Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
вянчацца

вянчацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Уступаць у шлюб паводле царкоўнага абраду.

|| закончанае трыванне: павянчацца і звянчацца.

|| назоўнік: вянчанне.

|| прыметнік: вянчальны.

вянчаць

вянчаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Аб’ядноўваць шлюбам па царкоўнаму абраду.

    • В. маладых.
  2. пераноснае значэнне: Завяршаць сабой, знаходзячыся зверху чаго-н.

    • Вежу вянчала рубінавая зорка.

|| закончанае трыванне: павянчаць, звянчаць і увянчаць.

|| назоўнік: вянчанне.

|| прыметнік: вянчальны.

вяпрук

вяпрук назоўнік | мужчынскі род

Самец свойскай свінні.

|| памяншальная форма: вепручок.

|| прыметнік: вепручыны.

вярба

вярба назоўнік | жаночы род

Дрэвавая і кустовая расліна сямейства вярбовых з разложыстымі галінамі і вузкім лісцем.

|| памяншальная форма: вярбінка.

|| прыметнік: вярбовы.

вярблюд

вярблюд назоўнік | мужчынскі род

Буйная жвачная аднагорбая або двухгорбая жывёліна пустынь і сухіх стэпаў.

|| прыметнік: вярблюджы.

вярблюдзіца

вярблюдзіца назоўнік | жаночы род

Самка вярблюда.

вярбняк

вярбняк назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Зараснік вярбы; маладыя вербы.

|| прыметнік: вербняковы.

вярбоўшчык

вярбоўшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто вярбуе куды-н.

|| жаночы род: вярбоўшчыца.

|| прыметнік: вярбоўшчыцкі.

вярбіна

вярбіна назоўнік | жаночы род

Адно дрэва вярбы.

|| памяншальная форма: вярбінка.

вяргіня

вяргіня назоўнік | жаночы род

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з вялікімі яркімі кветкамі рознага колеру і клубнепадобным карэннем.

|| прыметнік: вяргіневы.

вярзці

вярзці дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Гаварыць недарэчнасці, бязглуздзіцу.

  • В. лухту.

|| закончанае трыванне: звярзці.

|| назоўнік: вярзенне.

вярнуцца

вярнуцца2 дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Нахіляцца на бок.

  • Човен вернецца.
вярнуць

вярнуць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аддадь узятае назад.

    • В. доўг.
  2. Прымусіць або даць магчымасць вярнуцца назад.

    • В. дамоў.
    • В. бацьку дзецям.
    • В. да жыцця (вылечыць).

|| незакончанае трыванне: вяртаць і варочаць.

вяроўка

вяроўка назоўнік | жаночы род

Выраб з кручаных або вітых у некалькі столак доўгіх пзсмаў пянькі ці інш. матэрыялаў, які ўжыв. для звязвання і іншых патрэб.

  • Увязаць воз вяроўкай.

Фразеалагізм:

  • Вяроўка плача па кім (размоўнае) — пра таго, хто заслугоўвае пакарання.

|| памяншальная форма: вяровачка.

|| прыметнік: вяровачны.

вярста

вярста назоўнік | жаночы род

  1. Мера даўжыні, роўкая 1,06, км.

    • Прайшоў з вярсту (г.зн. каля вярсты).
    • За вярсту ўбачыць што-н. (здалёк).
  2. Дарожны слуп, які адзначае гэту меру (устарэлае).

|| прыметнік: верставы.

  • В. слуп.
вярстаць

вярстаць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

Размяшчаць друкарскі набор па старонках.

  • В. кнігу.

|| закончанае трыванне: звярстаць.

|| назоўнік: вярстанне і вёрстка.

вяртлюг

вяртлюг назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Рухомы канец сцегнавой косці, які ўваходзіць у чашку таза.

  2. Злучальнае звяно дзвюх частак механізма, якое дазваляе адной з іх вярцецца вакол сваёй восі.

|| прыметнік: вяртлюжны.

вяртлявы

вяртлявы прыметнік | размоўнае

Вельмі рухавы, непаседлівы.

  • Вяртлявае дзіця.

|| назоўнік: вяртлявасць.

вярховы

вярховы прыметнік

Размешчаны ў верхнім цячэнні ракі.

вярхом

вярхом прыслоўе

  1. Пра язду: на спіне жывёлы.

    • В. на кані.
  2. пераноснае значэнне: Седзячы на кім-, чым-н., як на спіне каня.

    • В. на крэсле.
    • Скакаць в. на кійку.
вярхоўе

вярхоўе назоўнік | ніякі род

Верхняе цячэнне ракі і мясцовасць, якая прылягае да яе.

  • У вярхоўях Бярэзіны.
вярхоўны

вярхоўны прыметнік

Галоўны, найвышэйшы.

  • В. галоўнакамандуючы.
  • В. Савет Рэспублікі Беларусь.
вярцецца

вярцецца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і круціцца.

|| назоўнік: вярчэнне.

|| прыметнік: вярчальны.

  • В. рух.
вярцець

вярцець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і круціць.

|| назоўнік: вярчэнне.

вяршок

вяршок2 назоўнік | мужчынскі род

  1. Верхняя частка чаго-н., верх, верхавіна.

    • На самым вяршку.
    • В. дрэва.
    • Вяршкі і карэньчыкі.
  2. множны лік: Густы тлусты верхні слой на малацэ, якое адстоялася.

