Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
згінацца

згінацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і гнуцца.

згінаць

згінаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і гнуць (у 1 і 2 знач.).

згінуць

згінуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Знікнуць, прапасці.

  • Згінь з маіх вачэй!
здабытак

здабытак назоўнік | мужчынскі род

  1. Маёмасць, уласнасць; тое, што непадзельна стала чыім-н. набыткам.

    • Сялянскія здабыткі.
    • Творчасць Янкі Купалы стала здабыткам сусветнай культуры.
  2. Дасягненні ў развіцці чаго-н.

    • Мастацкія здабыткі.
  3. Здабытая рэч, прадмет і пад.

    • Паляўнічы з.
  4. Вынік множання.

здабытчык

здабытчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто займаецца здабычай чаго-н.

    • З. нафты.
  2. Чалавек, які здабывае сродкі на жыццё (размоўнае).

|| жаночы род: здабытчыца.

|| прыметнік: здабытчыцкі.

здабыць

здабыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Дастаць, набыць.

    • З. цяслярны інструмент.
    • З. каштоўныя звесткі.
  2. Дастаць з нетраў зямлі.

    • З. каменны вугаль.
    • З. нафту.
  3. пераноснае значэнне: Дабіцца чаго-н. шляхам барацьбы, настойлівасці, працы і пад.

    • З. славу.
    • З. перамогу ў баях.
    • Здабыць корань — у матэматыцы: выканаць дзеянне, адваротнае ўзвядзенню ў ступень.
    • З. корань з ліку.

|| незакончанае трыванне: здабываць.

|| назоўнік: здабыча.

  • Адправіцца на здабычу (на паляванне, на промысел).
здабыча

здабыча назоўнік | жаночы род

  1. гл. здабыць.

  2. Тое, што здабыта, набыта.

здабычлівы

здабычлівы прыметнік | размоўнае

Удачлівы ў здабычы.

  • З. рыбалоў.

|| назоўнік: здабычлівасць.

здавальненне

здавальненне назоўнік | ніякі род

Тое, што і задавальненне.

здавальняючы

здавальняючы прыметнік

  1. Даволі добры, які задавальняе пэўныя запатрабаванні.

    • З. адказ.
    • Работа выканана здавальняюча (прыслоўе).
  2. здавальняюча, нескланяльнае, н. Адзнака, якая абазначае самую нізкую станоўчую ацэнку ведаў.

    • Здаць экзамен на здавальняюча.
здавацца

здавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. здацца2.

  2. у знач. пабочн. здаецца, здавалася. Як быццам, нібыта, відаць.

    • Здаецца, Вас, калега, можна павіншаваць.
    • Гэтаму дажджу, здавалася, не будзе канца.
здаволены

здаволены прыметнік

Тое, што і задаволены.

|| назоўнік: здаволенасць.

здаволіцца

здаволіцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і задаволіцца.

|| незакончанае трыванне: здавальняцца і здавольвацца.

здаволіць

здаволіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і задаволіць.

|| незакончанае трыванне: здавальняць і здавольваць.

здагадацца

здагадацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Зразумець, прыйсці да правільнай думкі.

|| незакончанае трыванне: здагадвацца.

здагадка

здагадка назоўнік | жаночы род

  1. Меркаванне, заснаванае на верагоднасці, магчымасці чаго-н.

    • Ваша з. правільная: так і было.
  2. Кемлівасць, здольнасць улоўліваць сутнасць справы (размоўнае).

    • У гэтай справе патрэбна з.
здагадлівы

здагадлівы прыметнік

Кемлівы, які лёгка знаходзіць правільнае рашэнне.

  • Здагадлівае дзіця.

|| назоўнік: здагадлівасць.

здалёк

здалёк (здалёку) прыслоўе

З далёкай адлегласці ці з аддаленага месца, далёкай мясцовасці.

  • Вёска відаць з.
  • Пачаць размову з. (пераноснае значэнне: не прыступаючы адразу да сутнасці справы).
здань

здань назоўнік | жаночы род

Вобраз каго-, чаго-н., які ўзнікае ва ўяўленні, прывід, тое, што здаецца.

