Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
авантурыст

авантурыст назоўнік | мужчынскі род

Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет, які займаецца авантурамі.

|| жаночы род: авантурыстка.

|| прыметнік: авантурысцкі і авантурыстычны.

аварцы

аварцы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае частку насельніцтва Дагестана і Азербайджана.

|| жаночы род: аварка.

|| прыметнік: аварскі.

аварыйнасць

аварыйнасць назоўнік | жаночы род

Наяўнасць аварый.

  • Змагацца з аварыйнасцю на транспарце.
аварыйшчык

аварыйшчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Работнік аварыйнай службы.

  2. Нядбайны работнік, які дапускае аварыі.

аварыя

аварыя назоўнік | жаночы род

Пашкоджанне якога-н. механізма, машын і пад. ў час руху, работы.

  • Пацярпець аварыю (таксама пераноснае значэнне: пра няўдачу, правал якой-н. справы).

|| прыметнік: аварыйны.

  • Аварыйная служба (па ліквідацыі аварый).
авацыя

авацыя назоўнік | жаночы род

Працяглыя, бурныя воплескі як адабрэнне чаго-н., захапленне чым-н. (звычайна на тэатральных пастаноўках, мітынгах).

  • Бурныя авацыі.
авечка

авечка назоўнік | жаночы род

Свойская жвачная жывёла, якая дае воўну, мяса; самка барана.

  • Стрыжка авечак.
  • Блудная (аблудная) а. (пераноснае значэнне: пра чалавека, які збіўся з правільнага жыццёвага шляху).
  • Прыкідвацца авечкай (пераноснае значэнне: выдаваць сябе за ціхага, паслухмянага чалавека).

|| прыметнік: авечы.

  • А. сыр.
авечкавод

авечкавод назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і авечкагадовец.

авечкагадовец

авечкагадовец назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па авечкагадоўлі.

авечкагадоўля

авечкагадоўля назоўнік | жаночы род

Развядзенне авечак як галіна сельскай гаспадаркі.

  • Танкарунная а.

|| прыметнік: авечкагадоўчы.

  • Авечкагадоўчая ферма.
авечнік

авечнік назоўнік | мужчынскі род

Авечы хлеў, аўчарня.

авеяць

авеяць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Тое, што і абвеяць.

  2. пераноснае значэнне: Акружыць, стварыць вакол каго-, чаго-н. атмасферу пашаны (высокае).

    • А. славай.

|| незакончанае трыванне: авяваць.

авой

авой выклічнік | размоўнае

Выгук пры выказванні здзіўлення, захаплення і пад.

  • Авой, якая хмара!
авохці

авохці выклічнік | абласное

Выгук пры выказванні жалю, бядоты.

  • Авохці мне (размоўнае) — гора мне.
авёс

авёс назоўнік | мужчынскі род

Яравая збажына, зерне якой ідзе на корм коням і на крупы, а таксама зерне гэтага злака.

  • Даць каню аўса.
  • Не гані каня дубцом, а гані аўсом (прыказка).
  • Аўсы зазелянелі.

|| прыметнік: аўсяны.

  • А. кісель.
  • Аўсяная мука.
авітаміноз

авітаміноз назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Захворванне, якое развіваецца пры недахопе вітамінаў у ежы.

|| прыметнік: авітамінозны.

авія

авія прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая мае знач. авіяцыйны, напр. авіязавод, авіятранспарт, авіябаза, авіядэсант, авіямеханік, авіяшкола.

авіяканструктар

авіяканструктар назоўнік | мужчынскі род

Канструктар лятальных апаратаў і рухавікоў да іх.

|| прыметнік: авіяканструктарскі.

авіямадэль

авіямадэль назоўнік | мужчынскі род

Мадэль лятальнага апарата.

|| прыметнік: авіямадэльны.

