Прагледжаныя словы

Слова Азначэнне
аспірантура

аспірантура назоўнік | жаночы род

Сістэма падрыхтоўкі кадраў для вышэйшых навучальных і навукова-даследчых устаноў.

  • Скончыць аспірантуру.
клікаць

клікаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Голасна зваць, прасіць прыйсці, адгукнуцца.

    • К. на ратунак.
    • К. бабулю.
    • К. курэй (падзываць, склікаць).
  2. Запрашаць з якой-н. мэтай.

    • К. на вяселле.
    • К. на ўрачысты вечар.
  3. Заклікаць да якіх-н. дзеянняў.

    • К. народ на барацьбу.
  4. каго (што) кім або (пры пытанні) як. Называць якім-н. імем (размоўнае).

|| аднакратны дзеяслоў: клікнуць.

|| закончанае трыванне: паклікаць і падклікаць.

|| назоўнік: кліканне.

педаль

педаль назоўнік | жаночы род

Нажны рычаг у машынах і музычных інструментах.

  • П. тормаза, раяля.
  • Паціснуць на ўсе педалі (таксама пераноснае значэнне: прыняць усе меры для паскарэння, дасягнення чаго-н.; размоўнае).

|| прыметнік: педальны.

  • Дзіцячая педальная машына.
студня

студня назоўнік | жаночы род

Калодзеж, умацаваная зрубам вузкая і глыбокая яма для атрымання вады з ваданоснага слоя.

засыпаць

засыпаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Запоўніць даверху чым-н. сыпкім.

    • З. роў.
  2. Пакрыць слоем чаго-н. сыпкага.

    • З. стол мукой.
    • З. пытаннямі (пераноснае значэнне).
    • З. што і чаго.
    • Насыпаць, усыпаць куды-н. у якой-н. колькасці.

|| незакончанае трыванне: засыпаць.

|| назоўнік: засыпанне і засыпка.

абстраляць

абстраляць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адкрыць агонь па кім-, чым-н.

    • А. ворага.
    • А. вышыню.
  2. Выпрабаваць у стральбе.

    • А. ружжо.

|| незакончанае трыванне: абстрэльваць.

запясце

запясце назоўнік | ніякі род

Частка кісці рукі паміж перадплеччам і пясцю.

|| прыметнік: запясцевы.

нагаварыцца

нагаварыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пагаварыць уволю.

  • Н. з сяброўкай.
дый

дый злучнік

  1. далучальна-супраціўны. Злучае члены сказа, што абазначаюць паслядоўныя з’явы, па знач. набліжаецца да злучнікаў «і», «ды».

    • Узяў сякеру дый падаўся ў лес.
  2. далучальны. Далучае члены сказа і сказы, якія ўдакладняюць або абагульняюць папярэднія думкі.

    • Стаю адзін дый думаю.
    • А я вазьму дый раскажу аб усім.