    • Збіраць вяршкі (таксама пераноснае значэнне: браць самае лепшае).
  3. множны лік: Тое, што і верх (у 7 знач.).

|| прыметнік: вяршковы.

вяршыня

вяршыня назоўнік | жаночы род

Самы верх, верхняя частка (гары, дрэва і пад.).

  • В. Гімалаяў.
  • Вяршыні дубоў.
  • На вяршыні славы (пераноснае значэнне).
  • В. вугла (пункт перасячэння дзвюх прамых, што ўтвараюць вугал).

|| прыметнік: вяршынны.

вяршыцель

вяршыцель назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Той, хто вяршыць што-н., распараджаецца чым-н.

  • В. лесу.

|| жаночы род: вяршыцелька.

вяршыць

вяршыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіць верх, верхнюю частку чаго-н., завяршаць.

    • В. страху.
    • В. стог.
  2. што і чым. Вырашаць, распараджацца (кніжнае).

    • В. справы.
вярыгі

вярыгі назоўнік

Жалезныя ланцугі, якія носяць на целе рэлігійныя фанатыкі.

|| прыметнік: вярыжны.

вярыцельны

вярыцельны прыметнік

Вярыцельная грамата — урадавы дакумент, які сведчыць аб назначэнні каго-н. дыпламатычным прадстаўніком.

вярэдзіцца

вярэдзіцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і верадзіцца.

вярэдзіць

вярэдзіць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і верадзіць.

|| закончанае трыванне: звярэдзіць і развярэдзіць.

вяселле

вяселле назоўнік | ніякі род

  1. Абрад шлюбу і ўрачыстасць, святкаванне, звязанае з гэтым.

    • Спраўляць в.
  2. Шлюбны поезд.

    • Дзеці крычалі: «Вяселле едзе!»
  3. Бесклапотна-радасны настрой, які выражаецца ў схільнасці да забаў, вясёлых гульняў (размоўнае).

    • Праводзіць час у вяселлі.

|| памяншальная форма: вяселейка.

|| прыметнік: вясельны.

вясенні

вясенні прыметнік

Тое, што і веснавы.

вясковец

вясковец назоўнік | мужчынскі род

Жыхар вёскі, селянін.

|| жаночы род: вяскоўка.

вясковы

вясковы прыметнік

  1. гл. вёска.

  2. Які мае адносіны да жыцця і дзейнасці вёскі, сельскі.

    • В. клуб.
    • В. хлопец.
    • Вясковая інтэлігенцыя.
вясло

вясло2 назоўнік | ніякі род

Нізка аднародных прадметаў.

  • В. абаранкаў.
вясляр

вясляр назоўнік | мужчынскі род

Той, хто вяслуе.

вясна

вясна назоўнік | жаночы род

Пара года, якая ідзе за зімой.

  • Ранняя в.
  • В. жыцця (пераноснае значэнне: пра маладосць).

|| прыметнік: веснавы, вясновы і вясенні.

вясной

вясной (вясною) прыслоўе

У час вясны.

вяснушкаваты

вяснушкаваты прыметнік

Пакрыты вяснушкамі, з вяснушкамі.

  • В. твар.
вяснушкі

вяснушкі назоўнік | жаночы род

Пігментныя плямкі карычневага або жоўтага колеру на скуры, якія паяўляюцца ў некаторых людзей вясной.

  • Увесь у вяснушках.

|| прыметнік: вяснушачны.

вяснянка

вяснянка назоўнік | жаночы род

Абрадавая веснавая песня.

  • Дзяўчаты спявалі вяснянкі.

|| прыметнік: вяснянкавы.

вястун

вястун назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Той, хто сваім з’яўленнем нагадвае пра набліжэнне чаго-н.

  • Гракі — першыя вестуны вясны.

|| жаночы род: вястунка.

вясёлка

вясёлка назоўнік | жаночы род

Шматкаляровая дугападобная палоса на небе, якая ўзнікае ад праламлення сонечных прамянёў у дажцжавых кроплях.

  • Колеры вясёлкі (кодеры сонечнага спектра).

|| прыметнік: вясёлкавы.

вясёлы

вясёлы прыметнік

  1. Поўны радасці, весклосці, які выражае радасць, весялосць.

    • В. настрой.
    • В. твор.
    • Весела (прыслоўе) смяяцца.
  2. Які выклікае, нараджае весялосць.

    • В. спектакль.
  3. Прыемны для вока, не змрочны.

    • Вясёлая расфарбоўка.
    • В. ранак.

|| памяншальная форма: вясёленькі.

|| прыметнік: весялосць.

вятрак

вятрак назоўнік | мужчынскі род

Ветраны млын.

вятроўнік

вятроўнік назоўнік | мужчынскі род

Шматгадовая лугавая травяністая расліна сямейства ружакветных з ружовым або жаўгавата-белым суквеццем.

|| прыметнік: вятроўнікавы.

вятрышча

вятрышча назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Вялікі, пранізлівы вецер.

вяха

вяха назоўнік | жаночы род

  1. Шост, тычка, звычайна з пучком травы ці галінак на канцы для абазначзння мяжы, напрамку, руху.

  2. пераноснае значэнне, чаго; звычайна мн. Важны момант, этап у развіцці чаго-н.

    • Асноўныя вехі творчасці пісьменніка.