Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
выручыць

выручыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. кого (што). Памагчы каму-н. у цяжкіх абставінах.

    • В. з бяды.
    • В. сябра.
  2. Утаргаваць.

    • В. грошы за тавар.

|| незакончанае трыванне: выручаць.

|| назоўнік: выручка.

вырысавацца

вырысавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пра бачнае: абазначыцца, стаць выяўным, выразным.

  • Удалечыні вырысаваліся горы.

|| незакончанае трыванне: вырысоўвацца.

вырысаваць

вырысаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Старанна і акуратна нарысаваць пяром, карандашом.

|| незакончанае трыванне: вырысоўваць.

высадзіцца

высадзіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Выйсці з экіпажа, вагона, судна і пад., прыбыўшы куды-н.

  • В. з карабля на бераг.

|| незакончанае трыванне: высаджвацца.

|| назоўнік: высадка.

высадзіць

высадзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. кого (што). Даць магчымасць або прымусіць выйсці з вагона, судна і пад.

    • В. пасажыраў.
    • В. дэсант.
  2. Перасадзіць у глебу (пра расаду, саджанцы).

    • В. памідоры з парнікоў.
    • В. кветкі ў грунт.
    • В. што чым.
    • Пасадзіць вакол чаго-н.
    • В. пляцоўку кустамі.
  3. Выбіць, выламаць моцным ударам (размоўнае).

    • В. дзверы.

|| незакончанае трыванне: высаджваць.

|| назоўнік: высаджванне і высадка.

высакагорны

высакагорны прыметнік

Размешчаны ў гарах, у высокай горнай мясцовасці.

  • В. раён.
высакамерны

высакамерны прыметнік

Пагардліва-фанабэрысты.

  • В. выгляд.

|| назоўнік: высакамернасць і высакамер’е.

высакароддзе

высакароддзе назоўнік | ніякі род

У царскай Расіі: у спалучэнні з займеннікамі ваша, яго, яе, іх — тытулаванне цывільных чыноўнікаў пятага класа (стацкіх саветнікаў).

высакародны

высакародны прыметнік

  1. З высокімі маральнымі якасцямі, крыштальна чысты, велікадушны.

    • В. чалавек.
  2. Узвышаны, асвячоны высокай мэтай.

    • В. ўчынак.
    • Высакародныя мэты.
  3. Выключны па сваіх якасцях, прыгажосці.

    • Высакародная простата ліній.
    • Высакародныя манеры.
  4. Ужыв. ў складзе розных тэрмінаў для абазначэння парод, разрадаў, якія чым-н. выцзяляюцца.

    • В. алень.
    • Высакародныя металы (золата, серабро, плаціна).

|| назоўнік: высакароднасць і высакародства.

высакосны

высакосны прыметнік

Высакосны год — кожны чацвёрты год, які мае ў лютым 29, а не 28 дзён.

высалапіць

высалапіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Высунуць з рота (язык).

|| незакончанае трыванне: высалопліваць.

высахлы

высахлы прыметнік

  1. Такі, з якога выпарылася вільгаць.

    • Высахлая рэчка.
  2. Які ссох, перастаў жыць.

    • Высахлае дрэва.
  3. пераноснае значэнне: Схуднелы.

    • В. твар.
высачыць

высачыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Сочачы, адшукаць, раскрыць.

  • В. шпіёна.

|| незакончанае трыванне: высочваць.

высачэзны

высачэзны прыметнік | размоўнае

Вельмі высокі (у 1 знач.).

  • В. пад’ёмны кран.
высветліцца

высветліцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць ясным, зразумеяым.

  • Справа высветлілася.

|| незакончанае трыванне: высвятляцца.

высветліць

высветліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць ясным, зразумелым; выясніць.

  • В. становішча.

|| незакончанае трыванне: высвятляць.

высвеціць

высвеціць дзеяслоў | закончанае трыванне

Ярка вылучыць святлом што-н.

  • В. фарамі дорогу.
высвідраваць

высвідраваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Свідруючы, зрабіць (дзірку, паглыбленне).

  • В. дзірку.

|| незакончанае трыванне: высвідроўваць.

высвістваць

высвістваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Свішчучы, выконваць.

  • В. мелодыю.
выседзець

выседзець дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. без дапаўнення. Прасядзець, прабыць дзе-н. пэўны час.

    • В. пры хворым цэлыя суткі.
  2. кого. Вывесці гаушанят, седзячы на яйках.

    • В. куранят.
  3. пераноснае значэнне: Дасягнуць чаго-н. доўгім сядзеннем (размоўнае жартаўлівае).

    • В. дысертацыю.

|| незакончанае трыванне: выседжваць.

выселкі

выселкі назоўнік

Невялікае паселішча на новым месцы, якое выдзелілася з іншага населенага пункта.

  • Жыць на выселках.

|| прыметнік: выселкавы.

выселіцца

выселіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пакінуць месца свайго жыхарства.

  • В. со старого дома.

|| незакончанае трыванне: высяляцца.

выселіць

выселіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прымусіць пакінуць месца свайго жыхарства.

  • В. у суседнюю вёску.

|| незакончанае трыванне: высяляць.

высечка

высечка назоўнік | жаночы род

  1. гл. высечы.

  2. множны лік: -чак. Месца, дзе высеклі лес.

    • Раскарчаваць высечку.
высечы

высечы дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ссячы ўсё, знішчыць.

    • В. лес.
  2. Выбраўшы, ссячы.

