Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
джэйран

джэйран назоўнік | мужчынскі род

Від газелі.

|| прыметнік: джэйранавы.

джэм

джэм назоўнік | мужчынскі род

Варэнне з фруктаў або ягад у выглядзе густога жэле.

|| прыметнік: джэмавы.

джэмпер

джэмпер назоўнік | мужчынскі род

Вязаная шарсцяная або шаўковая кофта без каўняра, якая надзяваецца цераз галаву.

|| прыметнік: джэмперны.

джэнтльмен

джэнтльмен назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які адрозніваецца сваёй выхаванасцю ў паводзінах, прыстойнасцю і ветлівасцю ў адносінах з другімі, высакароднасцю маралі, далікатнасцю і зграбнасцю адзення.

|| прыметнік: джэнтльменскі.

  • Джэнтльменскае пагадненне (вусная дамоўленасць бакоў).
джэрсі

джэрсі назоўнік

  1. нескланяльнае, н. Моцны трыкатажны матэрыял, а таксама адзенне з такога матэрыялу. Баваўнянае, шарсцяное, шаўковае д.

  2. нязменнае: Пра адзенне з такога матэрыялу.

    • Паліто д.
дзверцы

дзверцы назоўнік

  1. гл. дзверы.

  2. Створка, створкі, якімі закрываюць якую-н. адтуліну.

    • Пячныя д.
дзверы

дзверы назоўнік | жаночы род

Праём у сцяне для ўваходу ў памяшканне, а таксама створ, якім закрываюць гэты праём.

  • Навесіць д.
  • Дубовыя д.
  • Зачыніць д. на ключ.

Фразеалагізмы:

  • Царскія дзверы — у праваслаўнай царкве: галоўны ўваход у алтар.
  • Жыць дзверы ў дзверы (размоўнае) — адзін насупраць другога.
  • Дзень адчыненых дзвярэй — дзень вольнага наведвання навучальных устаноў з мэтай азнаямлення з імі перад паступленнем на вучобу.
  • Пры зачыненых дзвярах — без допуску пабочных асоб.
  • Стукацца ў дзверы — звяртацца да каго-н. з просьбай аб чым-н.

|| памяншальная форма: дзверцы.

|| прыметнік: дзвярны.

  • Д. праём.
  • Дзвярная клямка.
дзвесце

дзвесце лічэбнік

Лік і колькасць 200.

|| парадкавы лічэбнік: двухсоты.

дзвынкаць

дзвынкаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Утвараць звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.).

  • Недзе дзвынкала шкло.
  • Над вухам дзвынкалі камары.

|| аднакратны дзеяслоў: дзвынкнуць.

|| назоўнік: дзвынканне.

дзе

дзе займеннік

  1. займеннік, прыслоўе і злучнікавае слова. У якім месцы.

    • Дзе вы працуеце?
    • Город, дзе я жыў.
  2. займеннік: прыслоўе Тое, што і дзе-небудзь.

    • Пашукай лепш, можа дзе згубіў.
    • Ці няма дзе вольнага месца?
  3. часціца: Ужыв. для выражэння адносін, сумнення (размоўнае).

    • Адпачыў? — Дзе адпачыў! Столькі работы.

Дзе наша не прападала (размоўнае) — выраз, які ўжываюць, прыступаючы да дзеяння з рызыкай.

дзе-небудзь

дзе-небудзь прыслоўе

У якім-небудзь, дакладна невядомым, месцы.

  • Дзе-небудзь сустрэнемся.
дзе-нідзе

дзе-нідзе прыслоўе

Сям-там, у асобных месцах.

  • Дзе-нідзе можна сустрэць бабра.
дзевер

дзевер назоўнік | мужчынскі род

Мужаў брат.

  • Мой д. — справядлівы чалавек.
дзевяноста

дзевяноста лічэбнік

Лік і колькасць 90.

  • Яму за д. (больш як дзевяноста гадоў)..

|| парадкавы лічэбнік: дзевяносты.

