Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
зваротак

зваротак назоўнік | мужчынскі род

У граматыцы: слова ці група слоў, якімі называюць таго, да каго звяртаюцца.

  • Выдзеліць коскамі з.
зваротны

зваротны прыметнік

  1. Які вядзе назад (пра шлях, дарогу).

    • З. шлях.
  2. Які аднаўляецца, падчас узнікае зноў.

    • З. тыф.
  3. У граматыцы: які абазначае адносіны да суб’екта маўлення.

    • З. дзеяслоў.

Зваротны адрас — адрас адпраўшчыка пісьма, пасылкі і пад.

зваршчык

зваршчык назоўнік | мужчынскі род

Рабочы па зварцы металаў.

|| жаночы род: зваршчыца.

зварыцца

зварыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. варыцца.

  2. Злучыцца шляхам зваркі.

|| незакончанае трыванне: зварвацца.

зварыць

зварыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. варыць.

  2. Злучыць, запаўняючы прамежкі расплаўленым металам ці сціскаючы, скоўваючы ў распаленым выглядзе.

    • З. секцыі трубаправода.

|| незакончанае трыванне: зварваць.

|| назоўнік: зварка.

  • Газавая з.
  • Аўтагенная з.
звар’яцелы

звар’яцелы прыметнік

  1. Які страціў розум, псіхічна хворы.

    • З. чалавек.
    • Крычыць нібы з.
  2. Безразважны, раз’юшаны (размоўнае).

    • З. ад злосці, ён біў посуд.

|| назоўнік: звар’яцеласць.

звар’яцець

звар’яцець дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Захварэць на псіхічнае расстройства.

  2. Страціць развагу, раз’юшыцца (размоўнае).

звастрыцца

звастрыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць вельмі тонкім, вузкім ад вастрэння або доўгага ўжывання.

  • Нож звастрыўся.

|| незакончанае трыванне: звострывацца.

звастрыць

звастрыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрэзаць, знішчыць няроўнасці тачыльным інструментам.

    • З. няроўнасці на лязе.
  2. Пра нож і іншую прыладу: зрабіць тонкім, вузкім ад доўгага ўжывання.

|| незакончанае трыванне: звострываць.

звацца

звацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Насіць імя, называцца.

  • Гэты курорт завецца Сочы.
  • Каб людзьмі з., трэба людзьмі быць (прыказка).
зваць

зваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Голасам, сігналам прасіць наблізіцца.

    • З. на дапамогу.
  2. Запрашаць куды-н.

    • З. у госці.
  3. Называць.

    • Яго звалі Міхасём.

|| закончанае трыванне: пазваць.

зведаць

зведаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Атрымаць звесткі аб чым-н., пазнаць што-н.

    • З. невядомае.
  2. Спазнаць на вопыце, перажыць.

    • З. многа гора.

|| незакончанае трыванне: зведваць.

звезці

звезці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Возячы, даставіць куды-н., перавезці (пра ўсё, многае).

    • З. каменне ў кучу.
    • З. хлеб з поля.
  2. Везучы, перамясціць зверху ўніз.

    • З. воз з гары.
  3. Ад’язджаючы, непрыметна ўзяць з сабой і адвезці куды-н.

    • Паехаў і кнігу звёз.

|| незакончанае трыванне: звозіць.

|| назоўнік: звоз.

звекаваць

звекаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пражыць век дзе-н., у якім-н. стане.

  • Ён так і звекаваў бабылём.
звеку

звеку прыслоўе

З даўніх часоў, спрадвеку.

  • Ён з. глухі.
звеннявы

звеннявы прыметнік

  1. гл. звяно.

  2. Кіраўнік звяна (у 3 знач.).

    • Нарада звеннявых.

|| жаночы род: звеннявая.

звер

звер назоўнік | ніякі род

  1. Дзікая, звычайна драпежная жывёліна.

    • Пушны з.
  2. пераноснае значэнне: Пра вельмі злога, жорсткага чалавека.

|| памяншальная форма: звярок.

|| зборны назоўнік: звяр’ё.

|| прыметнік: звярыны.

