Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
гарадавы

гарадавы назоўнік | мужчынскі род

У царскай Расіі: ніжні чын гарадской паліцыі.

гараджанін

гараджанін назоўнік | мужчынскі род

Жыхар горада (у 1 знач.).

|| жаночы род: гараджанка.

гарадзьба

гарадзьба назоўнік | жаночы род

  1. гл. гарадзіць.

  2. Агароджа, плот.

гарадзіць

гарадзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Ставіць плот, паркан і пад.

    • Г. агарод.
  2. пераноснае значэнне: Гаварыць абы-што, выдумляць.

Фразеалагізмы:

  • Стары гаворыць — гародзіць, ды на праўду выходзіць (прыказка).
  • Агарод (гарод) гарадзіць (размоўнае) — пачынаць якую-н. клапатлівую справу.

|| назоўнік: гарадзьба.

гарадзішча

гарадзішча назоўнік | ніякі род

Месца, дзе захаваліся рэшткі старажытнага горада.

  • Раскопкі гарадзішча.
гарадкі

гарадкі назоўнік

Гульня, у якой невялікія драўляныя качулкі выбіваюць бітой з горада.

|| прыметнік: гарадошны.

гараднічы

гараднічы назоўнік | мужчынскі род

Начальнік горада (у Расіі да сярэдзіны 19 ст.).

гарадошнік

гарадошнік назоўнік | мужчынскі род

Гулец у гарадкі.

|| жаночы род: гарадошніца.

гараж

гараж назоўнік | мужчынскі род

Памяшканне для стаянкі і рамонту аўтатранспарту.

|| прыметнік: гаражны.

гарант

гарант назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Фізічная або юрыдычная асоба, а таксама дзяржава, якая дае гарантыю за каго-, што-н.

гарантаваць

гарантаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Даць (даваць) гарантыю ў чым-н.

  • Г. добрую якасць вырабаў.
  • Г. права на працу.
  • Г. ад усякіх нечаканасцей.
гарантыя

гарантыя назоўнік | жаночы род

Парука, запэўненне ў чьм-н.

  • Тэлевізар з гарантыяй.
  • Г. у добрай якасці.

|| прыметнік: гарантыйны.

  • Гарантыйная майстэрня.
гарапашны

гарапашны прыметнік | размоўнае

Бедны, гаротны.

  • Гарапашная доля.
гарапашнік

гарапашнік назоўнік | размоўнае

Бедны, гаротны чалавек.

|| жаночы род: гарапашніца.

|| прыметнік: гарапашніцкі.

гараскоп

гараскоп назоўнік | мужчынскі род

У астралогіі: табліца размяшчэння зорак, якая служыць для містычнага прадказання чыйго-н. лёсу.

|| прыметнік: гараскапічны.

гарача

гарача прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да моцнага награвання, да жару (у 2 знач.), напр. гарачатрываласць, гарачатрывалы, гарачаўстойлівы.

гарачатрывалы

гарачатрывалы прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які захоўвае свае якасці пры высокай тэмпературы.

  • Гарачатрывалае шкло.

|| жаночы род: гарачатрываласць.

гарачка

гарачка назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Ліхаманка.

    • Белая г.
  2. Моцнае ўзбуджэнне, азарт, спешка ў якой-н. рабоце (пераноснае значэнне).

    • Біржавая г.

|| прыметнік: гарачкавы.

гарачкапаніжальны

гарачкапаніжальны прыметнік

Які зніжае павышаную тэмпературу цела.

  • Г. сродак.
  • Хворому далі гарачкапаніжальнае (назоўнік).
гарачлівы

гарачлівы прыметнік

Запальчывы.

  • Г. характер.

|| назоўнік: гарачлівасць.

гарачнасць

гарачнасць назоўнік | жаночы род

Палкасць, нястрыманасць, узбуджанасць.

  • Г. натуры.
гарачы

гарачы прыметнік

  1. Які мае высокую тэмпературу.

    • Гарачая пліта.
    • Гарачае лета (спякотнае душнае).
    • Г. цэх (цэх з высокай тэмпературай паветра, а таксама пераноснае значэнне: увогуле шкодная вытворчасць).
    • Падаць гарачае (назоўнік).
    • Тарачая апрацоўка металаў (якая робіцца з дапамогай высокай тэмпературы).
  2. пераноснае значэнне: Поўны сілы, страсны, палкі.

    • Т. заступнік.
  3. пераноснае значэнне: Вельмі напружаны, які праходзіць у спешным, напружаным рытме.

    • Гарачая работа.
    • Г. бой.
    • Гарачая пара жніва.
  4. пераноснае значэнне: Запальчывы, нястрыманы.

    • Тарачая галава (пра схільнага да гарачнасці чалавека).

