Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
карумпіраваны

карумпіраваны прыметнік | кніжнае

Прасякнуты карупцыяй.

  • Карумпіраваныя элементы.

|| назоўнік: карумпіраванасць.

каруначніца

каруначніца назоўнік | жаночы род

Жанчына, якая вырабляе карункі.

карунд

карунд назоўнік | мужчынскі род

Цвёрды мінерал — крышталічны гліназём.

|| прыметнік: карундавы.

карункі

карункі назоўнік

Ажурныя сятчастыя вырабы з ільняных, шаўковых і інш. нітак для аздобы бялізны, адзення і пад.

|| прыметнік: карункавы.

карупцыя

карупцыя назоўнік | жаночы род | кніжнае

Подкуп хабарам, прадажнасць службовых асоб, палітычных дзеячаў.

карусель

карусель назоўнік | жаночы род

Спецыяльная пляцоўка з сядзеннямі ў форме конікаў, экіпажаў, лодак і інш., якая круціцца вакол сваёй восі і служыць для катання.

|| прыметнік: карусельны.

карцець

карцець дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. безасабовая форма: з інфінітывам, са злучнік «каб» і без дапаўнення.

    • Пра неадольнае жаданне зрабіць што-н., хацецца.
    • Мне карціць сказаць.
    • Сыну карцела, каб хто быў побач.
  2. Не даваць спакою, непакоіць, хваляваць.

    • Не вучоба карціць, а паездка ў горад.

|| назоўнік: карценне.

карцеч

карцеч назоўнік | жаночы род

  1. Артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі для масавага паражэння жывой сілы праціўніка на блізкай адлегласці.

  2. Буйны шрот для паляўнічага ружжа.

|| прыметнік: карцечны.

карцэр

карцэр назоўнік | мужчынскі род

Памяшканне для часовага адзіночнага зняволення (напр. у турмах, канцлагерах і інш.).

|| прыметнік: карцэрны.

  • К. рэжым.
карцёжнік

карцёжнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Заўзяты ігрок у карты.

|| жаночы род: карцёжніца.

|| прыметнік: карцёжніцкі.

карціна

карціна назоўнік | жаночы род

  1. Твор жывапісу, выкананы фарбамі.

    • Карціны мастак М.Савіцкага.
  2. Тое, што можна бачыць, уяўляць у канкрэтных вобразах.

    • Карціны прыроды.
  3. Адлюстраванне чаго-н. у літаратурным творы.

    • К. бітвы.
    • К. жыцця сялян.
  4. Агульны стан, выгляд чаго-н.

    • Клінічная к. захворвання.
  5. Частка акта ў драматычным творы, якая патрабуе самастойнай дэкарацыі.

    • Другая к. першага акта.
  6. Кінакарціна кінафільм (размоўнае).

    • У кінатэатры ідзе новая к.

|| памяншальная форма: карцінка.

|| прыметнік: карцінны.

  • Карцінная галерэя.
карцінны

карцінны прыметнік

  1. гл. карціна.

  2. пераноснае значэнне: Вобразны, выразны, які стварае ўражанне сваёй знешняй прыгажосцю.

    • Карцінная поза.

|| назоўнік: карціннасць.

карчаваць

карчаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выкопваць з карэннем.

  • К. пні.

|| назоўнік: карчаванне.

|| прыметнік: карчавальны.

  • Карчавальная машына.
карчага

карчага2 назоўнік | жаночы род

  1. Вялікая, звычайна з гліны пасудзіна, якая выкарыстоўвалася для трымання він і інш. (устарэлае).

  2. Гляк для мазі.

    • Наліць у карчагу дзёгцю.

|| прыметнік: карчажны.

карчак

карчак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Вывернуты з зямлі корч.

  • Выцяў нагу аб к.
карчакаваты

карчакаваты прыметнік

  1. З вялікай колькасцю карчоў, карчысты (размоўнае).

    • Карчакаватая дарога.
  2. Пра чалавека, яго постаць: каржакаваты (абласное).

    • Тоўсты, к. дзядзька сядзеў на ганку.

|| назоўнік: карчакаватасць.

карчанець

карчанець дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Моцна азябшы, траціць адчувальнасць.

  • Ногі карчанеюць на холадзе.

|| закончанае трыванне: закарчанець і скарчанець.

карчма

карчма назоўнік | жаночы род | устарэлае

Заезны дом з начлегам у дарэвалюцыйнай Беларусі, на Украіне і ў Польшчы.

|| прыметнік: карчомны.

карчмар

карчмар назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Гаспадар карчмы.

|| жаночы род: карчмарка.

|| прыметнік: карчмарскі.

карчысты

карчысты прыметнік

З вялікай колькасцю карчоў, пнёў.

|| назоўнік: карчыстасць.

карчэўе

карчэўе назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Карчы, пні.

каршун

каршун назоўнік | мужчынскі род

Вялікая драпежная птушка з доўгімі крыламі і загнутай дзюбай.

  • Каршуном наляцець на каго-н. (злосна і хутка).

|| прыметнік: каршуновы.

  • Каршуновая дзюба.
кары

кары2 назоўнік

  1. Сані для перавозкі бярвення.

  2. Вялікія калёсы для перавозкі грузаў.

|| памяншальная форма: каркі.

карыда

карыда назоўнік | жаночы род

Масавае відовішча ў Іспаніі і некаторых іншых краінах: бой тарэадора з быком.

карыес

карыес назоўнік | мужчынскі род

Паступовае разбурэнне цвёрдай тканкі косці зуба.

|| прыметнік: карыёзны.

