Разрастацца ў ствол замест плоданашэння (пра расліны).
|| назоўнік: жыраванне, жыроўка і жыр.
жырандоль
жырандольназоўнік | жаночы род
Фігурны падсвечнік для некалькіх свечак.
Фантан з некалькімі струменямі.
жырафа
жырафаназоўнік | жаночы род
Афрыканская жвачная жывёліна з вельмі доўгай шыяй і доўгімі нагамі.
|| прыметнік: жырафавы.
жыроўка
жыроўканазоўнік | жаночы род | размоўнае
Дакумент, па якім робіцца аплата, разлік за карыстанне чым-н.
|| прыметнік: жыровачны.
жыта
жытаназоўнік | ніякі род
Аднагадовая расліна сямейства злакавых, зерне якой ідзе на выпечку хлеба.
Ж. красуе.
Зерне гэтай расліны.
Ссыпаць ж. ў мяшкі.
|| памяншальная форма: жытцо.
|| прыметнік: жытні і жытнёвы.
жытняк
жытнякназоўнік | мужчынскі род
Шматгадовая кармавая травяністая расліна сямейства злакавых.
Ж. разросся на палетках.
|| прыметнік: жытняковы.
жытніца
жытніцаназоўнік | жаночы род
Багатая хлебародная вобласць краіны, якая забяспечвае хлебам іншыя мясцовасці.
жытнішча
жытнішчаназоўнік | ніякі род
Поле, з якога сабралі жыта або на якім папярэдняй культурай было жыта.
Іржышча на жытнім полі.
Зямля шчацінілася леташнім жытнішчам.
жыхар
жыхарназоўнік | мужчынскі род
Той, хто жыве дзе-н., насельнік.
Жыхары Беларусі.
Той, хто жыве ў памяшканні, жылец.
Ж. з пятой кватэры.
|| жаночы род: жыхарка.
|| прыметнік: жыхарскі.
жыхарства
жыхарстваназоўнік | ніякі род
Пражыванне ў якім-н. месцы.
Месца пастояннага жыхарства.
зборны назоўнік: Жыхары, насельніцтва.
Ж. нашай вёскі.
жыцца
жыццадзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | незакончанае трыванне
з прыслоўе Пра наяўнасць тых або іншых умоў жыцця.
Добра яму жывецца.
з адмоўем. Няма жадання або не падабаецца дзе-н. жыць.
Не жывецца мне без сына.
Не жывецца бацьку ў новай хаце.
жыцце
жыццепрыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.:
які мае адносіны да жыцця (у 1 знач.), напр. жыццепадобны;
які мае адносіны да жыцця (у 2 знач.), да існавання, напр. жыцценебяспечны, жыццеўстойлівасць, жыццеўстойлівы;
які мае адносіны да жыцця (у 3 знач.), да жыццёвага шляху, напр. жыццеадлюстраванне;
які мае адносіны да жыцця (у 4 знач.), напр. жыццесцвярджальны;
які мае адносіны да жыцця (у 5 знач.), да рэчаіснасці, напр. жыццеразуменне, жыццеўладкаванне.
жыццеадчуванне
жыццеадчуванненазоўнік | ніякі род
Успрыманне жыцця, навакольнай рэчаіснасці.
Радаснае ж.
жыццезабеспячэнне
жыццезабеспячэнненазоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін
Забеспячэнне захавання і нармальнага праходжання жыцця.
Ж. ў экстрэмальных умовах.
Сістэма жыццезабеспячэння.
жыццеразуменне
жыццеразуменненазоўнік | ніякі род
Погляды, якія вызначаюць адносіны да жыцця, да ўсяго навакольнага.
жыццесцвярджальны
жыццесцвярджальныпрыметнік
Прасякнуты бадзёрасцю, аптымістычнымі адносінамі да жыцця.
Жыццесцвярджальнае мастацтва.
|| назоўнік: жыццесцвярджальнасць.
жыцця
жыццяпрыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «жыцце…», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад,
напр. жыццядзейны, жыццяздольны, жыццялюб, жыццялюбства, жыццярадасны.
жыццядзейны
жыццядзейныпрыметнік
Здольны выконваць жыццёвыя функцыі.
