Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
з-пад

з-пад прыназоўнік

  1. Абазначае накіраванасць дзеяння з якога-н. месца, што знаходзіцца пад чым-н.

    • Выбрацца з-пад снегу.
  2. Абазначае накіраванасць дзеяння, паяўлення з якога-н. месца, што знаходзіцца каля чаго-н.

    • Прыехалі з-пад Баранавіч.
  3. Указвае на вызваленне ад якога-н. становішча, стану і пад.

    • Выйсці з-пад агню.
    • Уцячы з-пад варты.
  4. Указвае на былое прызначэнне прадмета як ёмішча для чаго-н.

    • Бутэлька з-пад малака.
за

за прыстаўка

  1. Утварае дзеясловы са знач.:

    1. пачатку дзеяння, напр. заапладзіраваць, захварэць, закрычаць, заспяваць, забегаць, замахаць;
    2. закончанасць, вынік дзеяння або стану, напр. забяліць, завязаць, запакаваць, засохнуць, зацвярдзець;
    3. выхад дзеяння за межы звычайнага або дапушчальнага, напр. забавіцца, загаварыцца, захваліць;
    4. распаўсюджанне дзеяння за якія-н. межы, напр. заехаць (за дом), зайсці (за сцяну), заслаць (на край свету);
    5. адхіленне ўбок ад асноўнага напрамку руху з кароткачасовым спыненнем, напр. забегчы, заехаць, загпянуць (да знаёмых).
  2. Утварае назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі са знач.: які знаходзіцца на тым баку чаго-н., ззаду або за межамі чаго-н., напр. заакіянскі, завуголле, загародны, задворкі, залетась, заўчора.

  3. Утварае якасныя прыметнікі і прыслоўі і абазначае перавышэнне якасці, напр. завельмі, завузкі, завялікі, замнога, занадта.

  4. Утварае прыслоўі са знач.: у межах таго перыяду, які называецца словам без прыстаўкі; да наступлення новага перыяду, напр. замалада, засветла, зацемна, зацепла.

заа

заа прыстаўка

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «зоа..», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. заалогія, заапарк, заатэхнік, зааферма, зааэкспарт.

заадно

заадно прыслоўе

  1. Сумесна, у згодзе.

    • Быць, дзейнічаць з. або з. з кім-н.
  2. Адначасова з чым-н., мімаходам.

    • Захапі там з. і вядро ў хату.
заакіянскі

заакіянскі прыметнік

Які знаходзіцца за акіянам, які прыбыў, прывезены з-за акіяна.

  • Заакіянскія краіны.
  • З. місіянер.
  • Заакіянскія тавары.
заалогія

заалогія назоўнік | жаночы род

Навука, якая вывучае жывёльны свет.

|| прыметнік: заалагічны.

заапарк

заапарк назоўнік | мужчынскі род

Заалагічны парк.

|| прыметнік: заапаркаўскі.

заараць

заараць2 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пачаць араць.

|| незакончанае трыванне: заворваць.

заарганізаваць

заарганізаваць дзеяслоў | размоўнае | неадабральнае | закончанае трыванне

Арганізуючы, надаць справе фармальны характар, не даць праявіцца ініцыятыве.

|| назоўнік: заарганізаванасць.

заасад

заасад назоўнік | мужчынскі род

Заалагічны сад.

|| прыметнік: заасадаўскі.

заатэхнік

заатэхнік назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па заатэхніі.

заатэхніка

заатэхніка назоўнік | жаночы род

Тое, што і заатэхнія.

|| прыметнік: заатэхнічны.

заатэхнія

заатэхнія назоўнік | жаночы род

Навука аб развядзенні, утрыманні і выкарыстанні сельскагаспадарчых жывёл.

|| прыметнік: заатэхнічны.

заахвоціцца

заахвоціцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Адчуць жаданне, ахвоту да чаго-н.

|| незакончанае трыванне: заахвочвацца.

заахвоціць

заахвоціць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выклікаць ахвоту да чаго-н., жаданне займацца чым-н.

  • З. да вучобы.

|| незакончанае трыванне: заахвочваць.

|| назоўнік: заахвочванне.

заахвочвальны

заахвочвальны прыметнік

Прызначаны для заахвочвання.

  • Заахвочвальная ўзнагарода.
  • Заахвочвальныя прэміі.
заахвочванне

заахвочванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. заахвоціць.

  2. Тое, што заахвочвае каго-н. да чаго-н., пахвала, узнагарода.

    • Атрымаць з. ад кіраўніцтва.
забабонны

забабонны прыметнік

Прасякнуты забабонамі, заснаваны на забабонах.

  • Забабонныя людзі.

|| назоўнік: забабоннасць.

забабоны

забабоны назоўнік

Вера ў таямнічыя сілы, у тое, што некаторыя з’явы і падзеі з’яўляюцца праяўленнем звышнатуральных сіл; прымхі.

забава

забава назоўнік | жаночы род

Гульня, пацеха або тое, што забаўляе, весяліць.

  • Дзіцячыя забавы.
забавіцца

забавіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Затрымацца дзе-н. даўжэй, чым меркавалася, запазніцца.

    • З. ў горадзе.
  2. Загуляцца.

    • Дзяўчынка забавілася лялькамі.
забагацець

забагацець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Стаць багатым; разбагацець.

