Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
выцягнуць

выцягнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыклаўшы сілу, выняць умацаванае, завяалае і пад. або выдаліць што-н. уцягнутае.

    • В. кій з плота.
    • В. воз з гразі.
    • В. стрэмку.
  2. Дастаць, выняць, цягнучы адкуль-н.

    • В. шуфляду са стала.
    • В. шчупака.
    • В. усе жылы (пераноснае значэнне: змучыць якімі-н. непрыемнасцямі).
    • З яго слова не выцягнеш (пераноснае значэнне).
  3. што Цягай, усмоктваннем выдаліць.

    • Пластыр выцягнуў увесь гной.
  4. Нацягнуўшы, павялічыць у даўжыню.

    • В. скуру.
    • В. дрот.
  5. Выпрастаць, распасцерці.

    • В. рукі.
    • Легчы, выцягнуўшы ногі.
  6. пераноснае значэнне, каго. Дапамагчы выйсці з цяжкага становішча, выбавіць (размоўнае).

    • В. з бяды.
  7. Прымусіць, пераканаць выйсці куды-н., пайсці адкуль-н. (размоўнае).

    • В. з дому.
  8. каго, што і без дапаўнення. З цяжкасцю, з напружаннем выканаць, зрабіць што-н. ці дапамагчы каму-н. (размоўнае).

    • В. план.
    • В. экзамен на чацвёрку.
    • В. слабага вучня.
  9. Потайкам забраць чужое, украсці (размоўнае).

    • В. грошы з кішэні.

|| незакончанае трыванне: выцягваць.

|| назоўнік: выцяжка і выцяжэнне.

выцяжка

выцяжка назоўнік | жаночы род

  1. гл. выцягнуць.

  2. Рэчыва, хімічна здабытае з арганічнай тканкі.

    • В. слабой канцэнтрацыі.

|| прыметнік: выцяжачны.

выцяжны

выцяжны прыметнік

Прызначаны для выцяжкі (гл. выцягнуць у 3 знач.).

  • В. пластыр.
выцякаць

выцякаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. выцечы.

  2. Пра раку: браць пачатак адкуль-н.

    • Рака выцякае з возера.
выцяцца

выцяцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Ударыцца, стукнуцца.

  • В. аб вушак.
  • Балюча в. галавой.
выцяць

выцяць дзеяслоў | закончанае трыванне

Нанесці ўдар, стукнуць.

  • В. бізуном.
  • В. калена аб лаўку.
выціснуць

выціснуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ціскам дастаць або, ціскаючы, выпусціць вадкасць з чаго-н.

    • В. сок з лімона.
    • В. слёзы (пераноснае значэнне: вымушана заплакаць; размоўнае).
    • Слова не выціснеш з каго-н. (пераноснае значэнне: не прымусіш слова сказаць; размоўнае).
  2. Ціскам выламаць.

    • В. шыбу.
  3. пераноснае значэнне: 3 цяжкасцю атрымаць што-н.

    • В. з гаспадаркі ўсё.
  4. Тое, што і выцесніць.

  5. Зрабіць пры дапамозе ціснення.

    • В. надпіс залатымі літарамі.

|| незакончанае трыванне: выціскаць.

вычакаць

вычакаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Наўмысна прамарудзіўшы, дачакацца чаго-н.

  • В. зручны момант.
вычарпальны

вычарпальны прыметнік

Усебаковы, поўны, закончаны.

  • В. адказ.
  • Вычарпальна (прыслоўе) вывучыць пытанне.

|| назоўнік: вычарпальнасць.

вычарпаць

вычарпаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Чэрпаючы, выдаліць, выбраць усё, да канца.

    • В. ваду з вядра.
  2. пераноснае значэнне: Зрасходаваць поўнасцю, давесці да канца.

    • В. усе запасы.
    • В. праграму.
  3. пераноснае значэнне: Уладзіўшы, вырашыўшы, пакласці канец чаму-н. (кніжнае).

    • Інцыдэнт вычарпаны.

|| незакончанае трыванне: вычэрпваць.

вычарціць

вычарціць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць чарцёж чаго-н., вырабіць чарчэннем.

  • В. план дома.
  • В. схему.

|| незакончанае трыванне: вычэрчваць.

вычасаць

вычасаць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Вырабіць часаннем сякерай, склюдам або зрабіць гладкім пры дапамозе часання сякерай, склюдам.

