Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
аграном

аграном назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па аграноміі.

аграномія

аграномія назоўнік | жаночы род

Комплекс навук аб апрацоўцы сельскагаспадарчых культур.

|| прыметнік: агранамічны.

аграніць

аграніць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Апрацаваць, зрабіўшы гранёным.

  • А. хрусталь.

|| незакончанае трыванне: аграньваць.

|| назоўнік: агранка і аграньванне.

аграпрамысловы

аграпрамысловы прыметнік

Які мае адносіны да сельскагаспадарчай вытворчасці, яе матэрыяльна-тэхнічнай базы і рэалізацыі яе прадукцыі.

  • А. комплекс.
аграрны

аграрны прыметнік

Зямельны, сельскагаспадарчы, звязаны з землекарыстаннем, землеўладаннем.

  • Аграрная палітыка.
  • Аграрныя рэформы.
аграрнік

аграрнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Спецыяліст па аграрных пытаннях.

аграрый

аграрый назоўнік | мужчынскі род

  1. Буйны землеўладальнік, памешчык (кніжнае).

  2. Член аграрнай партыі.

агратэхнік

агратэхнік назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па агратэхніцы.

агратэхніка

агратэхніка назоўнік | жаночы род

Тэхналогія вырошчвання і апрацоўкі сельскагаспадарчых культур.

|| прыметнік: агратэхнічны.

аграхімік

аграхімік назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па аграхіміі.

аграхімія

аграхімія назоўнік | жаночы род

Навука аб хімічных працэсах у глебе і раслінах, сілкаванні раслін, прымяненні ўгнаенняў.

|| прыметнік: аграхімічны.

агромністы

агромністы прыметнік

Вельмі вялікі; велізарны.

  • А. дуб.
  • Агромністая зала.
агрубелы

агрубелы прыметнік

Які стаў грубым.

  • Агрубелыя рукі.
  • Агрубелая натура (пераноснае значэнне).

|| назоўнік: агрубеласць.

агрызак

агрызак назоўнік | мужчынскі род

Абгрызены кавалак чаго-н.

  • А. яблыка.
  • А. алоўка (спісаны, кароткі аловак).
агрызацца

агрызацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Звычайна пра сабаку: злосна бурчаць ці брахаць, пагражаючы ўкусіць таго, хто закрануў.

  2. пераноснае значэнне: Груба, са злосцю адказваць на заўвагі (размоўнае).

    • На кожнае слова агрызаецца, не дае гаварыць.

|| аднакратны дзеяслоў: агрызнуцца.

агрэбкі

агрэбкі назоўнік | размоўнае

Рэшткі сена пасля стагавання, накладвання воза і пад.

  • Сабраць а.
агрэбці

агрэбці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Тое, што і абгрэбці.

    • А. стог сена.
  2. Згрэбці ўсё навокал, падбіраючы (размоўнае).

    • А. ўчасткі.
  3. пераноснае значэнне: Атрымаць, здабыць, захапіць што-н. у вялікай колькасці (размоўнае).

    • А. вялікую прэмію.

|| незакончанае трыванне: аграбаць.

|| назоўнік: аграбанне.

агрэгат

агрэгат назоўнік | мужчынскі род

  1. Злучэнне для агульнай работы дзвюх або некалькіх рознатыповых машын.

    • Уборачны а.
  2. Частка якой-н. машыны, вузел для выканання пэўных аперацый.

|| прыметнік: агрэгатны.

агрэсар

агрэсар назоўнік | мужчынскі род

Той, хто ўчыняе агрэсію, захопнік.

  • Даць адпор агрэсару.

|| прыметнік: агрэсарскі.

агрэст

агрэст назоўнік | мужчынскі род

Калючая садовая кустовая расліна з кісла-салодкімі буйнымі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прыметнік: агрэставы.

  • Агрэставае варэнне.
агрэсія

агрэсія назоўнік | жаночы род

Паводле міжнароднага права незаконнае прымяненне ўзброенай сілы адной дзяржавай супраць суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці або палітычнай незалежнасці другой дзяржавы.

|| прыметнік: агрэсіўны.

агрэсіўны

агрэсіўны прыметнік

Захопніцкі; варожы, наступальны.

* Агрэсіўная палітыка.
* Агрэсіўныя дзеянні.

|| назоўнік: агрэсіўнасць.

агрэх

агрэх назоўнік | мужчынскі род

  1. Дрэнна ўзараная або прапушчаная пры ворыве, сяўбе лапіна на полі.

    • Араць без агрэхаў.
    • У ворыве агрэхі — у кішэні прарэхі (прыказка).
  2. пераноснае значэнне: Усякія недаробкі, недагляд.

    • Агрэхі ў працы.
агрэць

агрэць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Моцна ўдарыць; выцяць.

  • А. палкай.
агу

агу выклічнік

  1. Узаемнае акліканне з мэтай знайсці або не згубіць адзін аднаго.

    • — Агу! — чуваць у лесе.
  2. Зварот да малога дзіцяці, каб забавіць яго.

    • — Агу, агу, хлопчык!
агузак

агузак назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Сцягновая частка мясной тушы; азадак.

  2. Скура з задняй часткі жывёліны.

|| прыметнік: агузачны.

агулам

агулам прыслоўе | размоўнае

  1. Усе разам, гуртам.

    • А. малаціць збожжа.
  2. Усё адразу, цалкам (купіць, прадаць і пад.).

    • Прадаць фрукты а.
  3. Неканкрэтна.

