Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
восыпка

восыпка назоўнік | жаночы род

Мука (звычайна з аўса ў сумесі з іншым збожжам), якой абмешваюць або асыпаюць корм жывёле; вобмешка.

вось

вось2 часціца

  1. Ужыв. для ўказання на ўсё, што знаходзіцца або адбываецца ў непасрэднай блізкасці, непасрэдна перад вачамі або нібы перад вачамі.

    • В. і наш аўтобус.
    • В. тут прысядзем.
    • В. гэтыя рэчы.
  2. Ужыв. для ўказання на паслядоўную змену падзей, з’яў і пад., на раптоўнае і нечаканае іх паяўленне.

    • Усе сціхла, але в. зноў пачуўся нейкі шум.
  3. Ужыв. пры выкананні якіх-н. эмоцый у кліч. сказах разам з указаннем на прадмет, з’яву.

    • Ах, в. які ён чалавек!
    • В. здарэнне дык здарэнне!
  4. У спалучэнні з пытальным займеннікам і прыслоўем надае ім сэнс указання на што-н. у адпаведнасці з іх знач. (з націскам на слове «вось»).

    • Вось што я вам скажу.
    • Вось у чым сутнасць.
    • Вось якая справа.
    • Вось куды трапіў.
  5. Ужыв. для большай выразнасці, звычайна ўзмацняючы, падкрэсліваючы значэнне наступнага слова.

    • В. вы мне і патрэбны.
    • В. і я про гэта кажу.
  6. Ужыв. замест звязкі пры іменным выказніку.

  • Добрасумленная і высокапрадукцыйная праца — в. гарантыя нашых поспехаў.

Фразеалагізмы:

  • Вось-вось (размоўнае) —

    1. вось іменна, менавіта так;
    2. зараз, неўзабаве. Бацька вось-вось павінен прыйсці.
  • Вось вам! — атрымай(це) па заслугах.

  • Вось дык (размоўнае іранічны сэнс) — ужыв. для выражэння агульнай ацэнкі чаго-н.

  • Вось дык гулец!

  • Вось дык сіла!

  • Вось… дык (размоўнае) — афармляе сказ са знач. ацэнкі або вялікай ступені праяўлення чаго-н.

  • Вось спецыяліст дык спецыяліст!

  • Вось стараецца дык стараецца!

  • Вось і — ужыв. пры ўказанні на завяршэнне чаго-н., наступленне чаго-н. жаданага, чаканага.

  • Вось і прыйші.

  • Вось і мы.

  • Вось і ўсё (ужыв. пры заканчэнні гаворкі ў знач. больш няма чаго дадаць).

  • Вось табе І… (размоўнае) — пачынае гаворку пра тое, што аказалася не такім, як чакалася.

  • Вось табе і адпачылі!

  • Вось табе і свята!

  • Вось табе і на або вось табе і раз або вось табе і маеш (размоўнае) — вокліч з выпадку чаго-н. нечаканага, выказванне здзіўлення, расчаравання.

  • Вось так — ужыв. пры выказванні пагарды, знявагі.

  • Вось яно што! або вось яно як! — выражэнне здзіўлення або ўразумення.

  • Вось яшчэ! (размоўнае) — ужыв. пры адмаўленні чаго-н., пры нязгодзе з чым-н. або пры адмоўных адносінах да чаго-н.

восьмы

восьмы прыметнік

  1. гл. восем.

  2. восьмая, -ай. Які атрымліваецца дзяленнем на восем.

    • Восьмая частка.
    • Адна восьмая (назоўнік).
вотруб’е

вотруб’е назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Рэшткі расцёртай абалонкі пасля размолу зерня, якія скарыстоўваюцца на корм жывёле.

|| прыметнік: вотруб’евы.

вотум

вотум назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

У дзяржаўным праве: рашэнне, прынятае галасаваннем.

  • В. давер’я (недавер’я) ураду.
вотчына

вотчына назоўнік | жаночы род

На Русі да 18 ст.: радавое спадчыннае зямельнае ўладанне.

|| прыметнік: вотчынны.

вох

вох выклічнік

Вокліч пры здзіўленні, горы, болю і пад. пачуццях.

вохаць

вохаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і вохкаць.

|| назоўнік: воханне.

вохкаць

вохкаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Усклікваць «вох», глыбока ўздыхаць, выказваючы пачуццё жалю, болю і пад.

|| аднакратны дзеяслоў: вохнуць.

|| назоўнік: вохканне.

вохра

вохра назоўнік | жаночы род

Прыродная мінеральная фарба жоўтага або чырвонага колеру.

|| прыметнік: вохравы.

вохрыць

вохрыць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

Фарбаваць, пакрываць вохрай.

воцат

воцат назоўнік | мужчынскі род

Вадкасць з рэзкім кіслым смакам, якая ўжываецца як вострая прыправа ў ежу, для кансервавання прадуктаў.

|| прыметнік: воцатны.

