Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
выпат

выпат назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Збіранне вадкасці з крывяносных сасудаў у якой-н. поласці цела пры запаленні.

выпатрабаваць

выпатрабаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Патрабаваннем дабіцца, атрымаць.

    • В. даведку.
  2. Прымусіць з’явіцца куды-н. па выкліку.

    • В. сведак у суд.
выпаіць

выпаіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выкарміць пойлам.

  • В. цяля.

|| незакончанае трыванне: выпойваць.

выпаўзак

выпаўзак назоўнік | мужчынскі род

  1. Адзін з відаў дажджавога чарвяка.

  2. Тое, што і выпоўзіны.

|| прыметнік: выпаўзкавы.

выпаўзень

выпаўзень назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і выпаўзак (у 2 знач.).

выпаўзці

выпаўзці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выйсці паўзком, паўзучы.

    • В. праз шчыліну.
  2. Паўзучы, паявіцца.

    • З травы выпаўзла вужака.
    • З-за гары выпаўз аўтобус (пераноснае значэнне).

|| незакончанае трыванне: выпаўзаць і выпоўзваць.

выперадзіць

выперадзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і апярэдзіць.

  • В. у бегу.
  • В. у вучобе (пераноснае значэнне).

|| незакончанае трыванне: выпераджаць і выпярэджваць.

|| назоўнік: выпераджэнне і выпярэджванне.

  • В. тэрмінаў (пераноснае значэнне).
выперці

выперці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выцесніць напорам, выдавіць сілай.

    • В. дно ў бойцы.
  2. Выгнаць, выключыць, звольніць (размоўнае).

    • В. з хаты.
    • В. з работы.
  3. Выдацца, высунуцца за межы чаго-н. (размоўнае).

    • В. наперад.

|| незакончанае трыванне: выпіраць.

выпетраць

выпетраць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Высахшы, страціць свае якасці, колер і пад.

    • Пад гарачым сонцам і ветрам выпетрала трава.
  2. Зрабіцца худым, сухім (пераноснае значэнне).

    • Во выпетраў чалавек.
выпечы

выпечы дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыгатаваць пячэннем.

    • Пякарня выпекла тону хлеба.
  2. Добра прапячы.

    • Хлеб не выпечаны.
  3. Расходаваць у працэсе пячэння.

    • В. ўсё цеста.
  4. Знішчыць агнём, жарам, кіслатой.

    • В. бародаўку.
  5. Выпаліць на чым-н. (знак, кляймо).

    • В. кляймо

|| незакончанае трыванне: выпякаць.

|| назоўнік: выпеканне і выпечка.

|| прыметнік: выпячны.

  • Выпячныя вырабы.
выплавіць

выплавіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Плавячы, здабыць.

  • В. жалеза з руды.

|| незакончанае трыванне: выплаўляць.

|| назоўнік: выплаўка.

выплакацца

выплакацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Аблягчыць сваё гора плачам.

|| незакончанае трыванне: выплаквацца.

выплакаць

выплакаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выліць, выказаць сваю тугу слязамі.

    • В. гора.
  2. Выпрасіць плачам.

    • В. дапамогу.

Фразеалагізм:

  • Выплакать (усе) вочы (размоўнае) — у горы плакаць доўга, многа.

|| незакончанае трыванне: выплакваць.

выплаціць

выплаціць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выдаць плату, поўнасцю заплаціць.

  • В. доўг.

|| незакончанае трыванне: выплачваць.

|| назоўнік: выплата.

|| прыметнік: выплатны.

  • Выплатная ведамасць.
выплесці

выплесці дзеяслоў | закончанае трыванне

Расплёўшы, выняць.

  • В. стужку з касы.

|| незакончанае трыванне: выплятаць.

выплесціся

выплесціся дзеяслоў | закончанае трыванне

Расплёўшыся, выпасці.

  • Стужка выплелася з касы.

|| незакончанае трыванне: выплятацца.

выплысці

выплысці2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Выкаласаваць, пусціць колас.