авіямадэлізм

авіямадэлізм назоўнік | мужчынскі род

Канструяванне, пабудова і запуск мадэлей самалётаў, планёраў і іншых лятальных апаратаў.

|| прыметнік: авіямадэльны.

  • А. гурток.
авіямадэліст

авіямадэліст назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца авіямадэлізмам.

|| жаночы род: авіямадэлістка.

|| прыметнік: авіямадэлісцкі.

авіяносец

авіяносец назоўнік | мужчынскі род

Ваенны карабель, які служыць плывучай базай для баявых самалётаў.

авіяносны

авіяносны прыметнік

Які мае адносіны да авіяцыі, што базіруецца на авіяносцах.

  • Авіяноснае злучэнне.
авіяпошта

авіяпошта назоўнік | жаночы род

Перавозка пошты паветраным транспартам; паветраная пошта.

авіятар

авіятар назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца авіяцыяй, лёткай справай; лётчык.

|| прыметнік: авіятарскі.

авіяцыя

авіяцыя назоўнік | жаночы род

  1. Сукупнасць лятальных апаратаў; паветраны флот.

    • Ваенная А.
    • Налёт авіяцыі.
  2. Тэорыя і практыка перамяшчэння ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра: самалётах, верталётах і пад.

|| прыметнік: авіяцыйны.

ага

ага часціца

  1. часціца: Ужыв. пры выказванні згоды, сцвярджэння, пры ўспамінанні чаго-н., пры перамене тэмы гутаркі і пад.

    • Чуеш? Ага, чую.
    • Усе прыехалі? Ага.
  2. выклічнік: Вокліч з пераможнай інтанацыяй.

    • Ага! Папаўся!
агабляваць

агабляваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць гэблем роўнай, гладкай паверхню чаго-н.

  • А. дошкі.

|| незакончанае трыванне: агаблёўваць.

|| назоўнік: агаблёўванне.

агава

агава назоўнік | жаночы род

Травяністая трапічная расліна з шорсткім буйным лісцем, якая разводзіцца як дэкаратыўная і для здабывання валакна.

|| прыметнік: агававы.

  • Сямейства агававых (назоўнік).
агаварыцца

агаварыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць агаворку; загадзя папярэдзіць, растлумачыць.

    • Перш як чытаць даклад, трэба а.
  2. Памылкова сказаць не тое, што трэба.

    • А. ад хвалявання.

|| незакончанае трыванне: агаворвацца.

агаварыць

агаварыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Спецыяльна адзначыць, зрабіць агаворку.

  • А. сваю нязгоду.

|| незакончанае трыванне: агаворваць.

агаворка

агаворка назоўнік | жаночы род

  1. Дадатковае тлумачэнне, заўвага.

    • Згадзіцца без усякіх агаворак.
  2. Памылкова ўжытае слова або выраз.

    • Выпадковая а.

|| прыметнік: агаворачны.

агаласіцца

агаласіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Напоўніцца якімі-н. моцнымі гукамі.

  • Дес агаласіўся спевам птушак.
  • Вуліца агаласілася плачам.

|| незакончанае трыванне: агалошвацца і агалашацца.

агаласіць

агаласіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Напоўніць якімі-н. гукамі.

    • А. лес песнямі.
  2. Урачыста абвясціць, абнародаваць.

    • А. тэкст прывітальнай тэлеграмы.

|| незакончанае трыванне: агалошваць і агалашаць.

|| назоўнік: агалашэнне.

агалелы

агалелы прыметнік

  1. Голы, апусцелы. Агалелае дрэва.

    • Агалелыя палі.
  2. пераноснае значэнне: Вельмі бедны, збяднелы, згалелы.

|| назоўнік: агалеласць.

агалець

агалець дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Агаліцца, страціць покрыва.

    • Агалелі дрэвы.
    • Агалелі палі.
  2. пераноснае значэнне: Збяднець, згалець.

    • За вайну агалела вёска.

|| назоўнік: агаленне.

