Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
віцэ-адмірал

віцэ-адмірал назоўнік | мужчынскі род

Другое адміральскае званне, а таксама асоба, што носіць гэта званне.

|| прыметнік: віцэ-адміральскі.

віцязь

віцязь назоўнік | мужчынскі род

У Старажытнай Русі: храбры воін, асілак.

  • Слаўныя віцязі.
віціна

віціна назоўнік | жаночы род

  1. Прут, дубец.

  2. зборны назоўнік: Скручаная лаза, якой вяжуць плыты.

вічанішча

вічанішча назоўнік | ніякі род

Поле, з якога сабралі ўраджай вікі.

вішня

вішня назоўнік | жаночы род

Садова-ягаднае дрэва з сакавітымі ядомымі цёмна-чырвонымі костачкавымі пладамі, а таксама плод гэтага дрэва.

|| памяншальная форма: вішанька.

|| прыметнік: вішнёвы.

  • Вішнёвае варэнне.
  • В. колер.
вішняк

вішняк назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Вішнёвыя дрэвы, вішнёвы зараснік.

вішнёўка

вішнёўка назоўнік | жаночы род

Вішнёвая наліўка або настойка.

вішчаць

вішчаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Віскліва крычаць, утвараць віск.

  • Парася вішчыць.
  • Піла вішчыць.

|| аднакратны дзеяслоў: віскнуць.

|| назоўнік: вішчанне.

віядук

віядук назоўнік | мужчынскі род

Мост над ярам, цяснінай або цераз дарогу, чыгунку.

|| прыметнік: віядучны.

віяланчэль

віяланчэль назоўнік | жаночы род

Чатырохструнны смычковы музычны інструмент, сярэдні па рэгістру і памерах паміж скрыпкай і кантрабасам.

|| прыметнік: віяланчэльны.

віяланчэліст

віяланчэліст назоўнік | мужчынскі род

Музыкант, які іграе на віяланчэлі.

|| жаночы род: віяланчэлістка.

віёла

віёла назоўнік | мужчынскі род

Старадаўні смычковы музычны інструмент у выглядзе скрыпкі.

в’етнамцы

в’етнамцы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва В’етнама.

|| жаночы род: в’етнамка.

|| прыметнік: в’етнамскі.

га

га2 часціца

  1. Ужыв. пры пытальных зваротах.

    • Га?
    • Што?
  2. Пры выказванні пабуджэння.

    • Тата, га mаmа!
гаалян

гаалян назоўнік | мужчынскі род

Хлебны злак роду сорrа з высокім сцяблом, пакрытым лісцем.

|| прыметнік: гаалянавы.

габардзін

габардзін назоўнік | мужчынскі род

Шарсцяная тканіна для паліто і касцюмаў.

|| прыметнік: габардзінавы.

габарыт

габарыт назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Гранічныя знешнія абрысы прадметаў (збудаванняў, машын, станкоў і пад.), а таксама аб’ём, велічыня прадметаў.

  • Габарыты вагонаў.
  • Г. прыбліжэння (гранічныя зкешнія абрысы стацыянарных збудаванняў на чыгунцы).

|| прыметнік: габарытны.

габаіст

габаіст назоўнік | мужчынскі род

Музыкант, які іграе на габоі.

|| жаночы род: габаістка.

габелен

габелен назоўнік | мужчынскі род

  1. Насценны дыван з вытканымі ўзорамі, малюнкам.

  2. Дэкаратыўная абівачная тканіна з воўны і шоўку, часам з дабаўленнем сярэбранай ці залатой ніткі.

|| прыметнік: габеленавы.

габлюшка

габлюшка назоўнік | жаночы род

Стружка з-пад рубанка.

|| прыметнік: габлюшачны і габлюшкавы.

габлявальшчык

габлявальшчык назоўнік | мужчынскі род

Рабочы, які займаецца апрацоўкай чаго-н. драўлянага габляваннем.

|| жаночы род: габлявальшчыца.

габляваць

габляваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Зразаць тонкі слой з паверхні драўніны пры апрацоўцы яе гэблем, рубанкам.

