Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
дварняк

дварняк назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Дваровы сабака простай пароды.

  • Насустрач нам кінуўся здаравенны д.
дваровы

дваровы прыметнік

  1. гл. двор.

  2. Які адносіцца да сядзібы і знаходзіцца на двары.

    • Дваровыя пабудовы.
  3. Які належыць да дворні (гістарычнае).

    • Дваровыя людзі.
  4. назоўнік Прыгонны селянін, узяты ў панскі двор для абслугоўвання памешчыка.

    • Флігель для дваровых.
дварцовы

дварцовы прыметнік

  1. гл. дварэц.

  2. Які адносіцца да двара.

    • Д. парк.

Дварцовы пераварот — насільная змена манарха прыдворнай знаццю без удзелу шырокіх грамадскіх мае.

дварышча

дварышча назоўнік | ніякі род

  1. Участак з хатай і іншымі гаспадарчымі будынкамі; месца, дзе раней была сядзіба.

    • Д. зарасло травой.
  2. Месца, дзе быў раней двор, жыллё радавітай асобы (гістарычнае).

    • Радзівілава д.
дварэц

дварэц назоўнік | мужчынскі род

  1. Вялікі і прыгожы па архітэктуры будьшак.

    • Мармуровыя дварцы Венецыі.
  2. Такі будынак, у якім пражывае манарх са сваей сям’ёй.

    • Летні д. Пятра Першага.

|| прыметнік: дварцовы.

дварэцкі

дварэцкі назоўнік | мужчынскі род

У памешчыцкім і буржуазным грамадстве: старшы лакей у панскім доме, які кіраваў хатняй гаспадаркай і абслуговым персаналам.

дваццаць

дваццаць лічэбнік

Лічба і колькасць 20.

  • Д. дзеліцца на пяць.
  • Д. рублёў.

Дваццаць разоў (размоўнае) — многа разоў гаварыць, паўтараць.

|| парадкавы лічэбнік: дваццаты.

дваццацігадовы

дваццацігадовы прыметнік

  1. гл. дваццацігоддзе.

  2. Які праіснаваў 20 год.

    • Дваццацігадовая служба.
дваццацігоддзе

дваццацігоддзе назоўнік | ніякі род

  1. Тэрмін у дваццаць год.

    • З той пары мінула цэлае д.
  2. чаго. Гадавіна падзеі, што адбылася дваццаць год назад.

    • Адзначыць д. працоўнай дзейнасці.
  3. кого. Чыя-н. дваццатая гадавіна.

    • Адзначыць сваё д. (дваццаты дзень нараджэння).

|| прыметнік: дваццацігадовы.

дваюрадны

дваюрадны прыметнік

Тое, што і стрыечны.

двая

двая прыстаўка

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «двое…», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. дваяборац, дваяверац, дваяжэнец, дваяжонства, дваяшлюбнасць.

дваяборац

дваяборац назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які ўдзельнічае ў дваябор’і.

|| жаночы род: дваяборка.

дваявор’е

дваявор’е назоўнік | ніякі род

Спартыўныя спаборніцтвы, якія складаюцца з двух відаў практыкаванняў.

  • Лыжнае д. (гонкі і прыжкі з трампліна).
  • Цяжкаатлетычнае д.
дваякавыпуклы

дваякавыпуклы прыметнік

Выпуклы з абодвух бакоў.

  • Дваякавыпуклая лінза.
дваякадыхаючыя

дваякадыхаючыя назоўнік | жаночы род

Падклас рыб, якія дыхаюць не толькі жабрамі, але і лёгкімі.

дваякаўвагнуты

дваякаўвагнуты прыметнік

Увагнуты з абодвух бакоў.

  • Дваякаўвагнутае шкло.
дваісты

дваісты прыметнік

  1. Такі, які змяшчае ў сабе дзве розныя якасці, часта супярэчлівыя адна ў адносінах да другой.

    • Дваістая натура.
    • Дваістае пачуццё.
  2. Двудушны.

    • Дваістая палітыка крахам канчаецца.

|| назоўнік: дваістасць.

дваіцца

дваіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Здавацца падвоеным (пра зрокавае ўяўленне).

  • У вачах дваіліся ўсе предметы.
  • Хто баіцца, таму ўваччу дваіцца (прыказка).
дваіць

дваіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Паўгорна ўзорваць, пераворваць.

    • Д. поле.
  2. Падзяляць на дзве часткі (спецыяльны тэрмін).

    • Д. скуры.

|| закончанае трыванне: падваіць.

|| назоўнік: дваенне.

двое

двое2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая абазначае два, двайны, пішацца «двое…» тады, калі ў другім слове націск падае не на першы склад, напр.: двоеўладдзе, двоеўладны.

двоечнік

двоечнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Вучань, які часта атрымлівае двойкі.

|| жаночы род: двоечніца.

двоеўладдзе

двоеўладдзе назоўнік | ніякі род

Адначасовае існаванне дзвюх улад у адной краіне, арганізацыі.

|| прыметнік: двоеўладны.

двойчы

двойчы прыслоўе

Два разы.

  • Д. сказаць.
  • Д. тры — шэсць.
двор

двор2 назоўнік | мужчынскі род

У манархічных краінах: манарх і яго прыбліжаныя.

  • Царскі д.
  • Быць пры двары.
дворня

дворня назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Пры прыгонным праве: хатнія слугі ў памешчыцкім доме.

