Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
вытвараць

вытвараць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Вырабляць, тварыць, вытвараць.

  • В. розныя штукі.

|| закончанае трыванне: вытварыць.

вытворны

вытворны прыметнік

Утвораны ад іншага.

  • Вытворная велічыня.
  • Вытворнае слова (слова, утворанае ад іншага слова).
вытворнік

вытворнік назоўнік | мужчынскі род

Самец, пакінуты для разводу патомства.

  • Жарабец-в.
вытворца

вытворца назоўнік | мужчынскі род

Той, хто вырабляе, стварае матэрыяльныя каштоўнасці.

  • Вытворцы промысловых тавараў.
  • Завод-в.
вытворчасць

вытворчасць назоўнік | жаночы род

  1. Грамадскі працэс стварэння матэрыяльных даброт, які ахоплівае як прадукцыйныя сілы грамадства, так і вытворчыя адносіны людзей.

    • Таварная в.
  2. Выраб, выпрацоўка, стварэнне якой-н. прадукцыі.

    • В. сталі.
    • Фабрычная в.
  3. Галіна, від народнай гаспадаркі.

    • Прамысловая, сельскагаспадарчая в.
  4. Праца па непасрэднаму вырабу прадукцыі.

    • Працаваць на вытворчасці.
    • Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.
    • Сродкі вытворчасці — сукупнасць прадметаў і сродкаў працы: зямля, лясы, воды, нетры, сыравіна, прылады вытворчасці, вытворчыя будынкі, сродкі зносін і сувязі і пад.

|| прыметнік: вытворчы.

  • В. план.
  • В. працэс.
  • Вытворчая брыгада.
выткаць

выткаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Саткаць, зрабіць тканнем.

  • В. палатно, узор.

|| незакончанае трыванне: вытыкаць.

вытлумачальны

вытлумачальны прыметнік | кніжнае

Даступны для разумення.

вытлумачыць

вытлумачыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Даступна растлумачыць, даць тлумачэнне чаму-н.

  • Чым в. яго адсутнасць?

|| незакончанае трыванне: вытлумачваць.

|| назоўнік: вытлумачэнне.

выток

выток назоўнік | мужчынскі род

  1. Месца, адкуль выцякае рака, ручай.

    • Ад вытоку да вусця.
  2. пераноснае значэнне, чаго. Пачатак, першакрыніца чаго-н.

    • Вытокі культуры.
вытраўляць

вытраўляць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. вытравіць.

  2. Тое, што і травіць.

вытрусіць

вытрусіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Трусячы, выкінуць, вытрасці.

  • В. попел з люлькі.

|| незакончанае трыванне: вытрушваць.

вытрываць

вытрываць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Цярпліва перанесці (боль, пакуты і пад.), выцерпець.

  2. без дапаўнення. Праявіць вытрымку, сцярпець.

    • Не в. і ўмяшацца ў размову.
вытрыманы

вытрыманы прыметнік

  1. Строга паслядоўны, устойлівы.

    • В. стыль дэкарацый.
  2. Які ўмее валодаць сабой.

    • В. чалавек.

|| назоўнік: вытрыманасць.

вытрымаць

вытрымаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Устаяць, стойка перанесці, не паддаўшыся ўздзеянню цяжару, ціску і пад.

    • Плаціна вытрымала напор паводкі.
    • В. асаду.
  2. Падвяргаючыся праверцы, аказацца годным.

    • В. прыёмныя экзамены.
  3. пераноснае значэнне: Праявіць цвёрдасць, не ўступіць.

    • В. свае слова да канца (не адступіць ад сказанага).
  4. Пратрымаць дзе-н. на працягу якога-н. часу.

    • В. хворага дома.
  5. Доўгім захоўваннем давесці да высокай якасці.

    • В. віно.
  6. Пра тыражы кніг, спектакле ажыццявіцца, адбыцца ў якой-н. колькасці.

    • Падручнік вытрымаў многа выданняў.
    • П’еса вытрымала некалькі пастановак.

|| незакончанае трыванне: вытрымліваць.

  • Не вытрымлівае ніякай крытыкі (пераноснае значэнне: нікуды не варта).
вытрымка

вытрымка2 назоўнік | жаночы род

Цытата, выпіска.