  • Звярыныя сляды.
  • З. страх (надзвычай моцны).
  • З. арнамент (з адлюстраваннем жывёл).
звера

звера прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да звера, звяроў, такі, як у звера, звяроў, напр. зверабойны, звералоў, зверападобны;
  2. які мае адносіны да зверагадоўлі, напр. зверагаспадарка, зверапітомнік, звераферма.
зверабой

зверабой2 назоўнік | мужчынскі род

Травяністая лекавая расліна, звычайна з жоўтымі кветкамі.

  • Настойка зверабою.

|| прыметнік: зверабойны.

  • Сямейства зверабойных (назоўнік).
звераваты

звераваты прыметнік

  1. Падобны з выгляду на звера.

  2. У абыходжанні — грубы, злосны, нелюдзімы.

    • З. чалавек.

|| назоўнік: звераватасць.

зверавод

зверавод назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па звераводству, зверагадовец.

звераводства

звераводства назоўнік | ніякі род

Тое, што і зверагадоўля.

|| прыметнік: звераводчы.

зверагадовец

зверагадовец назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па зверагадоўлі, зверавод.

зверагадоўля

зверагадоўля назоўнік | жаночы род

Прамысловае развядзенне пушных звяроў, звераводства.

|| прыметнік: зверагадоўчы.

  • Зверагадоўчая ферма.
звералоў

звералоў назоўнік | мужчынскі род

Прамысловы паляўнічы на звяроў.

звералоўства

звералоўства назоўнік | ніякі род

Прамыстовае паляванне на звяроў.

|| прыметнік: звералоўны.

звераня

звераня (зверанё) назоўнік | ніякі род

Дзіцяня звера.

зверападобны

зверападобны прыметнік

Які нагадвае звера, падобны да звера.

  • З. выгляд.

|| назоўнік: зверападобнасць.

звераферма

звераферма назоўнік | жаночы род

Прадпрыемства па вырошчванню каштоўных звяроў.

звергнуць

звергнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Сілай пазбавіць улады, скінуць; знішчыць, спыніць існаванне чаго-н. (высокае).

    • З. цара.
    • З. самадзяржаўе.
  2. каго і без дапаўнення. Нарадзіць заўчасна (пра жывёл; размоўнае).

    • Карова звергла.

|| незакончанае трыванне: звяргаць.

|| назоўнік: звяржэнне.

зверскі

зверскі прыметнік

  1. Уласцівы зверу (у 2 знач.), люты, жорсткі.

    • Зверскае забойства.
  2. Вельмі моцны; надзвычайны (размоўнае).

    • З. апетыт.

|| назоўнік: зверства.

зверства

зверства назоўнік | ніякі род

  1. гл. зверскі.

  2. Зверскі ўчынак, жорсткасць.

    • Фашысцкія зверствы.
зверстваваць

зверстваваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Учыняць зверства.

зверху

зверху прыслоўе

  1. У напрамку ўніз.

    • З. пасыпалася лісце.
    • Глядзець з. ўніз (таксама пераноснае значэнне: адносіцца да каго-н. з пагардай, высакамерна).
  2. З боку вышэйстаячых органаў.

    • Дырэктыва з.
  3. Па паверхні, у верхняй частцы чаго-н.

    • Тлушч плавае з.
    • Масла сапсавалася толькі з.
звершчык

звершчык назоўнік | мужчынскі род

Работнік па зверцы чаго-н. з чым-н.

|| жаночы род: звершчыца.

зверына

зверына назоўнік | жаночы род

  1. зборны назоўнік: Звяры.

    • У лесе многа зверыны.
  2. м. Вялікі звер (размоўнае).

зверыцца

зверыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць зверку, праверыць што-н. па якіх-н. крыніцах.

    • З. са слоўнікам.
  2. Тое, што і зняверыцца (размоўнае).

|| незакончанае трыванне: звярацца.

зверыць

зверыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Праверыць, параўнаўшы з чым-н., узятым за ўзор.

  • З. копію з арыгіналам.

|| незакончанае трыванне: звяраць.

|| назоўнік: зверка.

