Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
бесталковы

бесталковы прыметнік

  1. Някемлівы, тупаваты.

    • Б. чалавек.
  2. Бязладны, бессістэмны, хаатычны.

    • Б. адказ вучня.

|| назоўнік: бесталковасць.

бесталкоўшчына

бесталкоўшчына назоўнік | жаночы род | размоўнае | неадабральнае

Адсутнасць толку ў чым-н.; дрэнная арганізацыя якой-н. справы, неразбярыха.

бестселер

бестселер назоўнік | мужчынскі род

Папулярная кніга, якая раскупляецца хутчэй за іншыя.

  • Гэты роман — першы б.
бестурботны

бестурботны прыметнік

Тое, што і бесклапотны.

|| назоўнік: бестурботнасць.

бестэрміновы

бестэрміновы прыметнік

Які не абмежаваны тэрмінам.

  • Б. пашпарт.
  • Бестэрміновае карыстанне.

|| назоўнік: бестэрміновасць.

бесхарактарны

бесхарактарны прыметнік

Бязвольны; які лёгка паддаецца чужому ўздзеянню.

  • Бесхарактарная асоба.

|| назоўнік: бесхарактарнасць.

бесхрыбетны

бесхрыбетны прыметнік

Які не мае цвёрдага характару, пэўнай лініі паводзін; беспрынцыповы.

|| назоўнік: бесхрыбётнасць.

бесцырымонны

бесцырымонны прыметнік

Які выходзіць за межы ветлівасці, не прытрымліваецца агульнапрынятых норм паводзін; развязны.

|| назоўнік: бесцырымоннасць.

бесчалавечны

бесчалавечны прыметнік

Які не мае літасці, жорсткі, люты.

  • Бесчалавечныя адносіны.

|| назоўнік: бесчалавечнасць.

бесшабашны

бесшабашны прыметнік | размоўнае

Бестурботны, заліхвацкі, адважны.

  • Б. хлопец.

|| назоўнік: бесшабашнасць.

бетон

бетон назоўнік | мужчынскі род

Будаўнічы матэрыял, атрыманы з сумесі цэменту, вады, пяску, шчэбеню і пад., які цвярдзее пасля ўкладкі.

|| прыметнік: бетонны.

бетонамяшалка

бетонамяшалка назоўнік | жаночы род

Машына для механічнага перамешвання сумесі пры вырабе бетону.

бетонка

бетонка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Дарога, пакрытая бетонам.

бетоншчык

бетоншчык назоўнік | мужчынскі род

Рабочы, спецыяліст па бетонных работах.

|| жаночы род: бетоншчыца.

бефстроганаў

бефстроганаў назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае

Страва, прыгатаваная з невялікіх кавалачкаў мяса, тушаных у соўсе.

бешмет

бешмет назоўнік | мужчынскі род

У некаторых народаў Каўказа і Сярэдняй Азіі: верхняя доўгая мужчынская вопратка.

бзык

бзык назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Гук, які ўтвараецца крыламі насякомых у часе палёту; гудзенне.

  • Б. камароў.
бзыкаць

бзыкаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Утвараць крыламі спецыфічны гук (пра некаторых насякомых).

|| аднакратны дзеяслоў: бзыкнуць.

|| назоўнік: бзыканне.

бзік

бзік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Дзівацтва, капрыз.

  • Гэты чалавек з бзікам.
блага

блага безасабовая форма | выказнік

  1. Пра дрэнныя, неспрыяльныя абставіны.

    • Жывецца не б.
  2. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан каго-н.

    • Чалавеку зрабілася б.
благавешчанне

благавешчанне назоўнік | ніякі род

Адно з веснавых хрысціянскіх свят.

|| прыметнік: благавешчанскі.

благаславенны

благаславенны прыметнік | высокае, высокага стылю

Варты падзякі, хвалы, захаплення; шчаслівы, багаты.

  • Б. час.
  • Б. край.
благаславіць

благаславіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перахрысціць са словамі малітвы і пажадаць шчасце.

    • Б. молодых.
  2. З добрым пажаданнем накіраваць на што-н. Б. на подзвігі.

|| незакончанае трыванне: благаслаўляць.

|| назоўнік: благаславенне.

благата

благата назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. гл. благі.

  2. Зло, дрэнны ўчынак.

  3. м. і ж. Благі, злы чалавек.

    • Доброму чалавечку добра і ў запечку, а благаце — блага і на куце (прыказка).
благі

благі прыметнік

  1. Які не мае станоўчых якасцей, не адпавядае патрабаванням.

    • Благія землі.
    • Б. чалавек.
  2. Дрэнны ў маральных адносінах.

    • Б. ўчынак.
  3. Худы, з хваравітым выглядам.

    • Б. з твару.
  4. Непрыемны для іншых (пра манеры, характар і пад.).

    • Благія прывычкі.
    • Благое вока — у народным павер’і: вока, позірк якога прыносіць няшчасце.

|| назоўнік: благата.