забадаць

забадаць назоўнік | жаночы род | размоўнае

Забалочанае месца.

забалабоніць

забалабоніць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Зазвінець, забрынкаць.

  2. Пачаць гаманіць, балбатаць.

забалаціраваць

забалаціраваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Не выбраць пры балаціроўцы.

  • З. кандыдата.
забалбатацца

забалбатацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Захапіцца балбатнёй.

забалбатаць

забалбатаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Пачаць балбатаць.

    • Нешта забалбатаў і пайшоў.
  2. Забулькатаць, забулькаць (пра ваду і пад.).

забалець

забалець дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць балець.

  • Забалелі вочы.
забалоціцца

забалоціцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Ператварыцца ў балота.

  • Бераг забалоціўся.

|| незакончанае трыванне: забалочвацца.

забалочаны

забалочаны прыметнік

Які ператварыўся ў балота, стаў топкім.

  • З. луг.

|| назоўнік: забалочанасць.

забараніць

забараніць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. каму што або з інфінітывам: Не дазволіць што-н. рабіць.

    • З. курэнне.
    • З. ірваць кветкі на клумбах.
  2. Прызнаўшы грамадска шкодным, непатрэбным, не дапусціць да прымянення, карыстання.

    • З. прапаганду вайны.
    • З. азартныя гульні.

|| незакончанае трыванне: забараняць.

|| назоўнік: забарона.

забаронны

забаронны прыметнік

Які з’яўляецца забаронай, забяспечвае забарону.

  • Забаронныя меры.
  • Забаронная зона.

|| назоўнік: забароннасць.

забарсаць

забарсаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Працягнуць аборы ў вушкі лапця.

забарсні

забарсні назоўнік | жаночы род

Вяровачныя петлі, пры дапамозе якіх лапаць прымацоўваецца да нагі.

|| прыметнік: забарсневы.

забаставаць

забаставаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Аб’явіць забастоўку, пачаць баставаць.

забастоўка

забастоўка назоўнік | жаночы род

Арганізаванае масавае спыненне работы на прадпрыемстве з мэтай дабіцца выканання якіх-н. патрабаванняў, стачка.

  • Усеагульная з.
  • Аб’явіць забастоўку.

|| прыметнік: забастовачны.

  • З. камітэт.
забастоўшчык

забастоўшчык назоўнік | мужчынскі род

Удзельнік забастоўкі.

|| жаночы род: забастоўшчыца.

|| прыметнік: забастоўшчыцкі.

забаўка

забаўка назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і забава.

  2. Рэч, якая служыць для гульні дзецям, цацка.

забаўляцца

забаўляцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Праводзіць час у забавах.

    • З дзіцячымі гульнямі.
  2. кім-чым і з чым.

    • Абыходзіцца з кім-, чым-н. як з цацкай, забаўкай.
    • З. з веерам.
забаўляць

забаўляць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Весяліць, пацяшаць чым-н. цікавым, забаўным.

  • З. дзяцей цацкамі.
  • З. публіку.
забаўны

забаўны прыметнік

Такі, які можа пацешыць, развесяліць; дзіўны, цікавы.

  • З. чалавек.
  • Забаўная гісторыя.
  • Забаўнае здарэнне.

|| назоўнік: забаўнасць.

забаўнік

забаўнік назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які ўмее пацяшаць, забаўляць.

|| жаночы род: забаўніца.

забег

забег назоўнік | мужчынскі род

У спорце: бег на пэўную адлегласць.

  • З. на 500 метраў.
забегацца

забегацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Стаміцца ад беганіны.

  • За дзень зусім забегаўся.
забегаць

забегаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць бегаць.

  • У хваляванні з. па пакоі.
забегчы

забегчы дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Бегучы, трапіць куды-н.

    • Цяля забегла ў агарод.
  2. Зайсці куды-н. мімаходам, на кароткі час (размоўнае).

    • З. да знаёмых.
  3. Бегучы, аддаліцца на значную адлегласць.

    • Хлопчык забег далёка ў поле.
  4. Бегучы, зайсці збоку або абагнаць каго-н.

    • З. наперад (таксама пераноснае значэнне: пачаць рабіць што-н. раней часу).

|| незакончанае трыванне: забягаць.

забеспячэнец

забеспячэнец назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Работнік органаў забеспячэння.

забеспячэнне

забеспячэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. забяспечыць.

  2. Тое, чым забяспечваюць каго-, што-н. (матэрыяльныя каштоўнасці, грошы і пад.).

    • Грамадзяне нашай краіны маюць права на матэрыяльнае з. ў старасці.
  3. Сукупнасць мерапрыемстваў па задавальненню матэрыяльных патрэб насельніцтва, якіх-н. арганізацый.

    • Органы забеспячэння.
    • Прадуктовае з.

|| прыметнік: забеспячэнскі.

  • Забеспячэнскія арганізацыі.
заблукаць

заблукаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Блукаючы, зайсці куды-н.

  2. пераноснае значэнне: Пачаць блукаць.

    • На губах заблукала ўсмешка.
заблытаны

заблытаны прыметнік

Цяжкі для разумення, вырашэння.

  • Заблытаныя справы.
  • Заблытанае пытанне.

|| назоўнік: заблытанасць.