Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
вымоіна

вымоіна назоўнік | жаночы род

Паглыбленне ў грунце, размытае бягучай вадой.

вымпел

вымпел назоўнік | мужчынскі род

  1. Вузкі доўгі флаг на мачце ваеннага судна.

  2. Вузкі трохвугольны флажок, які служыць прыметай чаго-н.

    • Пераходны в.
  3. Забяспечаны доўгім флажком або стужкай футляр, у якім змешчаны прадмет, які скідаецца з лятальнага апарата.

    • Савецкі в. на Месяцы.
вымусіць

вымусіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прымусіць зрабіць, выканаць што-н.

  • В. ворага здацца.
  • Вымушаны адказ (не добраахвотны).

|| незакончанае трыванне: вымушаць.

вымучыць

вымучыць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. З цяжкасцю, з намаганнем зрабіць, стварыць.

    • В. згоду.
    • В. верш.
  2. Знясіліць, змардаваць.

    • В. каня далёкай дарогай.

|| незакончанае трыванне: вымучваць.

вымушаны

вымушаны прыметнік

  1. гл. вымусіць.

  2. Ненатуральны, не свабодны.

    • Вымушана (прыслоўе) усміхнуцца.

|| назоўнік: вымушанасць.

вымысел

вымысел назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што створана фантазіяй, уяўленнем.

    • Казачны в.
  2. Выдумка, хлусня.

    • Не верыць вымыслам.
вымя

вымя назоўнік | ніякі род

Орган з малочнымі залозамі і саскамі ў самак млекакормячых.

  • Каровіна в.
вымяральнік

вымяральнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Прылада, прызначаная для вымярэння.

  2. Тое, што і вымернік.

вымярацца

вымярацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Вызначацца якой-н. мерай.

  • Запасы цукру вымяраюцца сотнямі тон.
вымярэнне

вымярэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. вымераць.

  2. Працяжнасць вымяральнай велічыні ў якім-н. кірунку.

    • Геаметрычная фігура ў трох вымярэннях.
вынайсці

вынайсці дзеяслоў | закончанае трыванне

Працуючы творча, стварыць што-н. новае, невядомае раней.

  • В. новую машыну.
  • В. прыстасаванне да механізма.

|| незакончанае трыванне: вынаходзіць.

|| назоўнік: вынаходства.

вынасны

вынасны прыметнік

Звязаны з вынасам, знаходжаннем па-за чым-н., вынесены куды-н.

  • Вынасная графа.
  • Вынасное судна.
вынасіць

вынасіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перанесці за некалькі прыёмаў усё, поўнасцю.

    • В. сена з балота.
  2. кого. Пра маці: пранасіць у сабе да родаў.

    • В. дзіця.
  3. пераноснае значэнне: Абдумаць да поўнай яснасці, закончанасці.

    • В. новы замысел.
  4. Выцерці, працерці ў выніку доўгага нашэння.

    • Вынашаны касцюм.

|| незакончанае трыванне: выношваць.

вынаходлівы

вынаходлівы прыметнік

Знаходлівы; здольны ствараць, вынаходзіць.

  • В. чалавек.
  • В. розум.

|| назоўнік: вынаходлівасць.

вынаходнік

вынаходнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто вынайшаў што-н.

  • Нарада вынаходнікаў і рацыяналізатараў.

|| жаночы род: вынаходніца.

|| прыметнік: вынаходніцкі.

вынаходства

вынаходства назоўнік | ніякі род

  1. гл. вынайсці.

  2. Тое, што вынайдзена, створана вынаходнікам.

    • Атрымаць аўтарскае пасведчанне на в.
вынесціся

вынесціся дзеяслоў | закончанае трыванне

Імкліва выехаць, выбегчы адкуль-н.

  • На ўзлесак вынесліся коннікі.

|| незакончанае трыванне: выносіцца.

вынослівы

вынослівы прыметнік

Фізічна моцны, трывалы, здольны многа вынесці (у 5 знач.).

  • В. конь.
  • В. спартсмен.

|| назоўнік: вынослівасць.

вынырнуць

вынырнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Нырнуўшы, усплысці, паказацца з вады.

  2. пераноснае значэнне: Раптоўна паявіцца.

    • Месяц вынырнуў з туману.

|| незакончанае трыванне: выныраць і вынырваць.

выняньчыць

выняньчыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Рупліва даглядаючы, выгадаваць.

  • В. дзіця.

|| незакончанае трыванне: выняньчваць.

выняць

выняць дзеяслоў | закончанае трыванне

Узяць знутры або перамясціць знутры наверх.

  • В. газеты з паштовай скрынкі.
  • В. рукі з кішэняў.

|| незакончанае трыванне: вымаць.

вынік

вынік назоўнік | мужчынскі род

  1. Канчатковы паказчык якіх-н. дзеянняў, намаганняў і пад.

