| дасье |
дасье назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Збор дакументаў па якому-н. пытанню, справе, асобе, а таксама папка з такімі дакументамі.
|
|
| дасюль |
дасюль прыслоўе | размоўнае
-
Да гэтага месца.
-
Да гэтага часу.
|
|
| дасягальны |
дасягальны прыметнік | кніжнае
Такі, якога можна дасягнуць.
|| назоўнік: дасягальнасць.
|
|
| дасягнуць |
дасягнуць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Дайсці, даехаць да пэўнага месца.
- Лодка дасягнула сярэдзіны рэчкі.
-
Дайсці да якога-н. узроўню ў сваім развіцці, праяўленні, у якіх-н. зменах.
-
Распаўсюджваючыся, дайсці да якога-н. месца, да чаго-н.
-
Дажыць да якога-н. узросту.
- Д. паўналецця.
- Д глыбокай старасці.
-
Дамагчыся чаго-н., якой-н. мэты.
- Д згоды.
- Д поспехаў у навуцы.
|| незакончанае трыванне: дасягаць.
|| назоўнік: дасягненне.
|
|
| дасяжны |
дасяжны прыметнік
Тое, што і дасягальны.
|| назоўнік: дасяжнасць.
|
|
| дасячы |
дасячы (дасекчы) дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Скончыць сячы, рассякаць што-н.
-
Секучы, дайсці да якой-н. мяжы.
|| незакончанае трыванне: дасякаць.
|| назоўнік: дасяканне.
|
|
| дата |
дата назоўнік | жаночы род
-
Каляндарны час якой-н. падзеі.
-
Памета, якая паказвае час (год, месяц, лік) напісання чаго-н. (пісьма, артыкула, кнігі і пад.).
- Пісьмо без даты.
- Круглая д. (аб юбілеі, дні нараджэння, якія падлічваюцца толькі дзесяткамі).
|
|
| датаваць |
датаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
-
Абазначыць (абазначаць) дату на чым-н.
- Д. заяву ўчарашнім чыслом.
-
Устанавіць (-наўліваць) дату якога-н. факта.
- Д. падзеі.
- Д. з’яўленне пісьмовага помніка.
|| назоўнік: датаванне.
|
|
| датацыя |
датацыя назоўнік | жаночы род
Дзяржаўная грашовая дапамога прадпрыемствам, установам і арганізацьмм для пакрыцця перарасходаў і іншых патрэб.
|| прыметнік: датацыйны.
|
|
| даткнуцца |
даткнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне
Дакрануцца да чаго-н.
|| незакончанае трыванне: датыкацца.
|
|
| датла |
датла прыслоўе
Поўнасцю, зусім, канчаткова.
- Хата згарэла д.
- Знішчыць д.
|
|
| датуль |
датуль прыслоўе | размоўнае
-
Да таго месца.
- Дайшоў д., дзе дарога зварочвала ў лес.
-
Да таго часу.
- Сядзеў у хаце д., пакуль не скончыўся дождж.
|
|
| датчане |
датчане назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Даніі.
|| жаночы род: датчанка.
|| прыметнік: дацкі.
|
|
| датчык |
датчык назоўнік | мужчынскі род
Устройства, якое непасрэдна прымае і перадае спецыяльным прыборам даныя аб дзейнасці механізма, жывога арганізма або
якіх-н. з’яў.
|
|
| датычная |
датычная назоўнік | жаночы род
У матэматыцы: прамая лінія, што мае агульны пункт з крывой, але не перасякае яе ў блізкім месцы ад гэтага пункта.
- Правесці датычную да акружнасці.
|
|
| датычны |
датычны прыметнік
Прыналежны да чаго-н., які мае пэўнае дачыненне да нейкай справы.
- Д. да музыкі чалавек.
- Асобы, датычныя да злачынства.
|| назоўнік: датычнасць.
|
|
| датычыцца |
датычыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне
Мець дачыненне да каго-, чаго-н.
