| выйгрыш |
выйгрыш назоўнік | мужчынскі род
-
гл. выйграць.
-
Тое, што выйграна.
- Вялікі в. па пазыцы.
- Быць у выйгрышы (выйграць; таксама пераноснае значэнне: аказацца ў больш выгадным становішчы).
|| прыметнік: выйгрышны.
- Выйгрышная пазіцыя (якая абяцае выйгрыш або, пераноснае значэнне, удачу, поспех).
|
|
| выйсце |
выйсце назоўнік | ніякі род
-
Месца для выхаду куды-н.
-
пераноснае значэнне: Спосаб вырашэння чаго-н.
- Знайсці в. з якога-н. становішча.
|
|
| выйсці |
выйсці дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Пайсці адкуль-н., пакінуць межы чаго-н.
- В. з хаты.
- В. з акружэння.
- В. са складу камісіі.
-
Паявіцца, апынуцца дзе-н. (пайшоўшы адкуль-н.).
- В. на дорогу.
- Сонца выйшла з-за хмар.
- В. з адстаючых у перадавыя.
-
пераноснае значэнне: Перастаць быць у якім-н. стане, становішчы.
- В. з цярпення.
- В. з сябе (раззлавацца).
- В. з ужытку.
- В. з-пад улады.
-
Быць выдадзеным, надрукаваным.
- Кніга выйшла з друку.
- Фільм выйшаў на экраны.
-
безасабовая форма: Прыйсціся, дастацца, выпасці.
- На кожнага выйшла па сто рублёў.
-
Зрасходавацца, кончыцца.
- Выйшлі ўсе запасы.
- Выйшаў тэрмін.
-
(са словам «замуж» або без яго). Стаць чыёй-н. жонкай.
- В. замуж за інжынера.
- В. за урача.
-
Атрымацца, утварыцца ў выніку якой-н. апрацоўкі, падрыхгоўкі, якіх-н. дзеянняў.
- Выйшла добрая рэч.
- З такого куска выйдзе дзве кашулі.
- З яго выйшаў добры майстар.
-
Здарыцца, адбыцца ў выніку чаго-н.
- Выйшла непрыемнасць.
- Выйшла, што я праў.
-
Зрабіцца, стаць кім-н.
-
Пра паходжанне каго-н.
- В. з асяроддзя людзей працы.
|| незакончанае трыванне: выходзіць.
|| назоўнік: выхад.
- На в. (каманда выходзіць).
|| прыметнік: выхадны.
- Выхадныя даныя (у друкаваным выданні: звесткі пра месца, год выпуску, выдавецтва).
- Выходная адтуліна.
- В. комін.
|
|
| выкаваць |
выкаваць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Куючы, зрабіць што-н.
-
пераноснае значэнне: Цярпліва стварыць, выхаваць (высокае).
- В. непераможную армію.
- В. новыя кадры.
|| незакончанае трыванне: выкоўваць.
|| назоўнік: выкоўванне.
|
|
| выказацца |
выказацца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Выказаць сваю думку пра што-н.
- Сусветная грамадскасць выказалася супраць войны.
- В. па докладу.
- В. за рэзалюцыю.
-
Закончыць выказванне, выказаць усё, выгаварыцца.
-
Сказаць, у тых ці іншых словах перадаць сваю думку.
|| незакончанае трыванне: выказвацца.
|
|
| выказаць |
выказаць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Перадаць словамі.
- В. сваю думку.
- В. пажаданне.
-
Выявіць, выкрыць тое, што павінна было ўтойвацца ад іншых.
-
Перадаць словам свае адносіны да каго-, чаго-н.
- В. падзяку.
- В. спачуванне.
|| незакончанае трыванне: выказваць.
|| назоўнік: выказванне.
|
|
| выказнік |
выказнік назоўнік | мужчынскі род
-
У граматыцы: галоўны член сказа, які абазначае дзеянне ці стан прадмета, выражанага дзейнікам.
-
Тое, што і выразнік.
- Францішак Багушэвіч — в. думак і спадзяванняў простого народа.
|| прыметнік: выказнікавы.
|
|
| выкалаць |
выкалаць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Праткнуць чым-н. вострым.
- В. вока.
- Хоць вока выкалі (вельмі цёмна).