    • В. жардзіну.
  3. Секучы, дастаць, выняць або вырабіць.

    • В. кавалак лёду.
  4. Выразаць з каменя ці на камені.

    • В. надпіс.
    • В. бюст.
  5. Здабыць ударам па крэменю, выкрасаць.

    • В. іскру.

|| незакончанае трыванне: высякаць.

|| назоўнік: высечка.

высеяць

высеяць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пасеяць (якую-н. колыасць).

  • В. сто пудоў жыта.

|| незакончанае трыванне: высяваць.

|| назоўнік: высяванне і высеў.

  • Нормы высеву.
  • Высеў траў.

|| прыметнік: высяўны.

высеўкі

высеўкі назоўнік

Астаткі ад прасеянага.

  • Аўсяныя в.

|| прыметнік: высевачны.

выскал

выскал назоўнік | мужчынскі род

Сціснугыя зубы, якія відаць з-за расцягнутых губ.

  • Драпежны в.
выскаляка

выскаляка назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Той, хто любіць скаліць зубы, жартаваць.

  • Выскалякі не давалі праходу.
выскачка

выскачка назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Чалавек, які, жадаючы выслужыцца, паказаць сябе, ва ўсё ўмешваецца, які заняў прыметнае грамадскае становішча не па заслугах.

выскачыць

выскачыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скочыўшы, пакінуць якое-н. месца.

    • В. з лодкі.
    • Выскачыла з головы (пераноснае значэнне: забылася; размоўнае).
    • В. замуж (пераноснае значэнне: паспешна або нечакана выйсці замуж; размоўнае).
  2. Скачучы або таропка выбеганы, выехаўшы, з’явіцца адкуль-н.

    • Заяц выскачыў з кустоў.
    • В. насустрач.
  3. Нечакана выпасці, выскачыць.

    • Нітка выскачыла з іголкі.
  4. Недарэчна, не да месца сказаць, зрабіць што-н. (размоўнае).

    • В. са сваей прапановай.
    • Выскачыў як Піліп з канапель (прымаўка).

|| незакончанае трыванне: выскакваць.

выскварыць

выскварыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Сквараннем вылучыць, здабыць.

  • В. тлушч з сала.

|| незакончанае трыванне: выскварваць.

выскрабці

выскрабці дзеяслоў | закончанае трыванне

Скрабучы, ачысціць або выцаліць.

  • В. патэльню.
  • В. рэшткі кашы з каструлі.

|| незакончанае трыванне: выскрабаць і выскрэбваць.

выскубці

выскубці дзеяслоў | закончанае трыванне

Скубучы, выцягнуць адкуль-н. або зрабіць паглыбленне, выемку ў чым-н.

  • В. жменю воўны.
  • В. ў стозе нару.

|| незакончанае трыванне: выскубаць і выскубваць.

|| аднакратны дзеяслоў: выскубнуць.

выслабаніць

выслабаніць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Выняць, вызваліць з чаго-н. цеснага.

  • В. нагу са стрэмені.

|| незакончанае трыванне: выслабаняць.

выслаць

выслаць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Пакрыць усюды, услаць.

  • В. скрынку паперай.

|| незакончанае трыванне: высцілаць.

выслоўе

выслоўе назоўнік | ніякі род

Коратка выказаная глыбокая па зместу думка.

  • Выслоўі вялікіх людзей.
выслуга

выслуга назоўнік | жаночы род

Пэўны тэрмін знаходжання на службе.

  • За выслугу гадоў.
выслугоўваць

выслугоўваць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Дагаджаць, прыслужваць.

  • Не хачу ёй в.
выслужыцца

выслужыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Прыслужваючы, дабіцца чыёй-н. прыхільнасці.

  • В. перад начальством.

|| незакончанае трыванне: выслужвацца.

выслужыць

выслужыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Атрымаць за службу.

    • В. узнагароду.
  2. Праслужыць, прабыць на службе.

    • В. у арміі дваццаць пяць гадоў.

|| незакончанае трыванне: выслужваць.

выслухаць

выслухаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Праслухаць да канца.

    • В. скаргу.
    • В. сімфонію.
  2. Даследаваць на слых.

    • В. работу сэрца.

|| незакончанае трыванне: выслухваць і выслухоўваць.

выслухваць

выслухваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. выслухаць.

  2. Збіраць чуткі, падслухваць.

    • Ходзіць і выслухвае, што гавораць.
выслухоўваць

выслухоўваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і выслухваць.

выслізгацца

выслізгацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць слізкім, коўзкім, выгладжаным да бляску.

  • Пас выслізгаўся.

|| незакончанае трыванне: выслізгвацца.

выслізгаць

выслізгаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць слізкім, коўзкім.

  • В. сцежку.

|| незакончанае трыванне: выслізгваць.

выслізнуцца

выслізнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Слізгануўшыся, выпасці, вырвацца.

  • Шост выслізнуўся з рук.

|| незакончанае трыванне: выслізгвацца.

выслізнуць

выслізнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца.

    • Рыба выслізнула з рук.
  2. пераноснае значэнне: Непрыметна выйсці (размоўнае).

    • В. з хаты.

|| незакончанае трыванне: выслізгваць.

высмаглы

высмаглы прыметнік

Які страціў вільгаць, высах ад гарачыні.

  • Высмаглыя губы.
высмажыцца

высмажыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Добра ўсмажыцца.

  • Мяса добра высмажылася.

|| незакончанае трыванне: высмажвацца.