дзевятка

дзевятка назоўнік | жаночы род

  1. Лічба 9.

  2. Назва чаго-н., што змяшчае дзевяць адзінак (ігральнай карты з дзевяццю ачкамі, групы з дзевяці чалавек або аднародных прадметаў і пад.).

  3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай

  4. Прыехаў на дзевятцы (на трамваі, аўтобусе, тралейбусе пад № 9).

    • Мяч трапіў у дзевятку (верхні вугал футбольных варот).
дзевятнаццаць

дзевятнаццаць лічэбнік

Лік і колькасць 19.

|| парадкавы лічэбнік: дзевятнаццаты.

дзевяты

дзевяты прыметнік

  1. гл. дзевяць.

  2. дзевятая. Якая атрымліваецца пры дзяленні на дзевяць.

    • Дзевятая частка.
    • Адна дзевятая (назоўнік).
дзевяцера

дзевяцера лічэбнік | зборны назоўнік

  1. З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займеннік: множны лік: л. і без залежнага слова: колькасць дзевяць.

    • Д. салдатаў.
    • Засталося д. сірот.
    • Нас было д.: пяць мужчын і чатыры жанчыны.
    • Д. свіней.
    • Сустрэць дзевяцярых.
    • Яда на дзевяцярых.
  2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць дзевяць.

    • Д. дзяцей.
    • Д. парасят.
  3. звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: дзевяць прадметаў.

    • Д. калёс.
    • Д. сутак.
  4. звычайна Н і В. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы і існуюць або носяцца ў пары: дзевяць пар.

    • Д. туфель.
    • Д. шкарпэтак.
дзевяць

дзевяць лічэбнік

Лік, лічба і колькасць 9.

|| парадкавы лічэбнік: дзевяты.

дзевяцьсот

дзевяцьсот лічэбнік

Лік і колькасць 900.

|| парадкавы лічэбнік: дзевяцісоты.

дзевяці

дзевяці прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая абазначае:

  1. які мае дзевяць аднолькавых прымет, прадметаў і пад., напр. дзевяцігадовы, дзевяціпольны;
  2. які складаецца з дзевяці частак, раздзелаў або мерай у дзевяць якіх-н. адзінак, напр. дзевяцібальны, дзевяціградусны, дзевяцігадзінны (цягнік).
дзевяцікласнік

дзевяцікласнік назоўнік | мужчынскі род

Вучань дзевятага кпаса.

|| жаночы род: дзевяцікласніца.

дзевяцікратны

дзевяцікратны прыметнік

Які паўтараецца дзевяць разоў, павялічаны ў дзевяць разоў.

  • У дзевяцікратным памеры.
дзед

дзед2 назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Прыстасаванне для асвятлення хаты з дапамогай лучыны ці смалістых корчыкаў.

дзедаўскі

дзедаўскі прыметнік

  1. гл. дзед .

  2. пераноснае значэнне: Вельмі стары або ўстарэлы.

    • Дзедаўская тэхніка.
    • Д. спосаб апрацоўкі зямлі.
дзедаўшчына

дзедаўшчына назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік

  1. Спадчына пасля дзеда.

  2. У арміі: нераўнапраўныя і зневажальныя адносіны стараслужачых у адносінах да маладых салдатаў, навабранцаў (неадабральнае).

дзедзіч

дзедзіч назоўнік | мужчынскі род | гістарычнае

  1. Наследнік дзедаўскага двара, маёнтка.

  2. Уладар маёнтка, атрыманага ў спадчыну ад продкаў.

дзеепрыметнік

дзеепрыметнік назоўнік | мужчынскі род

У граматыцы: форма дзеяслова, якая валодае побач з катэгорыямі дзеяслова (час, стан і трыванне) і катэгорыямі прыметніка (род, склон).

  • Д. цяперашняга часу.
  • Д. прошлага часу.

|| прыметнік: дзеепрыметнікавы.