звесткі

звесткі назоўнік | жаночы род

Даныя, паведамленні пра каго-, што-н.

  • Атрымаць важныя з.
  • З. аб надвор’і.
звесці

звесці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ведучы, спусціць зверху ўніз.

    • З. дзіця з лесвіцы.
  2. Перавесці, адвесці на другое месца, убок.

    • З. карову з дарогі.
    • З. сур’ёзную размову на жарт (пераноснае значэнне).
  3. Знішчыць, перавесці; зрасходаваць (звычайна без карысці).

    • З. тараканаў.
    • З. многа лесу (высечы).
  4. Наблізіць адно да другога, ссунуць, злучыць. з. бровы.

  5. Сабраць у адно месца, дапамагчы або прымусіць сустрэцца ці сысціся з кім-н.

    • З. дзяцей у зал.
    • З. знаёмых.
  6. каго-што ў што. Злучыць у якое-н. новае цэлае.

    • З. даныя ў табліцу.
  7. Нацкаваўшы аднаго на другога, прымусіць пабіцца, пакусацца.

    • З. сабак.
    • З. спрачальнікаў (пераноснае значэнне).
  8. што да чаго або на што. Давесці да чаго-н. нязначнага, малога, нескладанага.

    • З. выдаткі да мінімуму.
  9. каго-што. Сагнуць, сцягнуць, скурчыць.

    • Сутарга звяла нагу.

|| незакончанае трыванне: зводзіць.

|| назоўнік: звядзенне.

  • Звесці са свету — загубіць, знішчыць.
  • Звесці ў рожкі (размоўнае) — пасварыць каго-н. з кім-н. і стукнуць ілбамі.
звесціся

звесціся дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перастаць існаваць, знікнуць.

    • Тая парода жывёлы ўжо звялася.
  2. Страціць сілы, пахудзець.

    • Звёўся чалавек зусім.
  3. да чаго і на што. Скараціўшыся, спрасціўшыся, выразіцца ў чым-н. малым, нескладаным.

    • Справа звялася да дробязей.
    • З. на нішто (страціць усякі сэнс, усякае значэнне).

|| незакончанае трыванне: зводзіцца.

звесіцца

звесіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перагнуўшыся цераз што-н., нахіліцца ўніз.

    • З. цераз поручні.
  2. Нізка схіліцца, апусціцца.

    • Галіны звесіліся да зямлі.

|| незакончанае трыванне: звешвацца.

звесіць

звесіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Трымаючы ў вісячым стане, апусціць уніз.

  • Вярба звесіла галіны над вадой.
  • Сядзець, звесіўшы ногі (не дастаючы да падлогі, зямлі).

|| незакончанае трыванне: звешваць.

звечара

звечара прыслоўе

Вечарам, да надыходу ночы.

звод

звод2 назоўнік | мужчынскі род

  1. Зведзеныя ў адно цэлае і размешчаныя ў пэўнай паслядоўнасці звесткі, матэрыялы, тэксты.

    • З. законаў.
  2. Выпуклае або крывалінейнае перакрыцце, якое злучае сцены, апоры якога-н. збудавання.

    • Каменны з.
    • Гатычны з.
зводдалеку

зводдалеку прыслоўе

З далёкай адлегласці.

  • Назіраць з.
  • З. ад жыллёвых будынкаў.
зводдаль

зводдаль прыслоўе

Тое, што і зводдалеку.

зводка

зводка назоўнік | жаночы род

Дакумент, запіска, у якой зведзены разам якія-н. звесткі, даныя.

  • Аператыўная з.
  • З. аб ходзе сяўбы.
  • З. надвор’я.
зводны

зводны прыметнік

  1. Сабраны з розных месц, састаўлены з чаго-н., з розных частак.

    • Зводная справаздача.
    • З. аркестр.
  2. Які даводзіцца каму-н. братам ці сястрой па мачасе або айчыму.

    • З. брат.
    • Зводныя дзеці.
зводнік

зводнік назоўнік | мужчынскі род | пагардлівае

Чалавек, які займаецца зводніцтвам.

|| жаночы род: зводніца.