Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
гукаўлоўнік

гукаўлоўнік назоўнік | мужчынскі род

Прыбор для ўлоўлівання гукаў, шуму, гулу самолёта, падводнай лодкі і пад.

гул

гул назоўнік | мужчынскі род

Аддалены працяжны шум.

  • Падземны г.
гулец

гулец назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Удзельнік якой-н. гульні (спартыўнай, картачнай і пад.).

гулкі

гулкі прыметнік

  1. Выразны па гуку, чутны здалёк.

    • Гулкія крокі.
  2. З моцным рэзанансам.

    • Гулкая зала.

|| назоўнік: гулкасць.

гуллівы

гуллівы прыметнік

Жартаўлівы, вясёлы, гарэзлівы.

  • Г. настрой.
  • Гуллівае дзіця.

|| назоўнік: гуллівасць.

гульба

гульба назоўнік | жаночы род | размоўнае

Гулянка, папойка.

гульдэн

гульдэн назоўнік | мужчынскі род

Грашовая адзінка Нідэрландаў, а таксама залатая, а пасля сярэбраная манета ў некаторых еўрапейскіх краінах.

гульма

гульма прыслоўе

Гульма гуляць — марна траціць час, бяздзейнічаць.

гульня

гульня назоўнік | жаночы род

  1. гл. гуляць.

  2. Той ці іншы від,спосаб, якім гуляюць (у 3 знач.).

    • Г. ў шахматы.
    • Спартыўныя гульні.
  3. Камплект неабходных прадметаў для гульні.

    • Дзіцячая настольная г.
  4. Наўмысныя тайныя дзеянні для дасягнення якой-н. мэты.

    • Небяспечная г.
    • Двайная г.

Алімпійскія гульні — міжнародныя спаборніцтвы па ўсіх асноўных відах спорту, якія праводзяцца раз у чатыры гады.

Гульня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.

|| прыметнік: гульнявы.

гультай

гультай назоўнік | мужчынскі род

Лянівы чалавек, лодар.

|| жаночы род: гультайка.

|| прыметнік: гультайскі.

гультаяваць

гультаяваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Ухіляцца ад работы, лодарнічаць.

гуляка

гуляка назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Той, хто нічога не робіць і разгульна жыве.

гулянка

гулянка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Вечарынка з пачастункам або вясёлае правядзенне часу ў кампаніі.

гулянне

гулянне назоўнік | ніякі род

  1. гл. гуляць.

  2. Масавае саята пад адкрытым небам.

    • Народное г.
гуляны

гуляны прыметнік

Які ўжываўся ў гульні.

  • Гуляная калода карт.
гуляць

гуляць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Забаўляцца цацкамі, пацяшацца (пра дзяцей).

    • Г. з катом.
    • Г. у жмуркі.
    • Дзеці гуляюць у кубікі.
    • Зробіш урокі — можаш г.
  2. Хадзіць адпачываючы, прагульвацца.

    • Г. у парку.
  3. у што. Праводзіць час за якім-н. спартыўным заняткам.

    • Г. у футбол.
  4. пераноснае значэнне: Перамяшчацца ў розных кірунках, распаўсюджвацца.

    • Па хаце гуляе вецер.
    • За акном гуляе завіруха.
    • Па твары гуляла усмешка.
  5. Мець выхадны дзень, не працаваць.

    • Г. цэлы дзень.
  6. Быць свабодным, незанятым (пра зямлю, зэчы і пад.).

    • Агарод гуляе.
  7. Весяліцца (з танцамі, песнямі, музыкай).

    • Г. да ночы.
    • Г. вяселле.
  8. Быць у блізкіх інтымных адносінах, любіцца (размоўнае).

Фразеалагізмы:

  • Гуляць з агнём — брацца за рызыкоўную справу, не думаючы аб выніках.
  • Гуляць у маўчанку (размоўнае неадабральнае) — ухіляцца ад размовы.

|| закончанае трыванне: пагуляць і згуляць.

|| аднакратны дзеяслоў: гульнуць.

|| назоўнік: гульня і гулянне.

гуляш

гуляш назоўнік | мужчынскі род

Страва з кусочкаў мяса ў соўсе.

|| прыметнік: гуляшны.

гулі

гулі назоўнік | размоўнае

  1. Гулянне, забава.

    • Пайсці на г.
  2. Марнае правядзенне часу.

    • Г. не аднаго ў лапці абулі (прыказка).
гума

гума назоўнік | жаночы род

Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку; рызіна.

|| прыметнік: гуманы.

  • Г. мячык (з гумы).
  • Гумавая прамысловасць (па вырабу гумы).
гумаваць

гумаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Насычаць гумай, прарызіньваць.

гуманны

гуманны прыметнік

Чалавекалюбівы, дабрачынны, прасякнуты павагай да людзей.

  • Гуманныя мэты.

|| назоўнік: гуманнасць.

гуманізм

гуманізм назоўнік | мужчынскі род

  1. Гуманнасць, чалавечнасць у грамадскай дзейнасці, у адносінах да людзей.

  2. Прагрэсіўны рух эпохі Адраджэння імя вызвалення асобы чалавека ад ідэйнага застою часоў феадалізму і каталіцызму.

|| прыметнік: гуманістычны.

гуманіст

гуманіст назоўнік | мужчынскі род

Дзеяч або прыхільнік гуманізму.

|| прыметнік: гуманісцкі.

