Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
гуана

гуана назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Памёт дзікіх птушак, які скарыстоўваецца на ўгнаенне.

гуаш

гуаш назоўнік | жаночы род

Непразрыстая акварэльная фарба, а таксама карціна, малюнак, выкананыя гэтай фарбай.

|| прыметнік: гуашавы.

губа

губа4 назоўнік | жаночы род | размоўнае

Гауптвахта.

  • Пасадзіць на губу.
губасты

губасты прыметнік

Тое, што і губаты.

губаты

губаты прыметнік | размоўнае

З вялікімі тоўстымі губамі.

губашлёп

губашлёп назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Разява, расцяпа.

губернатар

губернатар назоўнік | мужчынскі род

Начальнік якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі (напр.: губерні ў Расіі, штата ў ЗША і інш.).

|| прыметнік: губернатарскі.

  • Становішча горш за губернатарскае (размоўнае жартаўлівае) — вельмі цяжкае, незайздроснае.
губерня

губерня назоўнік | жаночы род

Асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі з пачатку 18 ст.

І пайшла пісаць губерня (размоўнае) — усё прыйшло ў рух, пачаўся перапалох.

|| прыметнік: губернскі.

губка

губка2 назоўнік | жаночы род

Мера нітак, прыгатаваных на аснову для ткання палатна.

  • Выткала сем губак палатна.
губкаваты

губкаваты прыметнік

Порысты, сітаваты.

  • Губкаватая рызіна.
губляцца

губляцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прападаць, знікаць.

    • Дробныя рэчы часта губляюцца.
  2. Рабіцца непрыметным, нябачным.

    • Сцежка губляііася ў бярэзніку.
  3. пераноснае значэнне: Траціць самавалоданне, хвалявацца.

    • Ён не губляўся ні пцы якіх абставінах.

|| закончанае трыванне: згубіцца.

губляць

губляць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пазбаўляцца чаго-н., пакідаючы невядома дзе па няўважлівасці.

    • Г. пальчаткі.
  2. пераноснае значэнне: Перастаць мець што-н., валодаць чым-н.

    • Г. надзею.
    • Г. слых.
  3. Марна траціць што-н.

    • Дарэмна г. час.
  4. Збівацца з чаго-н., не заўважаць чаго-н.

    • Г. сцежку.

|| закончанае трыванне: згубіць.

  • Лепей з разумным з., чым з дурным знайсці (прыказка).
губчаты

губчаты прыметнік

Тое, што і губкаваты.

губіць

губіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіць непрыгодным, нішчыць.

    • Г. лес.
  2. Прыводзіць да гібелі, забіваць.

    • Г. звяроў.
  3. пераноснае значэнне: Марна, дарэмна траціць (час, сродкі, сілы і пад.)

    • Г. лепшыя гады.

|| закончанае трыванне: пагубіць.

гувернёр

гувернёр назоўнік | мужчынскі род

Выхавацель дзяцей у сям’і, звычайна іншаземец.

|| прыметнік: гувернёрскі.

|| жаночы род: гувернантка.

|| прыметнік: гувернанцкі.

гугеноты

гугеноты назоўнік | мужчынскі род

Французскія пратэстанты 16—17 стст., якіх праследавалі каталіцкая царква і ўрад.

гугнявы

гугнявы прыметнік

Які гаворыць у нос.

|| назоўнік: гугнявасць.

гугнявіць

гугнявіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Гаварыць у нос.

гугу

гугу выказнік

Ні гугу у знач. выказніка: (размоўнае) — маўчаць, не гаварыць ні слова або маўчы, нікому не кажы.

  • Пра гэта — нікому ні гугу.
гуд

гуд назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і гудзенне.

гудзець

гудзець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і гусці.

|| закончанае трыванне: прагудзець.

|| назоўнік: гудзенне.

гудок

гудок назоўнік | мужчынскі род

  1. Механічны свісток, які падае сігналы.

    • Паравозны г.
  2. Працяжны аднастайны гук свістка ці сірэны.

    • Выходзіць па гудку.

|| прыметнік: гудочны.

гудраніраваць

гудраніраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Пакрыць (-ываць) гудронам.

  • Г. шашу.

|| закончанае трыванне: загудраніраваць.

гудрон

гудрон назоўнік | мужчынскі род

Чорная смалістая маса — астатак, які атрымліваецца пры перагонцы нафты.

|| прыметнік: гудронны.

гуж

гуж назоўнік | мужчынскі род

Скураная ці вераўчаная пятля ў хамуце, пры дапамозе якой прымацоўваюць аглоблі да вупражы.

  • Узяўся за г. — не кажы, што не дуж (прыказка).

|| прыметнік: гужавы.

гужавы

гужавы прыметнік

  1. гл. гуж.

  2. Конны, які выконваецца жывой цяглавай сілай.

    • Г. транспарт.
гужам

гужам прыслоўе

  1. На калёсах ці санях.

    • Вазіць лес г.
  2. Адзін за адным.

    • Па вузкай сцяжынцы ўсе ішлі г.
гуз

гуз назоўнік | мужчынскі род

  1. Жаўлак ад удару або нараст на целе чалавека, жывёлы.

