хапацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Браць, хапаць рукою (рукамі) каго-, што-н., брацца.

    • Х. за плот.
  2. Паспешліва брацца за які-н. інструмент, прыладу і пад., каб выканаць якую-н. работу (размоўнае).

    • Х. за лапату.
  3. Паспешна і несістэматычна рабіць што-н., пераходзячы ад адной справы да другой (размоўнае).

    • Не ведаю за што х.
    • Яна за ўсё хапаецца і нічога не даводзіць да канца.
  4. Пра рыбу: кляваць насадку, лавіцца на вуду, спінінг (размоўнае).

    • На белую блешню добра хапаюцца шчупакі.

|| закончанае трыванне: схапіцца і хапіцца.

Спасылка скапіявана ў буфер абмену!