дзеепрыслоўе

дзеепрыслоўе назоўнік | ніякі род

У граматыцы: нязменная форма дзеяслова, якая спалучае ў сабе адзнакі дзеяслова і прыслоўя.

|| прыметнік: дзеепрыслоўны.

дзежка

дзежка назоўнік | жаночы род

Драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак для заквашвання цеста і інш.

  • Хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі (з народнай творчасці).

|| памяншальная форма: дзежачка.

|| прыметнік: дзежачны і дзежкавы.

дзейнасць

дзейнасць назоўнік | жаночы род

  1. Заняткі, праца ў якой-н. галіне.

    • Гаспадарчая д.
    • Педагагічная д.
    • Навукова-даследчая д.
  2. Работа, функцыяніраванне якіх-н. органаў арганізма, а таксама сіл прыроды.

    • Д. сэрца.
    • Д. вулкана.
дзейны

дзейны прыметнік

Актыўны, жвавы, энергічны.

  • Дзейная натура.
дзейнік

дзейнік назоўнік | мужчынскі род

У граматыцы: галоўны член двухсастаўнага сказа, які не залежыць ад іншых членаў сказа, адказвае на пытанні назоўнага склону (хто? што?) і служыць для абазначэння прадмета, які характарызуецца выказнікам.

|| прыметнік: дзейнікавы.

дзейнічаць

дзейнічаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіць што-н., займацца чым-н.

    • Д. рашуча.
  2. чым. Кіраваць, валодаць чым-н.

    • Спартсмен удала дзейнічаў ракеткай.
    • Пасля ранення нага не дзейнічае.
  3. на каго-што і без дапаўнення. Рабіць уплыў, уздзеянне, выклікаць якую-н. рэакцыю ў адказ.

    • Лякарства на яго станоўча дзейнічае.
    • Сонца згубна дзейнічае на жэньшэнь.
  4. Быць спраўным (пра апараты, механізмы).

    • Механізм дзейнічае безадказна.
  5. Мець сілу, абавязваць рабіць пэўным чынам.

    • Тут дзейнічаў даўні звычай.

Дзейнічаць на нервы кому (размоўнае) — раздражняць каго-н.

|| закончанае трыванне: падзейнічаць.

дзейсны

дзейсны прыметнік

Здольны ўздзейнічаць, актыўны.

  • Д. сродак.
  • Дзейсныя меры.

|| назоўнік: дзейснасць.

дзекабрыст

дзекабрыст назоўнік | мужчынскі род | гістарычнае

Удзельнік рускага дваранскага рэвалюцыйна-вызваленчага руху, які завяршыўся паўстаннем 14 снежня 1825 г.

|| прыметнік: дзекабрысцкі.

дзекабрыстка

дзекабрыстка назоўнік | жаночы род

Жонка дзекабрыста.

дзеканне

дзеканне назоўнік | ніякі род

  1. гл. дзекаць.

  2. Уласцівае беларускай мове чаргаванне цвёрдага зубнога д пры змякчэнні з мяккай афрыкатай дз: горад — у горадзе, іду — ідзі.

дзекаць

дзекаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Вымаўляць афрыкату «дзь» на месцы мяккага «д».

|| назоўнік: дзеканне.

дзелавы

дзелавы прыметнік

  1. Які адносіцца да грамадскай, службовай дзейнасці.

    • Дзелавая размова.
    • Дзелавыя сувязі.
    • Дзелавое пісьмо.
  2. Які ведае справу, умела кіруе і клапоціцца аб рабоце.

    • Дзелавыя людзі.
    • Д. кіраўнік.
  3. Прыдатны для апрацоўкі (спецыяльны тэрмін).

    • Д. лес.
    • Дзелавая драўніна.
дзелавіты

дзелавіты прыметнік

Энергічны, умелы, працпрымальны ў рабоце.

  • Д. малады інжынер.

|| назоўнік: дзелавітасць.