    • Разабрацца ў справе не а., а канкрэтна.
агульна

агульна прыстаўка

Першая частка складаных прымегнікаў у знач.:

  1. агульны для чаго-н. (што выражана другой часткай), напр. агульнасаюзны, агульнанародны;

  2. уласцівы ўсім, датычыцца ўсіх, усяго, напр. агульнавядомы, агульнапрызнаны, агульнатэарэтычны.

агульнаадукацыйны

агульнаадукацыйны прыметнік

Які дае не спецыяльную, а агульную адукацыю.

  • Агульнаадукацыйная школа.
агульнавайсковы

агульнавайсковы прыметнік

Агульны для ўсіх родаў войск, які ахоплівае ўсе роды войск.

  • Агульнавайсковая падрыхтоўка.
агульнавядомы

агульнавядомы прыметнік

Вядомы ўсім.

  • Агульнавядомая ісціна.

|| назоўнік: агульнавядомасць.

агульнадаступны

агульнадаступны прыметнік

  1. Даступны для ўсіх па цане, па магчымасці карыстацца.

    • Агульнадаступныя цэны.
  2. Зразумелы, просты паводле выкладу.

    • Агульнадаступная лекцыя.

|| назоўнік: агульнадаступнасць.

агульнадзяржаўны

агульнадзяржаўны прыметнік

Агульны, адзіны для ўсёй дзяржавы, які датычыць усёй дзяржавы.

  • А. бюджэт.
агульнажыццёвы

агульнажыццёвы прыметнік

Уласцівы штодзённаму жыццю.

  • Агульнажыццёвыя інтарэсы.
агульнакарысны

агульнакарысны прыметнік

Карысны для ўсіх.

  • Агульнакарысная праца.
агульнанародны

агульнанародны прыметнік

Агульны для ўсяго народа, усенародны.

  • Агульнанародная мова.
  • Агульнанароднае свята.
агульнапрызнаны

агульнапрызнаны прыметнік

Прызнаны ўсімі.

  • А. факт.
агульнапрыняты

агульнапрыняты прыметнік

Звычайны, прыняты ўсімі і які прымяняецца ўсімі.

  • А. парадак.
агульначалавечы

агульначалавечы прыметнік

Уласцівы ўсім людзям, усяму чалавецтву.

  • Агульначалавечая мараль.
агульнаўжывальны

агульнаўжывальны прыметнік

Які ўжываецца ўсімі.

  • Агульнаўжывальнае слова.

|| назоўнік: агульнаўжывальнасць.

агульны

агульны прыметнік

  1. Які належыць, уласцівы ўсім, які датычыцца ўсіх.

    • Агульная гаспадарка.
    • Агульная мова.
    • А. сход.
  2. Які робіцца, выконваецца, праводзіцца калектыўна; прызначаны для сумеснага карыстання.

    • Агульная справа.
    • Агульная кухня.
  3. Аднолькавы, уласцівы каму-н. адначасова з іншым; узаемны.

    • У сяброў агульныя інтарэсы.
    • У іх многа агульнага (назоўнік).
  4. Увесь, у поўным аб’ёме, сукупны.

    • А. аб’ём вытворчасці.
    • А. вынік.
    • Абвінаваціць агульна (прыслоўе: усё адразу, цалкам).
  5. Які датычыцца асноў чаго-н.

    • А. курс хіміі.
    • Агульныя пытанні навукі.
  6. Які змяшчае ў сабе толькі самае істотнае, без дробязей, дэталей.

    • Агульнае ўражанне.
    • А. план экспедыцыі.
    • Расказаць пра паездку ў агульных рысах.
    • Гаварыць надта агульна (прыслоўе).
  7. Неканкрэтны, схематычны.

    • Агульныя распараджэнні.
    • Агульныя словы.

|| назоўнік: агульнасць.

  • А. мовы.
  • А. інтарэсаў.
агурок

агурок назоўнік | мужчынскі род

Агародная расліна сямейства гарбузовых з даўгаватым зялёным плодам, а таксама плод гэтай расліны.

  • Маласольныя агуркі.

|| памяншальная форма: агурочак.

|| прыметнік: агурочны.

  • А. расол.
агурочнік

агурочнік назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Агурочнае бацвінне.

агучыць

агучыць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Зрабіць гукавым.

  • А. фільм.

|| незакончанае трыванне: агучваць.

|| назоўнік: агучванне.

агіда

агіда назоўнік | жаночы род

  1. Вельмі непрыемнае пачуццё, якое выклікаецца кім-, чым-н.

    • Яго п’яны твар выклікаў агіду.
  2. Нягоднік, гадасць (лаянкавае).

    • Глядзець непрыемна на агіду.
агідлівы

агідлівы прыметнік

Які выклікае агіду, поўны агіды да каго-, чаго-н.

* А. чалавек.
* Агідлівае пачуццё.

|| назоўнік: агідлівасць.

агідны

агідны прыметнік

Які выклікае агіду (у 1 знач.); вельмі дрэнны, брыдкі, гадкі.

  • А. пах.
  • А. ўчынак.
  • А. чалавек.

|| назоўнік: агіднасць.

  • Кожная а. павінна сваю прыстойнасць мець (прыказка).
агіднік

агіднік назоўнік | мужчынскі род | лаянкавае

Нягоднік, паганец, брыда.

|| жаночы род: агідніца.

агінацца

агінацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Ухіляцца ад чаго-н. і туляцца, гультаяваць.

  • Адзін працуе, а другі агінаецца.
агіт

агіт прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае слову агітацыйны, напр. агітбрыгада, агіткалектыў, агітпункт.