-
Зрабіць узор, малюнак і пад., праколваючы чым-н. вострым.
-
Высечы з сярэдзіны чаго-н. вострым.
|| незакончанае трыванне: выколваць.
|
|
| выкалаціць |
выкалаціць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Уручную збольшага абмалаціць, абабіць.
-
Спагнаць сілай, прымусам або з цяжкасцю атрымаць (размоўнае).
|| незакончанае трыванне: выкалочваць.
|
|
| выкалупаць |
выкалупаць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Калупаючы, выняць.
-
Калупаючы, зрабіць паглыбленне (размоўнае).
|| незакончанае трыванне: выкалупваць.
|| аднакратны дзеяслоў: выкалупнуць.
|
|
| выкалупіць |
выкалупіць дзеяслоў | закончанае трыванне
Калупнуўшы, выняць.
|| незакончанае трыванне: выкалупліваць.
|| аднакратны дзеяслоў: выкалупнуць.
|
|
| выканальны |
выканальны прыметнік | кніжнае
Які можа быць выкананы.
|| назоўнік: выканальнасць.
|
|
| выканальніцкі |
выканальніцкі прыметнік
Тое, што і выканаўчы (у 2 знач.).
- Выканальніцкае майстэрства.
|
|
| выканаць |
выканаць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Ажыццявіць, здзейсніць (наказ, заданне, задуму і пад.).
- В. план.
- В. абяцанне.
- В. загад.
-
Праспяваць, сыграць, станцаваць.
|| незакончанае трыванне: выконваць.
|| назоўнік: выкананне.
- Праверка выканання.
- Прывесці ў выкананне.
- Культура выканання.
|
|
| выканаўца |
выканаўца назоўнік | мужчынскі род
Той, хто выконвае што-н. (гл. выканаць).
- В. работ.
- В. ролі Паўлінкі.
- Судовы в. (службовая асоба, якая ажыццяўляе рашэнні суда па выканаўчых лістах).
|
|
| выканаўчы |
выканаўчы прыметнік
-
Які ажыццяўляе выкананне рашэнняў, пастаноў заканадаўчых органаў, практычна кіруе чым-н.
- Выканаўчая ўлада.
- В. камітэт.
- В. ліст (дакумент, па якім ажыццяўляецца судовае рашэнне).
-
Які мае адносіны да выканаўцы — да таго, хто выступае з выкананнем якога-н. мастацкага твора.
|| назоўнік: выканаўчасць.
|
|
| выканком |
выканком назоўнік | мужчынскі род
Скарачэнне: выканаўчы камітэт.
- В. гарадскога Савета дэпутатаў.
|| прыметнік: выканкомаўскі.
|
|
| выкапаць |
выкапаць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
гл. капаць.
-
пераноснае значэнне: Знайсці, дастаць (размоўнае).
- Дзе вы выкапалі такую кнігу?
|| незакончанае трыванне: выкопваць.
|
|
| выкапень |
выкапень назоўнік | мужчынскі род
-
Мінералы, руда і пад., здабытая з нетраў зямлі.
-
Арганізм, які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў адкладах зямной кары.
|| прыметнік: выкалнёвы.
|
|
| выкарабкацца |
выкарабкацца дзеяслоў | закончанае трыванне
Карабкаючыся, вылезці, выбрацца.
- В. з ямы.
- В. з бяды (пераноснае значэнне і размоўнае).
|| незакончанае трыванне: выкарабквацца.
|
|
| выкараніцца |
выкараніцца дзеяслоў | закончанае трыванне
Канчаткова знішчыцца, зжыцца.
- Выкараніліся старыя прымхі.
|| незакончанае трыванне: выкараняцца.
|| назоўнік: выкаранённе.
|
|
| выкараніць |
выкараніць дзеяслоў | закончанае трыванне
Канчаткова знішчыць, зжыць.
|| незакончанае трыванне: выкараняць.
|| назоўнік: выкараненне.
|
|
| выкараскацца |
выкараскацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і выкарабкацца.
|| незакончанае трыванне: выкарасквацца.
|
|
| выкармак |
выкармак назоўнік | мужчынскі род
-
Дзіцяня жывёліны, выкармленае ў хатніх умовах, без маці.