дзель

дзель назоўнік | жаночы род

  1. Вынік дзялення аднаго ліку на другі.

  2. Частка, доля, выдзеленая каму-н. (размоўнае).

    • Ён узяў сваю д.
дзельнік

дзельнік назоўнік | мужчынскі род

Лік або велічыня, на якую дзеліцца дзеліва.

дзеля

дзеля прыназоўнік

  1. Для каго-, чаго-н., у інтарэсах каго-, чаго-н.

    • Д. агульнай справы.
    • Я зраблю гэта д. вас.
  2. чаго. З мэтай, у мэтах чаго-н.

    • Д. адпачынку.
    • Д. кавалка хлеба.
дзеліва

дзеліва назоўнік | ніякі род

Лік або велічыня, якая падвяргаецца дзяленню.

дзень

дзень назоўнік | мужчынскі род

  1. Частка сутак ад усходу да захаду сонца, ад раніцы да вечара.

    • Ясны д.
    • Дасць бог д., дасць і спажытак (прыказка).
    • І дзень і ноч (увесь час).
  2. Тое, што і суткі.

    • Водпуск на 5 дзён.
  3. Прамежак часу ў межах сутак, заняты чым-н.

    • Працоўны д.
    • Светлавы д. (частка сутак, на працягу якой свеціць Сонца).
  4. чаго. Лік месяца, дата, прысвечаная якой-н. падзеі.

    • Дзень Перамогі (9 Мая — Свята Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.)
    • Д. нараджэння.
  5. множны лік: Пара, перыяд.

    • Дні юнацтва.
    • Палярны дзень — за Палярным кругам: частка года, калі сонца не заходзіць за гарызонт.
    • Посны дзень — дзень, у які згодна з царкоўным звычаям нельга есці скаромнае.
    • Разгрузачны дзень — дзень з аблегчанай дыетай, асабліва для асоб, схільных да паўнаты.
    • Санітарны дзень — дзень, які прызначаецца для навядзення санітарыі.
    • Рабочы (працоўны) дзень — пэўны перыяд часу, адведзены для работы, службы.

Фразеалагізмы:

  • Добры дзень! — прывітальны зварот днём пры сустрэчы са знаёмымі.
  • Гэтымі дняні; на гэтых днях — некалькі дзён таму назад або праз некалькі наступных дзён.
  • Дзень у дзень; дзень пры дні — штодзень, кожны дзень.
  • Лічаныя дні — мала часу, нядоўга.
  • З дня на дзень — у адзін з бліжэйшых дзён.
    • Чакаем іх з дня на дзень.
  • Наводзіць цень на ясны дзень — наўмысна ўносіць няяснасць у якую-н. справу; блытаць каго-н.
  • Учарашні дзень — былое, мінулае.
  • Чуць дзень — вельмі рана, на світанні.
  • Чорны дзень — цяжкая, змрочная часіна.

|| памяншальна-ласкальная форма: дзянёк.

|| прыметнік: дзённы.

дзеравяка

дзеравяка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Кавалак дрэва.

  • На беразе ракі дагнівалі пачарнелыя дзеравякі.
дзеравянець

дзеравянець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Набываць цвёрдасць, уласцівую дрэву.

    • Сцябло расце і дзеравянее.
  2. Утрачваць адчувальнасць, дранцвець.

    • Ногі дзеравянеюць ад холаду.

|| закончанае трыванне: адзеравянець, задзеравянець і здзеравянець.

дзеравяшка

дзеравяшка назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Кавалак дрэва, драўляны брусок.

  2. Штучная драўляная нага.

    • З вайны ў яго замест нагі д.
  3. множны лік: Абутак на драўлянай падэшве.

    • Скінуў дзеравяшкі пад лаўку.
дзераза

дзераза назоўнік | жаночы род

Травяністая споравая расліна сямейства дзеразовых з паўзучым сцяблом.

|| прыметнік: дзеразовы.

  • Д. вянок.
  • Клас дзеразовых (наз,).