое, не вартае ўвагі.

|| аднакратны дзеяслоў: вякнуць.

|| назоўнік: вяканне.

вялены

вялены прыметнік

Прыгатаваны вяленнем.

  • Вяленая рыба.
вялы

вялы прыметнік

  1. Які страціў свежаць, звяў (пра расліны).

    • Вялая трава.
  2. пераноснае значэнне: Пазбаўлены бадзёрасці, энергіі.

    • В. працаўнік.
    • В. настрой.

|| назоўнік: вяласць.

вяльможа

вяльможа назоўнік | мужчынскі род

  1. Знатны і багаты саноўнік (устарэлае).

    • Царскія вяльможы.
  2. Пра чалавека, які зазнаўся (іранічны сэнс).

    • Вельмі рана адчуў сябе вяльможай.
вяльможны

вяльможны прыметнік

  1. Які з’яўляецца вяльможай, знатны (устарэлае).

    • В. пан.
  2. Уласцівы вяльможы, зняважліва-паблажлівы (іранічны сэнс неадабральнае).

    • В. тон.
вялізны

вялізны прыметнік

Вельмі значны па велічыні, надта вялікі.

  • Вялізнае дрэва.
вялікадзяржаўны

вялікадзяржаўны прыметнік

Уласцівы буйной дзяржаве, прасякнуты непавагай да меншых нацый і народнасцей.

  • Вялікадзяржаўны шавінізм — ідэалогія і палітыка прадстаўнікоў пануючай нацыі, якія аб’яўляюць сваю нацыю вышэйшай сярод іншых.
вялікасны

вялікасны прыметнік | высокае

  1. Важны, велічны.

    • В. позірк.
  2. Урачыста ўзняты, поўны велічы.

    • В. гімн.

|| назоўнік: вялікаснасць.

вялікасць

вялікасць назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і веліч (у 2 знач.).

  2. Тытулаванне манархаў і іх жонак (у спалучэнні з займеннікамі ваша, іх, яго, яе).

    • Яго імператарская в.
вялікдзень

вялікдзень назоўнік | мужчынскі род

Веснавое хрысціянскае свята, прысвечанае ўваскрэсенню Хрыста.

|| прыметнік: велікодны.

вялікі

вялікі прыметнік

  1. Значны па велічыні, памерах, сіле; процілегласць малы.

    • В. горад.
    • В. будынак.
    • Вялікая радасць.
    • Вялікія беды пачынаюцца з малых (прыказка).
    • Вялікая зямля (мацярык).
    • Вялікая літара (якая выступав над радком).
  2. Выдатны па свайму значэнню; які валодае ў высокай ступені той якасцю, якая знаходзіцца ў значэнні вызначаемага назоўніка.

    • Вялікая перамога.
    • В. вучоны.
  3. Большы, чым патрэбна, прасторны.

    • Гэтыя боты мне вялікія.
  4. Дарослы (з пункту гледжання дзіцяці), а таксама (пра дзіця) такі, які выйшаў з дзіцячага ўзросту, падрослы.

    • Сын ужо в., пойдзе ў школу.
  5. Значны па колькасці.

    • Вялікая сям’я.
    • Вялікія грошы.
    • Ад (з) вялікага розуму (размоўнае іранічны сэнс) — па дурасці.
    • Вялікае мноства — вельмі многа.
    • Вялікія дзяржавы — найбольш магутныя дзяржавы, якія адыгрываюць вядучую ролю ў сусветнай палітыцы і ў міжнародных адносінах.
вяліцца

вяліцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Падсушвацца на сонцы, на адкрытым паветры (пра тое, што нарыхтоўваецца ў запас).

|| закончанае трыванне: правяліцца.

|| назоўнік: вяленне.

вяліць

вяліць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Падсушваць на сонцы, на адкрытым паветры для нарыхтоўкі ў запас.

  • В. рыбу.

|| закончанае трыванне: правяліць.

|| назоўнік: вяленне.

вяндліна

вяндліна назоўнік | жаночы род

Вэнджанае прасоленае мяса.

|| прыметнік: вяндлінны.

вянец

вянец назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і вянок (у 1 знач.).

  2. Карона, якую трымаюць над галовамі маладых у час вянчання (устарэлае).

    • Пайсці пад в. (уступіць у шлюб).
  3. пераноснае значэнне, чаго. Апошняя вышэйшая ступень, паспяховае завяршэнне чаго-н. як узнагарода за працу, старанні (высокае).

    • В. дасягненняў.
  4. Арэол, радужны круг вакол нябеснага свяціла, вакол галавы на іконе.

  5. У драўляным зрубе: чатыры бервяны як узаемазвязанае звяно.

|| памяншальная форма: венчык.

|| прыметнік: вянечны і вянцовы.

вянечны

вянечны прыметнік

  1. гл. вянец.

  2. Які мае адносіны да сардэчных сасудаў (спецыяльны тэрмін).

    • Вянечнае шво.
    • Вянечныя артэрыі.
вянок

вянок назоўнік | мужчынскі род

  1. Сплеценыя ў кружок лісты, кветкі.

    • В. з валошак.
    • Лаўровы в.
  2. Тое, што і вянец (у 5 знач.).

  3. Тое, што і нізка, вязка (у 2 знач.).

    • В. грыбоў.

|| памяншальная форма: вяночак.

|| прыметнік: вяночны.

вяночак

вяночак назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. вянок.

  2. Частка кветкі, якая складаецца з пялёсткаў, венчык (спецыяльны тэрмін).

вянуць

вянуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Страчваць свежасць, сохнуць.

  • Лісце вяне.
  • Вушы вянуць (размоўнае) — нельга, не хочацца слухаць (што-н. бязглуздае, хлуслівае, непрыстойнае).

|| закончанае трыванне: звянуць і завянуць.