    • Набіць г. на лбе.
    • На спіне ў каровы гузы.
  2. Ненармальнае патаўшчэнне на якой-н. частцы расліны.

|| прыметнік: гузавы.

гузаваты

гузаваты прыметнік

З гузамі і пукатасцямі.

  • Гузаватая асіна.

|| назоўнік: гузаватасць.

гузак

гузак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і гуз.

гузасты

гузасты прыметнік

З вялікімі гузамі.

  • Г. дуб.

|| назоўнік: гузастасць.

гузік

гузік назоўнік | мужчынскі род

Зашпілька дая петляў адзення, звычайна ў выглядзе кружка.

|| памяншальная форма: гузічак.

|| прыметнік: гузікавы.

гук

гук назоўнік | мужчынскі род

  1. Фізічная з’ява, што выклікаецца вагальнымі рухамі часцінак паветра, якую мы ўспрымаем слыхам.

    • Хуткасць гуку.
    • Г. стрэлу.
    • Музыкальны г. (у адрозненне ад шуму).
    • Ні гуку (пра поўнае маўчанне).
  2. Найменшы членараздзельны элемент чалавечай мовы.

    • Гукі беларускай мовы.

|| прыметнік: гукавы.

гука

гука прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да гуку, гукаў (у 1 знач.), напр. гукалакатар, гукапеленгатар, гукапераймальны, гукаперайманне, гукасігнальны, гукаўлоўнік, гукаўспрымальны;
  2. які мае адносіны да гукаў мовы, напр. гукавымаўленне, гукалітарны;
  3. які мае адносіны да гуказапісу, напр. гуказапісны, гуказдымальнік, гукамантаж, гукарэжысёр, гукарэжысура;
  4. які мае адносіны да музычных гукаў, напр. гукарад;
  5. які мае адносіны да распаўсюджвання і паглынання шуму, напр. гукаізаляцыя, гуканепранікальны, гукапаглынапьнік, гукапагпынальны, гукапранікальны.
гукааператар

гукааператар назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па запісу гукаў.

|| прыметнік: гукааператарскі.

гукаафарміцель

гукаафарміцель назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па шумавым афармленні спектакля.

|| прыметнік: гукаафарміцельскі.

гуказапіс

гуказапіс назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Запіс спецыяльнымі апаратамі гаворкі або музыкі на плёнку, пласцінку і пад.

  • Студыя гуказапісу.
гуказдымальнік

гуказдымальнік назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Прыбор для перадачы запісу грамафонных пласцінак на рэпрадуктар радыёпрыёмніка, адаптэр.

гукамаскіроўка

гукамаскіроўка назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Тэхнічныя прыёмы, звязаныя з маскіроўкай гукамі або з маскіроўкай гукаў.

|| прыметнік: гукамаскіровачны.

гуканепранікальны

гуканепранікальны прыметнік

Які не прапускае гукаў, шумаў, ізаляваны ад іх.

  • Гуканепранікальныя сцены.

|| назоўнік: гуканепранікальнасць.

гуканне

гуканне назоўнік | ніякі род | размоўнае

  1. Гутарка, гаворка.

  2. Кліканне (звычайна ў лесе).

  3. Перагукванне, каб сабрацца разам.

Гуканне вясны — старажытны язычніцкі абрад, калі збіралася моладзь, спявала, вадзіла карагоды, закопвала ў зямлю гаршчок з кашай як своеасаблівую ахвяру зямлі.

гукаперайманне

гукаперайманне назоўнік | ніякі род

Узнаўленне голасам або тэхнічнымі сродкамі прыроднага гучання (напр. ку-ку, мяў-мяў), а таксама слова, якое ўтварылася шляхам такога пераймання (напр. квакаць, тупат, грукат).

|| прыметнік: гукапераймальны.

гукаправоднасць

гукаправоднасць назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Здольнасць цела або асяроддзя праводзіць гукі.

гукаправодны

гукаправодны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які прапускае гукі.

гукапранікальны

гукапранікальны прыметнік

Які лёгка прапускае гукі, шумы.

  • Гукапранікальныя сцены.

|| назоўнік: гукапранікальнасць.

гукапіс

гукапіс назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Сукупнасць прыёмаў для ўзмацнення гукавой выразнасці мастацкага маўлення.

гукарад

гукарад назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Рад музыкальных гукаў, якія размешчаны ў якой-н. паслядоўнасці.

|| прыметнік: гукарадны.

гукаспалучэнне

гукаспалучэнне назоўнік | ніякі род

Спалучэнне гукаў мовы.

гукаць

гукаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Клікаць, зваць, падзываць.

    • — Мама! Ідзі, — гукае дачка. ;
  2. Гучна гаварыць, крычаць.

|| аднакратны дзеяслоў: гукнуць.

|| назоўнік: гуканне.

гукаізаляцыя

гукаізаляцыя назоўнік | жаночы род

Сукупнасць сродкаў і мер, якія забяспечваюць непранікальнасць гукаў і шуму ў памяшканне.

|| прыметнік: гукаізаляцыйны.