  • Збеглася ўся д.
дворнік

дворнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Работнік, які падтрымлівае чысціню і парадак на двары і на вуліцы каля дома.

  2. Устройства для механічнага выцірання назіральнага шкла ў машыне ад снегу, вільгаці, пылу і інш.

|| жаночы род: дворнічыха.

|| прыметнік: дворніцкі.

дворніцкая

дворніцкая назоўнік | жаночы род | устарэлае

Памяшканне для дворніка.

дву

дву (двух) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які складаецца з дзвюх якіх н. адзінак, змяшчае дзве аднолькавыя прыметы, напр. двудушнасць, двудушнічаць, двурушнік, двурушніцтва, двурушны, двухбортны, двухгаловы, двухгадовы, двухгалосны, двухгорбы, двухгранны, двухкапеечны, двухкрылы, двухматорны, двухмерны, двухпакаёвы, двухрогі, двухспальны, двух’ярусны;
  2. які мае адносны да двух, да дзвюх, напр. двухгадзінны (поезд, г. зн. які адыходзіць у дзве гадзіны).
двуадзіны

двуадзіны прыметнік | кніжнае

Які складаецца з дзвюх частак, двух элементаў і ўтварае адзінства.

двудушны

двудушны прыметнік

Няшчыры, крывадушны.

  • Гэта быў д. чалавек.

|| назоўнік: двудушнасць.

двукоссе

двукоссе назоўнік | ніякі род

Значкі (« ») для выдзялення простай мовы, цытат, загалоўкаў, а таксама слоў, ужытых ва ўмоўным або іранічным сэнсе.

  • Узяць цытату ў д.
  • Вучоны ў двукоссі (так званы; іранічны сэнс).
двукроп’е

двукроп’е назоўнік | ніякі род

Знак прыпынку ў выглядзе дзвюх кропак, размешчаных адна над другой.

двурушнік

двурушнік назоўнік | мужчынскі род | пагардлівае

Чалавек, які паказвае, што ён адданы каму-н., а на справе дзейнічае на карысць варожага боку.

|| жаночы род: двурушніца.

|| прыметнік: двурушніцкі.

двурушніцтва

двурушніцтва назоўнік | ніякі род | пагардлівае

Паводзіны двурушніка.

  • Палітычнае д.

|| прыметнік: двурушніцкі.

двурушнічаць

двурушнічаць назоўнік | пагардлівае

Быць двурушнікам, дзейнічаць, як двурушнік.

|| закончанае трыванне: здвурушнічаць.

двухаблічны

двухаблічны прыметнік | кніжнае

Тое, што і двудушны.

|| назоўнік: двухаблічнасць.

двухадзіны

двухадзіны прыметнік | кніжнае

Які складаецца з дзвюх частак, двух элементаў і ўтварае адзінства.

двухбортны

двухбортны прыметнік

Пра верхняе адзенне: з двума бартамі і двума радамі гузікаў.

  • Д. касцюм.
двухвярстовы

двухвярстовы прыметнік

Працягласцю ў дзве вярсты.

  • Двухвярстовая адлегласць.
двухгадзінны

двухгадзінны прыметнік

  1. Які працягваецца дзве гадзіны.

    • Д. доклад.
  2. Прызначаны на дзве гадзіны (пра цягнік, параход і пад.; размоўнае).

    • Д. параход.
двухгадовы

двухгадовы прыметнік

  1. гл. двухгоддзе.

  2. Які мінуў, пражыў два гады.

    • Д. тэрмін.
    • Двухгадовае дзіця.
двухгаловы

двухгаловы прыметнік

З дзвюма галавамі.

  • Д. змей.

Двухгаловы арол — геральдычны відарыс арла з дзвюма галавамі на дзяржаўным гербе Расіі.

двухгоддзе

двухгоддзе назоўнік | ніякі род

  1. Тэрмін у два гады.

    • Мінулае д.
  2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася два гады назад.

    • Споўнілася д. са дня прыняцця закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.
двухдзённы

двухдзённы прыметнік

  1. Працягласцю ў два дні.

    • Д. турысцкі паход.
  2. Разлічаны, прызначаны на два дні.

    • Д. запас харчоў.
двухдольны

двухдольны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які складаецца з дзвюх долей.

  • Двухдольныя расліны (з зародкам з дзвюх семядолей).
  • Сямейства двухдольных (назоўнік).
  • Д. памер верша (харэй, ямб).
двухдомны

двухдомны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Такі, у якога мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных асобінах (пра расліны).

  • Каноплі, шпінат — двухдомныя расліны.
  • Сямейства двухдомных (назоўнік).
двухжыльны

двухжыльны прыметнік

  1. Які ўяўляе сабой дзве скручаныя жылкі (спецыяльны тэрмін).

    • Д. провад.
  2. Вынослівы, дужы, моцны (размоўнае).

    • Наша пакаленне двухжыльнае, яно ўсё перамагло, усё адолела.
двухзменны

двухзменны прыметнік

Які адбываецца, выконваецца ў дзве змены; працягласцю ў дзве змены.

  • Двухзменная работа.
  • Д. рабочы дзень.
двухзначны

двухзначны прыметнік

  1. Які складаецца з двух знакаў.

    • Д. лік.
  2. Які мае два значэнні.

    • Двухзначное слова.
    • Д. выраз.
двухколерны

двухколерны прыметнік

Які мае ў сваей афарбоўцы два кодеры або складаецца з дзвюх частак рознага колеру.

  • Двухколерная тканіна.
  • Д. сцяг.