агаліцца

агаліцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зняць вопратку, стаць голым (размоўнае).

  2. Скінуць покрыва, лісце і пад.

    • Лес агаліўся.
  3. пераноснае значэнне: Стаць адкрытым для праціўніка.

    • Фронт агаліўся.

|| незакончанае трыванне: агаляцца.

|| назоўнік: агаленне.

агаліць

агаліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зняць адзенне, покрыва і пад.

  2. Пазбавіць дрэвы лісця і пад.

    • Віхор агаліў таполі.
  3. пераноснае значэнне: Зрабіць безабаронным, адкрытым для ворага.

    • А. фронт.
    • А. левы фланг.

|| незакончанае трыванне: агаляць і агольваць.

|| назоўнік: агаленне і агольванне.

аганьбаваць

аганьбаваць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Абняславіць, зганьбіць.

  • Ён сваім учынкам аганьбаваў усіх.
аганёк

аганёк назоўнік | мужчынскі род

Пакаёвая расліна, якая цвіце ярка-чырвонымі кветкамі.

  • Усё лета цвіце а. на акне.

|| прыметнік: аганьковы.

аганізаваць

аганізаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Знаходзіцца ў стане агоніі.

агараджальны

агараджальны прыметнік

Прызначаны для абгароджвання, засцярогі чаго-н.

  • Агараджальная дамба.
агарадзіць

агарадзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Тое, што і абгарадзіць

  2. пераноснае значэнне: Засцерагчы, ахаваць ад каго-, чаго-н.

    • А. чалавецтва ад вайны.

|| незакончанае трыванне: агароджваць.

|| зваротны стан: агарадзіцца.

|| незакончанае трыванне: агароджвацца.

|| назоўнік: агароджванне.

агарак

агарак назоўнік | мужчынскі род

Астатак недагарэлай свечкі і пад.

  • А. свечкі.

|| прыметнік: агаркавы.

агарнуць

агарнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць, абгарнуць.

    • А. коўдрай дзіця.
  2. пераноснае значэнне Настаць, заспець (пра ноч, цемру і пад.).

    • Летні вечар агарнуў зямлю.
  3. пераноснае значэнне Апанаваць, завалодаць, захапіць, ахапіць каго-н.

    • Думкі пра дом агарнулі хлопца.
    • Млявасць агарнула ўсё цела.
  4. Абняць, ахапіць.

    • Полымя агарнула ўвесь дом.

|| незакончанае трыванне: агортваць.

|| зваротны стан: агарнуцца.

|| незакончанае трыванне: агортвацца.

агарод

агарод назоўнік | мужчынскі род

Участак зямлі звычайна каля дома для вырошчвання агародніны.

  • Зацвіў мак у агародзе.
  • Агарод гарадзіць (размоўнае) —
    1. пачынаць якую-н. клапатлівую справу;
    2. гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць.
  • Кідаць каменьчыкі ў агарод чый (размоўнае) — рабіць намёкі, заўвагі, адзывацца пра каго-н. неадабральна.

|| прыметнік: агародны.

  • Агародныя культуры.
агароджа

агароджа назоўнік | жаночы род

Плот, тын і пад. вакол чаго-н.

  • А. вакол дома.

|| прыметнік: агароджавы.

агароднік

агароднік назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які займаецца агародніцтвам; гаспадар агарода.

|| жаночы род: агародніца.

|| прыметнік: агародніцкі.

агародніна

агародніна назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Агародныя плады і зеляніна, якія скарыстоўваюцца ў ежу (агуркі, цыбуля, морква, буракі і пад.).

  • Суп з агародніны.

|| прыметнік: агароднінны.

  • Агароднінная база.
агародніцтва

агародніцтва назоўнік | ніякі род

Развядзенне, вырошчванне агародніны як галіна сельскай гаспадаркі.

  • Парніковае а.
  • Прамысловае а.

|| прыметнік: агародніцкі.