- Справа датычылася прысутных.
- Гэта вас не датычыцца.
|
|
| датэрміновы |
датэрміновы прыметнік
Які выконваецца раней устаноўленага тэрміну.
- Датэрміновае заканчэнне будоўлі.
- Датэрмінова (прыслоўе) здаць экзамены.
|
|
| даугавечны |
даугавечны прыметнік
-
Здольны жыць доўгі час.
- Гэта была сям’я даўгавечных.
- Дуб — даўгавечнае дрэва.
-
Разлічаны на доўгі час існавання, моцны.
|| назоўнік: даўгавечнасць.
|
|
| дафеадальны |
дафеадальны прыметнік
Які адносіцца да эпохі, што папярэднічала феадалізму.
|
|
| дах |
дах назоўнік | мужчынскі род
Верхняя частка будынка, якая засцерагае яго ад дажджу, снегу.
Пад адным дахам (размоўнае) — у адным доме з кім-н.
|| прыметнік: дахавы. Дахавае жалеза.
|
|
| даха |
даха назоўнік | жаночы род
Шуба з футравым мехам і падкладкай.
|
|
| дахаты |
дахаты прыслоўе
Дадому, да сваёй сям’і; у родныя мясціны.
- Ісці д.
- На канікулы ехаць д.
|
|
| дахаўшчык |
дахаўшчык назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, спецыяліст, які крые дах.
|| прыметнік: дахаўшчыцкі.
|
|
| даход |
даход назоўнік | мужчынскі род
Грошы ці матэрыяльныя каштоўнасці, якія атрымліваюцца ад прадпрыемства або ад якога-н. роду дзейнасці.
- Мільённыя даходы калгасаў.
- Нацыянальны д.
- Непрацоўныя даходы.
|| прыметнік: даходны.
|
|
| даходлівы |
даходлівы прыметнік
Даступны для разумення.
- Даклад чытаўся даходлівай мовай.
|| назоўнік: даходлівасць.
|
|
| даходны |
даходны прыметнік
-
гл. даход.
-
Прыбытковы, які прыносіць даход.
|| назоўнік: даходнасць.
|
|
| дацца |
дацца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Дазволіць што-н. з сабой зрабіць; паддацца.
- Сяргееў конь наравісты: не даецца.
-
Быць засвоеным.
- Матэматыка яму далася лёгка.
-
Стукнуцца чым-н. аб што-н. (размоўнае).
- Моцна даўся галавой аб вушак.
-
Стаць прадметам увагі (размоўнае).
- Даўся табе гэты пустаслоў.
Фразеалагізмы:
- Дацца ў знаю (размоўнае) — запомніцца.
- Дзіву дацца — здзівіцца.
- Не дацца ў крыўду — сумець пастаяць за сябе.
|| незакончанае трыванне: давацца.
|
|
| даць |
даць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
каго-што кому. Уручыць, перадаць з рук у рукі непасрэдна.
- Д. кнігу.
- Д. грошы на дорогу.
- Д. свой адрас.
- Колькі дасі за боты? (пераноснае значэнне: заплаціш).
-
што або з інфінітывам: кому. Тое, што і прадаставіць.
- Д. кватэру.
- Д. работу.
- Д. дарогу.
- Д. магчымасць што-н. зрабіць.
-
Атрымаць як вынік чаго-н.
- Зямля дала богаты ўраджай.
-
што кому і без дапаўнення. Устроіць для каго-н. якое-н. грамадскае мерапрыемства.
- Д. абед.
- Д. канцэрт у гонар госця.
-
што каму-чаму. Вызначыць узрост.
- На выгляд яму не дасі і сарака год.
-
У спалучэнні з назоўнікам выявіць якое-н. дзеянне, стан.
- Д. згоду.
- Д. асечку.
- Д. званок.
- Д. асадак.
-
Падвергнуць чаму-н.
- Д. спагнанне.