-
пераноснае значэнне: Пра нікчэмнага, подлага чалавека, выхаванага дрэнным асяроддзем (пагардлівае).
|
|
| выкарміць |
выкарміць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Кормячы, выгадаваць, узгадаваць.
-
Зрабіць сытым, адкарміць.
|| незакончанае трыванне: выкормліваць.
|| назоўнік: выкормліванне.
|| прыметнік: выкармачны.
|
|
| выкарчаваць |
выкарчаваць дзеяслоў | закончанае трыванне
Карчуючы, выдаліць.
- В. пні.
- В. бюракратызм (пераноснае значэнне).
|| незакончанае трыванне: выкарчоўваць.
|| назоўнік: выкарчоўванне і выкарчоўка.
|
|
| выкарыстаць |
выкарыстаць дзеяслоў | закончанае трыванне
Скарыстаць, ужыць з карысцю.
- В. спецыяліста.
- В. матэрыял.
- В. зручны момант.
- В. вопыт перадавікоў.
|| незакончанае трыванне: выкарыстоўваць.
|| назоўнік: выкарыстанне і выкарыстоўванне.
|
|
| выкасаваць |
выкасаваць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і выкрасліць.
- В. прозвішча са спісу.
- В. цытату.
|| незакончанае трыванне: выкасоўваць.
|
|
| выкасіць |
выкасіць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Скасіць траву і пад. дзе-н.
-
пераноснае значэнне: Знішчыць у вялікай колькасці (агаём, пошасцю і пад.).
- Некалі тут халера выкасіла многа людзей.
- Пажарам выкасіла паўвёскі (безасабовая форма).
- В. кулямётам рады ворага.
|| незакончанае трыванне: выкошваць.
|| назоўнік: выкошванне.
|| прыметнік: выкасны.
|
|
| выкаціцца |
выкаціцца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Коцячыся, выйсці, выпасці адкуль-н.
-
Тое, што і выкаціць (у 2 знач. і размоўнае).
- З-за павароту выкацілася машына.
|| незакончанае трыванне: выкочвацца.
|
|
| выкаціць |
выкаціць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Коцячы, перамясціць, выдаліць.
- В. бочку з падвала.
- В. калёсы на двор.
-
Хутка выехаць адкуль-н. (размоўнае).
- На плошчу выкаціў аўтобус.
-
пераноснае значэнне, ас. і безасабовая форма Знішчыць агнём (размоўнае).
- Пажар выкаціў папавіну вёскі.
- Жыта выкаціла агнём.
Фразеалагізм:
- Выкаціць бельмы (размоўнае грубае) — вытарашчыць вочы.
|| незакончанае трыванне: выкочваць.
|
|
| выкачацца |
выкачацца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Разгладзіцца, расправіцца пры качанні.
-
у што. Качаючыся, абляпіцца, запэцкацца.
-
у чым. Пакачацца.
-
Паправіцца, выжыць (размоўнае).
- Доўга хварэла, а потым выкачалася.
|| незакончанае трыванне: выкачвацца.
|
|
| выкачаць |
выкачаць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
гл. качаць.
-
Качаючыся, прымяць, утрамбаваць.
-
Качаючы, укачаць, абляпіць у што-н., запэцкаць у што-н.
|| незакончанае трыванне: выкачваць.
|
|
| выкашляцца |
выкашляцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Кашляючы, ачысціць горла ад чаго-н., адкашляцца.
|| незакончанае трыванне: выкашлівацца.
|
|
| выкашляць |
выкашляць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Кашляючы, выплюнуць.
|| незакончанае трыванне: выкашліваць.
|
|
| выкладаць |
выкладаць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
гл. выкласці.
-
Кавучаючы, паведамляць, перадаваць звесткі пра што-н.
- В. родную мову.
- В. ва універсітэце.
|| назоўнік: выкладанне.
|
|
| выкладка |
выкладка назоўнік | жаночы род
-
гл. выкласці.
-
звычайна мн. Разлік, вылічэнне.
-
Паходная амуніцыя салдата.
|
|
| выкладчык |
выкладчык назоўнік | мужчынскі род
Той, хто выкладае які-н. вучэбны прадмет у навучальнай установе.
- В. матэматыкі.