  • В. з доклада.
вытыркнуцца

вытыркнуцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Высунуцца, паказацца адкуль-н. знутры.

  • В. з акопа.

|| незакончанае трыванне: вытыркацца.

вытыркнуць

вытыркнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Выставіць, высунуць за межы чаго-н.

  • Утварыць выступ.
  • Паплавок вытыркнуў з воды.

|| незакончанае трыванне: вытыркаць.

выхавальнік

выхавальнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто выхоўвае або выхаваў каго-н.

  • Школьны в.

|| жаночы род: выхавальніца.

|| прыметнік: выхавальніцкі.

выхаванец

выхаванец назоўнік | мужчынскі род

Той, хто выхоўваецца ці навучаецца дзе-н.

  • В. Беларускага універсітэта.
  • В. сувораўскага вучылішча.

|| жаночы род: выхаванка.

выхаванне

выхаванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. выхаваць.

  2. Навыкі паводзін, прывітыя сям’ёй, школай, асяродцзем, якія праяўляюцца ў грамадскім і асабістым жыцці.

    • Добрае в.
выхаваны

выхаваны прыметнік

Які выдзяляецца добрым выхаваннем, умее добра паводзіць сябе.

  • Выхаваныя дзеці.
  • В. чалавек.

|| назоўнік: выхаванасць.

выхавацель

выхавацель назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і выхавальнік.

|| жаночы род: выхавацелька.

выхаваць

выхаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. кого (што). Вырасціць, даўшы адукацыю, навучыўшы паводзіць сябе.

    • В. дзяцей.
    • В. кадры інтэлігенцыі.
  2. Шляхам сістэматычнага ўздзеяння, уплыву сфарміраваць чый-н. характар.

    • В. мужнага барацьбіта.
  3. што ў кім. Прывіць што-н. каму-н., усяліць што-н. у каго-н.

    • В. у дзецях любоў да радзімы.

|| незакончанае трыванне: выхоўваць.

|| назоўнік: выхаванне.

  • В. дзяцей.
  • В. волі.
  • Узяць на в.

|| прыметнік: выхаваўчы.

  • Выхаваўчая работа.
  • В. працэс.
  • В. сродак.
выхад

выхад назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. выйсці.

  2. З’яўленне на сцэне дзеючай асобы.

  3. Месца, праз якое выходзяць.

    • Нара мае два выходы.
    • Запасны в.
  4. пераноснае значэнне: Спосаб выйсця з якога-н. становішча.

  5. Колькасць вырабленага прадукгу (спецыяльны тэрмін).

    • В. круп першым гатункам.

|| прыметнік: выхадны.

  • Выхадная роля (нязначная, другарадная роля ў тэатральным прадстаўленні).
  • В. продукт.
выхадзец

выхадзец назоўнік | мужчынскі род

  1. Прышэлец, перасяленец з іншай краіны.

    • В. з Іспаніі.
  2. Той, хто перайшоў з аднаго сацыяльнага асяроддзя ў другое.

    • В. з сялян.
выхадзіць

выхадзіць2 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Клопатамі дапамагчы выгадаваць, выспець, выздаравець.

  • В. раненага.
  • В. малады сад.

|| незакончанае трыванне: выходжваць.

выхадка

выхадка назоўнік | жаночы род

Учынак, які парушае агульныя нормы паводзін.

  • Непрыстойная в.
выхадны

выхадны прыметнік

  1. гл. выйсці і выхад.

  2. Які надзяваецца не для працы, святочны, парадны.

    • В. касцюм.
  3. Які выдаецца пры звальненні з работы.

    • Выхадная дапамога.
  4. выхадны, -ога, м., выхадная, -ой, ж., -ыя, -ых. Той, хто выкарыстоўвае свой выхадны дзень (размоўнае).

    • Ён сёння в.
  5. Тое, што і выхадны дзень (размоўнае).

    • Паедзем у в. па грыбы.
    • Выхадны дзень — дзень адпачынку, дзень, вольны ад работы.
выхапіць

выхапіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Схапіўшы, вырваць, выняць.

  • В. пакет з рук.
  • В. шаблю з ножнаў.

|| незакончанае трыванне: выхопліваць.

выхваляка

выхваляка назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Той, тая, хто любіць выхваляцца, хвалько.

выхвалянне

выхвалянне назоўнік | ніякі род

  1. гл. выхвалядца.