  • Воцатная кіслата (спецыяльны тэрмін).
  • Воцатная эсенцыя.
вочап

вочап назоўнік | мужчынскі род

Шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро.

вочапка

вочапка назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Прывязка ў цэпа.

  2. Вешалка ў адзенні.

  3. Ручка (пераважна вераўчаная) вядра.

вочка

вочка назоўнік | ніякі род

  1. гл. вока.

  2. Невялікая круглая адгуліна ў якім-н. прадмеце.

    • Дзеярное в.
  3. Пупышка, зрэзаная з дрэва для прышчэпкі.

  4. Зародак парастка на бульбяным клубні.

  5. Значок на ігральнай карце.

  6. Пятля ў вязанні.

    • Спусціла в.
вочны

вочны прыметнік

Які мае адносіны да вока (у 1 знач.).

  • Вочныя хваробы.
вочнік

вочнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Урач, спецыяліст па вочных хваробах.

вош

вош назоўнік | жаночы род

Дробнае бяскрылае насякомае, якое паразітуе на целе чалавека і жывёл.

вошчаны

вошчаны прыметнік

Нацёрты воскам.

  • Вошчаная нітка.
воін

воін назоўнік | мужчынскі род | высокае

Той, хто змагаецца з ворагам, ваеннаслужачы, баец.

  • Воін беларускай арміі.
  • Адзін у полі не в. (прыказка).
воінскі

воінскі прыметнік

  1. Які мае адносіны да ваеннай оправы, ваеннай службы.

    • Воінская павіннасць.
    • Усеагульны в. абавязак.
  2. Уласцівы воіну (высокае).

    • Воінская доблесць.
воінства

воінства назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік | высокае

Войска, воіны.

воўк

воўк назоўнік | ніякі род

Драпежная жывёліна сямейства сабачых, звычайна шэрай масці.

  • Колькі ваўка ні кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць (прыказка).
  • І ваўкі сыты і авечкі цэлы (прымаўка).
  • Хоць воўкам вый (вельмі дрэнна, становішча бязвыхаднае).
  • Воўкам глядзець (пазіраць) (глядзець панура, варожа).

Фразеалагізмы:

  • Біты воўк (размоўнае) — пра бывалага, вопьггнага чалавека.
  • Марскі воўк (размоўнае, адабральнае) — пра бывалага, вопытнага марака.

|| памяншальная форма: ваўчок.

|| зборны назоўнік: ваўкаўё.

|| прыметнік: воўчы і ваўчыны.

  • Воўчы апетыт (вельмі моцны).

Фразеалагізмы:

  • Воўчы білет (пашпарт) — у царскай Расіі: дакумент з адзнакай паліцыі аб палітычнай ненадзейнасці яго ўласніка.
  • Воўчы закон — беззаконне, якое падтрымліваецца грубым насіллем.
  • Воўчыя грыбы — агульная назва неядомых грыбоў.
  • Воўчыя ягады — чырвоныя або чорныя плады ядавітых лясных раслін.
воўна

воўна назоўнік | жаночы род

  1. Валасяное покрыва авечак.

  2. Састрыжанае такое покрыва як матэрыял для вырабу сукна, валёнак і пад.

    • Часаць воўну.

|| прыметнік: ваўняны.

воўнапрадзенне

воўнапрадзенне назоўнік | ніякі род

Выраб пражы з воўны.

|| прыметнік: воўнапрадзільны.

  • В. цэх.
воўначасальны

воўначасальны прыметнік

Прызначаны для часання воўны.

  • Воўначасольная машына.
вуаль

вуаль назоўнік | жаночы род

  1. Тонкая празрыстая матэрыя.

  2. Кавалак такой матэрыі або сеткі, які прымацаваны да жаночага капелюша і закрывав твар.

    • Капялюш з вуаллю.
  3. Налёт на негатыве, які зніжае кантраснасць фотаздымка (спецыяльны тэрмін).

вуаліраваць

вуаліраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Наўмысна рабіць што-н. не зусім ясным, зацяняць сутнасць чаго-н.

|| закончанае трыванне: завуаліраваць.

  • У завуаліраваной форме.
вугал

вугал назоўнік | мужчынскі род

  1. У геаметрыі: плоская фігура, утвораная дзвюма лініямі, якія выходзяць з аднаго пункта.

    • Вяршыня вугла.
    • Прамы в. (90°).
    • Востры в. (меншы за 90°).
    • Тупы в. (большы за 90°).
    • Знешнія і ўнутраныя вуглы трохвугольніка.
    • Сагнуць што-н. пад вуглом.
  2. Месца, дзе сутыкаюцца, перасякаюцца два прадметы або два бакі чаго-н.

    • В. дома.
    • Пайсці за в.
    • З-за вугла зрабіць што-н. (пераноснае значэнне: спадцішка).
  3. Частка пакоя, які здаецца ў наймы, кут (у 2 знач.).