блакада

блакада назоўнік | жаночы род

  1. Акружэнне войск праціўніка з мэтай знішчэння, а таксама ізаляцыя якой-н. дзяржавы, горада.

    • Б. Ленінграда.
    • Эканамічная б.
  2. Выключэнне функцый якога-н. органа або сістэмы арганізма (спецыяльны тэрмін).

    • Навакаінавая б.

|| прыметнік: блакадны.

блакгаўз

блакгаўз назоўнік | мужчынскі род

Абарончае ўмацаванае збудаванне для вядзення кругавога кулямётнага або артылерыйскага агню.

|| прыметнік: блакгаўзны.

блакнот

блакнот назоўнік | мужчынскі род

Запісная кніжка з адрыўнымі лістамі.

|| прыметнік: блакнотны.

  • Блакнотныя лісткі.
блакіраваць

блакіраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Арганізаваць (-зоўваць) блакаду.

    • Б. партызан.
    • Б. дарогу (пераноснае значэнне: перагарадзіць (-роджваць) праход, шлях і пад.).
  2. Закрыць (-ываць) пуць паміж станцыямі, карыстаючыся блакіроўкай (у 2 знач. і спецыяльны тэрмін).

|| назоўнік: блакіраванне і блакіроўка.

блакіроўка

блакіроўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. блакіраваць.

  2. Сістэма сігнальных устройстваў для рэгулявання руху цягнікоў.

|| прыметнік: блакіровачны.

блакіт

блакіт назоўнік | мужчынскі род

  1. Светла-сіні колер.

    • Б. азёр.
    • Б. вачэй.
  2. Чыстае яснае неба.

    • Ні хмурынкі на блакіце.
блакітнавокі

блакітнавокі прыметнік

З блакітнымі вачамі.

  • Блакітнавокая дзяўчынка.
блакітнець

блакітнець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца блакітным, набываць блакітны колер.

  • Блакітнее неба.
блакітны

блакітны прыметнік

Светла-сіні.

  • Блакітныя вочы.
  • Край блакітных азёр.

|| назоўнік: блакітнасць.

блакітніца

блакітніца назоўнік | жаночы род

Птушка атрада вераб’іных з рознакаляровай афарбоўкай пер’я.

бландзін

бландзін назоўнік | мужчынскі род

Светлавалосы мужчына.

|| жаночы род: бландзінка.

бланк

бланк назоўнік | мужчынскі род

Ліст паперы з друкаваным загалоўкам установы, прадпрыемства або з часткова надрукаваным тэкстам, астатняя частка якога запаўняецца пры неабходнасці.

  • Тэлеграфны б.

|| прыметнік: бланкавы.

блат

блат назоўнік | мужчынскі род

  1. Умоўная мова (арго) злодзеяў.

  2. Знаёмствы, сувязі, якія можна выкарыстаць у асабістых карысных інтарэсах (размоўнае).

    • Купіць па блату.

|| прыметнік: блатны.

  • Блатная музыка.
  • Шайка блатных.
бледнатвары

бледнатвары прыметнік

З бледным тварам.

  • Б. хлапчук.
бледны

бледны прыметнік

  1. Афарбаваны ў няяркі колер; бяскроўны.

    • Б. твар (без румянцу).
  2. пераноснае значэнне: Невыразны, бедны.

    • Бледная мова.

|| назоўнік: бледнасць.

блеклы

блеклы прыметнік

Тое, што і бляклы.

|| назоўнік: блекласць.

блекнуць

блекнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і блякнуць.

блеф

блеф назоўнік | мужчынскі род

Выдумка з мэтай увядзення ў зман або запалохвання.

блешня

блешня назоўнік | жаночы род

Тое, што і блясна.

блок

блок2 назоўнік | мужчынскі род

  1. Частка якой-н. пабудовы, машына і пад., якая сама складаецца з дэталей.

    • Б. цыліндраў.
  2. Штучна зроблены з бетоннай сумесі будаўнічы матэрыял у выглядзе вялікай цагліны.

    • Шлакабетонны б.
  3. Комплекс будынкаў аднолькавага прызначэння.

    • Хірургічны б.

|| прыметнік: блочны.

  • Блочное будаўніцтва.
блудзіць

блудзіць2 дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Распуснічаць.

блудлівы

блудлівы прыметнік

  1. Распусны.

  2. Пракудлівы, зладзеяваты (размоўнае).

    • Блудлівая кошка.
блудны

блудны2 прыметнік | размоўнае

Распусны ў палавых адносінах; непрыстойны.

  • Блудныя жарты.
блудніца

блудніца назоўнік | жаночы род | устарэлае

Жанчына лёгкіх паводзін.

блуза

блуза назоўнік | жаночы род

Прасторная верхняя сарочка, якую носяць без пояса.

  • Рабочая б.

|| прыметнік: блузны.