Фразеалагізмы:

  • Па гарачых слядах — адразу.
  • Пад гарачую руку (размоўнае) — у момант злосці, раздражнення.
гарачыня

гарачыня назоўнік | жаночы род

  1. Гарачае, моцна нагрэтае паветра.

    • У хаце была г.
    • Ну і г. сёлета ў ліпені! (спёка).
  2. Цеплыня арганізма, выкліканая прылівам крыві ў час моцнага душэўнага ўзбуджэння.

    • Усё цела налілося гарачынёй.
гарачыцца

гарачыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Узбуджана дзейнічаць, праяўляць паспешлівасць, нецярпенне.

  • Не варта г. ў гэтай справе.
гарашыны

гарашыны назоўнік

Гарохавая салома.

гарбаносы

гарбаносы прыметнік

  1. Пра чалавека: які мае нос з гарбінкай.

  2. Пра жывёл: з выпуклай верхняй лініяй морды.

    • Т. лось.

|| назоўнік: гарбаносасць.

гарбар

гарбар назоўнік | мужчынскі род

Работнік гарбарнай вытворчасці.

гарбарны

гарбарны прыметнік

Які мае адносіны да вырабаў са шкур і гандлю імі.

  • Т. завод.
  • Тарбарныя вырабы.
гарбарня

гарбарня назоўнік | жаночы род

Майстэрня па вырабу шкур; гарбарны завод.

гарбата

гарбата назоўнік | жаночы род | устарэлае

Чай.

гарбаты

гарбаты прыметнік

  1. Які мае горб (у 1 знач.).

    • Гарбатага (назоўнік) магіла выправіць (прыказка пра таго, чые недахопы нельга выправіць).
  2. Крута сагнуты.

    • Т. нос.

|| назоўнік: гарбатасць.

гарбаціцца

гарбаціцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і горбіцца.

  • Т. пры хадзьбе.

|| закончанае трыванне: згарбаціцца.

гарбаціць

гарбаціць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і горбіць.

  • Т. спіну.

|| закончанае трыванне: згарбаціць.

гарбець

гарбець дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Старанна, настойліва працаваць над чым-н.; карпець.

  • Г. над дысертацыяй.
гарбуз

гарбуз назоўнік | мужчынскі род

Расліны сямейства гарбузовых з вялікімі шарападобнымі пладамі, а таксама сам плод гэтай расліны.

|| прыметнік: гарбузовы.

гарбузнік

гарбузнік назоўнік | мужчынскі род

Гарбузовае націнне.

гарбузік

гарбузік назоўнік | мужчынскі род

Гарбузовае семечка.

  • Падсушыць гарбузікі.
гарбун

гарбун назоўнік | мужчынскі род

Гарбаты чалавек.

|| жаночы род: гарбуха.

гарбуша

гарбуша назоўнік | жаночы род

Марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых.

гарбіна

гарбіна назоўнік | жаночы род

Акруглы выступ на чым-н., выпукласць.

|| памяншальная форма: гарбінка.

  • Нос з гарбінкай.
гаргара

гаргара назоўнік | жаночы род

Пра вялікую нязграбную рэч, а таксама пра няскладнага высокага чалавека.

гардзіна

гардзіна назоўнік | жаночы род

Занавеска на ўсё акно.

|| прыметнік: гардзінны і гардзінавы.

гардэроб

гардэроб назоўнік | мужчынскі род

  1. Шафа для адзення.

  2. Памяшканне ў грамадскіх будынках для захоўвання верхняга адзеняя наведвальнікаў.

  3. Усё адзенне аднаго чалавека.

    • Папоўніць г. акцёра.

|| прыметнік: гардэробавы.

гардэробная

гардэробная назоўнік | жаночы род

Тое, што і гардэроб (у 2 знач.).

гардэробшчык

гардэробшчык назоўнік | мужчынскі род

Служачы пры гардэробе (у 2 знач.).

|| жаночы род: гардэробшчыца.

|| прыметнік: гардэробшчыцкі.

гаржэтка

гаржэтка назоўнік | жаночы род

Дэталь жаночага туалету — палоска футра, якая носіцца замест каўняра.

|| прыметнік: гаржэтачны.

гаркавы

гаркавы прыметнік

Гаркаваты.

|| назоўнік: гаркавасць.

гаркавіць

гаркавіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Мець гаркаваты прысмак.

  • Смятана гаркавіць.
гарката

гарката (гаркота) назоўнік | жаночы род

  1. Горкі смак, пах.

    • Г. ў роце.
    • Есці гаркату (што-н. горкае).
  2. пераноснае значэнне: Пачуццё горычы як вынік якіх-н. няўдач.

    • Г. на сэрцы.
гаркаць

гаркаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пра сабаку: злосна гаўкаць, брахаць.

  2. пераноснае значэнне, што і без дапаўнення.

    • Груба крычаць на каго-н. (размоўнае).

|| аднакратны дзеяслоў: гаркнуць.

|| назоўнік: гарканне.