  • В. дошку.

|| незакончанае трыванне: вычэсваць.

вычаскі

вычаскі назоўнік

Тое, што і пачаскі.

  • В. з лёну.
вычвараць

вычвараць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Рабіць што-н. незвычайнае, непрыстойнае.

  • Што вы тут вычвараеце?
  • В. штукі.
вычварны

вычварны прыметнік

  1. Мудрагелісты, напышлівы.

    • В. ўбор.
  2. Тое, што і пачварны.

    • Вычварныя прывіды.

|| назоўнік: вычварнасць.

вычухацца

вычухацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Справіцца з цяжкімі абставінамі, хваробай, акрыяць.

  • Так адхварэла на грып, што ледзь вычухалася.
вычытаць

вычытаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Даведацца пра што-н. з прачытанага.

    • В. навіну.
  2. Выверыць, чытаючы (спецыяльны тэрмін).

    • В. рукапіс.

|| незакончанае трыванне: вычытваць.

|| назоўнік: вычытка.

вычэрпвацца

вычэрпвацца дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне

Мець у чым-н. свой канец, мяжу.

  • Гэтым справа не вычэрпваецца.
вышка

вышка назоўнік | жаночы род

Высокая, пераважна конусападобная, пабудова спецыяльнага прызначэння, вежа.

  • Тэлевізійная в.
  • Буровая в.

|| прыметнік: вышачны.

вышкі

вышкі назоўнік

Насціл пад страхой у хляве або ў канюшні для сена, розных гаспадарчых прылад.

  • Класці сена на в.
вышмаргнуць

вышмаргнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выцягнуць рыўком з чаго-н.

  • В. нітку з іголкі.

|| незакончанае трыванне: вышморгваць.

вышпурнуць

вышпурнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Выкінуць вон.

  • В. венік за дзверы.

|| незакончанае трыванне: вышнурваць.

выштукаваць

выштукаваць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Змайстраваць што-н., разумна камбінуючы, эканомна выкарыстоўваючы матэрыял.

  • В. цацку.

|| незакончанае трыванне: выштукоўваць.

выштурхаць

выштурхаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выштурхнуць у некалькі прыёмаў.

|| незакончанае трыванне: выштурхваць і выштурхоўваць.

выштурхнуць

выштурхнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Штуршком, напорам выкінуць, выдаліць.

  • В. з пакоя каго-н.

|| незакончанае трыванне: выштурхваць і выштурхоўваць.

вышук

вышук назоўнік | мужчынскі род

Дазнанне, якое папярэднічае суду, збор доказаў.

  • Крымінальны в. (аддзел міліцыі, які займаецца раскрыццём і спыненнем крымінальных злачынстваў).

|| прыметнік: вышуковы.

вышукальнік

вышукальнік назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Той, хто займаецца вышуканнем.

  • Інжынер-в.

|| прыметнік: вышукальны.

  • В. атрад.
вышуканне

вышуканне назоўнік | ніякі род

Даследаванне, звязанае з пошукамі.

  • Геалагічныя вышуканні.
  • В. новых крыніц вітамінаў.
вышукаць

вышукаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Старанна шукаючы, знайсці, выявіць, адшукаць.

  • В. унутраныя рэзервы.
  • В. прнчнну для адлучкі.

|| незакончанае трыванне: вышукваць.

вышчарбіць

вышчарбіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Нарабіць шчарбін на чым-н., вызубіць.

  • В. лязо сякеры.

|| незакончанае трыванне: вышчарбляць і вышчэрбліваць.

вышчарка

вышчарка назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Той, хто часта шчэрыць зубы, любіць пасмяяцца, пажартаваць; выскаляка.

вышчарыцца

вышчарыцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Засмяяцца, паказаўшы зубы.

  2. Узлаваўшыся, злосна крыкнуць на каго-н.

    • В. на каго-н.

|| незакончанае трыванне: вышчарацца і вышчэрвацца.

вышчарыць

вышчарыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прыадкрыўшы рот, паказаць, выскаліць зубы.

  • Сабака вышчарыў зубы.

|| незакончанае трыванне: вышчараць і вышчэрваць.

вышчыпаць

вышчыпаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Шчыпкамі вырваць.

|| незакончанае трыванне: вышчыпваць.

|| аднакратны дзеяслоў: вышчыпнуць.

вышывальны

вышывальны прыметнік

Прызначаны для вышывання.

