Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
заваль

заваль назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік

Няходкія, заляжалыя тавары.

заваляцца

заваляцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Праляжаць доўга без выкарыстання, прымянення.

заваляшчы

заваляшчы прыметнік | размоўнае

Дрэнны, зусім непрыгодны, нікому не патрэбны.

  • З. тавар.
заваліцца

заваліцца назоўнік

  1. Упасці за што-н.

    • Капялюш заваліўся за шафу.
  2. Абваліцца, абрушыцца.

    • Калодзеж заваліўся.
  3. Упасці, не ўстаяўшы на нагах.

    • Паслізнуцца і з.
  4. Улегчыся, залегчы (размоўнае).

    • З. спаць.
  5. Бесцырымонна зайсці, заявіцца куды-н., уваліцца (размоўнае).

    • У хату заваліліся няпрошаныя госці.
  6. чым. Атрымаць або мець з лішкам (размоўнае).

    • З. ураджаем бульбы.
    • Садавіны там — хоць заваліся.

|| незакончанае трыванне: завальвацца.

заваліць

заваліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Накідаўшы, наклаўшы чаго-н., напоўніць, загрувасціць.

    • З. яму каменнем.
    • З. двор дрывамі.
    • З. работай каго-н. (пераноснае значэнне: абцяжарыць).
    • Магазін завалены таварамі (перапоўнены).
  2. Засыпаць зверху, пакрыць.

    • Дарогу заваліла (безасабовая форма) снегам.
  3. Закрыць на завалу (у 1 знач.).

    • З. дзверы нанач.
  4. пераноснае значэнне: Поўнасцю праваліць (размоўнае).

    • З. экзамен.
    • З. справу.
  5. безасабовая форма: Пра боль у горле (размоўнае).

    • Горла заваліла.

|| незакончанае трыванне: завальваць.

|| назоўнік: завальванне і завалка.

|| прыметнік: завальны і завалачны.

  • Завальная траншэя.
  • Завалачная машына.
заваражыць

заваражыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Падзейнічаць загаворамі, чарамі, зачараваць.

    • З. зубы.
  2. пераноснае значэнне: Прывабіць сваім хараством.

    • Музыка заваражыла слухачоў.

|| незакончанае трыванне: заварожваць.

заварны

заварны прыметнік

Які патрабуе пры прыгатаванні апрацоўкі варам, заваркі.

  • Заварное пірожнае.
заварот

заварот назоўнік | мужчынскі род

Рэзкая змена напрамку руху, паварот (у 1 знач.), а таксама месца, дзе змяняецца напрамак.

  • З-за завароту ракі выплыла лодка.
  • Заварот кішак — непраходнасць кішэчніка, выкліканая перакручваннем кішэчных петляў.

|| прыметнік: заваротны.

заварочваць

заварочваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. завярнуць.

  2. чым. Кіраваць: распараджацца (размоўнае).

    • З. справамі.
заваруха

заваруха назоўнік | жаночы род | размоўнае

Складаная, заблытаная справа, сумятня, неразбярыха.

заварушыцца

заварушыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць варушыцца, прыйсці ў рух.

  • Дзіця заварушылася ў калысцы.
  • Трава заварушылася пад ветрам.
заварушыць

заварушыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць варушыць.

  • З. пальцамі.
  • Вецер заварушыў кусты.
заварыцца

заварыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Настаяцца ў вары.

    • Чай заварыўся.
  2. пераноснае значэнне: Распачацца (пра што-н. клапатное, складанае, непрыемнае; размоўнае).

    • Заварылася справа.

|| незакончанае трыванне: заварвацца.

заварыць

заварыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. што і чаго. Прыгатаваць навар, настой з чаго-н. ці абдаць варам пры гатаванні чаго-н.

    • З. чай.
    • З. ліпавага цвету.
    • З. цеста.
  2. Заліць, запоўніць пустоты ў металічным ліцці (спецыяльны тэрмін).

  3. пераноснае значэнне: Распачаць рабіць што-н. (клапатное, непрыемнае; размоўнае).

    • З. справу.

|| незакончанае трыванне: заварваць.

|| назоўнік: заварка і заварванне.

завастрыцца

завастрыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць вострым (у 1 знач.).

    • Нос завастрыўся (стаў танчэйшым к кончыку пры схудненні).
  2. пераноснае значэнне: Больш рэзка, больш ясна абазначыцца.

    • Пытанне завастрылася.

|| незакончанае трыванне: завастрацца і завострывацца.

