Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
галаваногія

галаваногія назоўнік | ніякі род

Клас марскіх малюскаў са шчупальцамі вакол рота (васьміногі, кальмары, каракаціцы і інш.).

галаварэз

галаварэз назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Адчайны чалавек (пра сарвігалаву, бандыта і пац.).

галавасты

галавасты (галаваты) прыметнік | размоўнае

  1. З вялікай галавой.

    • Галавастая рыба.
  2. пераноснае значэнне: Здольны глыбока мысліць; разумны.

|| назоўнік: галавастасць і галаватасць.

галавацяп

галавацяп назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто бесталкова і нядбайна вядзе справы.

|| прыметнік: галавацяпскі.

галавацяпства

галавацяпства назоўнік | ніякі род | размоўнае

Бесталковае і нядбайнае вядзенне справы.

галавач

галавач назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і галавень.

|| прыметнік: галавачовы.

галавень

галавень назоўнік | мужчынскі род

Прэснаводная рыба сямейсгва карпавых з тоўстай і шырокай галавой.

|| прыметнік: галаўнёвы.

галавешка

галавешка назоўнік | жаночы род

Кусок дрэва, які абгарэў або яшчэ тлее.

галавізна

галавізна назоўнік | жаночы род

Мяса з галавы жывёлы, рыбы, як прадукт харчавання.

  • Міска капусты з галавізнай.
галаграма

галаграма назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Аб’ёмнае адлюстраванне, атрыманае галаграфічным метадам.

|| прыметнік: галаграмны.

галаграфія

галаграфія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Атрыманне аб’ёмнага адлюстравання, заснаванае на ўзаемным дзеянні (накладанні адной на адну) светлавых хваль.

|| прыметнік: галаграфічны.

галагуцкі

галагуцкі прыметнік | размоўнае

Галандскі (пра пароду курэй).

  • Г. певень.
галадаць

галадаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Адчуваць недахоп у ежы на працягу доўгага часу; пастаянна недаядаць.

    • Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае (прыказка).
  2. Устрымлівацца ад яды.

    • Г. адзін дзень на тыдні.

|| назоўнік: галаданне.

галадаючы

галадаючы назоўнік | мужчынскі род

Той, хто галадае.

галадоўка

галадоўка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Галаданне, голад (у 2 знач.).

галадранец

галадранец назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае

Абадранец, бядняк.

|| жаночы род: галадранка.

галадуха

галадуха назоўнік | жаночы род | размоўнае

Голад, галодны час.

  • Аслабець з галадухі.
галактыка

галактыка назоўнік | жаночы род

Зорная сістэма, да якой належыць Зямля.

  • Наша Г.
  • Іншыя галактыкі.

|| прыметнік: галактычны. Галактычныя туманнасці.

галалёд

галалёд назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і галалёдзіца.

|| прыметнік: галалёдны.

галалёдзіца

галалёдзіца назоўнік | жаночы род

Час, калі паверхня зямлі пакрыта ледзяной коркай без снегу, а таксама сама такая паверхня.

|| прыметнік: галалёдзічны.

галандцы

галандцы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Галандыі (Нідэрландаў).

|| жаночы род: галандка.

|| прыметнік: галандскі.

галанка

галанка назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Жывёла (самка) галандскай пароды (карова, курыца).

  2. Пакаёвая печ, звычайна кафельная.

галаногі

галаногі прыметнік

  1. Босы, з голымі нагамі (размоўнае).

  2. Пра жывёл: з нагамі, не пакрытымі поўсцю, пер’ем.

    • Г. страус.
галантарэя

галантарэя назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Агульная гандлёвая назва дробных прыналежнасцей туалету (гальштукі, істужкі, пальчаткі, ніткі, гузікі і пад.).

|| прыметнік: галантарэйны.

  • Г. аддзел.
галантны

галантны прыметнік

Ветлівы, даяікатны, ласкавы.

  • Г. малады чалавек.

|| назоўнік: галантнасць.

галаруч

галаруч прыслоўе | размоўнае

Без рукавіц, з голымі рукамі.

галас

галас назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Бязладны шматгалосы крык, бязладная размова.

галасаваць

галасаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. за каго-што. Падаваць голас (у 5 знач.).

    • Г. за дэлегата.
  2. Ставіць на галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання.

    • Г. проект постановы сходу.
  3. Спыняць машыну ўзняццем рукі (размоўнае).

    • Г. на шашы.

|| закончанае трыванне: прагаласаваць.

|| назоўнік: галасаванне.

  • Тайнае г.
галасліўны

галасліўны прыметнік

Не пацверджаны фактамі, доказамі.

  • Галаслоўныя сцвярджэнні.

|| назоўнік: галаслоўнасць.