- Спірыду за хуліганства далі год.
-
Нанесці ўдар (размоўнае).
-
Даручыць, вызначыць.
-
дав, часціца Пры дзеяслове 1 ас. буд. часу абазначае спробу зрабіць што-н. або подступ да дзеяння
(размоўнае).
- Дай, думаю, сяду, адпачну.
Фразеалагізмы:
- Без дай прычыны — беспадстаўна.
- Даць зразумець — намякнуўшы, даць магчымасць здагадацца.
- Дай бог ногі (размоўнае) — пра жаданне хутчэй уцячы адкуль-н.
- Дай бог чутае бачыць (размоўнае) — пажаданне здзейсніць абяцанне.
- Даць аб сабе знаць — прыслаць аб сабе вестку; абазвацца.
- Даць волю рукам — біць каго-н.
- Даць галаву на адсячэнне — паручыцца сваім жыццём.
- Даць пачатак — з’явіцца крыніцай чаго-н.
- Даць слова — прадаставіць магчымасць выступіць на сходзе.
- Не даць (сябе) у крыўду — сумець пастаяць за сябе.
- Не даць ходу — затрымаць што-н.
- Даць пудла (размоўнае) — прамахнуцца ў якой-н. справе.
- Даць кругу (размоўнае) — прайсці ці праехаць лішнюю адлегласць, рухаючыся не нацянькі.
- Даць бярозавай кашы (размоўнае) — адсцябаць за які-н. учынак.
- Даць па шапцы (размоўнае) — выгнаць, зняць з работы.
- Даць дыхту (размоўнае) — даць наганяй.
- Даць пытлю (размоўнае) — адлупцаваць каго-н.
- Даць здачы — адказаць каму-н. тым жа.
- Даць цягу (размоўнае) — уцячы.
- Даць драла (дзёру, драпака, лататы) (размоўнае) — пусціцца наўцёкі.
- Даць дразда (размоўнае) — вызначыцца ў працы, танцах, гульні.
- Сам не гам і другому не дам (прымаўка) — не карыстаецца сам чым-н. і іншым не дазваляе.
- Даць праборку (размоўнае) — адчытаць каго-н.
- Даць па руках — пакараць; рашуча папярэдзіць.
- Даць дулю (размоўнае) — нічога не даць.
- Даць гасла (размоўнае) — паведаміць, даць знаць.
- Даць у лапу (размоўнае) — падкупіць каго-н. хабарам.
- Даць фору (размоўнае) — адчуваючы сябе мацнейшым у якой-н. гульні, даць наперад праціўніку якую-н. перавагу (у
шахматах — фігуру).
- Даць дуба (размоўнае) — памерці.
|| незакончанае трыванне: даваць.
|| назоўнік: дача.
|
|
| дацэнт |
дацэнт назоўнік | мужчынскі род
Вучонае званне выкладчыка вышэйшай навучальнай установы, якое папярэднічае прафесару, а таксама асоба, якая мае гэта
званне.
|| прыметнік: дацэнцкі.
|
|
| дацэнтравы |
дацэнтравы прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які накіроўваецца ў руху ад перыферыі да цэнтра.
|
|
| дацэнтура |
дацэнтура назоўнік | жаночы род
-
Званне, пасада дацэнта.
-
зборны назоўнік: Дацэнты.
|
|
| дацягнуцца |
дацягнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Выцягваючыся, дастаць што-н.
-
Цягнучыся ўздоўж, дасягнуць якой-н. мяжы.
- Чарга дацягнулася да дзвярэй.
-
Марудна праходзячы, дасягнуць якога-н. тэрміну.
- Час дацягнуўся да восені.
-
З цяжкасцю дайсці да якога-н. месца (размоўнае).
- Стары ледзь дацягнуўся да ложка.
|| незакончанае трыванне: дацягвацца.
|
|
| дацягнуць |
дацягнуць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Працягнуць да якой-н. мяжы.
