Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
вылучыцца

вылучыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Вызначыцца чым-н. сярод іншых.

    • В. сваімі здольнасцямі.
  2. Выйсці, выступіць з чаго-н. у выніку пэўных працэсаў.

    • У працэсе рэакцыі вылучылася соль.

|| незакончанае трыванне: вылучацца.

|| назоўнік: вылучэнне.

вылучыць

вылучыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адабраўшы адасобіць ад агульнай масы, выдзеліць.

    • В. сваіх авечак з чарады.
    • В. галоўнае ў творы.
    • Яго вылучылі як лепшага вучня.
  2. кого (што). Прапанаваць, выставіць для абмеркавання, паставіць на больш адказную работу.

    • В. кандыдата на пасаду старшыні.
  3. Аддаць каму-н. на карыстанне.

    • На будаўніцтва вылучылі сродкі і тэхніку.
  4. (1 і 2 ас. не ўжые.), што. Выпусціць, выдзеліць.

    • В. пах.

|| незакончанае трыванне: вылучаць.

|| назоўнік: вылучэнне.

  • В. кандыдата ў дэпутаты.
вылучэнец

вылучэнец назоўнік | мужчынскі род

Перадавы супрацоўнік, вылучаны на якую-н. адказную, кіраўнічую работу.

|| прыметнік: вылучэнскі.

вылушчыць

вылушчыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выняць, лушчачы, вылузаць.

    • Вавёрка вылушчыла зярняты з яловай шышкі.
  2. Выдаліць хірургічным спосабам (спецыяльны тэрмін).

    • В. костку.

|| незакончанае трыванне: вылушчваць.

вылюдак

вылюдак назоўнік | мужчынскі род

Найгоршы сярод людзей, вырадак.

  • В. роду чалавечага.
вылячэнне

вылячэнне назоўнік | ніякі род

  1. Тое, што і лячэнне (афіцыйнае).

    • Быць на вылячэнні ў шпіталі.
  2. Тое, што і выздараўленне.

    • Поўнае в.
вылівак

вылівак назоўнік | мужчынскі род

Яйцо, знесенае без шкарлупіны.

вылізаць

вылізаць прыметнік

Ачысціць лізаннем.

  • В. талерку.
  • Кошка вылізала кацяня.

|| незакончанае трыванне: вылізваць.

вылік

вылік назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. вылічыць.

  2. Утрыманая сума грошай.

    • Невялікі в.
    • За вылікам каго-чаго, у знач. прыназоўнік: — за выключэннем, акрамя каго-, чаго-н.
вылінялы

вылінялы прыметнік

  1. Які страціў першапачатковы колер.

    • Вылінялая майка.
  2. Які скончыў ліняць (пра жывёл, птушак).

выліняць

выліняць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. ліняць.

  2. Канчаткова паліняць.

    • Матэрыял выліняў.
выліты

выліты прыметнік

Вельмі падобны на каго-н.

  • Вадзік — в. бацька.
выліцца

выліцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выцечы, выйсці вон (пра вадкасць).

    • Вада вылілася з бочкі.
  2. пераноснае значэнне, у што. Прыняць той або іншы выгляд, ператварыцца.

    • Раздражненне вылілася ў форму пратэсту.

|| незакончанае трыванне: вылівацца.

выліць

выліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выдаліць, прымусіць выцечы адкуль-н. (вадкасць).

    • В. ваду з вядра.
  2. пераноснае значэнне: Даць выхад якім-н. пачуццям, выказаць.

    • В. гнеў на каго-н.
    • В. усё, што было на душы.
  3. Зрабіць шляхам ліцця, адліць.

    • В. звон з медзі.

|| незакончанае трыванне: выліваць.

вылічальны

вылічальны прыметнік

Які служыць для вылічэння, звязаны з вылічэннем.

  • Вылічальныя машыны.
  • В. цэнтр.
вылічальнік

вылічальнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяліст па вылічальнай тэхніцы.

  2. Прыбор, які робіць вылічэнні.

|| прыметнік: вылічальніцкі.

вылічыць

вылічыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Падлічыўшы, вызначыць.

    • В. памер даходаў.
    • В. кошт будоўлі.
  2. Утрымаць пры расплаце.

    • В. запазычанасць.

|| незакончанае трыванне: вылічаць і вылічваць.

|| назоўнік: вылічэнне і вылік.

вымавіць

вымавіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выгаварыць, сказаць.

  • В. слова.

|| незакончанае трыванне: вымаўляць.

вымагальнік

вымагальнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца вымаганнем.

|| жаночы род: вымагальніца.

|| прыметнік: вымагальніцкі.

вымагаць

вымагаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Дамагацца чаго-н. шантажом, прымусам, сілай.

    • В. грошы.
  2. чаго, са злучнік «каб» і без дап. Патрабаваць.

    • В. да сябе ўвагі.
    • В., каб усё было дакладна выканана.

|| назоўнік: вымаганне.

вымазаць

вымазаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Намазаць, нацерці чым-н., што фарбуе.

    • В. печ глінай.
  2. у што. Запэцкаць, замазаць (размоўнае).

    • В. адзенне ў дзёгаць.

|| незакончанае трыванне: вымазваць.

вымаклы

вымаклы прыметнік

  1. Прамоклы, мокры.

    • Вымаклае адзенне.
  2. Які загінуў ад празмернай вільгаці.

    • Вымаклыя пасевы.

|| назоўнік: вымакласць.

вымакнуць

вымакнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць зусім мокрым.

    • В. на дажджы.
  2. Набыць якія-н. уласцівасці, выгляд, паляжаўшы ў вадзе, вадкасці.

    • Селядзец вымак (стаў менш салёным).
    • Лён вымак.

|| незакончанае трыванне: вымакаць.