галасісты

галасісты прыметнік

Які валодае моцным і гучным голасам.

  • Галасістыя хлопцы.
  • Г. баян (звонкі, гучны).

|| назоўнік: галасістасць.

галасіць

галасіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Голасна і нараспеў плакаць, прыгаворваючы (напр. у час пахавальнага абраду).

    • Г. па нябожчыку.
  2. Ствараць гукі, падобныя на галашэнне.

    • Галасіла завіруха.

|| назоўнік: галашэнне.

галаўня

галаўня2 назоўнік | жаночы род

Хвароба хлебных злакаў.

|| прыметнік: галаўнёвы.

галгофа

галгофа назоўнік | жаночы род | кніжнае

Месца пакут, нягод (паводле назвы ўзгорка паблізу Іерусаліма, дзе, згодна з хрысціянскім веравучэннем, быў распяты Ісус Хрыстос).

  • Узысці на Галгофу (прыняць пакуты).
галера

галера назоўнік | жаночы род

Старадаўняе драўлянае мнагавёсельнае судна, на якім у Заходняй Еўропе веслярамі былі катаржнікі.

|| прыметнік: галерны.

галерэя

галерэя назоўнік | жаночы род

  1. Вузкае крытае памяшканне, якое злучае часткі будынка, а таксама балкон уздоўж усяго будынка.

    • Будынкі злучаны прыгожай галерэяй.
  2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад.

    • Г. запоўнена гледачамі.
  3. Доўгі падземны ход у ваенных збудаваннях, пры горных работах.

  4. пераноснае значэнне, чаго. Пералік, шэраг, сістэма чаго-н.

    • Г. станоўчых вобразаў у романе.

Карцінвая галерэя — музей, памяшканне для выстаўкі карцін.

|| прыметнік: галерэйны.

галета

галета назоўнік | жаночы род

Плоскі сушаны праснак, а таксама пячэнне з прэснага цеста.

|| памяншальная форма: галетка.

галец

галец назоўнік | мужчынскі род

  1. Невялікая рачная рыбка сямейства карпавых.

  2. Марская рыба сямейства ласасёвых.

галець

галець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Выглядаць пустым, голым.

    • Галела поле пад восень.
  2. Знаходзіцца ў бедным стане, жыць бедна.

галеча

галеча назоўнік | жаночы род

Адсутнасць сродкаў для жыцця; беднасць.

галечнік

галечнік назоўнік | мужчынскі род

Горная парода з рачной або марской галькі.

галка

галка2 назоўнік | жаночы род

Тое, што і галушка (у 1 знач.).

|| памяншальная форма: галачка.

|| прыметнік: галачны.

галкіпер

галкіпер назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і варатар.

|| прыметнік: галкіперскі.

галлё

галлё (голле) назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Дробнае сучча, сухія галіны дрэў.

  • Назбіраць галля (голля).
галодны

галодны прыметнік

  1. Які адчувае голад, ненакормлены.

    • Г. прысмакаў не пытае (прымаўка).
  2. Выкліканы голадам.

    • Галодная смерць.
  3. Бедны на прадукты харчавання, неўраджайны.

    • На год два Юр’і, ды абодва дурні: увосень холодны, а вясной голодны (прыказка).
  4. Недастатковы для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця.

    • Г. край.

На галодны зуб (жывот) (размоўнае) — будучы галодным.

галон

галон назоўнік | мужчынскі род

У Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах: мера ёмістасці і аб’ёму вадкіх і сыпкіх цел (ад 3,5 да 4,5 л).

галоп

галоп назоўнік | мужчынскі род

  1. Бег каня наўскач.

    • Скакаць галопам.
  2. Даўнейшы танец, а таксама музыка да яго.

    • Занграй г.

|| прыметнік: галопны.

галосны

галосны прыметнік

Пра гукі мовы (а, о, е, і, у, ы), якія ўтвараюцца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота.

  • Г. гук.
  • Ненаціскныя галосныя (назоўнік).
галоў

галоў прыстаўка

Скарачэнне, якое ўжываецца ў назвах устаноў і аеоб у значэнні галоўны, напр. галоўурач; галоўнае, напр. галоўупраўленне.

галоўка

галоўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. галава.

  2. Шарападобны або прадаўгаваты канец чаго-н., шляпка.

    • Г. канюшыны.
    • Г. лену.
  3. множны лік: Пярэдняя частка саней.

    • Пакласці мяшок у галоўкі.
  4. множны лік: Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні.

    • Паставіць у ботах новыя галоўкі.
галоўнакамандуючы

галоўнакамандуючы назоўнік | мужчынскі род

Галоўны начальнік армій якога-н. фронту.

  • Вярхоўны г. (начальнік узброеных сіл дзяржавы ў час вайны).