    • Наймаць в.
  4. Наогул прыстанак, месца, дзе жывуць.

    • Мець свой в.

|| памяншальная форма: вугалок.

|| прыметнік: вуглавы.

вугаль

вугаль назоўнік | ніякі род

  1. (мн. вуглі). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання.

    • Каменны в.
    • Буры в.
  2. (мн. вуглі і вугалі). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгаралага дрэва.

    • Драуляны в.
    • Выграбі вугалі з печы.
    • Белы вугаль — пра рухаючую сілу вады.
    • Блакітны вугаль — пра рухаючую сілу ветру.

|| памяншальная форма: вугалёк, вугельчык і вугольчык.

|| зборны назоўнік: вуголле.

|| прыметнік: вугальны.

вугальшчык

вугальшчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто здабывае вугаль, шахцёр.

  2. Той, хто вырабляе драўняны вугаль.

|| жаночы род: вугальшчыца.

|| прыметнік: вугальшчыцкі.

вуглаваты

вуглаваты прыметнік

  1. З выступамі і вугламі, няроўны.

    • Вуглаватыя камяні.
    • Вуглаватая постаць (з востра выступаючымі абрысамі).
  2. пераноснае значэнне: Няўклюдны, нязграбны.

    • Вуглаватыя рухі.

|| назоўнік: вуглаватасць.

вуглавы

вуглавы прыметнік

  1. гл. вугал.

  2. Які знаходзіцца на вуглу або ў вуглу.

    • В. дом.
    • В. пакой.
    • В. ўдар (у спорце: удар з вугла поля).
  3. Які мае адносіны да вымярэння вуглоў (спецыяльны тэрмін).

    • В. градус.
вугламер

вугламер назоўнік | мужчынскі род

Тэхнічная прылада для вымярэння вуглоў.

|| прыметнік: вугламерны.

  • Вугламерныя інструменты.
вуглевадарод

вуглевадарод назоўнік | мужчынскі род

Хімічнае злучэнне вугляроду і вадароду.

|| прыметнік: вуглевадародны.

вуглевыпальванне

вуглевыпальванне назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін

Выраб драўнянага вугалю шляхам спальвання драўніны.

вуглевыпальшчык

вуглевыпальшчык назоўнік | мужчынскі род

Рабочы, які займаецца вуглевыпальваннем.

вугледрабільны

вугледрабільны прыметнік

Прызначаны для драблення каменнага вугалю.

вуглездабыча

вуглездабыча назоўнік | жаночы род

Здабыча каменнага вугалю.

вуглекіслата

вуглекіслата назоўнік | жаночы род

Абыходкавая назва двухвойсу вугляроду.

|| прыметнік: вуглекіслотны.

вуглепрамысловасць

вуглепрамысловасць назоўнік | жаночы род

Прамысловасць па здабычы каменнага вугалю.

|| прыметнік: вуглепрамысловы.

вугляводы

вугляводы назоўнік | мужчынскі род

Неабходныя для жыццядзейнасці арганічныя рэчывы, якія ўтрымліваюць у сабе вуглярод, кісларод і вадарод.

|| прыметнік: вугляводны і вугляводзісты.

вуглякіслы

вуглякіслы прыметнік

Які адносіцца да солей вугальнай кіслаты.

вуглярод

вуглярод назоўнік | мужчынскі род

Хімічны элемент, які з’яўляецца асновай усіх арганічных рэчываў у прыродзе.

|| прыметнік: вугляродны.

вугольнік

вугольнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Чарцёжны інструмент у форме трохвугольніка для вычэрчвання вуглоў, правядзення перпендыкулярных ліній.

  2. Металічная накладка, якая змацоўвае вуглы чаго-н. (рам і пад.).

вугор

вугор2 назоўнік | мужчынскі род

Невялікі бугарок — тлушчавая пробка ў порах скуры.

  • Твар у вуграх.

|| прыметнік: вугрысты.

вуграваты

вуграваты прыметнік

Пакрыты вуграмі.

  • В. твар.
вуда

вуда назоўнік | жаночы род

Рыбалоўная снасць — гнуткая доўгая палка, да якой прымацавана лёска з кручком.

  • Закінуць вуду (таксама пераноснае значэнне: паспрабаваць папярэдне разведаць што-н. і размоўнае).
  • Злавіць на вуду (таксама пераноснае значэнне: падманам, хпрасцю выведаць што-н. і размоўнае).

|| памяншальная форма: вудачка.

вудзільна

вудзільна назоўнік | ніякі род

Частка вуды — доўгая гнуткая палка, да якой прымацоўваецца лёска.

  • Арэхавае в.

|| прыметнік: вудзільневы.

вудзільны

вудзільны прыметнік

Які служыць для вуджэння рыбы.

  • В. рыштунак.