карыкатура

карыкатура назоўнік | жаночы род

  1. Малюнак, на якім намаляваны хто-н. або што-н. у скажоным, падкрэслена смешным выглядзе.

    • К. на гультаёў.
  2. пераноснае значэнне: Смешнае, вартае жалю падабенства на што-н.

    • Гэты касцюм — к. на ўменне шыць.

|| прыметнік: карыкатурны.

карыкатурны

карыкатурны прыметнік

  1. гл. карыкатура.

  2. пераноснае значэнне: Смешны, недарэчны, прыдатны для карыкатуры.

    • К. выгляд.

|| назоўнік: карыкатурнасць.

карыкатурыст

карыкатурыст назоўнік | мужчынскі род

Мастак, які малюе карыкатуры.

|| жаночы род: карыкатурыстка.

|| прыметнік: карыкатурысцкі.

карынка

карынка назоўнік | жаночы род

Чорны дробны сушаны вінаград без костачак.

|| прыметнік: карынкавы.

карыслівец

карыслівец назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і карысталюбец.

карыслівы

карыслівы прыметнік

  1. Заснаваны на карысці, які мае на ўвазе карысць.

    • Карыслівыя намеры.
  2. Які імкнецца да асабістай выгады, нажывы.

    • К. чалавек.

|| назоўнік: карыслівасць.

карысны

карысны прыметнік

  1. Які прыносіць карысць.

    • Карысная кніга.
    • Чарніцы есці карысна (безасабовая форма у знач. выказніка).
  2. Які складае частку цэлага, выкарыстоўваецца непасрэдна па прызначэнню.

    • Карысная плошча.

|| назоўнік: карыснасць.

карысталюбец

карысталюбец назоўнік | мужчынскі род

Карыслівы чалавек.

карысталюбны

карысталюбны прыметнік

Тое, што і карысталюбівы.

карысталюбства

карысталюбства назоўнік | ніякі род

Імкненне да асабістай выгоды, нажывы.

карысталюбівы

карысталюбівы прыметнік

Тое, што і карыслівы.

карыстацца

карыстацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Выкарыстоўваць ДЛЯ сваёй патрэбы.

    • К. газам.
    • К. гарадской бібліятэкай.
  2. Атрымліваць выгаду, карысць з каго-н. у сваіх інтарэсах.

    • К. выпадкам.
    • К. чужой дабратой.
  3. Мець што-н. (аўтарытэт, павагу, права і інш.).

    • К. поспехам.
    • К. усімі правамі.

|| закончанае трыванне: пакарыстацца.

|| назоўнік: карыстанне.

карысць

карысць назоўнік | жаночы род

Добры рэзультат, дадатныя вынікі, выгада.

  • Прынесці к. радзіме.
  • Мець к. са сваёй працы.
  • Гаварыць на карысць каго-чаго — служыць доказам, пацвярджэннем дадатных якасцей каго-, чаго-н.
  • На карысць каго-чаго —
    1. са станоўчымі вынікамі для каго-, чаго-н.
      • Справа вырашылася на к. селяніна;
    2. дзеля чыёй-н. выгады, карысці.
      • Змена месца службы пайшла яму на к.
карыта

карыта назоўнік | ніякі род

Прадаўгаватая пасудзіна, збітая з дошак або выдзеўбаная з дрэва, якая звычайна выкарыстоўваецца для кармлення жывёлы.

  • Збіць к.
  • Застацца ля разбітага карыта (пераноснае значэнне: ні з чым, страціўшы ўсё набытае).

|| памяншальная форма: карытца.

|| прыметнік: карытны.

карыфей

карыфей назоўнік | мужчынскі род | высокае

Выдатны дзеяч у якой-н. галіне.

  • К. сусветнай літаратуры.
карыца

карыца назоўнік | жаночы род

Высушаная кара некаторых трапічных раслін сямейства лаўровых, ужыв. як прыправа.

|| прыметнік: карычны.

карыцца

карыцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Падпарадкоўвацца чыёй-н. волі, уладзе; пакарацца.

карыць

карыць2 дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Папракаць, дакараць.

  • Хопіць яго к.
карычнева

карычнева (карычнева-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. карычневы, з карычневым адценнем, напр. карычнева-залацісты, карычнева-чорны, карычнева-чырвоны;
  2. карычневы, у спалучэнні з іншым, асобным колерам, напр. карычнева-ружовы, карычневашэры.
карычневы

карычневы прыметнік

Цёмны, буравата-жоўты (колеру жолуда або карыцы).

  • Карычневае паліто.
  • Карычневая чума (пра фашыстаў; пагардлівае).
карыятыда

карыятыда назоўнік | жаночы род

Калона, апора ў будынку ў выглядзе жаночай фігуры.

карэ

карэ назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

  1. Баявое пастраенне ў форме чатырохвугольніка, якое прымянялася ў еўрапейскіх арміях да канца 19 ст. для адбіцця атак з усіх бакоў.

  2. нескланяльнае, н. Квадратны выраз каўняра на сукенцы.

  3. нязменнае: У форме чатырохвугольніка.

    • Каўнер к.
карэйка

карэйка назоўнік | жаночы род

Свіная або цялячая грудзінка спецыяльнага прыгатавання.

карэйцы

карэйцы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Карэі.

|| жаночы род: карэянка.

|| прыметнік: карэйскі.

карэктар

карэктар назоўнік | мужчынскі род

Работнік выдавецтва, газеты або друкарні, які чытае і правіць карэктуру.

|| прыметнік: карэктарскі.

  • Нарада ў карэктарскай (назоўнік).