- Д. руку да паліцы.
- Д. провад да вёскі.
- Д. песню да канца.
-
каго-што да чаго. Цягнучы, даставіць куды-н., да чаго-н.
-
З цяжкасцю даставіць да чаго-н. (самалёт, машыну); з цяжкасцю дабрацца да якога-н. месца (размоўнае).
- Самалёт ледзь дацягнуў да аэродрома.
-
што да чаго. Прамарудзіць з якой-н. справай (размоўнае).
- Д. здачу залікаў да восені.
-
Пражыць у якім-н. стане да пэўнага часу (размоўнае).
-
да чаго. Пражыць на свае сродкі так, каб іх хапіла да пэўнага тэрміну.
|| незакончанае трыванне: дацягваць.
|
|
| дацямна |
дацямна прыслоўе
Да таго часу, калі сцямнее.
|
|
| дача |
дача3 назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Участак зямлі пад лесам, лясная дзялянка.
|
|
| дачакацца |
дачакацца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Праіснаваць, прабыць да з’яўлення чаканага.
-
чаго і без дапаўнення. Сваімі паводзінамі давесці сябе да чаго-н. непрыемнага.
- 3 гэтымі махінацыямі ён дачакаецца непрыемнасцей.
- Ты ў мяне дачакаешся! (пагроза).
|
|
| дачарна |
дачарна прыслоўе
Да чарнаты.
|
|
| дачасны |
дачасны прыметнік
Які адбыўся раней тэрміну.
- Дачаснае выступленне.
- Дачасна (прыслоўе) абарвалася жыццё.
|| назоўнік: дачаснасць.
|
|
| дачаўладальнік |
дачаўладальнік назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае
Уласнік, гаспадар дачы.
|| жаночы род: дачаўладальніца.
|| прыметнік: дачаўладальніцкі.
|
|
| дачка |
дачка назоўнік | жаночы род
-
Асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.
-
чаго. Жанчына як носьбіт лепшых рыс свайго народа, грамадства, краіны (высокае).
- Вера Харужая — слаўная д. беларускага народа.
|| памяншальна-ласкальная форма: дачушка і дочухна.
|| прыметнік: даччын і даччыны.
|
|
| дачнік |
дачнік назоўнік | мужчынскі род
Той, хто жыве, адпачывае летам на дачы .
- Летам тут сем’ямі жывуць дачнікі.
|| жаночы род: дачніца.
|
|
| дачуцца |
дачуцца дзеяслоў | закончанае трыванне
Даведацца з чутак, якія дайшлі.
- Пра пажар ён дачуўся ўчора.
- Аб узнагародзе старшыня дачуўся толькі сёння.
|| незакончанае трыванне: дачувацца.
|
|
| даччыны |
даччыны прыметнік
-
гл. дачка.
-
Які ўтварыўся ў выніку аддзялення ад чаго-н. (спецыяльны тэрмін).
|
|
| дачыненне |
дачыненне назоўнік | ніякі род
Сувязь з кім-, чым-н.; адносіны да каго-, чаго-н.
|
|
| дачырвана |
дачырвана прыслоўе
Да чырвонага колеру.
|
|
| дачыста |
дачыста прыслоўе
-
Да чысціні.
-
пераноснае значэнне: Падчыстую, нічога не пакідаючы (размоўнае).
|
|
| дачытаць |
дачытаць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Скончыць чытанне чаго-н.
-
Прачытаць да якога-н. месца.
- Д. кнігу да другого раздзела.
|| незакончанае трыванне: дачытваць.
|
|
| дашак |
дашак назоўнік | мужчынскі род | абласное
Стрэшка над студняй.
|| прыметнік: дашкавы.
|
|
| дашкольны |
дашкольны прыметнік
Які адносіцца да ўзросту, што папярэднічае паступленню дзіцяці ў школу.
- Дашкольнае выхаванне.
- Дашкольная ўстанова.
|
|