  • Начныя здані.
  • Перажытае чаргавалася з нейкімі зданямі.
здаравенны

здаравенны прыметнік | размоўнае

  1. Высокага росту і моцнага целаскладу.

    • З. мужчына.
  2. Вельмі вялікі, велізарны (пра рэчы, прадметы).

    • Здаравеннае палена.
здаравець

здаравець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца здаравейшым.

|| закончанае трыванне: паздаравець.

здаравяка

здаравяка (здаравяк) назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы.

|| жаночы род: здаравячка.

здаравіла

здаравіла назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Тое, што і здаравяка.

здаровы

здаровы прыметнік

  1. Які мае добрае здароўе, не хворы.

    • Здаровае дзіця.
    • З. арганізм.
  2. Які выражае здароўе, уласцівы здароваму чалавеку.

    • З. выгляд.
    • З. смех.
  3. Карысны для здароўя.

    • Здаровае надвор’е.
    • Здаровае харчаванне.
  4. пераноснае значэнне: Карысны, правільны.

    • Здаровая ідэя.
    • З. быт.
  5. Моцнага целаскладу, дужы (размоўнае).

    • З. хлопец.
  6. Вялікі, моцны (пра з’явы, прадметы; размоўнае).

    • З. мароз.
    • З. кавалак жалеза.
  7. у знач. выклічнік: здароў (здарова)! Ужыв. як прывітанне пры сустрэчы (размоўнае).

    • Будзь (або бывай) здароў — развітальнае пажаданне аставацца здаровым.
здарожаны

здарожаны прыметнік

  1. Стомлены, змучаны дарогай, у дарозе.

    • З. конь.
  2. Які выражае стомленасць дарогай.

    • З. выгляд.

|| назоўнік: здарожанасць.

здарожыцца

здарожыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаміцца, змучыцца ў дарозе.

|| незакончанае трыванне: здарожвацца.

здароўе

здароўе назоўнік | ніякі род

  1. Правільная, нармальная дзейнасць арганізма.

    • Берагчы з.
    • Адбіцца на здароўі.
    • Стан здароўя.
  2. Той або іншы стан арганізма.

    • Моцнае, слабае з.
    • Як з.?
    • За ваша з. (зварот да таго, за каго паднімаюць тост).
    • На з. (выраз добрага пажадання ў знач. калі ласка).

|| памяншальна-ласкальная форма: здароўечка.

  • Добрага Вам здароўечка (пажаданне пры развітанні або прывітанне пры сустрэчы).
здароўкацца

здароўкацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Вітаць адзін аднаго пры сустрэчы.

  • З. за руку.

|| закончанае трыванне: паздароўкацца.

|| назоўнік: здароўканне.

здарыцца

здарыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адбыцца, стацца.

    • Што здарылася?
  2. безасабовая форма, з інфінітывам: Выпасці на чыю-н. долю.

    • Здарылася заначаваць аднойчы ў лесе.
  3. Нечакана з’явіцца, трапіцца (размоўнае).

    • Здарылася падарожная машына.

|| незакончанае трыванне: здарацца.

здарэнне

здарэнне назоўнік | ніякі род

  1. Нечаканы выпадак у жыцці.

    • Цікавае з.
  2. Якая-н. незвычайная падзея.

    • Вулічнае з.
здатачны

здатачны прыметнік | афіцыйнае

Такі, дзе і на якім праводзіцца здача, перадача чаго-н.

  • З. пункт.
  • Здатачная квітанцыя.
здатны

здатны прыметнік

  1. Здольны на што-н., схільны да чаго-н., умелы.

    • З. да навукі.
    • Паказаць, хто на што з.
  2. Зручны, прыгодны для чаго-н.

    • Месца для начлегу выбралі здатнае.

|| назоўнік: здатнасць.

здатчык

здатчык назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае

Асоба, якая ажыццяўляе здачу прадукцыі, маёмасці.

  • З. збожжа.
  • З. рэчаў на камісію.

|| жаночы род: здатчыца.

здацца

здацца3 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Спатрэбіцца.

  • Нашто я там каму здаўся?
здаць

здаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перадаць каму-н. (пра наяўнае, выкананае, даручанае).