    • Падвесці вынікі работы за дзень.
    • Вынікі конкурсу.
  2. Паказчык майстэрства (звычайна спартыўнага).

    • В. плаўца.
    • В. забегу на 100 м.
    • Лепшы в. дня.
  3. Тое, што вынікае з чаго-н., з’яўляецца лагічным вывадам.

    • Поспехі з’яўляюцца вынікам напружанай штодзённай працы.
    • Пажар быў вынікам нядбайнага абыходжання з агнём.
вынікаць

вынікаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. З’яўляцца, паўставаць.

    • Слупы вынікалі з-за ўзгоркаў і зноў знікалі.
  2. (І і 2 ас. не ўжыв.). З’яўляцца лагічным вынікам, узнікаць з чаго-н.

    • Як вынікае са сказанага.

|| закончанае трыванне: вынікнуць.

выніковы

выніковы прыметнік

  1. З падагульненымі вынікамі, паказчыкамі.

    • В. рахунак.
  2. Які даў або дае добрыя вынікі, рэзультатыўны.

    • Выніковая сустрэча.
вынішчыць

вынішчыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Поўнасцю знішчыць.

  • В. ваўкоў.

|| незакончанае трыванне: вынішчаць.

|| назоўнік: вынішчэнне.

выпагадзіцца

выпагадзіцца дзеяслоў | безасабовая форма | закончанае трыванне

Аб надыходзе яснага сонечнага надвор’я.

  • К вечару выпагадзілася.

|| незакончанае трыванне: выпагоджвацца.

выпад

выпад назоўнік | мужчынскі род

  1. У фехтаванні, гімнастыцы: выстаўленне сагнутай нагі ў якім-н. напрамку з упорам тулава на гэту нагу.

    • В. наперад.
  2. пераноснае значэнне: Варожае выступленне, нядобразычлівая выхадка супраць каго-, чаго-н.

    • Злосны в.
выпадак

выпадак назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што здарылася, здарэнне.

    • В. з жыцця.
    • Няшчасны в.
    • У такім выпадку (пры такой умове, пры дадзеных абставінах).
    • На ўсякі в. (у прадбачанні чаго-н. нечаканага).
    • У крайнім выпадку (пры крайняй неабходнасці).
    • У любым выпадку (пры любых абставінах).
    • У асобных выпадках (калі-нікалі).
    • Ні ў якім выпадку (ніколі, ні пры якіх умовах, ні за што).
    • У тым выпадку, калі… (калі здарыцца так, што…).
    • У адваротным выпадку (калі будзе наадварот, не так).
    • У лепшым выпадку (пры самых спрыяльных абставінах).
  2. Зручны момант.

    • Падвярнуўся в.
    • Упусціць в.
  3. Тое, што і выпадковасць (у 2 знач.).

    • Поспех работы не можа залежаць ад выпадку.
    • Ад выпадку да выпадку — калі-нікалі, не пастаянна.
    • Ва ўсякім выпадку — пры любых абставінах, незалежна ні ад чаго.
    • З выпадку — з-за, з прычыны чаго-н.
    • Пры выпадку (размоўнае) — калі будзе магчымасць.
    • Пры выпадку перадам усё яму.
    • У выпадку чаго — калі адбудзецца, надыдзе што-н.
    • Забеспячэнне ў выпадку хваробы.
    • У выпадку чаго (размоўнае) — калі будзе патрэба.
    • У выпадку чаго, паведамі мне.
выпадаць

выпадаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. выпасці.

  2. не выпадае —

    1. няма магчымасці.
      • Узяцца за гэту работу ўсё не выпадае;
    2. няма зручнага моманту.
      • Усё былі незнаёмыя людзі і падыходзіць да іх не выпадала;
    3. нельга, непрыстойна.
      • Ён — інтэлігент, і яму, як ён лічыць, не выпадае займацца такой работай.
выпадкам

выпадкам прыслоўе

  1. Тое, што і выпадкова (у 1 знач.).

    • Сустрэча в.
  2. у знач. пабочн. сл. Дарэчы, між іншым.

    • Ты, в., не ў магазін ідзеш?
выпадкова

выпадкова прыслоўе

  1. Нечакана, непрадбачна.

  2. у знач. пабоч. сл. Тое, што і выпадкам (у 2 знач.).

выпадковасць

выпадковасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. выпадковы.

  2. Выпадковая акалічнасць.

    • Перашкодзіла в.
    • Па шчаслівай выпадковасці.
выпадковы

выпадковы прыметнік

  1. Які паявіўся, узнік непрадугледжана.

    • Выпадковая памылка.
    • В. госць.
    • Выпадковае знаёмства.
    • Выпадкова (прыслоўе) сустрэцца.
  2. Які бывае не заўсёды, ад выпадку да выпадку.