  • Г. дошку.

|| закончанае трыванне: выгаблеваць.

|| назоўнік: габляванне і габлёўка.

|| прыметнік: габлявальны.

  • Г. інструмент.
габой

габой назоўнік | мужчынскі род

Драўляны духавы музычны інструмент, па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай.

|| прыметнік: габойны.

гавань

гавань назоўнік | жаночы род

Прыбярэжная водная прастора або штучна адгароджанае ад хваляў і ветру месца для бяспечнай стаянкі суднаў.

  • Ціхая г.

|| прыметнік: гаванскі.

гаваркі

гаваркі прыметнік

Схільны да размоў, ахвочы пагаварыць.

  • Г. сусед.
гаварлівы

гаварлівы прыметнік

Тое, што і гаваркі.

|| назоўнік: гаварлівасць.

гаварун

гаварун назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Чалавек. які любіць многа гаварыць.

|| жаночы род: гаваруха.

гаварыльня

гаварыльня назоўнік | жаночы род | размоўнае | іранічны сэнс

Пасяджэнне ці сход, дзе замест справы займаюцца пустымі размовамі.

гаварыцца

гаварыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выказвацца, расказвацца, паведамляцца, вымаўляцца, выгаворвацца.

  • На сходзе многа гаварылася пра дысцыпліну.
  • Сёння дрэнна гаварылася (безасабовая форма).
  • Як гаворыцца пабочн. — як прынята гаварыць.
гаварыць

гаварыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Карыстацца вуснай мовай, валодаць якой-н. мовай, вымаўляць словы.

    • Дзіця яшчэ мала гаворыць.
    • Г. па-іспанску.
    • Манера г.
  2. Выражаць вусна думкі, паведамляць.

    • Г. праўду.
    • Г. павольна.
    • Газета гаворыць пра дасягненні беларускіх ільнаводаў.
  3. Выказваць думку, меркаванне, абмяркоўваць што-н.

    • Аб поспехах айчыннай касманаўтыкі гаворыць уся краіна.
  4. Весці гутарку, размаўляць.

    • Г. з табою немагчыма.
  5. пераноснае значэнне, пра што, аб чым і за што. Сведчыць, паказваць на што-н.

    • Гэты выпадак гаворыць пра многае.
    • Гэгпа гаворыць само за сябе (не патрэбна ніякіх доказаў, тлумачэнняў).
  6. пераноснае значэнне, у кім. Праяўляцца ў чыіх-н. паводзінах, словах і пад.

    • У ім гаворыць сумленне.
    • Гаварыць на розных мовах — не разумець адзін аднаго.

|| закончанае трыванне: сказаць.

|| назоўнік: гаварэнне.

гавець

гавець дзеяслоў | незакончанае трыванне

У веруючых: пасціць і хадзіць у царкву, рыхтуючыся да споведзі і прычасця.

|| назоўнік: гавенне.

гаворка

гаворка назоўнік | жаночы род

  1. Дзелавая ці сардэчная размова; словы, выказванне аднаго з субяседнікаў.

    • Гаворка ў іх не ладзілася.
    • Пра што ідзе гаворка?
  2. Пагалоска. Пайшла нядобрая гаворка па вёсцы.

  3. Мясцовая разнавіднасць тэрытарыяльнага, абласнога дыялекту.

    • Чэрвеньская гаворка.
    • Гаворкі Маладзечаншчыны.
  4. Мова як сродак зносін паміж людзьмі (звычайна пра вусную гутарковую мову).

    • Госці з Кіева добра разумелі беларускую гаворку.
    • Пустая гаворка — непатрэбная, бескарысная размова, балбатня.
гавот

гавот назоўнік | мужчынскі род

Старадаўні французскі танец, а таксама музыка да гэтага танца.

гавядзіна

гавядзіна назоўнік | жаночы род | абласное

Ялавічына.

|| прыметнік: гавяджы.

гага

гага назоўнік | жаночы род

Палярная нырцовая качка з каштоўным мяккім цёплым пухам.

|| прыметнік: гагачы.