  • Ячмень выплыў буйным коласам.
выплюнуць

выплюнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выкінуць з рота пляўком.

  • В. сліну.

|| незакончанае трыванне: выплёўваць.

выплюхаць

выплюхаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Плюхаючы, выліць.

  • В. воду з начовак.

|| незакончанае трыванне: выплюхваць.

|| аднакратны дзеяслоў: выплюхнуць.

выпнуць

выпнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выставіць высунуць уперад.

  • В. грудзі.

|| незакончанае трыванне: выпінаць.

выпоўзіны

выпоўзіны назоўнік

Верхняе покрыва насякомых або скура змяі, скінутая ў час лінькі.

выпрабавальны

выпрабавальны прыметнік

Прызначаны для выпрабавання, праверкі.

  • В. палігон.
  • В. тэрмін.
  • Выпрабавальная камісія.
выпрабавальнік

выпрабавальнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца вьшрабаваннем чаго-н.

  • Лётчык-в.

|| жаночы род: выпрабавальніца.

|| прыметнік: выпрабавальніцкі.

выпрабаванне

выпрабаванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. выпрабаваць.

  2. Цяжкае перажыванне, няшчасце.

    • Прайсці праз цяжкія выпрабаванні.
    • Суровыя выпрабаванні вайны.
выпрабаваны

выпрабаваны прыметнік

Правераны практыкай, які апраўдаў сябе.

  • В. барацьбіт.
  • В. метад.

|| назоўнік: выпрабаванасць.

выпрабаваць

выпрабаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Праверыць на практыцы, вопыце.

  • В. матор.
  • В. сваю сілу.

|| незакончанае трыванне: выпрабоўваць.

|| назоўнік: выпрабаванне.

выправадзіць

выправадзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прымусіць пайсці, выгнаць.

  • В. няпрошаных гасцей.

|| незакончанае трыванне: выправаджваць.

выправіцца

выправіцца2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Накіравацца, адправіцца куды-н.

  • Куды вы выправіліся?

|| незакончанае трыванне: выпраўляцца.

выправіць

выправіць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. кого-што. Сабраць і правесці, адправіць.

    • В. дзяцей у школу.
    • В. экспедыцыю.
  2. Выправадзіць.

    • В. свавольнікаў з хаты.
  3. Паслаць, адправіць куды-н. з якой-н. мэтай.

    • В. да доктара.
    • В. комбайны ў поле.

|| незакончанае трыванне: выпраўляць.

выпрагчы

выпрагчы дзеяслоў | закончанае трыванне

Распрэгчы, вызваліць з запрэжкі.

  • В. коня з воза.

|| незакончанае трыванне: выпрагаць.

выпрагчыся

выпрагчыся дзеяслоў | закончанае трыванне

Вызваліцца з запрэжкі.

  • Конь выпрагся.

|| незакончанае трыванне: выпрагацца.

выпраменьвацца

выпраменьвацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Ісці, распаўсюджвацца адкуль-н. прамянямі.

|| назоўнік: выпрамяненне.

выпраменьваць

выпраменьваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Вылучаць прамяні, прамянёвую энергію.

  • В. святло.

|| назоўнік: выпрамяненне.

  • Цеплавое в.
выпрамнік

выпрамнік назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Прыстасаванне для ператварэння пераменнага электрычнага току ў пастаянны.

  • Ртутны в.
выпраміць

выпраміць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць прамым.

  • В. дрот.
  • В. дарогу.

|| незакончанае трыванне: выпрамляць.

|| прыметнік: выпрамляльны.

выпрастацца

выпрастацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыняць прамое становішча, выпраміцца.

    • Вудзільна выпрасталася.
  2. Легчы, выцягнуўшыся на ўвесь рост (размоўнае).

    • В. на канапе.

|| незакончанае трыванне: выпроствацца.

выпрастаць

выпрастаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць простым, прамым, разагнуць.

    • В. цвік.
    • В. нагу.
  2. Выраўнаваць пагнутае, памятае.