Ж. орган.
пераноснае значэнне: Дзейны, энергічны.
Ж. разум.
|| назоўнік: жыццядзейнасць.
жыццяздольны
жыццяздольныпрыметнік
Здольны існаваць і развівацца, падтрымліваць і захоўваць жыццё.
Ж. арганізм.
Ж калектыў.
|| назоўнік: жыццяздольнасць.
жыццялюб
жыццялюбназоўнік | мужчынскі род
Той, хто любіць жыццё.
Гэта быў сапраўдны ж.
жыццяпіс
жыццяпісназоўнік | мужчынскі род
Апісанне чыйго-н. жыцця, біяірафія.
Кароткі ж.
жыццярадасны
жыццярадасныпрыметнік
Які радуецца жыццю, не ведае тугі.
Ж. чалавек.
Жыццярадасная натура.
|| назоўнік: жыццярадаснасць.
жыццё
жыццёназоўнік | ніякі род
Сукупнасць з’яў, якія адбываюцца ў арганізмах, асобая форма існавання і руху матэрыі, якая ўзнікла на
пэўным этапе яе развіцця.
Узнікненне жыцця на Зямлі.
Ж. раслін.
Законы жыцця.
Фізіялагічнае існаванне чалавека, раслін, усяго жывога.
Чалавек нараджаецца для жыцця (прыказка).
Даць каму-н. ж. (нарадзіць каго-н.; высокае).
Дараваць ж. (памілаваць).
Кончыць ж. (памерці).
Паміж жыццём і смерцю (знаходзіцца ў вельмі небяспечным стане).
Пытанне жыцця або смерці (пра што-н. вельмі важнае, рашаючае).
Не на ж., а на смерць (змагацца, біцца і пад. — не шкадуючы жыцця).
Аддаць ж. за каго-, што-н. (памерці, ахвяраваць сабой).
Паплаціцца жыццём (загінуць).
Час такога існавання ад яго ўзнікнення да канца, а таксама ў які-н. яго перыяд.
Кароткае ж.
Духоўнае ж.
Пад канец жыцця.
Ж. пражыць — не поле перайсці (прыказка).
Дзейнасць грамадства і чалавека ў розных праявах.
Грамадскае ж.
Вясковае ж.
Духоўнае ж.
Навакольная рэчаіснасць.
Сувязь навукі з жыццём.
Правесці прапанову ў ж.
Ажыўленне, праяўленне дзейнасці, энергіі.
На вуліцы чулася ж.
Фразеалагізмы:
Не ад добрага жыцця — з гора, з бяды, не па сваей ахвоце.
Пуцёўка ў жыццё — веды, навыкі і пад., якія даюць магчымасць займацца працоўнай дзейнасцю.
|| прыметнік: жыццёвы.
жыццёвы
жыццёвыпрыметнік
гл. жыццё.
Важны, істотны для жыцця, неабходны для людзей.
Жыццёвыя прапановы.
Жыццёвыя інтарэсы.
Узяты з жыцця, праўдападобны.
Ж. вобраз.
Жыццёвая сітуацыя.
|| назоўнік: жыццёвасць.
жыць
жыцьдзеяслоў | незакончанае трыванне
Быць жывым, існаваць, знаходзіцца ў працэсе жыцця.
Доўга ж.
Расліны не могуць ж. у цемнаце.
Ж. душа ў душу.
Ж. як кот з сабакам (не мірыцца).
Хто для людзей жыве, той не старэе (з народнай творчасці).
пераноснае значэнне, чым і без дапаўнення. Быць ажыўленым, абуджаным чым-н., поўным руху.
Дорога дзень і ноч жыла.
Пра думкі, пачуцці: быць.
У народзе жыве ўпэўненасць у перамозе справядлівасці.
Знаходзіцца, пражываць дзе-н., сярод каго-н.
Ж. у Мінску.
чым, з чаго і на чым. Падтрымліваць сваё існаванне чым-н., знаходзіцца ў тых або іншых умовах.
Ж. сваёй працай.
Ж. з агарода.