завастрыць

завастрыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць вострым (у 1 знач.).

    • З. аловак.
  2. пераноснае значэнне: Больш рэзка абазначыць галоўнае, істотнае ў чым-н., падкрэсліць.

    • З. пытанне.
    • Завастрыць увагу на чым — сканцэнтраваць увагу на чым-н.

|| незакончанае трыванне: завастраць і завострываць.

заваявальны

заваявальны прыметнік

Накіраваны на заваяванне, звязаны з заваяваннем; заваёўніцкі, захопніцкі.

  • Заваявальныя войны.
заваявальнік

заваявальнік назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і заваёўнік.

заваяванне

заваяванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. заваяваць.

  2. Тое, што і заваёва (у 2 знач.).

заваяваць

заваяваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Захапіць вайной.

    • З. краіну.
  2. пераноснае значэнне: Дамагчыся, дасягнуць чаго-н. сваёй дзейнасцю.

    • З. аўтарытэт.
    • З. сабе становішча.

|| незакончанае трыванне: заваёўваць.

|| назоўнік: заваёва і заваяванне.

заваёва

заваёва назоўнік | жаночы род

  1. гл. заваяваць.

  2. Тое, што заваявана, дасягненне, набытак.

    • Рэвалюцыйныя заваёвы.
заваёўнік

заваёўнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто заваяваў або заваёўвае што-н.

  • Заваёўнікі космасу (пераноснае значэнне: высокае).

|| жаночы род: заваёўніца.

заваёўніцкі

заваёўніцкі прыметнік

Накіраваны на заваяванне чужых зямель, захопніцкі.

  • Заваёўніцкая палітыка.
заведамы

заведамы прыметнік

Наперад добра вядомы, несумненны (звычайна пра што-н. адмоўнае).

  • З. нягоднік.
  • Заведамая хлусня.
  • Заведама (прыслоўе) непраўдзівыя звесткі.
завезці

завезці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Везучы, даставіць куды-н., адвезці.

    • З. на работу.
  2. Везучы, накіраваць куды-н. вельмі далёка, не туды, куды належыць і пад.

    • З. ў глуш.
    • Завёз невядома куды.
  3. Даставіць па прызначэнню.

    • З. тавары ў магазін

|| незакончанае трыванне: завозіць.

|| назоўнік: завоз.

завельмі

завельмі прыслоўе | размоўнае

Занадта, празмерна, больш, чым трэба.

  • З. падрабязна.
заверыць

заверыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. каго (што) у чым. Запэўніць у верагоднасці чаго-н., паручыцца за што-н.

    • «Усё будзе зроблена як мае быць», — заверыў старшыня.
  2. Засведчыць, змацаваўшы подпісам, пячаткай.

    • З. подпіс.
    • З. дакумент.

|| незакончанае трыванне: завяраць.

|| назоўнік: завярэнне, завяранне і заверка.

завеса

завеса назоўнік | жаночы род

  1. Адна з дзвюх металічных пласцін, якімі прымацоўваюцца да вушака дзверы, аконныя рамы і пад.

    • Дзверы на новых завесах.
  2. Тое, што і заслона (у 1 знач.).

    • Снежная з.
    • З. туману.

|| памяншальная форма: завеска.

завесці

завесці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ведучы, змясціць куды-н., увесці.

    • З. каня ў стайню.
  2. Ведучы, даставіць куды-н. мімаходам, па дарозе.

    • З. дзіця ў сад.
  3. Ведучы, накіраваць куды-н., вельмі далёка, не туды, куды належыць.

    • З. ў балота.
  4. Устанавіць, арганізаваць.

    • З. новыя парадкі.
    • У нас так заведзена.
  5. Набыць, абзавесціся кім-, чым-н.

    • З. пчол.
    • З. гаспадарку.
  6. Пачаць што-н. (што абазначаецца назоўнікам).

    • З. гаворку.
    • З. песню.
    • З. дружбу.
  7. Прывесці ў дзеянне, пусціць у ход (механізмы).

    • З. гадзіннік.
    • З. матор.

|| незакончанае трыванне: заводзіць.

|| назоўнік: завод і заводка.

завесціся

завесціся дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пачаць вадзіцца, зрабіцца наяўным.

    • Завялося знаёмства.
    • Грошы завяліся.
  2. Узнікнуць, распладзіцца.

    • У садзе завяліся шкоднікі.
  3. Пачаць дзейнічаць, будучы заведзеным (гл. завесці ў 7 знач.).