гагара

гагара назоўнік | жаночы род

Вялікая паўночная вадаплаўная птушка з густым пер’ем.

|| прыметнік: гагаравы і гагарыны.

  • Атрад гагаравых (назоўнік).
  • Гагарынае пер’е.
гагарка

гагарка назоўнік | жаночы род

Паўночная марская птушка велічынёй з невялікую качку.

гагатаць

гагатаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пра гусей: абзывацца крыкам, падобным на гукі «га-га-га».

  2. Моцна, нястрымна смяяцца (размоўнае).

|| назоўнік: гагатанне.

гагаузы

гагаузы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які жыве ў Малдавіі, на Украіне і ў Балгарыі.

|| жаночы род: гагаузка.

|| прыметнік: гагаузскі.

  • Гагаузская мова (цюркскай сям’і моў).
гад

гад назоўнік | мужчынскі род

  1. звычайна Земнаводныя жывёлы, паўзуны (змяя, гадзюка).

  2. пераноснае значэнне: Агідны чалавек, гадзіна (пагардлівае).

    • Фашысцкія гады.

|| прыметнік: гадскі.

гадавальнік

гадавальнік назоўнік | мужчынскі род

Месца для развядзення і вырошчвання раслін або жывёл.

  • Г. фруктовых дрэў.

|| прыметнік: гадавальніцкі.

  • Гадавальніцкая гаспадарка.
гадаванец

гадаванец назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто выхаваны, вывучаны кім-, чым-н. або абучаецца дзе-н.

  • Г. Беларускай кансерваторыі.

|| жаночы род: гадаванка.

гадаваць

гадаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Даглядаючы, выхоўваючы, забяспечыць рост, развіццё каго-н.

    • Г. дзяцей.
    • Г. скаціну (разводзіць, вырошчваць).
  2. Адрошчваць (валасы, ногці і інш.).

    • Г. бараду.

|| назоўнік: гадаванне і гадоўля.

  • Конь сваей гадоўлі.
гадавіна

гадавіна назоўнік | жаночы род

Каляндарная дата, дзень, у які спаўняецца яшчэ адзін год з часу якой-н. падзеі.

  • Г. перамогіў Вялікай Айчыннай войне.
гадасць

гадасць назоўнік | жаночы род

  1. Прадмет, які выклікае непрыемнае, агіднае пачуццё (размоўнае).

    • Выкінь гэту г.
  2. звычайна Агідны, нізкі ўчынак; брыдкія словы.

    • Рабіць гадасці.
    • Гаварыць гадасці.
гадаць

гадаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. У забабонных людзей: даведвацца пра будучае або мінулае (па картах ці па якіх-н. прыметах).

    • Г. на картах.
  2. Меркаваць (размоўнае).

    • Г. пра твой номер.
    • Не думала, не гадала (зусім не дапускала думкі).

|| закончанае трыванне: пагадаць.

|| назоўнік: гаданне.

гадаўка

гадаўка назоўнік | жаночы род | размоўнае | пагардлівае

Пра жанчыну, учынкі якой выклікаюць агіду, асуджэнне.

гадаўё

гадаўё назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

  1. Гадзюкі, гады (у 1 знач.).

    • У балоце многа гадаўя.
  2. Пра людзей, дзеянні і ўчынкі якіх выклікаюць агіду, асуджэнне (размоўнае, лаянкавае).

гадзюка

гадзюка назоўнік | жаночы род

  1. Ядавітая змяя з плоскай трохвугольнай галавой.

  2. пераноснае значэнне: Пра небяспечнага, шкоднага чалавека (размоўнае, лаянкавае).

    • Не жанчына, а г.

|| прыметнік: гадзючы.

  • Гадзючая скура.
гадзяня

гадзяня (гадзянё) назоўнік | ніякі род

  1. Дзіцяня гадзюкі.

  2. У дачыненні да дзіцяці, маладога чалавека (размоўнае, лаянкавае).

    • Вот жа, г., усюды ўлезе.