пераноснае значэнне, кім-чым. Быць захопленым, занятым кім-, чым-н.
Ж. надзеяй.
Ж. тэатрам.
Ж. дзецьмі.
кім і з прыслоўе Весці які-н. спосаб жыцця.
Ж. богата.
Ж. весела.
Ж. бабылём.
Быць у якіх-н. адносінах з кім-н.
Ж. дружна з суседзямі.
Знаходзіцца ў інтымных адносінах з кім-н. (размоўнае).
Ж. з чужой жонкай.
Няхай жыве! — пажаданне поспеху, росквіту.
(Сам) бог жыве (размоўнае) — пра добрый ўмовы жыцця, працы.
Загадаў доўга жыць — памёр.
Жыць з мазаля (размоўнае) — жыць сваёй працай.
Жыць чужым розумам — прытрымлівацца чужой думкі, не маючы сваёй.
Жыць як набяжыць (прымаўка, размоўнае) — жыць так, як абставіны дыктуюць.
У горы жыць ды з перцам есці (прымаўка, іранічны сэнс) — пра жыццё не па кішэні.
жыціе
жыціеназоўнік | ніякі род | кніжнае
Жыццеапісанне святых.
Жыціі святых.
|| прыметнік: жыційны.
Жыційная літаратура.
жыўленне
жыўленненазоўнік | ніякі род
Засваенне арганізмам пажыўных рэчываў, неабходных для існавання.
Харчаванне, характар і якасць ежы, якой жывіцца арганізм.
жыўнасць
жыўнасцьназоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік
Усякія дробныя жывыя істоты, а таксама дробная свойская жывёла.
Хатняя ж.: куры, парасяты, козы і трусы.
жыўцом
жыўцомпрыслоўе | размоўнае
У жывым стане, жывым.
Узяць ваўка ж.
Сілай, жывасілам.
Вырваць дрэўца ж.
Жыўцом з’есці (праглынуць) (размоўнае) — настырна дапякаць, каб пазбавгцца ад каго-н.
жыўчык
жыўчыкназоўнік | мужчынскі род
Жывы, рухавы чалавек (размоўнае).
Прыкметнае для вока біццё артэрыі (пераважна на скроні) (размоўнае).
жэлацін (жэлаціна) назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Бялковае рэчыва жывёльнага паходжання, раствор якога пры ахаладжэнні пераходзіць у студзяністы стан (выкарыстоўваюцца
ў кулінарыі, фатаграфіі і пад.).
|| прыметнік: жэлацінавы.
жэле
жэленазоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Салодкая студзяністая страва, прыгатаваная з жэлаціну, фруктовых і ягадных сокаў, малака і пад.
Студзяністая маса, якая атрымліваецца пры працяглай варцы мяса, рыбы, касцей.
|| прыметнік: жэлейны.
жэмчуг
жэмчугназоўнік | мужчынскі род
Цвёрдае рэчыва, якое здабываецца з ракавін некаторых малюскаў і мае форму зярнят і шарыкаў белага, ружовага (радзей
чорнага) колеру, ужыв. як каштоўнае ўпрыгожанне.
Нітка жэмчугу.
|| прыметнік: жамчужны.
Ж. промысел.
Ж. пояс.
Жамчужныя зубы (пераноснае значэнне: з белізной, як жэмчуг).
жэньшэнь
жэньшэньназоўнік | мужчынскі род
Далёкаўсходняя травяністая расліна сямейства араліевых, корань якой выкарыстоўваецца як лекавы і танізуючы сродак.
Ж. — корань жыцця.
|| прыметнік: жэньшэневы.
жэрабя
жэрабяназоўнік | ніякі род
Умоўны знак, дробная рэч і пад., што выцягваецца наўгад з шэрагу такіх жа прадметаў пры вызначэнні права на
што-н., якой-н. чарговасці і пад.
Цягнуць ж.
пераноснае значэнне: Лёс, доля.
жэрах
жэрахназоўнік | мужчынскі род
Прэснаводная драпежная рыба сямейства карпавых з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі.
жэрдка
жэрдканазоўнік | жаночы род
Шост з доўгага тонкага ствала дрэва, ачышчанага ад галля.