  2. Саманадзейная хвальба, самахвальства.

выхваляцца

выхваляцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Расхвальваць самога сябе, хваліцца.

выхлап

выхлап назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Выхад адпрацаваных газаў з цылікдра рухавіка ўнутранага згарання праз выхлапную грубу.

|| прыметнік: выхлапны.

  • В. газ.
  • В. клапан.
выходны

выходны прыметнік | афіцыйнае

Пра карэспандэнцыю: адпраўлены з установн; процілегласць уваходны.

  • Выходная пошта.
выцадзіць

выцадзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Цэдзячы, выліць.

  • В. піва з бочкі.

|| незакончанае трыванне: выцэджваць.

выцверазіць

выцверазіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць цвярозым.

|| незакончанае трыванне: выцверажаць і выцвярэжваць.

|| зваротны стан: выцверазіцца.

|| незакончанае трыванне: выцверажацца і выцвярэжвацца.

|| назоўнік: выцверажэнне.

выцвярэзнік

выцвярэзнік назоўнік | мужчынскі род

Спецыяльны пункт для выцверажэння.

  • П’яны трапіў у в.
выцвілы

выцвілы прыметнік

Які стараціў першапачатковы колер, вылінялы.

  • В. пінжак.
выцвісці

выцвісці дзеяслоў | закончанае трыванне

Пазбавіцца яркасці афарбоўкі (ад часу, сонца і пад.).

|| незакончанае трыванне: выцвітаць.

выцерпець

выцерпець дзеяслоў | закончанае трыванне

Цярпліва перанесці (боль, пакуты і пад.).

выцерушыць

выцерушыць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Трасучы, высыпаць (што-н. дробнае, сыпкае).

  • В. зерне з коласа.

|| незакончанае трыванне: выцярушваць.

выцерці

выцерці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Вьшіраючы, зрабіць сухім, чыстым.

    • В. стол.
    • В. пот з ілба.
  2. Вынасіць, вышмуляць.

    • В. локці ў касцюме.

|| незакончанае трыванне: выціраць.

|| зваротны стан: выцерціся.

|| незакончанае трыванне: выцірацца.

выцерціся

выцерціся дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. выцерці.

  2. Вынасіцца, знасіцца ад трэння.

    • Паліто выцерлася.

|| незакончанае трыванне: выцірацца.

выцесніць

выцесніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Замяніць сабой, вывеўшы з ужытку што-н.

  • Тэхніка выцесніла ручную працу.

|| незакончанае трыванне: выцясняць.

выцечы

выцечы дзеяслоў | закончанае трыванне

Выліцца праз якую-н. адтуліну.

  • Вада выцекла з бочкі.

|| незакончанае трыванне: выцякаць.

выццё

выццё назоўнік | ніякі род

  1. гл. выць.

  2. Працяжны крык некаторых жывёл (ваўка, сабакі і інш.).

    • Чулася в. сабакі.
выць

выць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Працяжна і тужліва скуголіць; утвараць гукі, падобныя на выццё.

  • Воўк вые.
  • Вые вецер.
  • В. ад болю (пераноснае значэнне: плакаць уголас; грубае).

|| назоўнік: выццё.

выцягаць

выцягаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выцягнуць у некалькі прыёмаў.

    • В. бярвенне з вады.
  2. Пакрасці (размоўнае).

выцягвацца

выцягвацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. выцягнуцца.

  2. Везці, цягнуць з вялікім напружаннем.

    • Конь аж выцягваўся ў аглоблях.
выцягнуцца

выцягнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выпасці з чаго-н. ад штуршка, неасцярожнага руху, вышмаргнуцца.

    • Выцягнулася нітка з іголкі.
  2. Зрабіцца даўжэйшым, падоўжыцца.

    • Агонь еыцягнуўся доўгай паласой.
  3. Размясціцца на вялікай адлегласці ў адну лінію.

    • Вёска выцягнулася ўздоўж ракі.
  4. Вырасці, стаць высокім.

    • Хлопчык за лета выцягнуўся.
  5. Легчы, расцягнуўшыся, выпрастаўшыся.

    • В. на канапе.
  6. Стаць прама, выпраміцца.

    • В. перад камандзірам.

|| незакончанае трыванне: выцягвацца.