Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
засольваць

засольваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і саліць (у 2 знач.).

засохлы

засохлы прыметнік

  1. Сухі, зацвярдзелы.

    • Засохлая гразь.
  2. Які завяў, загінуў ад неспрыяльных умоў (пра расліны).

    • Засохлая кветка.
заспакаенне

заспакаенне назоўнік | ніякі род

  1. гл. заспакоіць.

  2. Тое (той), што (хто) заспакойвае, радуе каго-н.

    • Знайсці сабе з. ў чым-н.
    • Ты маё з.
заспакаяльны

заспакаяльны прыметнік

Які прыносіць заспакаенне ці знімае боль.

  • Заспакаяльныя сродкі.
заспакоенасць

заспакоенасць назоўнік | жаночы род

  1. Стан спакою, заспакаення, ураўнаважанасці.

  2. Задаволенасць дасягнутым, бестурботнасць.

заспакойлівы

заспакойлівы прыметнік

Які заспакойвае, прыносіць заспакаенне.

  • Заспакойлівае слова.
  • Заспакойлівая вестка.

|| назоўнік: заспакойлівасць.

заспакоіцца

заспакоіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Суняць свой непакой, узбуджанасць, супакоіцца.

  • Даведаўшыся пра гэта здарэнне, я доўга не магла з.

Фразеалагізмы:

  • Заспакоіцца на дасягнутым — дамогшыся пэўных поспехаў, страціць актыўнасць, энергію.

|| незакончанае трыванне: заспакойвацца.

заспакоіць

заспакоіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць спакойным, супакоіць.

    • З. расхваляванага чалавека.
  2. Суняць, зменшыць.

    • З. боль.

|| незакончанае трыванне: заспакойваць.

|| назоўнік: заспакаенне.

заспаны

заспаны прыметнік

Са слядамі сну, сонны.

  • Заспаныя вочы.
  • З. твар.
заспацца

заспацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пасля лазні заспаўся.

заспаць

заспаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прачнуцца пазней, чым трэба, праспаць.

    • Сёння трохі заспаў.
  2. Доўга сплючы, пазбавіць свежасці (размоўнае).

    • З. твар.

|| незакончанае трыванне: засыпаць.

заспець

заспець дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыбыўшы, паспець убачыць, знайсці на месцы.

    • З. поезд на станцыі.
    • Я заспеў сябра яшчэ дома.
  2. Раптоўна застаць дзе-н., у якім-н. стане, за якім-н. заняткам.

    • З. злодзея.
    • Ноч заспела падарожнікаў у лесе.
заспрачацца

заспрачацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць спрачацца.

  • Гутарылі спакойна, а потым заспрачаліся.
заспяваць

заспяваць2 дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Знаходзіць каго-н. дзе-н., за чым-н.

    • З. за работай.
  2. Раптоўна захопліваць.

    • З. злодзея на месцы злачынства.
заспяшацца

заспяшацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць спяшацца.

заспіртаваць

заспіртаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Палажыць у спірт для засцярогі ад гніення.

|| незакончанае трыванне: заспіртоўваць.

застава

застава назоўнік | жаночы род

  1. У стары час: месца ўезду ў горад, пункт кантролю прывазных грузаў і прыезджых.

  2. Воінскае падраздзяленне, якое ахоўвае дзяржаўную граніцу.

    • Пагранічная з.

|| прыметнік: застаўны.

заставіць

заставіць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Прымусіць рабіць што-н.

  • З. пайсці да доктара.

|| незакончанае трыванне: застаўляць.

застагнаць

застагнаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць стагнаць.

  • З. ад болю.
застарэлы

застарэлы прыметнік | размоўнае

Закаранелы, невылечны, непапраўны.

  • Застарэлая хвароба.
  • Застарэлыя звесткі.
застарэць

застарэць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Закаранець, устарэць.

  • Хвароба застарэла.
  • Метады кіраўніцтва застарэлі.
застацца

застацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прадоўжыць знаходжанне дзе-н.

    • З. дома.
    • З. на другі год у класе.
  2. Захавацца, не знікнуць.

    • Засталося пачуццё крыўды.
  3. Пакінуць, захаваць пэўны стан, погляды, становішча і пад.

    • З. пры сваёй думцы.
    • Якім быў, такім і застаўся.
  4. Апынуцца ў якім-н. становішчы, стане і пад.

    • З. за гаспадара.
    • З. задаволеным.
    • За ім застаўся доўг.
    • З. ні з чым.
  5. Аказацца ў наяўнасці пасля карыстання чым-н., смерці каго-н. і пад.

    • У вінтоўцы застаўся адзін патрон.
    • Пасля бацькі засталося двое дзяцей.
  6. безасабовая форма, каму з інфінітывам: Прыйдзецца, прыйшлося.

    • Мне засталося з усім згадзіцца.
  7. кім, у кім. Прагуляўшы ў картачнай гульні, атрымаць якую-н. мянушку ў залежнасці ад назвы гульні (размоўнае).

    • З. дурнем.
    • З. ў дурнях (таксама перан,: аказацца ў недарэчным становішчы).

|| незакончанае трыванне: заставацца.

застаць

застаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і заспець.

  • Вайна застала мяне ў дарозе.

|| незакончанае трыванне: заставаць.

застаялы

застаялы прыметнік

  1. Які доўгі час прастаяў, не рухаўся.

    • З. конь.
  2. Які страціў свежасць ад працяглай нерухомасці.

    • Застаялая вада.

|| назоўнік: застаяласць.