вымалеваць

вымалеваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Малюючы, старанна і акуратна перадаць кожную дэталь; старанна намаляваць.

    • В. партрэт.
  2. Пакрыць слоем фарбы, пафарбаваць (размоўнае).

    • В. машыну ў зялёны колер.
  3. Расходаваць на афарбоўку (размоўнае).

    • В. усю фарбу.

|| незакончанае трыванне: вымалёўваць.

вымаліць

вымаліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выпрасіць, дабіцца мольбамі.

  • В. грошай.
  • В. прабачэнне.

|| незакончанае трыванне: вымольваць.

вымантачыць

вымантачыць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і выманіць (у 2 знач.).

выманіць

выманіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Вабячы, прымусіць выйсці адкуль-н.

    • В. драпежніка з нары.
  2. Набыць хітрыкамі, падманам.

    • В. грошы.

|| незакончанае трыванне: выманьваць.

вымаразіць

вымаразіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выстудзіць халодным паветрам, марозам.

    • В. хату.
  2. Знішчыць марозам.

    • В. тараканаў.
    • В. пасевы.
  3. Вытрымліваючы на марозе, высушыць або выдаліць часцінкі вады.

    • В. бялізну.

|| незакончанае трыванне: вымарожваць.

вымарыць

вымарыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Знішчыць атрутай і пад.

  • В. прусакоў.
выматацца

выматацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Знясіліцца, змардавацца.

  • Выматаўся за дзень ушчэнт.

|| незакончанае трыванне: вымотвацца.

выматаць

выматаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Знясіліць, змардаваць, змучыць.

    • В. усе сілы.
    • Дорога мяне выматала.
    • В. душу.
  2. Прымусіць паступова выцаткаваць, выцягнуць, забраць па частках усё.

    • В. усе грошы.

|| незакончанае трыванне: вымотваць.

вымахаць

вымахаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Вырасці, стаць высокім.

  • Ну і вымахаў жа хлопец!

|| незакончанае трыванне: вымахваць.

вымахваць

вымахваць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. гл. вымахаць.

  2. чым. Махаць то ў адзін, то ў другі бок, размахваць.

    • В. рукой у паветры.
вымачыцца

вымачыцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Стаць зусім мокрым.

|| незакончанае трыванне: вымочвацца.

вымачыць

вымачыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць зусім мокрым.

    • Дождж нас вымачыў да ніткі.
  2. Пратрымаць у вадзе, вадкасці для надання якіх-н. патрэбных уласцівасцей.

    • В. селядцы.

|| незакончанае трыванне: вымочваць.

вымаўленне

вымаўленне назоўнік | ніякі род

Перадача голасам гукаў мовы.

  • Выразнае в.
  • Беларускае літаратурнае в.
вымаўленчы

вымаўленчы прыметнік

Які мае адносіны да вымаўлення.

  • Вымаўленчыя нормы.
выменяць

выменяць дзеяслоў | закончанае трыванне

Набыць абменам.

  • В. старую рэч на новую.

|| незакончанае трыванне: выменьваць.

вымераць

вымераць дзеяслоў | закончанае трыванне

Дакладна вызначыць велічыню, памеры чаго-н.

  • В. плошчу пакоя.

|| незакончанае трыванне: вымяраць.

|| назоўнік: вымярэнне.

|| прыметнік: вымяральны.

  • Вымяральныя прыборы.
вымерзлы

вымерзлы прыметнік

Які загінуў ад марозу, вымерз.

  • Вымерзлыя пладовыя дрэвы.

|| назоўнік: вымерзласць.

вымерзнуць

вымерзнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Загінуць ад марозу, холаду (пра расліннасць, насякомых).

  • Рунь вымерзла.

|| незакончанае трыванне: вымярзаць.

вымеркаваць

вымеркаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Знайсці, адшукаць шляхам дакладнага разліку, выгадаць.

    • В. грошы на рамонт кватэры.
    • В. свободную гадзіну.
  2. Выбраць зручны момант.

  3. Правільна разлічыць, загадзя вызначыць.

    • Усё вымеркавапі, дзе што будзем садзіць і сеяць.

|| незакончанае трыванне: вымяркоўваць.

вымерлы

вымерлы прыметнік

Які вымер, не пакінуўшы патомства (пра род, сямейства і пад.) або які знік, перавёўся (пра расліны).

  • Мамант — вымерлая жывёліна.
вымерны

вымерны прыметнік

  1. Такі, які можа быць вымераны.

    • Вымерная велічыня.
  2. Які служыць для вымярэння.

    • Вымерная рулетка.
вымернік

вымернік назоўнік | мужчынскі род

Паказчык, які вызначае аб’ём або якасць работы.

вымерці

вымерці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Поўнасцю знікнуць у выніку гібелі, смерці.

    • Племя вымерла.
  2. Абязлюдзець, апусцець у выніку масавай смерці жыхароў ад голаду, эпідэміі.

    • Веска вымерла ад эпідэміі.

|| незакончанае трыванне: выміраць.

вымесці

вымесці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Падмесці.

    • В. подлогу.
  2. Метучы, выдаліць, выкінуць.

    • В. смецце з хаты.

|| незакончанае трыванне: вымятаць.

вымесіць

вымесіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Месячы, размінаючы, канчаткова прыгатаваць.

  • В. цеста, гліну.

|| незакончанае трыванне: вымешваць.

вымешаць

вымешаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Добра перамяшаць.

|| незакончанае трыванне: вымешваць.

вымова

вымова назоўнік | жаночы род

Дысцыплінарнае спагнанне, якое даецца за якую-н. правіннасць.

  • Аб’явіць вымову.
  • Суровая в.