    • З. рэчы ў багаж.
    • З. дакументы ў архіў.
    • З. дзяжурства.
    • З. хлеб дзяржаве.
    • З. манаграфію ў друк.
    • З. затрыманага ў міліцыю.
  2. Аддаць у наём.

    • З. пакой кватарантам.
    • З. зямлю ў арэнду.
  3. Уступіць, аддаць непрыяцелю (у выніку няўдачнага бою ці без бою).

    • З. горад.
    • З. пазіцыі (таксама пераноснае значэнне).
  4. Аслабіць, зменшыць, не справіўшыся.

    • З. тэмп работы.
  5. Раздаць у гульні (карты).

  6. Вытрымаць іспыты на веды, уменне.

    • З. залік.
    • З. нормы па бегу.
  7. Стаць слабейшым, цішэйшым, горшым (размоўнае).

    • Пад вясну мароз здаў.
    • Сэрца здало.
    • Машына здала.

|| незакончанае трыванне: здаваць.

|| назоўнік: здача.

здача

здача назоўнік | жаночы род

  1. гл. здаць.

  2. Лішак грошай, які вяртаецца пры разліку.

    • Атрымаць здачу.
    • З. з пяці тысяч рублёў.

Даць здачы каму (размоўнае) — адказаць ударам на ўдар.

здаўмецца

здаўмецца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Дадумацца да чаго-н., здагадацца пра што-н.

  • 3., у чым справа.
здаўна

здаўна прыслоўе

З даўніх часоў.

  • Так тут з. вядзецца.
здвоіць

здвоіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць што-н. двайным.

    • З. нітку.
  2. Занава размясціць у страі ў дзве шарэнгі.

    • З. рады.

|| незакончанае трыванне: здвойваць.

|| назоўнік: здвойванне.

|| назоўнік: здваенне.

здзейсніцца

здзейсніцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Ажыццявіцца, збыцца.

  • Мая мара здзейснілася.

|| незакончанае трыванне: здзяйсняцца.

|| назоўнік: здзяйсненне.

здзейсніць

здзейсніць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ажыццявіць, ператварыць у рэчаіснасць.

    • З. планы.
  2. Зрабіць што-н. незвычайнае.

    • З. подзвіг.

|| незакончанае трыванне: здзяйсняць.

|| назоўнік: здзяйсненне.

здзек

здзек назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. здзекавацца.

  2. Злая, зневажальная насмешка, а таксама зневажальны ўчынак ці паводзіны ў адносінах да каго-, чаго-н.

    • Зносіць здзекі ад каго-н.

|| прыметнік: здзеклівы.

  • Здзеклівая ўсмешка.
здзекавацца

здзекавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Мучыць, катаваць каго-н.

    • З. з людзей.
  2. Злосна, зняважліва высмейваць, абражаць каго-, што-н., кпіць з каго-, чаго-н.

    • Недаравальна з. з чалавека.

|| назоўнік: здзек.

здзелка

здзелка назоўнік | жаночы род

Двухбаковы дагавор аб выкананні чаго-н.

  • Гандлёвая з.
  • Зрабіць здзелку.
  • З. з сумленнем (пераноснае значэнне: учынак супраць уласных перакананняў).
здзельны

здзельны прыметнік

Які аплачваецца па колькасці зробленага.

  • Здзельная работа.
  • Здзельная аплата.

|| назоўнік: здзельнасць.

здзельшчык

здзельшчык назоўнік | мужчынскі род

Рабочы, які выконвае здзельную работу.

|| жаночы род: здзельшчыца.

|| прыметнік: здзелышчыцкі.

здзельшчына

здзельшчына назоўнік | жаночы род

Здзельная работа.

здзеравянелы

здзеравянелы прыметнік

Тое, што і адзеравянелы.

здзерціся

здзерціся дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і садрацца.

  • Лыка лёгка здзерлася.

|| незакончанае трыванне: здзірацца.

здзьмухаць

здзьмухаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Дзьмухаючы, скінуць, сагнаць.

  • З. пыл са стала.

|| незакончанае трыванне: здзьмухваць.

|| аднакратны дзеяслоў: здзьмухнуць.