- Вопытны в.
|| жаночы род: выкладчыца.
|| прыметнік: выкладчыцкі.
|
|
| выклапатаць |
выклапатаць дзеяслоў | закончанае трыванне
Дабіцца клопатамі.
|
|
| выкласці |
выкласці дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Выняўшы адкуль-н., пакласці.
-
што чым. Пакрыць, аздобіць, вымасціць (паверхню чаго-н.).
-
Збудаваць, вывесці.
-
пераноснае значэнне: Адкрыта выказаць, паведаміць.
- В. прэтэнзіі, меркаванні.
- В. просьбу.
|| незакончанае трыванне: выкладваць і выкладаць.
|| назоўнік: выкладванне, выкладанне, выклад і выкладка.
|| прыметнік: выкладны.
|
|
| выклеваць |
выклеваць дзеяслоў | закончанае трыванне
Вышчыпаць, выдраць дзюбай, выдзеўбці.
|| незакончанае трыванне: выклёўваць.
|
|
| выключальнік |
выключальнік назоўнік | мужчынскі род
Прыстасаванне для выключэння і ўключэння алектрычнага току.
|
|
| выключна |
выключна прыслоўе і часціца
-
часціца: Толькі.
- Ён есць в. раслінную ежу.
-
прыслоўе: Асабліва, незвычайна.
|
|
| выключны |
выключны прыметнік
-
Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных норм (кніжнае).
-
Асаблівы, незвычайны.
-
Які з’яўляецца асаблівасцю толькі дадзенай асобы, калектыву, рэчы.
- Выключная заслуга вучонага.
- Вырабы выключнай якасці.
|| назоўнік: выключнасць.
|
|
| выключыцца |
выключыцца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Перастаць удзельнічаць у чым-н.
-
Перастаць дзейнічаць, адключыўшыся.
|| незакончанае трыванне: выключацца.
|
|
| выключыць |
выключыць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Вывесці са складу чаго-н.
- В. з брыгады.
- В. са спісаў.
-
Спыніць дзеянне чаго-н. шляхам адключэння ці выключэння.
- В. радыёпрыёмнік.
- В. ток.
|| незакончанае трыванне: выключаць.
|| назоўнік: выключэнне.
|
|
| выключэнне |
выключэнне назоўнік | ніякі род
-
гл. выключыць.
-
Адступленне ад агульнага правша, рэдкі выпадак.
- Няма правіла без выключэння.
- За выключеннем.
-
прыназоўнік з Р. — акрамя, апрача каго-, чаго-н.
- Сабраліся ўсе, за выключэннем хворых.
|
|
| выклік |
выклік назоўнік | мужчынскі род
-
гл. выклікаць.
-
Патрабаванне, запрашэнне з’явіцца куды-н.
- З’явіцца па выкліку.
- В. у суд.
-
Запрашэнне, прапанова ўдзельнічаць у чым-н.
- В. на спаборніцтвы.
- В. на дуэль.
-
Выражанае позіркам, словамі, учынкамі і пад. жаданне ўступіць у барацьбу.
- Кінуць в. грамадству (звычайна пра ўчынак, што ідзе ўразрэз з чым-н. агульнапрынятым).
- У яго словах прагучаў в.
|
|
| выклікаць |
выклікаць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Паклікаць адкуль-н., запрасіць, прапанаваць з’явіцца.
- В. да начальства.
- В. спевака апладысментамі.
- В. вучня (прапанаваць адказаць).
-
каго на што або з інфінітывам: Прапанаваць прыняць удзел у чым-н., схіліць на ўзаемнае дзеянне, пачуццё і
пад.
- В. на спаборніцтва.
- В. бароцца (мерацца сіламі ў спартыўнай барацьбе).
- В. на шчырую размову.
-
што З’явіцца прычынай узнікнення чаго-н., парадзіць.
- В. апетыт.
- Гэта не выкліча цяжкасцей.
- Чым быу выкліканы пажар?
|| незакончанае трыванне: выклікаць.
|| назоўнік: выклік.
|
|
| выклікнуць |
выклікнуць дзеяслоў | аднакратны дзеяслоў | закончанае трыванне
Гучна выкрыкнуць, вымавіць.
|| незакончанае трыванне: выклікаць.
|
|