    • Выпадковыя заработкі

|| назоўнік: выпадковасць.

выпакутаваць

выпакутаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перанесці многа пакут.

    • Колькі прыйшлося в.!
  2. Дамагчыся пакутамі.

    • В. сваё шчасце.
выпаліна

выпаліна назоўнік | жаночы род

Тое, што і выгар.

выпаліцца

выпаліцца дзеяслоў | безасабовая форма | закончанае трыванне

Кончыць паліцца.

  • Выпалілася ў печы.

|| незакончанае трыванне: выпальвацца.

выпаліць

выпаліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Спаліць да канца, цапкам.

    • Пажар выпаліў увесь лес.
    • Сонца выпаліла пасевы.
  2. Ачысціць апальваннем.

    • В. бляху.
  3. Зрабіць знак, рысунак на чым-н. распаленым прадметам.

    • В. узор.
    • В. кляймо.
  4. што і ў чым. Кончыць паліць, прапаліць.

    • В. у печы.
  5. Вырабіць абпальваннем.

    • В. цэглу.
  6. Сказаць адным дыхам (размоўнае).

    • В. навіну.

|| незакончанае трыванне: выпальваць.

|| назоўнік: выпальванне.

выпампаваць

выпампаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пампуючы, выдаліць.

  • В. ваду.

|| незакончанае трыванне: выпампоўваць.

выпаражніць

выпаражніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць парожнім, апаражніць.

  • В. пасудзіну.

|| незакончанае трыванне: выпаражняць.

выпаральнасць

выпаральнасць назоўнік | жаночы род

Здольнасць да выпарэння.

выпаратак

выпаратак назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Шкурка неданошанай жывёліны, вынятай з жывата самкі.

  • Авечы в.

|| прыметнік: выпараткавы.

выпараць

выпараць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Разрэзаўшы па швах, выняць,

    • В. рукаў.
  2. што. Выкалаць чым-н. вострым.

    • В. вочы.
  3. Поручы, прымусіць вылезці адкуль-н.

    • В. лісу з нары.
  4. Знайсці, адшукаць (размоўнае).

    • В. рэдкую кніжку.

|| незакончанае трыванне: выпорваць.

выпарына

выпарына назоўнік | жаночы род

Пот, які выступав на целе (звычайна ў хворага пасля гарачкі).

  • Пакрыцца выпарынай.
выпарыцца

выпарыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ператварыцца ў пару.

    • Вада выпарылася.
  2. (7 і 2 ас. не ўжыв.), пераноснае значэнне Знікнуць, прапасці (размоўнае).

    • Радасць умомант выпарылася.
  3. Папарыцца.

    • В. ў лазні.

|| незакончанае трыванне: выпарацца і выпарвацца.

|| назоўнік: выпарэнне.

выпарыць

выпарыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ператварыць у пару.

    • В. вадкасць.
  2. Згусціць, ачысціць, ператвараючы лішнюю вільгаць у пару.

    • В. соль (здабыць з салёнай вады).
  3. Добра папарыць веткам у лазні.

  4. Парай знішчыць або ачысціць.

    • В. дзежку.
    • В. прусакоў.

|| незакончанае трыванне: выпараць і выпарваць.

|| назоўнік: выпарэнне і выпарванне.

выпарэнне

выпарэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. выпарыцца, -ць.

  2. множны лік: (выпарэнні, -яў). Рэчыва, якое выпараецца.

    • Шкодныя выпарэнні.
выпас

выпас назоўнік | мужчынскі род

Месца, дзе пасуць жывёлу, паша.

  • Лугавы в.

|| прыметнік: выпасны.

выпасвіцца

выпасвіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Адкарміцца на пашы.

  • Цяляты выпасвіліся.

|| незакончанае трыванне: выпасвацца.

выпасвіць

выпасвіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адкарміць на пашы.

    • В. авечкі.
  2. Патравіць выпасам.

    • В. сенажаць.
  3. Зарабіць пасьбой (размоўнае).

    • Выпасвіў шмат грошай.

|| незакончанае трыванне: выпасваць.

выпасці

выпасці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Вываліцца, упасці адкуль-н.

    • Пісьмо выпала з кнігі.
    • Люлька выпала з зубоў.
    • В. з воза.
  2. (7 і 2 ас. не ўжыв.), пераноснае значэнне: Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным.

    • Выпала з памяці тая назва.
    • Яго збянтэжанасць не выпала з-пад маёй увагі.
  3. Пра ападкі: упасці на зямлю.

    • Уначы выпала раса.
    • Выпаў ранні снег.
  4. безасабовая форма: Дастацца на долю.

    • Аднойчы мне выпала схадзіць у музей.
    • Як выпадзе (як удасца).
  5. (1 і 2 ас. не ужыв.). Выдацца.

    • Ураджай выпаў добры.

|| незакончанае трыванне: выпадаць.