гуманітарны

гуманітарны прыметнік

  1. Звернуты да асобы чалавека, да яго правоў і інтарэсаў.

    • Гуманітарныя праблемы.
  2. Аб навуках: які звязаны з вывучэннем грамадства, культуры і гісторыі народа ў адрозненне ад прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

    • Гуманітарная адукацыя.

|| назоўнік: гуманітарнасць.

гуманітарый

гуманітарый назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Спецыяліст па гуманітарных навуках.

гумар

гумар назоўнік | мужчынскі род

  1. Дабрадушна-жартаўлівыя адносіны да чаго-н.

    • Валодаць гумарам.
    • Пачуццё гумару.
  2. У мастацтве: паказ якой-н. з’явы ў смешным, камічным выглядзе, калі пры гэтым знешне камічная трактоўка спалучаецца з унутранай сур’ёзнасцю.

    • Аддзел сатыры і гумару ў газеце.

|| прыметнік: гумарыстычны.

гумарыст

гумарыст назоўнік | мужчынскі род

  1. Аўтар або выканаўца гумарыстычных твораў.

  2. Чалавек, які валодае пачуццём гумару (у 1 знач.).

|| жаночы род: гумарыстка.

|| прыметнік: гумарысцкі.

гумарыстыка

гумарыстыка назоўнік | жаночы род

  1. Сукупнасць гумарыстычных мастацкіх твораў.

  2. Нешта смешнае, камічнае (размоўнае).

|| прыметнік: гумарыстычны.

  • Гумарыстычныя апавяданні.
  • Г. часопіс.
гумарэска

гумарэска назоўнік | жаночы род

Невялікі літаратурна-мастацкі або музычны твор гумарыстычнага характару.

гумка

гумка назоўнік | жаночы род

  1. Кавалачак гумы для сцірання напісанага, сцірка.

  2. Праіумаваная тасьма, а таксама шнур з гумавымі ніткамі.

|| прыметнік: гумкавы.

гумно

гумно назоўнік | ніякі род

Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту зжатага збожжа, а таксама пляцоўка перад гэтай будынінай.

|| прыметнік: гуменны.

гумнішча

гумнішча назоўнік | ніякі род | размоўнае

Месца, на якім было гумно.

гумор

гумор назоўнік | мужчынскі род

Добры, душэўны настрой.

  • Нешта ён сёння не ў гуморы.
гуны

гуны назоўнік | мужчынскі род

Група старажытных цюркскіх плямён, якія ў 2—4 стст. уварваліся ў Еўропу.

|| прыметнік: гунскі.

гунька

гунька назоўнік | жаночы род

  1. Зрэбная посцілка.

  2. Пакрывала для коней, якое закрывав спіну і тулава.

|| прыметнік: гунькавы.

гупаць

гупаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Глуха стукаць, удараць.

  • Гупаў адзінюткі цапок.

|| аднакратны дзеяслоў: гупнуць.

|| назоўнік: гупат і гупанне.

гурба

гурба назоўнік | жаночы род

Куча снегу, намеценая ветрам.

  • Да платоў намяло вялікія гурбы снегу.
гурма

гурма назоўнік | жаночы род | абласное

Шумлівая група людзей, ватага.

гурман

гурман назоўнік | мужчынскі род

Любіцель і знаток вытанчаных страў.

|| жаночы род: гурманка.

|| прыметнік: гурманскі.

гурманства

гурманства назоўнік | ніякі род

Захапленне вытанчанымі стравамі.

гурт

гурт назоўнік | мужчынскі род

  1. Група людзей, натоўп.

    • Г. вучняў.
    • Ісці гуртам (прыслоўе).
  2. Статак буйной рагатай жывёлы, авечак і пад.

    • На лузе г. авечак.

|| памяншальная форма: гурток.

|| прыметнік: гуртавы.

гуртам

гуртам прыслоўе

  1. Разам, сумесна.

    • Цягнуць г. воз.
  2. Натоўпам, шумным зборышчам.

    • Бегчы г.
гуртаўшчык

гуртаўшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто суправаджае, гоніць гурт (у 2 знач.).

|| прыметнік: гуртаўшчыцкі.

гуртковец

гуртковец назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Удзельнік гуртка (у 2 знач.).

гурткоўшчына

гурткоўшчына назоўнік | жаночы род | неадабральнае

Дзейнасць, абмежаваная вузкімі інтарэсамі якога-н. гуртка, групы людзей.

гурток

гурток назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. гурт.

  2. Група людзей з агульнымі інтарэсамі, якія аб’ядналіся для сумеснай дзейнасці, сумесных заняткаў.

    • Драматычны г.

|| прыметнік: гуртковы.

гурчаць

гурчаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Раўнамерна, прыглушана гудзець (пра матор, ваду і пад.).

  • Пад акном гурчаў трактар.

|| назоўнік: гурчанне.

гурыя

гурыя назоўнік | жаночы род

Ва ўсходняй міфалогіі: райская дзева, вечна юная прыгажуня, якая цешыць праведнікаў, што туды трапілі.

гусак

гусак назоўнік | мужчынскі род

Самец гусі.

гусар

гусар назоўнік | мужчынскі род

У царскай і некаторых іншаземных арміях: ваенны з часцей лёгкай кавалерыі, якія насілі форму венгерскага ўзору.

|| прыметнік: гусарскі.