    • В. умяціну.

|| незакончанае трыванне: выпростваць.

выпрасіць

выпрасіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Просьбамі дамагчыся чаго-н.

  • В. прабачэнне.
  • В. грошай.

|| незакончанае трыванне: выпрошваць.

выпрацавацца

выпрацавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Устанавіцца, утварыцца ў выніку вопыту, працы.

  • Выпрацавалася вынослівасць.

|| незакончанае трыванне: выпрацоўвацца.

выпрацаваць

выпрацаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць пэўную колькасць работы, вырабіць.

    • В. норму.
  2. Стварыць, развіць, адпрацаваць.

    • В. план сумесных дзеянняў.
    • В. стойкі характар.
    • В. добры стыль.

|| незакончанае трыванне: выпрацоўваць.

|| назоўнік: выпрацоўванне і выпрацоўка.

выпрацоўка

выпрацоўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. выпрацаваць.

  2. Тое, што і выпрацавана, выраблена.

    • Дзённая в.
выпраўка

выпраўка назоўнік | жаночы род

Пастава, манера трымацца прама, падцягнута.

  • Вайсковая в.
  • Маладзецкая в.
выпукласць

выпукласць назоўнік | жаночы род

  1. гл. выпуклы.

  2. Выпуклае месца, пукатасць.

    • В. на сцяне.
выпуклы

выпуклы прыметнік

  1. Які мае сферычную вонкавую паверхню; процілегласць увагнуты.

    • Выпуклае шкло.
  2. Які выдаецца наперад, выступае над паверхняй, рэльефны.

    • В. лоб.
    • Выпуклыя літары.

|| назоўнік: выпукласць.

выпуск

выпуск назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. выпусціць.

  2. Група навучэнцаў, якія заканчваюць навучальную ўстанову адначасова.

    • Мінулагодні в.
  3. Частка твора, выдадзеная асобна.

    • Раман у двух выпусках.
выпускнік

выпускнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто заканчвае навучальную ўстанову, навучэнец апошняга класа, курса.

|| жаночы род: выпускніца.

выпусташыць

выпусташыць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Зрабіць пустым, апаражніць.

    • В. торбу сухароў.
  2. пераноснае значэнне, кагошто. Пазбавіць маральнай, творчай сілы.

    • В. душу.
    • Бязмэтнае жыцце выпусташыла гэтага чалавека.
  3. пераноснае значэнне: Пазбавіць жывога зместу, галоўнага, істотнага (у вучэнні, тэорыі і пад.).

    • В. ідэю.

|| незакончанае трыванне: выпустошваць.

выпусціць

выпусціць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Даць выйсці.

    • В. дзіця пагуляць.
    • В. птушку на волю.
    • В. цяпло з хаты.
    • В. снарад (выстраліць).
  2. Выпадкова не ўтрымаць, упусціць.

    • В. талерку з рук.
  3. Вывесці з навучальнай установы па заканчэнні курса навучання з наданнем адпаведных правоў.

    • В. студэнта.
    • В. дзесяты клас (размоўнае).
  4. Вырабіўшы, падрыхтаваўшы, пусціць у абарачэнне для якога-н. скарыстання.

    • В. прадукцыю.
    • В. раман.
  5. Высунуць, выставіць.

    • В. кіпцюры.
  6. Павялічыць у даўжыню, шырыню.

    • В. рукавы.

|| незакончанае трыванне: выпускаць.

|| назоўнік: вынусканне і выпуск.

|| прыметнік: выпускны.

  • В. клапан.
  • Выпускная адтуліна доменной печы.
  • В. клас.
  • Выпускныя экзамены.
  • В. каўнер.
выпушка

выпушка назоўнік | жаночы род

Абшыўка, аблямоўка з футра па краях адзення, абутку; апуха.

  • Футровая в.

|| прыметнік: выпушачны.

выпхаць

выпхаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выпіхнуць у некалькі прыёмаў.

|| незакончанае трыванне: выпіхаць і выпіхваць.