    • Гадзіннік завёўся.
    • Матор не завёўся.
  4. Пачаць спрэчку, бойку і пад. з кім-н. (размоўнае).

    • З. сварыцца з кім-н.
    • Ужо завёўся на паўдня (пераноснае значэнне: гаварыць надта доўга і бесперастанку).

|| незакончанае трыванне: заводзіцца.

завесіць

завесіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Закрыць фіранкай.

  • З. вокны.

|| незакончанае трыванне: завешваць.

|| зваротны стан: завесіцца.

|| незакончанае трыванне: завешвацца.

завешаць

завешаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Павесіць на ўсёй прасторы чаго-н.

  • З. двор бялізнай.

|| незакончанае трыванне: завешваць.

завея

завея назоўнік | жаночы род

Снежная бура, мяцеліца.

|| прыметнік: завейны.

завоблачны

завоблачны прыметнік

Вельмі далёкі, які знаходзіцца за воблакамі.

  • Завоблачныя вышыні.
  • Завоблачныя мары (пераноснае значэнне: далёкія ад жыцця, нерэальныя; іранічны сэнс).
завод

завод3 назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Асобая, адборная парода свойскай жывёлы.

  • Свінні добрага заводу.
  • Пакінуць на з.

|| прыметнік: завадскі.

заводакіраўніцтва

заводакіраўніцтва назоўнік | ніякі род

Адміністрацыйны орган на заводзе 1 (у 1 знач.), які кіруе ўсёй вытворчасцю, адміністрацыя завода.

заводчык

заводчык назоўнік | мужчынскі род

Уладальнік завода 1 (у 1 знач.).

завочны

завочны прыметнік

  1. Які адбываецца пры адсутнасці таго, хто мае дачыненне да справы.

    • Завочнае знаёмства.
  2. Звязаны з навучаннем без пастаяннага наведвання лекцый, шляхам самастойнага вывучэння прадметаў.

    • Завочнае аддзяленне педагагічнага інстытута.
    • Завочнае навучанне.
завочнік

завочнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто вучыцца завочна.

|| жаночы род: завочніца.

завошта

завошта прыслоўе | размоўнае

  1. пытальнае. За што, па якой прычыне.

    • З. ты пакрыўдзіў дзіця?
  2. адноснае. Ужыв. ў якасці злучальнага слова ў даданых дапаўняльных сказах са знач.: па якой прычыне, чаму.

    • Ён расказаў мне, з. паспрачаўся з хлопцамі.
завуголле

завуголле назоўнік | ніякі род

Месца за вуглом, за будынкам або сярод будынкаў.

  • Шуміць вецер у завуголлі.
  • Па завуголлю бегаць — адвільваць, ухіляцца ад чаго-н.
завузы

завузы прыметнік | размоўнае

Вузкаваты, вузейшы, чым трэба.

  • З. калідор.
завузіць

завузіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць вузей, чым трэба, звузіць.

  • З. сукенку ў таліі.

|| незакончанае трыванне: завужваць.

завулак

завулак назоўнік | мужчынскі род

Невялікая, звычайна вузкая вуліца, якая злучае дзве іншыя, паралельныя вуліцы.

  • Сустрэцца ў завулку.

|| прыметнік: завулачны.

завусеніца

завусеніца назоўнік | жаночы род

  1. Задраная скурка каля пазногця.

    • Пазногці ў завусеніцах.
  2. Востры выступ на паверхні металу (спецыяльны тэрмін).

    • Дэталь з завусеніцамі.
завучыцца

завучыцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Стаміўшыся ад заняткаў, перастаць успрымаць, запамінаць.

  • Пусці хлопца пагуляць, ён ужо завучыўся.

|| незакончанае трыванне: завучвацца.

завучыць

завучыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Вучачы, запомніць, засвоіць.

  • З. правіла.
  • З. верш на памяць.

|| незакончанае трыванне: завучваць.

завушны

завушны прыметнік

Які знаходзіцца за вухам.

  • Завушная пухліна.
завушніца

завушніца назоўнік | жаночы род

Упрыгожанне, звычайна ў выглядзе кальца, якое прымацоўваецца да мочкі вуха.

  • Залатыя завушніцы.

|| памяншальная форма: завушнічка.

завываць

завываць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Перарывіста, нудна выць.

  • Завываюць ваўкі.
  • Вецер завывае.

|| назоўнік: завыванне.