застаяцца

застаяцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Доўга прастаяць без руху.

    • Коні застаяліся.
  2. Страціць нармальны стан, сапсавацца, доўга знаходзячыся ў нерухомасці.

    • Вада застаялася.
  3. Затрымацца, прастаяўшы доўга на адным месцы.

    • З. перад карцінай.
  4. Застацца на доўгі час не выкарыстаным (размоўнае).

    • Летам асвяжальны напітак у магазіне не застаіцца.

|| незакончанае трыванне: застойвацца.

застаўка

застаўка назоўнік | жаночы род

Малюнак на шырыню старонкі ў пачатку кнігі, раздзела.

|| прыметнік: заставачны.

застой

застой назоўнік | мужчынскі род

  1. Спыненне, затрымка ў руху, функцыяніраванні чаго-н.

    • З. крыві ў лёгкіх.
    • З. у правах.
    • Плацяжы знаходзяцца ў застоі.
  2. Час пасіўнага, вялага стану грамадскага жыцця, думкі.

    • З. эканомікі.
    • З. у духоўным развіцці.

|| прыметнік: застойны.

  • Застойная вада.
  • З. перыяд.
застолле

застолле назоўнік | ніякі род

Святочны стол з пачастункам, месца за сталом, а таксама ўсе тыя, што сядзяць за сталом.

  • Поўнае з. гасцей.
  • Гамоніць з.
застольны

застольны прыметнік

Які адбываецца за сталом (у час абеду, банкету і пад.).

  • З. тост.
  • Застольная песня.
застракацець

застракацець дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць стракацець.

  • На паляне застракацелі кветкі.
застраміць

застраміць дзеяслоў | закончанае трыванне

Увагнаць стрэмку ў што-н.

  • З. нагу.

|| незакончанае трыванне: застрэмліваць.

застрачыць

застрачыць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць страчыць (у 2 і 3 знач.).

  • Застрачыў кулямёт.
застрашыць

застрашыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Навесці страх, запужаць.

|| незакончанае трыванне: застрашваць.

застругаць

застругаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць вострым, стругаючы.

  • З. палку.

|| незакончанае трыванне: застругваць.

застрэльшчык

застрэльшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, каму належыць пачын у якой-н. справе.

  • Застрэльшчыкі арганізацыі будаўнічых брыгад.

|| жаночы род: застрэльшчыца.

застрэліцца

застрэліцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Забіць сябе з агнястрэльнай зброі.

застрэліць

застрэліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Забіць з агнястрэльнай зброі.

  • З. ваўка.
застрэшак

застрэшак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Край страхі, што навісае над сцяной, а таксама месца пад ім.

  • Ластаўкі гнёзды ўюць пад застрэшкам.
застрэшніца

застрэшніца назоўнік | жаночы род

Дошка каля краю саламянай страхі, якая засцерагае яе ад ветру.

застрэшша

застрэшша назоўнік | ніякі род | размоўнае

Тое, што і застрэшак.

  • З. адрыны закладзена гарбузамі.
застудзіць

застудзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Даўшы азябнуць, прастудзіць.

  • З. горла.
  • З. ногі.

|| незакончанае трыванне: застуджваць.

застукаць

застукаць2 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Захапіць, застапь на месцы злачынства.

заступнік

заступнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто заступаецца за каго-н., абаронца.

|| жаночы род: заступніца.

|| прыметнік: заступніцкі.

заступніцтва

заступніцтва назоўнік | ніякі род

Дзеянні заступніка, абарона.

|| прыметнік: заступніцкі.

заступіцца

заступіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Абараніць каго-н.

  • З. за пакрыўджанага.

|| незакончанае трыванне: заступацца.

заступіць

заступіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Замяніць, замясціць.

    • З. старога майстра ля станка.
  2. на што і без дапаўнення. Замяніўшы каго-н., прыступіць да работы.

    • З. на дзяжурства.
    • З. на пост.
  3. Загарадзіць, засланіць сабой.

    • З. каго-н. сабой.
  4. Загарадзіць, зрабіць перашкоду.

    • З. дарогу каму-н. (таксама пераноснае значэнне: перашкодзіць дзейнасці каго-н.).
  5. Пераступіць.

    • Конь заступіў ляйчыну.

|| незакончанае трыванне: заступаць.

застылы

застылы прыметнік

  1. Які стаў густым, цвёрдым пры ахалоджванні.

    • З. тлушч.
  2. Пакрыты лёдам, прымерзлы або закарчанелы ад холаду (размоўнае).

    • Застылая лужына.
    • Застылыя ногі.
    • Застылая ўсмешка (пераноснае значэнне: нерухомая).

|| назоўнік: застыласць.

застыць

застыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Загусцець, стаць цвёрдым ад холаду, ахалоджвання.

    • Лой застыў.
    • Смала застыла.
  2. Пра ваду: ператварыцца ў лёд (размоўнае).

    • Рачулка застыла.
  3. Моцна змерзнуць (размоўнае).

    • З. на марозе.
    • Рукі застылі.
  4. Пра труп: стаць халодным, скарчанець.

  5. пераноснае значэнне: Замерці (у 1 знач.), стаць нерухомым.

    • З. на месцы ад здзіўлення.

|| незакончанае трыванне: застываць.

|| назоўнік: застыванне.

засудзіць

засудзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абвінаваціць па суду.

  • З. злачынца.

|| незакончанае трыванне: засуджваць.

засумаваць

засумаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць сумаваць.

  • Хлопчык засумаваў па бабулі.