  • Вышывальныя ніткі.
вышывальшчыца

вышывальшчыца назоўнік | жаночы род

Жанчына, якая займаецца вышываннем.

вышыванка

вышыванка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Кашуля, аздобленая вышыўкай.

вышыванне

вышыванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. вышыць.

  2. Тое, што вышыта або вышываецца.

    • Прыгожае в. на падушках.
вышынны

вышынны прыметнік

  1. Які праводзіцца, ажыццяўляецца на вялікай вышыні (у 2 знач.).

    • В. палёт.
  2. Пра архітэктурныя збудаванні; вельмі высокі, многапавярховы.

    • В. будынак.
    • Вышыннае будаўніцтва.
вышыннік

вышыннік назоўнік | мужчынскі род

  1. Будаўнік вышынных будынкаў.

  2. Спецыяліст па вышынных палётах, пад’ёмах.

    • Лётчык-в.
    • Альпініст-в.
вышыня

вышыня назоўнік | жаночы род

  1. гл. высокі.

  2. Прастора і адлегласць ад якога-н. пункта або зямлі ўверх.

    • Глядзець у вышыню.
    • Ляцець на вялікай вышыні.
    • Узняць на вялікую вышыню што-н. (таксама пераноснае значэнне).
  3. Узвышша, пагорак.

    • Заняць вышыню.
    • Авалодаць вышынямі ваеннага майстэрства (пераноснае значэнне).
  4. У матэматыцы: адрэзак прамой, які злучае вяршыню геаметрычнай фігуры з яе асновай (або прадаўжэннем асновы) і перпендыкулярна яму.

    • В. трохвугольніка.
    • Быць на вышыні (размоўнае) — адпавядаць самым строгім патрабаванням.
вышыць

вышыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Вышываннем зрабіць на чым-н. узор, малюнак, адлюстраванне і пад.

    • В. партрэт.
    • В. узор на рукаве.
  2. Аздобіць вышыўкай (тканіну,скуру і пад.).

    • В. сукенку.

|| незакончанае трыванне: вышываць.

|| назоўнік: вышыванне.

вышыўка

вышыўка назоўнік | жаночы род

Вышыты ўзор на тканіне.

  • Ручнік з вышыўкай.

|| прыметнік: вышывачны.

вышэй

вышэй прыслоўе і прыназоўнік

  1. прыназоўнік: За межамі, звыш чаго-н., па-за чым-н.

    • Гэта в. майго разумення.
  2. прыназоўнік: з Р. Больш за які-н. узровень або ўверх ад якога-н. месца.

    • Тэмпература в. нуля.
    • Пабіць руку в. локця.
  3. прыслоўе: У папярэднім месцы прамовы, тэксту.

    • Як было сказана в.
вышэйстаячы

вышэйстаячы прыметнік

Больш высокі ў адміністрацыйных адносінах.

  • Вышэйстаячая арганізацыя.
вышэйшы

вышэйшы прыметнік

  1. Больш высокі (у 1, 2 і 3 знач.).

    • Гэты дом в. за той.
    • Сёлетні ўраджай бульбы в. за леташні.
  2. Самы галоўны, кіруючы.

    • В. орган дзяржаўнай улады.
    • Вышэйшае камандаванне.
  3. Пра самую высокую ступень у развіцці, навуцы, у сістэме адукацыі.

    • В. жывёльны свет.
    • Вышэйшая нервовая дзейнасць (спецыяльны тэрмін).
    • Вышэйшая матэматыка.
    • Вышэйшая навучальная ўстанова.
    • Вышэйшая мера пакарання — расстрэл.
выява

выява назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і праява (у 2 знач.).

  2. Узнаўленне сродкамі мастацтва вонкавага, пачуццёва-канкрэтнага выгляду з’яў рэчаіснасці.

выявіцца

выявіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Наглядна праявіцца, стаць яўным.

  • Выявіліся недахопы.
  • Выявіліся арганізатарскія здольнасці.

|| незакончанае трыванне: выяўляцца.

выявіць

выявіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць уяўным, выкрыць.

  • В. талент.
  • В. злачынства.

|| незакончанае трыванне: выяўляць.

выясніцца

выясніцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць ясным, бясхмарным; распагодзіцца.

    • Неба выяснілася.
    • К вечару выяснілася (стала пагода; безасабовая форма).
  2. Тое, што і высветліцца.

|| незакончанае трыванне: выясняцца і выяснівацца.